Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
IGPB_ekzamen.doc
Скачиваний:
17
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
542.72 Кб
Скачать
  1. Октябрьская рев и установление Сов власти на Беларуси.

Узброенае паўстанне, узнятае бальшавікамі 25 кастрычніка 1917 г. у Петраградзе, паклала пачатак новаму этапу рэвалюцыі ў Расіі. Часовы ўрад і яго адміністрацыя на месцах пасля звяржэння царскага рэжыму ў сакавіку 1917 г. аказаліся няздольнымі вырашыць наспелыя праблемы грамадскай перабудовы. Дэмакратызацыя грамадскага жыцця паглыбіла палярызацыю палітычных сіл. Саветы рабочых, салдацкіх, сялянскіх дэпутатаў, якія ўзніклі, прэтэндавалі на ўладу. Двухуладдзе ўскладняла палітычную сітуацыю, зводзіла часам на нішто намаганні Часовага ўрада ўстанавіць цвёрдую ўладу ў краіне. Нарастала разруха, паглыбляўся харчовы крызіс, узмацняўся антьгваенны рух. Бальшавікі выставілі лозунг аб паражэнні ўрада ў імперыялістычнай вайне.

Паўстанне ў Петраградзе пачалося пад лозунгам «Уся ўлада Саветам!» Другі з'езд Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў (адбыўся 25–26 кастрычніка 1917 г.) узаконіў Саветы ў якасці органаў новай дзяржаўнай улады.

Ужо 25 кастрычніка выканком Мінскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў у сваім загадзе № 1 аб'явіў насельніцтву горада аб пераходзе ўлады ў Мінску і яго наваколлі да Савета. Савет звярнуўся да рэвалюцыиных арганізацый і палітычных партый неадкладна прыступіць да арганізацыі новай улады на месцах. Ён вызваліў з турмы салдат, з якіх быў сфарміраваны Першы імя Мінскага Савета рэвалюцыйны полк. Саветам былі пасланы камісары ў дзяржаўныя ўстановы і штаб фронту. Ён узяў пад кантроль тэлеграф, пошту, але ў наступныя некалькі дзён Мінскаму Савету давялося вытрымаць моцны націск прыхільнікаў Часовага ўрада, якія арганізавалі Камітэт выратавання рэвалюцыі. Абапіраючыся на падтрымку камандавання Заходняга фронту, Камітэт увёў у Мінск верныя яму кавалерыйскія часці і прад'явіў ультыматум Мінскаму Савету. Перавага сіл аказалася на баку Камітэта выратавання. Мінскаму Савету давялося пайсці на ўступкі, каб папярэдзіць кровапраліцце і перачакаць.

Пераход салдат на бок бальшавікоў не даў магчымасці Камітэту выратавання сканцэнтраваць у сваіх руках уладу. Змена ўлады на фронце паставіла Камітэт выратавання ў становішча палітычнай ізаляцыі. Улада ў арміі пераходзіла ў рукі салдацкіх рэвалюцыйных камітэтаў. Палкі, дывізіі, карпусы выказваліся ў падтрымку ўрада бальшавікоў. У пачатку лістапада да камітэтаў перайшла ўлада ва ўсіх трох арміях Заходняга фронту. Так, адзін з карпусоў 2-й арміі патрабаваў ад Камітэта выратавання прызнання ўлады Савета Народных Камісараў і безагаворачнага яму падпарадкавання. Прыезд у Мінск з фронту браняпоезда канчаткова дэмаралізаваў Камітэт выратавання – і ён распаўся.

Выканаўчым аператыўным органам Ваенрэўкома стала вылучанае ім бюро, у якое ўвайшлі А. Ф. Мяснікоў, М. I. Калмановіч, К. I. Ландэр (старшыня), М. I. Крывашэін, В. С. Селязнёў, Н. В. Рагазінскі, В. М. Фрэйман. Члены бюро кіравалі аддзеламі рэўкома, якія ствараліся зыходзячы з абстаноўкі і накірункаў яго дзейнасці. Былі арганізаваны аддзелы: ваенны, грамадзянскі, гаспадарчы, забеспячэння, арганізацыйны, інфармацыйны, мандатны.

Ваенрэўком устанавіў кантроль за дзейнасцю старых устаноў. Выключнае значэнне надавалася дзеянням камісараў, якія пасылаліся на чыгуначныя станцыі для арганізацыі аховы цягнікоў, што ішлі на фронт з грузамі. Камісары пасылаліся ў павятовыя цэнтры, мястэчкі для дапамогі мясцовым бальшавіцкім арганізацыям ствараць органы ўлады.

Звяржэнне ўлады Часовага ўрада ў буйных гарадскіх цэнтрах паскорыла ўстанаўленне ўлады Саветаў на ўсёй тэрыторыі Беларусі.

В октябре 1917г более остро встает вопрос об автономии Беларуси в границах РСФСР.

26 октября 1917г военный революционный комитет зап фронта обьявляет диктатуру пролетариата и уст-т армейское командование.

Большевиками были приняты:

- декрет о мире, - декрет о земле, - деклар прав народов России

В нояре 1917г в Бел провозглашается власть областного исполнительного комитета советов аролных и солдатских депутатов западной области и фронта. Предполагалось, что в него будет входить 187 человек в частности от фронтовых комитетов – 100 чел, крестьян – 35, от профсоюзов городск рабочих – 11 чел, от профс жд-ков – 4, от почтовых телеграфич служб – 2 чел.

Функции: исполнение декретов центр органов совецк власти, издание местных декретов и приказов, управление ФХД, конфискация и национализация земли, обеспечение армии.