Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Bel_lit_shpory_k_ekzamenu.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
392.7 Кб
Скачать

Пытанне 41. Свет вачыма беларускі (паводле “Авантураў майго жыцця” Саламеі Пільштыновай-Русецкай).

Салмея Рэгіна Піштынова з Русецкіх (1718 – пасля 1760) нарадзілася на усходзе Літвы ў Наваградскім ваяводстве. Яе паходжанне невядома, але ж вядома,што ў 1731 г. (каля 14 гадоў) яны выйшла замуж за доктара (акуліста) Якуба Гальпіра і ўехала з ім у Стамбул. Пра яе адукаванасць таксама нічога невядома, але свайго сына яна адправіла ў гімназію пры Пецярбургскай Акадэміі навук. У Стамбуле яе вучыў нейкі турак з Вавілона (як лячыць) і палонны італьянец (лацінская мова). Пачала лячыць людзей, прыслухоўвалася да наронай медыцыны. Сябе называла “доктарам медыцыны і акулісткай”.

Імкненне да прыгод і неадходнасць зарабляць а хлеб вымусілі яе шмат падарожнічаць. Неўзабаве памёр Гальпір, пакінуўшы Саламею з маленькай дачкой. Ею пачаў цікавіцца князь Ракачы, але яна ўцякла ад яго. Сустрэўшы пецярых аўстрыйскіх палонных, якіх яна выкупіла з няволі. Сярод іх яна знайшла сабе мужа – Юзафа Фартуната дэ Пільштына. З ім яна вярнулася на радзіму і пачала працаваць пры двары Міаіла Радзівіла лекарам. Але праз пару год ёй стала сумна і яна накіравалася ў Пецярбург да імператрыцы. Там яна лёгка пранікла у палац і заваявала давер Анны Іванаўны. Дварцовыя плёткі знайшлі сабе месца ва ўстаўных раздзелах яе кнігі. Яшчэ праз пару год Саламея вярнулася на радзіму з вялікімі падарункамі ад імператрыцы і верай у лепшае. Але дома яна дазналася, што муж праматаў шмат грошай і “зламаў шлюбную веру”. Нарадзіўся навы план “авантуры”: паехаць у Аўстрыю, знайсці папярэдніх гаспадароў мужа і адабраць у іх грошы, якія яна выплаціла за яго незалежнасць. Але, калі падарожніца дабралася да Вены, у яе нечакана надзіўся сын, і яна, запамятаўшы на ўсе негаразды, вяртаецца шчаслівая да дому (з падарункамі для мужа). Любы Саламеі, убачыўшы жонку, адразу ж насыпаў ёй атруты, але Саламея працягвае жыць і ,больш таго, просіць князя выпусціць з турмы яе мужа…

Пераказаць усе прыгоды Саламеі даволі цяжка, бо яна амаль не жыла без авантур.Па сутнасці “Авантуры…” – гэта раман-аўтабіяграфія, раман прыгод.па сваіх мастацкіх асаблівасцяў твор належыць да барочнага стылю, які заснаваны на рзкіх кантрастах, нечаканых пераходах ад святла да ценю, ад радасці да смутку. Тое ж адбываецца і ў жыцці Пільштыновай: прага ціхага сямейнага шчасця – і прыроджанае імкненне да небяспеных прыгод. Апісанні падзей і фактаў не засланяюць вобраз і асобу аўтара, яго перажыванні, думкі і намеры.

Непаўторны успаміны і сваёю мовай. Твор не перанасычаны лацінізмамі, што было на той час вельмі пашырана, затое ў ім шмат беларусізмаў. Твор безумоўна належыць да польскай літаратуры (бо напісаны на польскай, на той час дзяржаўнай, мове), але тое, што Саламея нарадзілася на Беларусі, гаворыць, што твор належыць і да беларускай літаратуры.

У адрозненні ад іншых мемуарыстай Беларусі, свае ўспаміны Пільштынова прызначала не дзецям і ўнукам, а для друку. Аднак “Авантуры…” доўгі час ляжалі ў рукапісе ў Кракаўскай бібліятэцы імя Чартарыйскіх і былі надрукаваны только ў сярдзіне ХХ ст.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]