Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Studmed_ru_shymukovich-sf-ekonomicheskaya-istor...doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
1.33 Mб
Скачать

Кантрольныя пытанні

  1. Прычыны ўвода новай эканамічнай палітыкі.

  2. Харчовы падатак.

  3. Становішча банкаўскай сістэмы на чале з Дзяржбанкам.

  4. Што такое “Саўзнак”?

Лекцыя 12. Гаспадарка Беларусі ў гады першых пяцігодак і ўсталявання таталітарнага рэжыму (1928 —1941 гг.)

Асноўныя паняцці, уключаныя ў сістэму трэнінг тэсцірвання:

мэты праграмы М. I. Бухарына; мерапрыемствы па праграме М. I. Бухарына; мэты праграмы “вялiкага скачка” I. Сталiна; метады ажыццяулення “вялiкага скачка”; галоўныя рысы таталітарызму; асноўныя палажэнні максімальнага плану; асноўныя палажэнні мiнiмальнага плану; асаблівасці развіцця прамысловасці ў БССР да пяцігодак; прыкметы першага пяцiгадовага плану; галоўныя задачы першай пяцiгодкi; станоучыя і адмоўныя вынiкi першай пяцiгодкi; асноўныя палажэнні другой пяцiгодкi; цяжкасці другой пяцiгодкi; вынікі другой пяцігодкі; асноўныя палажэнні трэцяй пяцiгодкi; вынікі трэцяй пяцігодкі; прыкметы камандна-адміністрацыйнай сістэмы ў эканоміцы; этапы калектывізацыі; прыкметы масавай калектывізацыі; прыкметы другой хвалі прымусовай калектывізацыі; катэгорыі кулацтва; другая пяцігодка - прыкметы калектывізацыі; трэцяя пяцігодка – асноўныя патрабаванні да с/г.; насельніцтва Беларусі - асноўныя працэсы; шляхі павелічэння насельніцтва; прычыны міграцыя за межы БССР; мерапрыемствы па забяспячэнні насельніцтва.

Фарміраванне камандна-адміністрацыйнай сістэмы кіравання гаспадаркай. Індустрыялізацыя

Пасля правалу “сусветнай рэвалюцыі” ў кіраўніцтве краіны пашыраецца ідэя аб магчымасці пабудовы сацыялізму ў адной асобна ўзятай краіне.

Існавала дзве праграмы сацыялістычнага будаўніцтва, розніца паміж імі знаходзілася ў пытанні аб суадносінах долі назапашання і спажывання.

Праграма м.І.Бухарына

Праграма М.І.Бухарына і спецыялістаў Дзяржплана (прыхільнікі: А.І.Рыкаў, М.П.Томскі і інш.) "аптымальнага спалучэння".

Мэты:

  • павышэнне жыццёвага ўзроўню і культуры рабочых і сялянскіх мас;

  • рост дзяржаўнай прамысловасці ў народнай гаспадарцы наогул;

  • больш высокія, чым у капіталістычных краінах, тэмпы развіцця гаспадаркі;

  • павышэнне ўдзельнай вагі сацыялістычнага гаспадарчага сектара;

  • аптымальнае спалучэнне ў развіцці цяжкай і лёгкай прамысловасці;

  • аптымальнае спалучэнне ў адносінах прамысловасці і сялянскай гаспадаркі.

Мерапрыемствы:

  1. Захаванне асабістай ўласнай гаспадаркі ў с/г.

  2. Недапушчэнне павышэння прамысловых ці рэзкага зніжэння сельскагаспадарчых цэн.

  3. Недапушчэнне значнага павышэння падатковага абкладання сялянства.

  4. Павышэнне пакупной здольнасці чырвонца.

  5. Прыцягненне дробных зберажэнняў для індустрыялізацыі.

  6. Сувязь эмісіі грошай з ростам тавараабароту.

  7. Распрацоўка пяцігадовага плана як дакладнага прагноза асноўных тэндэнцый у развіцці эканомікі з папраўкамі пад уплывам міжнародных і ўнутраных умоў.

Гэта была праграма развіцця рэгулюемага рынку з выкарыстаннем таварна-грашовых адносін і пераадольваннем дыспрапорцый эканамічнымі метадамі. Прадугледжвала існаванне агульнадэмакратычных нормаў, магчымасць з'яўлення новых палітычных аб'яднанняў.

Праграма “вялікага скачка” і.Сталіна

Праграма “вялікага скачка” І.Сталіна (прыхільнікі: В.Куйбышаў, В.Молатаў, А.Андрэеў, Л.Кагановіч, С.Кіраў, А.Мікаян, Г.Арджанікідзе і інш.).

Мэты:

  • індустрыялізацыю народнай гаспадаркі;

  • кааперыраванне сялянства і сярэдніх слаёў горада;

  • пад’ём дабрабыту і культуры мас;

  • пабудова сацыялізму.

Метады:

  1. Адмаўленне адначасовага і раўнамернага развіцця ўсіх галін гаспадаркі.

  2. Выкарыстоўванне энтузіязму рабочага класа які павінен быў абвергнуць аб'ектыўныя эканамічныя законы.

  3. Умацаванне партыйна-дзяржаўнай сістэмы, усталяванне адміністрацыйна-каманднай сістэмы кіраўніцтва гаспадаркі.

  4. Адмена плюралізму ў грамадска-палітычным жыцці.

Студзень 1928 г., рашэнне Палітбюро ЦК УКП(б) аб правядзенні хлебанарыхтоўкі адміністрацыйна-прымусовамі мерамі выклікала адкрытае сутыкненне дзвюх праграм. Прыхільнікі Бухарына былі зняты з пасад і пазней знішчаны. У краіне ўсталявалася таталітарная сістэма кіравання.

Таталітарызм – гэта цэласная ідэалагічная, палітычная і арганізацыйная структура, у якой эканоміка мае падпарадкаваную да ідаалогіі ролю. Галоўныя рысы эканамічнай сістэмы:

  • манапольная дзяржаўная ўласнасць на сродкі вытворчасці і вынікі працы;

  • вялікі бюракратычны апарат, які распараджаўся грамадскай уласнасцю і кадрамі;

  • дырэктыўнае планаванне;

  • цэнтралізаванае размеркаванне ўсіх відаў рэсурсаў і прадукцыі;

  • шырокае ўжыванне па-заэканамічных формаў прымушэння;

  • іерархічная вертыкальная структура кіравання эканомікай;

  • ураўняльныя тэндэнцыі пры размеркаванні вынікаў працы ў спалучэнні з сістэмай прывілеяў;

  • экстэнсіўны тып эканамічнага развіцця;

  • адмаўленне ад рэнтабельнасці як крытэрыю ацэнкі эканамічнай дзейнасці;

  • выкарыстоўванне вялікай колькасці зняволеных;

  • нізкі жыццёвы ўзровень усіх слаёў насельніцтва;

  • асабістая роля правадыра ў кіраванні гаспадаркай.

У 1926 г. Дзяржплан і ВСНГ падрыхтавалі два варыянты плана — максімальны і мінімальны.

Асноўныя палажэнні максімальнага:

  • Рост прамысловай вытворчасці на 180% (амаль што ў 3 разы).

  • Рост вытворчасці сродкаў вытворчасці на 230%.

  • Рост прадукцыйнасці працы ў індустрыі на 110 %.

  • Рост вытворчасці ў сельскай гаспадарцы на 55%.

  • Рост рэальнай зарплаты, падваенне нацыянальнага даходу.

Мінімальны план прадугледжваў скарачэнне паказчыкаў на 20%. Пасля асабістага ўмяшальніцтва І.Сталіна, застаўся толькі максімальны варыянт.

Асаблівасці развіцця прамысловасці ў БССР да пяцігодак – асноўная ўвага ўдзялялася развіццю лёгкай і харчовай прамысловасці (абумоўлена наяўнасцю мясцовай сыравіны, склаўшыміся кадрамі, існуючымі традыцыямі выкарыстання мясцовай сыравіны і прыродных багаццяў, а таксама павелічэння першароднай пераапрацоўкі прадуктаў сельскай гаспадаркі).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]