
- •Пытанне 1. Старажытная бел. Літ.: агульная панарама развіцця. Перыядызацыя. Эпохі. Стылі. Майстры.
- •Пытанне 4. Летапісанне ў перыяд ранняга Сярэднявечча. Адлюстраванне гісторыі старажытнай Русі ў “Аповесці мінулых гадоў”
- •Строгі атбор фактаў
- •Пытанне 5. Эпізоды Полацкага княства ў люстэрку летапісання.
- •Пытанне 6. Беларуская літаратура ранняга Сярэднявечча. Арыгінальная літаратура і яе бытаванне.
- •Аповесць пра жыццё Еўфрасінні Полацкай
- •Пытанне 8. “Жыцце Еўфрасінні Полацкай” як твор арыгінальнай літаратуры. Кананічнае і некананічнае у тэксце.
- •Пытанне 9. Постаць Аўрамія Смаленскага – кніжніка, прапаведніка, героя “Жыцця Аўрамія Смаленскага”.
- •Пытанне 10. Кірыла Тураўскі як яркі прадстаўнік аратарскай прозы. Літаратурная спадчына Кірыла Тураўскага. Аналіз твора “Прытча пра чалавечую душу і цела”.
- •Пытанне 11. “Слова пра паход Ігаравы” як помнік агульнаславянскай літ-ры. Бел. Матывы “Слова”
- •Пытанне 12. Слова пра паход Ігаравы” як помнік літ-ры. Пафас, героі, мастацкія асаблівасці.
- •Пытанне 14. Беларуска-літоўскія летапісы і хронікі: эвалюцыя жанру. Дынастыйная барацьба ў вкл на старонках твораў.
- •Пытанне 17. Публіцыстыка ў перыяд станаўлення вкл. “Пахвала Вітаўту” як узор сярэднявечнай пубіліцыстыкі.
- •Пытанне 18. Куртуазная проза ў эпоху вкл. Тэма кахання ў аповесці пра Жыгімонта 2 Аўгуста і Барбару Радзівіл. (перакладны раман “Аповесць пра Трышчана”).
- •Пытанне 19. Рэнесанс ў Еўропе і Беларусі. Асаблівасці літаратурнага працэсу.
- •Адраджэнне ў Беларусі
- •Пытанне 20. Мікола Гусоўскі і яго “Песня пра зубра”. Вырашэнне аўтарам творчай задачы і звышзадачы.
- •Пытанне 21. Беларускія пісьменнікі-лаціністы эпохі Рэнесанса. “Пруская вайна” Яна Вісліцкага.
- •Пытанне 22. Францыск Скарына як рэнесансны дзеяч, асветнік, гуманіст.
- •Пытанне 23. “Біблія”, выдадзеная Скарынам, яе значэнне ў гісторыка-культурным кантэксце Еўропы і славянскага свету.
- •Пытанне 24. Скарына як пісьменнік-публіцыст, аўтар “Прадмоў” і “Пасляслоўяў” да “Бібліі”.
- •Пытанне 25. Рэфармацыя ў Еўропе і Беларусі і яе ўплыў на літаратурны працэс.
- •Пытанне 26. Дзейнасць Сымона Буднага ў кантэксце беларускай Рэфармацыі.
- •Пытанне 27. Васіль Цяпінскі – паслядоўнік Францыска Скарыны.
- •Пытанне 29. Мялеці Сматрыцкі і ягоны “Трэнас”
- •Пытанне 30. Афанасій Філіповіч як прадстаўнік свайго часу.
- •Дыярыуш - помнік старабеларускай мемуарнай літаратуры.
- •Пытанне 31. Развіццё эмблематычнай паэзіі. Жанр эпіграмы. Творчасць Андрэя Рымшы.
- •Пытанне 32. Развіццё бел. Мемуарыстыкі ў старажытны перыяд. Творчасць Федара Еўлашэўскага.
- •Пытанне 33. “Баркулабаўская хроніка” як узор жипнлмиьш ролщ рэгіянальнага летапісання. Адлюстраванне падзей агульнаеўрапейскай, беларускай і рэгіянальнай гісторыі. Мастацкія асаблівасці твора.
- •Пытанне 34. Барока ў Еўропе і Беларусі. Асаблівасці літаратурнага барока.
- •Пытанне 35. Парадыйна-сатырычная публіцыстыка эпохі барока. Сацыяльна-палітычная і нацыянальна-патрыятычная завостранасць “Ліста да Абуховіча”.
- •Пытанне 36. “Прамова Мялешкі” – пародыя на жанр сеймавых прамоў. Гістарычныя, палітычныя і побытавая рэаліі твора. Характарыстыка ўяўнага аўтара.
- •Пытанне 37. Творчасць Сімяона Полацкага ў кантэксце беларускага і еўрапейскага барока.
- •Пытанне 38. Прафесіаналізацыя тэатра ў эпоху барока і Асветніцтва. Школьны і прыдворны тэатр. Інтэрмедыі.
- •Пытанне 39. Народная драма ў эпоху барока і Асветніцтва. Беларускі лялечны тэатр (батлейка).
- •Пытанне 40. Асветніцтва ў Еўропе і Беларусі. Асаблівасці станаўлення новай беларускай літаратуры ў другой палове 18 ст.
- •Пытанне 41. Свет вачыма беларускі (паводле “Авантураў майго жыцця” Саламеі Пільштыновай-Русецкай).
- •Пытанне 42. Забельская школа драматургіі. Творчасць Міхала Цяцерскага і Каэтана Марашэўскага.
- •Пытанне 43. “Камедыя” Каэтана Марашэўскага: загадка сцэнічнай неўміручасці твора.
- •Пытанне 44. Францішка Уршуля Радзівіл – жанчына-драматург. Барочная і асветніцкая традыцыі ў творчасці.
Пытанне 44. Францішка Уршуля Радзівіл – жанчына-драматург. Барочная і асветніцкая традыцыі ў творчасці.
Заняцце драматургіяй і сцэнаграфіяй Уршулі Францішкі Радзівіл – прыклад асаблівай прэзентацыі жанчыны ў грамадстве XVIII стагоддзя. Тое, што змагла зрабіць княгіня, складае закончаны праект тэатральнай культуры, рэалізаваны ў Нясвіжы ў 1730 – 50-я гг. Беспрэцэдэнтнасць такога пачынання бачна на фоне культурнага кантэксту эпохі: нясвіжскі тэатр быў першым прыдвормым тэатрам XVIII стагоддзя. Мэта Уршулі Францішкі не зводзілася толькі да стварэння хатняй сцэны: для яе гэта была магчымасць выхаду ў новы і зачынены для жанчыны від інтэлектуальнай дзейнасці.
Нясвіжскі аматарскі тэатар Францішкі Уршулі Радзівіл, як з’ява, не мае аналагаў у тэатральнай культуры славянскіх народаў. Ён з’явіўся на мяжы шляхецка-сармацкай культуры XVII ст. — першай паловы XVIII ст. і заходнееўрапейскай культуры ў той перыяд, калі ў межах Вялікага Княства Літоўскага адсутнічаў прафесійны тэатр, але яшчэ вельмі распаўсюджанай была школьная сцэна.
Пры жыцці Францішкі Уршулі Радзівіл на нясвіжскай прыдворнай сцэне пераважна ставіліся яе асабістыя п’есы на полькай мове ці перакладзеныя камедыі і трагедыі французскіх драматургаў. Выкарыстоўваліся сюжэты з арабскіх казак «Тысяча і адна ноч», славянскіх легенд. Творы пісьменніцы, напісаныя цяжкай рыфмаванай прозай, адлюстроўвалі перш за ўсё не патрэбы нясвіжскага гледача, які далучаўся да тэатра як да віду мастацтва, а асабісты настрой і густ самой аўтаркі. Праблематыка камедый і трагедый Францішкі Уршулі, жанравыя межы якіх былі даволі неакрэсленымі, не выходзілі за кола пытанняў маралі, сямейнай і васальнай вернасці, пастаральнага кахання, якое пераадолела ўсе перашкоды, трываласці рэлігійных поглядаў, пакарання за зло і вераломнасць. Але ў той жа час нельга не заўважыць, што на іх пачынаюць уплываць ідэі Асветніцтва, якія з сярэдзіны XVIII ст. актыўна ўздзейнічаюць на настрой думак адукаванай часткі шляхты і месцічаў. Аднак у канкрэтнай драматургіі княгіні Ф. У. Радзівіл новае светабачанне атрымала дастаткова спрошчанае адлюстраванне. І на структуры, і на форме яе твораў яскрава відаць адбітак дастаткова прымітыўных уяўленняў аўтаркі пра законы драматургіі (напрыклад, дзеянне магло адбывацца па-за часам і месцам).
Сюжэты для сваіх «пастаральна-рамансавых» п’ес і «свецкіх містэрый» пісьменніца брала з сярэдневечных драм і народных казак, антычнай міфалогіі, арабскіх і персідскіх гумарэсак, спалучаючы неспалучальнае ў самых незвычайных варыяцыях. У яе камедыях і трагедыях маглі існаваць самыя розныя персанажы: гарлекіны, якія прыйшлі ў Нясвіж з італьянскай камедыі дэль артэ і балетаў Францыі XVIII ст., а таксама героі са школьных драм, рэнесансных навэл Бакачыё і Героніма Морштына, фарсаў і народных легенд. Такі быў «творчы мэтад Францішкі Уршулі Радзівіл», які яскрава адлюстраваў спецыфіку мясцовай культуры барока ў яе своеасаблівай пераходнай форме ад сярэднявечных відовішчаў да тэатра новага часу.
Гераіні камедый і трагедый, напісаных княжной Радзівіл – пераважна ахвяры мужчынскага фальшу, двулічча. Гэта пяшчотныя, прыгожыя стварэнні, якія трываюць вераломствы любімых. Сюжэты твораў Уршуля чэрпала з асабістых хваляванняў: яна вельмі раўнавала свайго мужа, які часта пакідаў Нясвіж. П’есы пісаліся яму як павучанне перад далёкай дарогай. Гераіні «Дасціпнага кахання» (1746 г.), «Суддзі, пазбаўленага розуму» (1748 г.), «Каханне нараджаецца з позірку» (1750 г.), «Бясчэсце ў заняпадзе» (1751 г.), самааддана і шчыра кахаючых сваіх мужоў, павінны былі пераканаць князя, што сямейная вернасць заўсёды ўзнагароджваецца лёсам, а здрада караецца.
Першапачаткова прыдворны тэатр Радзівілаў быў любіцельскім. Але ў другой палове XVIII стагоддзя ў Нясвіжскім тэатры ўсё часцей з’яўляліся іншаземцы прафесіяналы і артысты з прыгонных сялян, якія мелі патрэбную адукацыю. Для гэтага запрашаліся вядомыя майстры: капельмайстры, хормайстры, балетмайстры. Часам вучняў з прыгонных сялян адпраўлялі за мяжу.
Асноўным выканаўцам роляў у аматарскім «замкавым» тэатры княгіні Радзівіл спачатку былі сваякі князя, госці, прыдворныя, a таксама настаўнікі танцаў і спеваў. У масавых сцэнах бралі ўдзел прыгонныя музыкі і пеўчыя капэлі, слугі замка, а ў далейшым і жыхары гораду.
Пытанне 45. Публіцыстычныя творы старадаўняй беларускай літаратуры: аўтары, тэмы, праблемы.
Пытанне 46. Чалавек на старонках твораў старадаўняй беларускай літаратуры.
Пытанне 47. Праблемы і пытанні, якія цікавілі аўтараў старабеларускай літаратуры.