Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Studmed_ru_shymukovich-sf-ekonomicheskaya-istor...doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
1.33 Mб
Скачать

Гандаль

Ажывіліся гандлёвыя аперацыі як на ўнутранным рынку, так і са знешнімі рынкамі толькі ў другой палове XVIII ст. Гэтаму садзейнічала:

  • ўзнаўленне сельскай гаспадаркі,

  • уздым рамеснай вытворчасці і развіццё мануфактуры;

  • пашырэнне таварна-грашовых адносін;

  • паляпшэнне сродкаў зносін.

У развіцці ўнутранага гандлю асноўная роля – ў кірмашоў. Найбольш буйнымі былі кірмашы ў Мінску, Шклове, Бешанковічах і Зэльве. Рэгулярны гандаль праз крамы вядзецца пры буйных мануфактурах у Гродне, Кобрыне, Паставах і іншых гарадах.

Знешні гандаль – гэта вываз традыцыйных тавараў: воску, мёду, шчаціння, скуры. Пашырыўся вываз ільну, пянькі, канаплянага і льнянога семя, зерня, лясных матэрыялаў, паташу, смалы, дзёгцю, рагожы. Асноўныя пункты вывазу – балтыйскія порты Гданьск, Крулявец, Рыга. Паралельна пашыраліся гандлёвыя сувязі з Расіяй і Украінай.

Такім чынам, у другой палове XVIII ст. Беларусь зрабіла значны крок наперад у сваім эканамічным развіцці. Завяршылася аднаўленне вырашальнай галіны эканомікі — сельскай гаспадаркі. Наглядаюцца далейшы рост рамяства і паступовае перарастанне яго ў дробную таварную вытворчасць. Больш шырокае развіццё набывае працэс стварэння прамысловых прадпрыемстваў мануфактурнага тыпу, якія ў болышай ступені былі звязаны з рынкам. Актывізуецца гандаль, умацоўваюцца і пашыраюцца гаспадарчыя сувязі Беларусі з іншымі краінамі.

Сацыяльна-эканамічнае значэнне далучэння Беларусі да Расіі

Галоўнымі прычынамі падзення Рэчы Паспалітай былі наступныя:

1. Заняпад эканомікі РП.

2. Феадальная анархія, права на канфедэрацыі (узброеныя выступленні супраць улады). Існаванне права liberun veto.

3. Ваеннае аслабленне Рэчы Паспалітай. Адсутнасць рэгулярнага войска.

4. Дэмаралізацыя і маральнае разлажэнне феадалаў. Вялікія грошы прапіваліся і прайграваліся ў карты.

Повады да падзелаў – рэлігійныя супярэчлівасці (ураўнанне ў правах жыхароў розных веравызнанняў) (першы падзел), барацьба з ідэямі французскай рэвалюцыі (другі і трэці падзел).

Жнівень 1772 г. – першы падзел РП. У склад Расіі былі ўключаны Інфлянцкае ваяводства, найбольшая частка Полацкага, амаль усё Віцебскае ваяводства, усё Мсціслаўскае і ўсходняя частка Рэчыцкага павету Мінскага ваяводства (з Рагачовам, Прапойскам, Чачэрскам і Гомелем).

Студзень 1793 г. – другі падзел РП. Да Расіі адышлі Правабярэжная Украіна, а таксама цэнтральная частка Беларусі з гарадамі Мінскам, Барысавам, Бабруйскам, Рэчыцай, Слуцкам, Навагрудкам, Пінскам і Мазыром.

Пасля падаўлення паўстання 1794 г. адбыўся трэці падзел РП (1795 г.). Расія далучыла Літву, заходнюю частку Беларусі і Заходнюю Валынь.

На беларускіх землях была ўведзена агульнарасійская сістэма кіравання. У пачатку XIX ст. Беларусь з насельніцтвам больш 3 млн. чалавек склала Віцебскую, Магілёўскую, Мінскую, Гродзенскую і Віленскую губерні.

Пачаліся падараванні земель з сялянамі рускім памешчыкам і асабліва буйным военачальнікам і дзяржаўным чыноўнікам (Пацёмкін, Румянцаў-Задунайскі, Чарнышоў і інш.). Усяго ў 1772 — 1801 гг. на Беларусі ў рукі новых уладальнікаў перайшло больш за 200 тыс. сялян мужчынскага полу. Фонд – маёнткі магнатаў і шляхты, якія выехалі за мяжу, ўладанні ліквідаваных каталіцкіх манастыроў. Мэта падараванняў – умацаваць сацыяльную апору ўраду на месцы.

Вынікі далучэння:

  1. Больш спрыяльныя ўмовы для развіцця прадукцыйных сіл (вялікая эканамічная прастора імперыі, стабільнае існаванне).

  2. Ажывілася сельская гаспадарка Беларусі (вырас збыт зерня, ільну, бульбы, каноплі за мяжу і ў буйныя гарады Расіі).

  3. Значны рост мануфактурнай прамысловасці Беларусі за кошт вотчынных прадпрыемстваў (новыя прамысловыя цэнтры – Крычаў, в. Воранава, м. Дуброўна, Шклоў). Пачалі ўзнікаць купецкія мануфактуры (праца вольнанаёмных рабочых).

  4. Развіццё ўнутранага і знешняга гандлю Беларусі, асабліва з Расіяй і Украінай (адмена гандлёвай пошліны, агульнарасійскія меры вагі і грашовая сістэма).

  5. Пачатак навуковага даследавання Беларусі, у тым ліку даследавання эканамічнага развіцця.

  6. Беларусь страціла ўсе прыкметы самастойнасці ў палітычных, эканамічных і культурна-нацыянальных пытаннях. Па сутнасці, Беларусь была каланіяльным уладаннем рускага цара.

  7. Былі адменены вынікі шэрагу гаспадарчых рэформаў сярэдзіны XVIII ст., затрымалася развіццё капіталістычных адносін.

  8. Пагоршылася становішча працоўных мас, у першую чаргу сялянства.

  9. Адменена Магдэбургскае права на самакіраванне гарадоў. Купцы плацілі падаткі з капіталу, а мяшчане былі абкладзены агульным падушным падаткам і ў адносінах да адбывання вайсковай павіннасці былі прыроўнены да сялян.

  10. Устаноўлена "мяжа яўрэйскай аседласці". Яўрэйскае насельніцтва гарадоў было абмежавана ў правах.

  11. Беларусь павінна была ўносіць у царскую казну большыя падаткі, чым у складзе РП. Яны ўзраслі амаль у 6 разоў і складалі больш 1 млн. руб. у год.

Уключэнне Беларусі ў склад Расійскай імперыі мела як станоўчыя, так і адмоўныя вынікі. Зыходзячы з аб'ектыўных пазіцый, трэба адзначыць, што ў той час і ў тых гістарычных умовах уключэнне садзейнічала складванню больш спрыяльных умоў для развіцця эканомікі і фарміравання капіталістычных адносін.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]