Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Bel_lit_shpory_k_ekzamenu.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
392.7 Кб
Скачать

Пытанне 9. Постаць Аўрамія Смаленскага – кніжніка, прапаведніка, героя “Жыцця Аўрамія Смаленскага”.

Аўрамій Смаленскі (Працалюбівы), асветнік, рэлігійны і грамадскі дзеяч, мастак. Нарадзіўся ў сярэдзіне 12 ст. ў Смаленску ў заможных бацькоў, якія да яго мелі 12 дачок. З дзяцінства выхаваны ў духу строгай хрысціянскай набожнасці і прывучаны да сістэматычных кніжных заняткаў. Пасля смерці бацькоў раздаў усю іх маёмасць манастырам, цэрквам і бедным, а сам пайшоў у манастыр, размешчаны ў ваколіцах Смаленска. Тут ён старанна вывучаў творы Яна Златавуста, Яфрэма Сірына, жыціі святых: Антонія Вялікага, Яўхімія, Савы, Феадосія Палесцінскіх, Антонія і Феадосія Пячэрскіх і інш., займаўся зборам і перапісваннем кніг. У гэты час смаленскі князь Раман Расціслававіч (памёр у 1170) заснаваў у горадзе вучэльню, у якой навучаліся па славянскіх, грэчаскіх і лацінскіх кнігах. Аўрамій актыўна садзейнічаў росквіту гэтай вучэльні, дапамагаў фармаваць яе бібліятэчны фонд. Пасля 30 гадоў манаскага служэння ў 1198 ён прыняў сан прэсвітэра і стаў шырока вядомы як прапаведнік і настаўнік не толькі для манаскай браціі, але і для недухоўных асоб. Гэта выклікала зайздрасць у часткі духавенства, і Аўрамію давялося перайсці ў Крыжаўзвіжанскі манастыр у Смаленску. Сюды да яго пачало прыходзіць яшчэ больш людей за духоўнай парадай, настаўленнем. Ён актыўна ўдзельнічаў у аздабленні храма, намаляваў для яго 2 абразы. Няспынныя казанні і поспех у вернікаў зноў выклікалі зайздрасць у духавенства і гарадской знаці. Прэсвітэра абвінавацілі ў ерасі і распаўсюджванні забароненых кніг, а таксама ў спакушэнні жанчын і пераманьванні духоўных дзяцей. На судзе, які ўзначальвалі князь і епіскап, ён змог апраўдацца, але яму забаранілі свяшчэннадзейнічаць і загадалі вярнуцца ў той жа самы манастыр. Але папулярнасць Аўрамія ў народзе была такой вялікай, што царкоўныя ўлады вымушаны былі адмяніць сваю забарону на прапаведніцтва і прызначылі яго ігуменам новага манастыра. Па-ранейшаму да яго сыходзіліся розныя людзі, каб паслухаць разумныя парады і настаўленні. Аўрамій заклікаў смалян няўхільна прытрымлівацца маральных прынцыпаў хрысціянства, клапаціцца пра духоўнае ўдасканаленне жыцця, увесь час помніць пра Бога, маліцца дзень і ноч. Памёр ён да 1224, пражыўшы ў манастве 50 гадоў. Пасля смерці, як і пры жыцці, Аўрамія шанавалі смаляне як нястомнага прапаведніка рэлігійнага пакаяння і непазбежнасці страшнага суда. За актыўнае прапаведанне хрысціянства і ўзорнае жыццё праваслаўная царква кананізавала яго. Яго вучань манах Яфрэм напісаў «Жыціе прападобнага Аўрамія Смаленскага».

Пытанне 10. Кірыла Тураўскі як яркі прадстаўнік аратарскай прозы. Літаратурная спадчына Кірыла Тураўскага. Аналіз твора “Прытча пра чалавечую душу і цела”.

Кірыла Тураўскі (1130-1180) – найбуйнейшы майстар слова старажытнай Беларусі. Нарадзіўся ў заможнай сям’і, атрымаў выдатную адукацыю. Рана падстрыгся ў манахі і вельмі хутка заняў пасаду Епіскапа. Творчая спадчына налічвае звыш 70 твораў. Першая група твораў – “Дыдактычныя парады і павучанні”. Важнейшыя з парадаў аб тым, каб не забывалі настаўнікаў сваіх. У гэтым творы пісьменнік шануе настаўнікаў. Другая група – урачыстыя казанні на царкоўныя свяы. Важнейшыя з іх “Слова ў першую нядзелю пасля Пасхі”. У творы пісьменнік паказвае перавагі хрысціянства на язычнікам. Пашырэнне хрысціянства Кірыла Тураўскі параўноўвае з наступленнем вясны.

Важны твор К.Т. на гістарычна-царкоўную тэму “Слова на сабор 318-і святых Айцоў”. У ім пісьменнік раскрыў падзеі славутага анікейскага сабора 325 года. Ен стварыў драматычную сцэну дыскусій пад час сабора, асуджэнне Арыі.

К.Т. – выдатны паэт. Ен напісаў каля 30-і малітваў Малітвы К.Т. – сапраўдныя шэдэўры cтарабеларускай духоўнай паэзіі. Лірычны герой малітваў адрозніваецца інтэлектуальнасцю і духоўнасцю. Ен усім сэрцам прагне дасканаласці і свабоды, гармоніі з прыродай, добрай славы, сэнсоўнага зямнога жыцця. Герой звяртаецца да Бога, Багародзіцы і святых. Ен просіць дараваць яму ўсе грахі, прагне вярнуцца да праведнага жыцця. У малітвах Тураўскага аб’емна і дакладна адлюстраваны духоўны свет чалавека 12 ст.

Асаблівае месца ў творчасці К.Т. займае прыпаведзь “Пра чалавечую душу і цела” або пра сляпога і бязногага. У аснове твора Евангелічны сюжэт, які ў сваю чаргу ўзыходзіць да гутаркі імператара Антаніна з Равінам. На думку К.Т. менавіта ў прыпавесці было схавана і прадсказана знішчэнне хрысціянства. Таму ўласную творчую задачу пісьменнік бачыў у тым, каб раскрыць сэнс старадаўнаяй прыпавесці.

У сваім арыгінальным творы "Прытча пра чалавечую душу і цела" ён абвяргае наіўны анапацэнтрызм "бытавога" хрысціянства, папярэджваючы ад спакусы, літаральна тлумачыць сімволіку біблейскіх кніг, асабліва вядомыя боскія словы: "Створым чалавека па вобразу Нашаму, падабенству Нашаму". Падабенства гэтае, на думку аўтара, - "не вобразам, а прытчаю", гэта значыць, іншасказальнае і сімвалічнае. Ён назваў ерассю погляды тых, хто насуперак здароваму сэнсу ўяўляе бесцялеснага Бога цялесным. Бога нельга апісаць альбо вызначыць мераю. Тут асветнік не мог не заўважыць супярэчнасці сваёй рэлігійнай антрапалогіі, бо сам прыкладаў да чалавека толькі цялесную і душэўную меркі, забыўшыся на трэцюю людскую іпастась - дух. Толькі духоўнасцю чалавек апраўдвае біблейскія словы пра богападобнасць і свой вобраз Божы. Гэта духоўнае адзінства Бога з чалавекам увасобілася ў богачалавечай постаці Хрыста - другой іпастасі святой Тройцы.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]