Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Studmed_ru_shymukovich-sf-ekonomicheskaya-istor...doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
1.33 Mб
Скачать

Кантрольныя пытанні

  1. Дайце азначэнне паняццю “феадалізм”, як грамадска-палітычнаму і эканамічнаму ладу.

  2. Назавіце віды феадальнай рэнты. У чым іх сутнасць?

  3. Дайце характарытыку гаспадаркі на Беларусі ў IX—XIII стст.

  4. Адзначце асноўныя формы землеўладання.

  5. Якія існавалі катэгорыі феадальна-залежных сялян?

Лекцыя 4. Развіццё феадальнай гаспадаркі на Беларусі ў першай палове хііі – першай палове хvіі стагоддзяў

Асноўныя паняцці, уключаныя ў сістэму трэнінг тэсцірвання:

вытокі беларускай дзяржаўнасці; Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае; Навагародак – першая сталіца ВКЛ; Міндоўг; Лютавар; Віцень; Гедымін; Альгерд; Вітаўт Вялікі; саюз Польшчы і Літвы; адносіны паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай; формы землеўладання і землекарыстання; сялянскі двор; кіраванне абшчынай; паншчына; цяглыя; асадныя; агароднікі і слугі; маёнткавая гаспадарка; закупы; радовічы; пахожыя сяляне; непахожыя сяляне; чэлядзь нявольная; вярхоўны ўласнік зямель ВКЛ; дзяржаўныя і прыватнаўласніцкія землі; воласці і гаспадарскія двары; вялікакняжацкія падараванні; правы і прывілеі феадалаў; фальваркава-паншчынная гаспадарка; прывілеі шляхце 1387, 1432, 1434 гг.; прывілеі 1447 года; рамяство і гандаль; таварна-грашовыя адносіны; беларускія гарады; Магдэбургскае права.

Утварэнне і ўмацаванне Вялікага княства Літоўскага. Значэнне гэтых працэсаў для эканамічнага развіцця Беларусі

Дзяржаваўтваральныя працэсы на беларускіх землях у сярэдзіне XIII — XIV ст., звязаны з Вялікім княствам Літоўскім з цэнтрам у Навагародку. Як сведчаць археалагічныя даследаванні, у XII — XIII стст. Навагародская зямля дасягнула значнага эканамічнага і культурнага развіцця, а сам Навагародак стаў багатым горадам. Прычыны ўзмацнення Наваградка:

  • ўрадлівыя землі;

  • развітое рамяство – вядучая галіна – апрацоўка каляровых і каштоўных металаў, выплаўка і апрацоўка жалеза;

  • шырокія знешнія сувязі – гандаль з Полацкам, паўднёва-рускімі гарадамі, Прыбалтыкай, Польшчай, Візантыяй, Блізкім Усходам;

  • адносная бяспека зямель – тут ратаваліся ад заваёўнікаў бежанцы, што ўзмацняла прадукцыйныя сілы зямлі.

У XIII ст. Полацкае княства пазбаўляецца выхаду ў Балтыйскае мора і страчвае сваю магутнасць. Наваградская зямля разам з суседнімі літоўскімі стала ядром фарміравання новай дзяржавы, а Навагародак — яго сталіцай. Пры Гедыміне (княжыў у 1316 — 1341 гг.) завяршылася аб'яднанне тэрыторыі Беларусі ў складзе Вялікага княства Літоўскага. У 1323 г. ен перанёс сталіцу дзяржавы ў Вільню. Славяне займалі ў дзяржаве 9/10 тэрыторыі і складалі 8/10 насельніцтва, на старабеларускай мове вялося дзяржаўнае справаводства. Балцкія тэрыторыі складалі ў гэтай дзяржаве толькі 1/12 часткі, а насельніцтва прыкладна 10%.

Сын Гедыміна вялікі князь Альгерд (княжыў у 1341 — 1377 гг.) у 1362 г. перамог татараў у бітве на Сініх водах і далучыў да Вялікага княства Кіеўшчыну, Валынь, Падолле. На ўсходзе Альгерд пашырыў свае ўладанні да Мажайска і Каломны. Гэты працэс суправаджаўся эканамічным ўздымам дзяржавы.

Экспансія Тэўтонскага ордэна (крыжацкай дзяржавы на ўзбярэжжы Балтыйскага мора) прымусіла Ягайлу, сына Альгерда, заключыць у 1385 г. Крэўскую ўнію з Польшчай. Галоўным эканамічным патрабаваннем польскай шляхты і каталіцкай царквы было права набыцця зямель у Вялікім княстве Літоўскім. Акрамя таго, Ягайла ў 1387 г. выдае прывілей, у якім феадалы ВкЛ каталіцкага веравызнання атрымалі неабмежаванае права валодання і распараджэння сваімі вотчынамі, былі вызвалены ад выканання шэрагу дзяржаўных павіннасцяў. Гэта стварыла няроўныя эканамічныя магчымасці для феадалаў. Праваслаўныя феадалы княства адчулі перспектыву пагаршэння свайго эканамічнага становішча і адмовіліся прыняць умовы ўніі. Фактычна застаўся толькі ваенны саюз з Польшчай супраць крыжакоў. Гэты саюз дазволіў 15 ліпеня 1410 г. нанесці сакрушальнае паражэнне Тэўтонскаму ордэну. Больш не існавала пагрозы беларускай гаспадарцы з боку Прыбалтыкі.

Пры Вітаўце Вялікім (княжыў у 1392 — 1430 гг.) Вялікае княства Літоўскае і Рускае дасягнула сваёй найвышэйшай магутнасці. Адбылася ўнутраная перабудова дзяржавы: былі ўвядзены ваяводствы і намесніцтвы замест мясцовых родаў што ўмацоўвала цэнтральную ўладу, спрыяла станаўленню адзінага рэгіёну. У княстве развіваліся класічныя еўрапейскія інстытуты дзяржаўнай улады, складвалася своеасаблівая форма саслоўна-прадстаўнічай манархіі, шляхецкая дэмакратыя. Заканадаўства было прадстаўлена ў трох Статутах (1529, 1566, 1588 гг.). У іх былі замацаваны асновы дзяржаўнасці, маёмасныя адносіны — гаспадарчае права, якое было распрацавана з улікам рымскага права і мясцовых традыцый, звычаёвага права.

У канцы XV — пачатку XVI ст. абвастрыліся адносіны паміж ВКЛ і Вялікім княствам Маскоўскім, якое таксама прэтэндавала на збіранне славянскіх зямель. У ваенных дзеяннях з княствам Маскоўскім, ВКЛ на працягу XVI ст. цярпела паражэнні, страчвала землі, гаспадарка ўсходніх зямель разбуралася, а людзі знішчаліся. Пад час Лівонскай вайны 1558 — 1583 гг. ВКЛ вымушана было пайсці на цесны саюз з Польшчай. У 1569 г. была ўтворана федэрацыя — Рэч Паспалітая, а польскі кароль станавіўся вялікім князем літоўскім. За Вялікім княствам захоўваліся правы аўтаноміі ў аб'яднанай дзяржаве (права мець сваю адміністрацыю, казну, армію, карыстацца беларускай мовай як дзяржаўнай, збіраць соймы). Вялікае княства страціла частку сваёй тэрыторыі: эканамічна развітая Украіна адміністрацыйна адыходзіла да Польшчы. Паступова страчваецца эканамічная моц княства, паскараецца гэты працэс пад час ваенных дзеянняў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]