
- •А кадемiя кіравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь
- •Эканамічная гісторыя Беларусі
- •Прадмет эканамічнай гісторыі Беларусі
- •Перыядызацыя курса эканамічнай гісторыі
- •Крыніцы па эканамічнай гісторыі Беларусі. Асноўныя задачы навукі “Эканамічная гісторыя Беларусі”
- •Задачы эканамічнай гісторыі Беларусі
- •Тэма 2.Эканамічная гісторыя Беларусі. Лекцыя 2. Гаспадарчая дзейнасць насельніцтва Беларусі ў першабытную эпоху (100 – 40 тыс. Гадоў да н.Э. – VI ст. Н.Э.)
- •Зараджэнне і развіццё прысвайвальнай гаспадаркі
- •Палеаліт
- •Мезаліт
- •Узнікненне і эвалюцыя вытворчых формаў гаспадаркі
- •Бронзавы век
- •Развіццё сельскай гаспадаркі, рамёстваў і гандлёвых адносін у перыяд распаду першабытнаабшчыннага ладу і станаўлення феадальных адносін
- •Вылучэнне рамяства і развіццё гандлю
- •Шматукладная гаспадарка
- •Кантрольныя пытанні
- •Лекцыя 3. Феадальная эканоміка на Беларусі ў іх – хіі стагоддзях
- •Асноўныя рысы і перыядызацыя феадальнага спосабу вытворчасці
- •Гаспадарчае развіццё княстваў, зямель і гарадоў на тэрыторыі Беларусі ў IX — першай палове XIII ст.
- •Земляробства
- •Бортніцтва
- •Хатнія промыслы
- •Эканамічныя прычыны феадальнай раздробленасці
- •Кантрольныя пытанні
- •Лекцыя 4. Развіццё феадальнай гаспадаркі на Беларусі ў першай палове хііі – першай палове хvіі стагоддзяў
- •Утварэнне і ўмацаванне Вялікага княства Літоўскага. Значэнне гэтых працэсаў для эканамічнага развіцця Беларусі
- •Сельскагаспадарчая вытворчасць, формы землеўладання і землекарыстання ў другой палове XIII — першай палове XVI ст. Павіннасці і катэгорыі сялян
- •Жывёлагадоўля
- •Сялянская гаспадарка. Формы павіннасцяў
- •Катэгорыі сялян
- •Формы феадальнага землекарыстання і землеўладання
- •Панская гаспадарка
- •Станаўленне фальваркава-паншчыннай гаспадаркі. Аграрная рэформа 1557 г. Асноўныя этапы юрыдычнага афармлення прыгоннага права
- •Развіццё рамяства і гандлю, таварна-грашовых адносін. Беларускія гарады
- •Структура цэха
- •Гандаль
- •Грашовае абарачэнне
- •Кантрольныя пытанні
- •Лекцыя 5. Эканоміка Беларусі ў часы поздняга феадалізму (другая палова XVII – XVIII стагоддзяў)
- •Эканамічны заняпад Беларусі ў другой палове XVII — першай палове XVIII ст.
- •Сельская гаспадарка
- •Павіннасці
- •Гандаль
- •Эканамічны ўздым на Беларусі ў другой палове XVIII ст.
- •Сельская гаспадарка
- •Сялянскія павіннасці
- •Гандаль
- •Сацыяльна-эканамічнае значэнне далучэння Беларусі да Расіі
- •Кантрольныя пытанні
- •Лекцыя 6. Эканамічнае становішча Беларусі ў перыяд узрастання капіталістычных адносін (першая палова хіх ст.)
- •Сельская гаспадарка на Беларусі. Пачатак фарміравання новых адносін у памешчыцкіх і сялянскіх гаспадарках
- •Сялянская гаспадарка
- •Павіннасці
- •Прамысловы пераварот і станаўленне фабрычна-заводскай прамысловасці на Беларусі ў першай палове XIX ст.
- •Мануфактуры
- •Фабрыкі і заводы
- •Гандаль
- •Спробы гаспадарчых рэформаў
- •Кантрольныя пытанні
- •Лекцыя 7. Эканоміка Беларусі хіх стагоддзя
- •Падрыхтоўка да адмены прыгоннага права. Механізм рэформы і яе правядзенне на Беларусі
- •Буржуазныя рэформы 60 — 70-х гг. XIX ст. Грашовая рэформа 1862 — 1863 гг.
- •Рэформы дзяржаўнага кіравання, праведзеныя ў 60—70-я гг.
- •Кантрольныя пытанні
- •Лекцыя 8. Гаспадарка Беларусі ў парэформенны перыяд (60-90-ыя гады хіх ст.)
- •Развіццё капіталістычнага спосабу вытворчасці ў сельскай гаспадарцы Памешчыцкая гаспадарка
- •Сялянская гаспадарка
- •Маёмаснае і класавае расслаенне сялянства
- •Сусветны аграрны крызіс 80—90-х гг. XIX ст.
- •Спецыялізацыя сельскай гаспадаркі
- •Рост капіталістычнай эканомікі і прамысловасці
- •Рамесная вытворчасць
- •Дробнакапіталістычныя прадпрыемствы
- •Капіталістычная мануфактура
- •Акцыянерныя кампаніі
- •Галоўныя галіны вытворчасці
- •Эканамічныя крызісы
- •Развіццё транспарту, сродкаў сувязі, гандлю. Фарміраванне буржуазіі і пралетарыяту
- •Чыгуначнае будаўніцтва
- •Гандаль
- •Кантрольныя пытанні
- •Лекцыя 9. Эканамічнае развіццё Беларусі на пачатку XX ст. (1900 - 1913 гг.)
- •Спецыфіка развіцця прамысловасці Беларусі ў пачатку XX ст.
- •Крызіс 1900 – 1903 гг. І дэпрэсія 1904 – 1908 гг.
- •Манапалістычныя аб'яднанні
- •Акцыяніраванне
- •Замежныя інвестыцыі
- •Гарады, гарадское насельніцтва
- •Дабрабыт насельніцтва Беларусі
- •Сельская гаспадарка Беларусі на пачатак XX ст. Сталыпінская аграрная рэформа на Беларусі
- •Асаблівасці рэформы на Беларусі
- •Развіццё транспарту, унутранага і знешняга гандлю, фінансава-крэдытнай сістэмы
- •Развіццё транспарту
- •Унутраны гандаль. Асноўныя прыкметы
- •Грашовая сістэма
- •Прамысловасць і сельская гаспадарка Беларусі ў гады першай сусветнай вайны
- •Эканамічная палітыка Часовага ўраду
- •Кантрольныя пытанні
- •Лекцыя 10. Эканамічнае развіццё Беларусі пасля кастрычніцкай рэвалюцыі і ў гады грамадзянскай вайны (1917 – 1920 гг)
- •Сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г.
- •Стан эканомікі Беларусі
- •Мерапрыемствы новай улады
- •Гаспадарка Беларусі ў час грамадзянскай вайны. “Ваенны камунізм”
- •Саўгасы
- •Прамысловасць
- •Кантрольныя пытанні
- •Лекцыя 11. Эканамічнае становішча Беларусі ў гады новай эканамічнай палітыкі (1921 – 1927 гг.)
- •Сутнасць і значэнне новай эканамічнай палітыкі
- •Развіцце сельскай гаспадаркі бсср на аснове нэПа
- •Прамысловасць і гандаль у бсср у 1921 — 1927 гг. Прамысловасць
- •Гандаль
- •Крызісы нэПа. Прычыны згортвання новай эканамічнай палітыкі
- •Кантрольныя пытанні
- •Лекцыя 12. Гаспадарка Беларусі ў гады першых пяцігодак і ўсталявання таталітарнага рэжыму (1928 —1941 гг.)
- •Фарміраванне камандна-адміністрацыйнай сістэмы кіравання гаспадаркай. Індустрыялізацыя
- •Праграма м.І.Бухарына
- •Праграма “вялікага скачка” і.Сталіна
- •Першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі і культуры бсср
- •Другі пяцігадовы план
- •Трэці пяцігадовы план
- •Масавая калектывізацыя. Яе наступствы для развіцця сельскай гаспадаркі Беларусі
- •Першы пяцігадовы план
- •Другая пяцігодка (1933 – 1937 гг.)
- •Трэцяя пяцігодка (1938 – 1942 гг.)
- •Сацыяльная палітыка на Беларусі ў 1928 – 1941 гг. Матэрыяльны дабрабыт беларусаў Насельніцтва Беларусі
- •Жыццёвы ўзровень насельніцтва
- •Сацыяльная палітыка ў адносінах да калгаснікаў
- •Адукацыя
- •Кантрольныя пытанні
- •Лекцыя 13. Эканамічнае развіццё заходняй Беларусі ў складзе Польшчы (1921 – 1939гг.)
- •Развіцце прамысловасці на заходнебеларускіх зямлях у 1921 – 1939 гг.
- •Насельніцтва
- •Грашовая рэформа
- •Эканамічны крызіс 1929 — 1933 гг.
- •Стан сельскай гаспадаркі Заходняй Беларусі (1921 – 1939 гг.)
- •Памешчыцкая гаспадарка
- •Сялянская гаспадарка. Катэгорыі сялян
- •Рэформа ў сельскай гаспадарцы
- •Парцэляцыя
- •Камасацыя
- •Ліквідацыя сервітутаў
- •Узровень матэрыяльнага дабрабыту насельніцтва Заходняй Беларусі ў 1921 – 1939 гг.
- •Умовы працы
- •Беспрацоўе
- •Падатковая палітыка
- •Спажыванне
- •Кантрольныя пытанні
- •Лекцыя 14. Гаспадарка Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны (1941 – 1945 гг.)
- •Эвакуацыя насельніцтва і сродкаў вытворчасці з тэрыторыі рэспублікі. Працоўны гераізм беларускага народа ў савецкім тыле
- •Мабілізацыя эканомікі
- •Эвакуацыя
- •Праца беларускай прамысловасці ў тыле
- •Асаблівасці вытворчасці на акупіраванай тэрыторыі
- •Мерапрыемствы акупацыйных улад
- •Прамысловасць зон
- •Першыя аднаўленчыя работы ў 1943 — 1945 гг.
- •Кантрольныя пытанні
- •Лекцыя 15. Развіццё эканомікі Беларусі ў пасляваенныя гады (1946 – 1950 гг.)
- •Аднаўленне і далейшае развіццё прамысловасці і транспарту
- •Умовы адраджэння эканомікі
- •Асаблівасці пачатку адраджэння
- •Чацьвёртая пяцігодка (1946-1950 гг.)
- •Адраджэнне сельскай гаспадаркі. Прымусовая калектывізацыя ў заходніх абласцях Стан с/г на пачатак чацьвёртай пяцігодкі
- •Матэрыяльнае становішча насельніцтва. Гандаль і грашовае абарачэнне
- •Кантрольныя пытанні
- •Лекцыя 16. Эканоміка Беларусі ў перыяд спроб эканамічных пераўтварэнняў (50 – 60-ыя гг.). Эканамічнае развіццё Беларусі ў 70-ыя – першай палове 80-ых гг.
- •Развіццё гаспадаркі Беларусі ў 50-я гг. Спробы сацыяльнай пераарыентацыі эканомікі
- •Пятая пяцігодка (1951-1955 гг.)
- •Прамысловасць
- •Шостая пяцігодка (1956-1960 гг.)
- •Сельская гаспадарка Беларусі ў 60-я гг.
- •Сёмая пяцігодка
- •Прамысловасць Беларусі ў 60-я гг. Гаспадарчая рэформа і яе асноўныя вынікі.
- •Сямігадовы план развіцця народнай гаспадаркі
- •Развіццё сацыяльнай сферы. Рост дабрабыту беларусаў у 60-я гг.
- •Супярэчнасці развіцця прамысловасці, транспарту, сувязі ў 70-я – першай палове 80-х гг. Нарастанне крызісных з’яў
- •Перыяд "застою"
- •Асноўныя прычыны зніжэння тэмпаў росту эканомікі
- •Сельская гаспадарка Беларусі ў 70-я – першай палове 80-х гг. Абвастрэнне харчовай праблемы
- •Харчовая праблема
- •Сацыяльная палітыка ў 70-я – першай палове 80-х гг., неабходнасць рэформ
- •Кантрольныя пытанні
- •Лекцыя 17. Эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь у перыяд пераходу да новых эканамічных адносін і умаццавання дзяржаўнасці
- •Эканоміка бсср у другой палове 80-х гг., неабходнасць рэформ
- •Першы этап рэфармавання (1985-1987 гг.)
- •Другі этап рэфармавання (з чэрвеня 1987 г.)
- •Сутнасць праграмы «500 дзён»
- •Сацыяльна-эканамічны стан Рэспублікі Беларусі ў 1991-2001 гг. Праграмы развіцця эканомікі рэспублікі
- •Прыкметы крызісу пачатку 90-х гг.
- •Праграма неадкладных мер па выхаду эканомікі Рэспублікі Беларусь з крызісу (1994 г.)
- •Асноўныя накірункі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 1996 – 2000 гг.
- •Сацыяльная палітыка
- •Канцэпцыя і Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2001 – 2005 гг.
- •Кантрольныя пытанні
- •Экзаменацыйныя пытанні
- •Літаратура
Кантрольныя пытанні
Якія вынікі прывілея Ягайлы 1387 г.?
Сутнасць “Устава на валокі”?
На якія катэгорыі падзяляліся сяляне у эканамічных адносін з феадалам?
Што такое валока?
Якія вынікі аграрнай рэформы 1557 г.?
Што азначала Магдэбурскае права?
Лекцыя 5. Эканоміка Беларусі ў часы поздняга феадалізму (другая палова XVII – XVIII стагоддзяў)
Асноўныя паняцці, уключаныя ў сістэму трэнінг тэсцірвання:
эканамічны заняпад Беларусі ў другой палове XYII – першай палове XYIII стагоддзяў; эканамічны ўздым на Беларусі ў другой палове XYIII стагодзя (хуткі рост насельніцтва, узрастанне попыту на сельскагаспадарчыя прадукты, унутрыпалітычныя змяненні ў Рэчы Паспалітай, перадавыя эканамічныя вучэнні, меры па развіццю гандлю і сродкаў зносін, меры вярхоўнай улады); сацыяльнае расслаенне ў вёсцы; эканамічнае становішча гарадоў і мястэчак; мануфактурная вытворчасць; станоўчыя змены ў знешнім гандлі; далучэнне Беларусі да Расіі; падзел Рэчы Паспалітай.
Эканамічны заняпад Беларусі ў другой палове XVII — першай палове XVIII ст.
Другая палова XVII — першая палова XVIII ст. – гэта перыяд глыбокага эканамічнага заняпаду.
Прычыны заняпаду:
1. Войны: антыфеадальная вайна 1648 — 1654 гг.; вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654 — 1667 гг.; польска-шведская 1655 — 1660 гг.; Паўночная вайна 1700 — 1721 гг. Вынікі: поўнае разбурэнне гарадоў і сельскай гаспадаркі асабліва ў усходніх і паўночных раёнах.
2. Рэзкае скарачэнне колькасці насельніцтва. На 1654 г. на Беларусі было каля 2,9 млн. жыхароў, на 1667 г. – каля 1 млн. Абязлюдзелі ўсходнія і паўночныя паветы Беларусі. Да 1700 г. колькасць насельніцтва ўзрасла да 2,2 млн., але пасля Паўночнай вайны – зменшылася да 1,5 млн. чалавек.
3. Значнае змяншэнне колькасці ворыўных зямель. Не было працаўнікоў, зменшылася колькасць цяглавай жывёлы. Плошчы ворыва на Беларусі скараціліся больш чым на палову.
4. Узмацненне феадальнай эксплуатацыі сялянства. Павялічваліся памеры павіннасцей: адпрацовачнай, грашовай і натуральнай. У цяглых сялян у асноўным на захадзе і ў цэнтры Беларусі пераважала адпрацовачная, у чыншавых (больш на ўсходзе) — грашовая.
Асабліва цяжкае становішча было ў тых сялян, што працавалі на землях феадалаў-арандатараў. Арандатар, які імкнуўся за час свайго ўладання атрымаць ад маёнткаў найбольшы прыбытак, нярэдка павялічваў павіннасці звыш усякіх нормаў.
5. Няўстойлівыя палітычныя абставіны, узброеная барацьба магнацкіх груповак. Так, у канцы XVII – пачатку XVIII ст. найбольш адыёзныя формы набыла барацьба Сапегаў і Радзівілаў, што праходзіла на фоне Паўночнай вайны. Войскі магнатаў вынішчалі маёнткі сапернікаў, жадаючы падарваць эканамічную моц ворага. Тым часам падрывалася моц усей дзяржавы.
Сельская гаспадарка
Аднаўленне гаспадаркі пачалося на Беларусі ў пачатку XVIII ст. з галоўнай галіны — сельскай гаспадаркі. Зацікаўлены ў гэтым былі феадальныя ўласнікі — шляхта, магнаты, кароль і царква, у руках якіх знаходзілася галоўнае багацце – зямля і прыгоннае сялянства.
Дробная шляхта гаспадарыла на невялікіх участках зямлі і валодала нязначнай колькасцю сялян. Маёнтак сярэдняга шляхціца складалі некалькі вёсак. Буйнымі землеўладальнікамі былі магнаты, уласнікі вялікіх зямельных латыфундый, у склад якіх уваходзілі некалькі дзесяткаў ці нават соцень вёсак. У канцы XVIII ст. 16 магнацкім сем'ям (Радзівілам, Сапегам, Агінскім, Чартарыйскім і інш.) належала на Беларусі 30 % усіх сялян.
Буйнейшым феадальным уласнікам быў кароль Рэчы Паспалітай. Маёнткі, якімі ён распараджаўся, называліся каралеўскімі эканоміямі. Самымі вялікімі каралеўскімі ўладаннямі на ўсходзе Беларусі была Магілёўская эка-номія, якая ў пачатку XVII ст. налічвала толькі ворнай зямлі 126 тыс. га. Вялікія землеўладанні належалі каталіцкай і ўніяцкай царквам. У ходзе аднаўлення сельскай гаспадаркі феадальная знаць выкарыстоўвала ў асноўным два метады: перавод сялян на грашовы аброк — чынш і пашырэнне фальварка.
Грашовая рэнта ўжывалася часцей там, дзе разбурэнне было асабліва вялікім і востра не хапала рабочых рук. У гэтых маёнтках памешчыкі вымушаны былі адмаўляцца ад самастойнага вядзення гаспадаркі, перадавалі часова зямлю сваіх фальваркаў сялянам і пераводзілі іх з паншчыны на чынш. Чыншавыя стаўкі былі неаднолькавымі ў розных уладаннях, але досыць высокімі — 30 – 60 злотых з валокі. Тым не менш, большасць землеўладальнікаў старалася захаваць свае фальваркі.
Развіццё фальварачных запашак пераважала там, дзе насельніцтва, якое хоць і памяншалася, але ў масе сваёй заставалася на месцы. Другая ўмова – памешчык павінен быў мець сродкі для вядзення сваёй гаспадаркі ў фальварку. Па-ранейшаму сеялі азімае жыта (яно займала да 50 % усёй плошчы пасеваў), авёс, ячмень, грэчку, а на поўдні Беларусі — проса. Лён і каноплі займалі нязначнае месца ў панскіх пасевах. З-за недахопу рабочых рук і невялікай колькасці жывёлы зямля дрэнна апрацоўвалася і ўгнойвалася, таму сярэдняя ўраджайнасць асноўных культур у фальварках знізілася і складала сам 2-3.
У 30—40-я гг. XVIII ст. фальварачныя гаспадаркі ўзмацніліся на захадзе і ў цэнтральнай частцы Беларусі. Для аднаўлення фальваркаў патрэбны былі грашовыя сродкі, якіх у памешчыкаў пастаянна не хапала. Таму з другой паловы XVII ст. стала шырока практыкавацца перадача маёнтка ў арэнду або залог. Арандатарамі былі шляхціцы, а часам і купцы.
Паступова ўзнаўлялася і сялянская гаспадарка. Сяляне пашыралі яе шляхам запашкі пазанадзельнай зямлі, з якой яны не плацілі (бо ўтойвалі), ці плацілі невялікія падаткі. У аднаўленчы перыяд дзяржаўная ўлада і феадалы, каб хутчэй узняць пустоты, уводзілі розныя льготы для сялян, якія бралі для апрацоўкі дадатковы надзел. Такая палітыка станоўча ўплывала на стан сялянскай гаспадаркі і садзейнічала эканамічнаму ўздыму краіны ў цэлым.