Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Bel_lit_shpory_k_ekzamenu.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
392.7 Кб
Скачать

Пытанне 40. Асветніцтва ў Еўропе і Беларусі. Асаблівасці станаўлення новай беларускай літаратуры ў другой палове 18 ст.

Эпоха Асветніцтва нарадзіла новага чалавека, новыя ідэалы, якія ўвасобіліся ў грамадска-філасофскай думцы і мастацтве, у шматмоўнай літаратуры Беларусі і ўласна беларускай літаратуры.Рацыяналістычная ідэалогія Асветніцтва прынцыпова рознілася ад суб'ектыўнага ідэалізму часоў Контррэфармацыі. Асветнікаў звязвала не рэлігія, а культ розуму. Ідэолагі гэтай эпохі аперавалі такімі ацэначнымі катэгорыямі, як чалавек, грамадства, прагрэс, адукацыя, навука, вопыт, праца, карысць, шчасце, свабода, роўнасць, умеранасць, гармонія.

Асветніцкія ідэі вызначылі асноўныя рысы тагачаснай эстэтыкі. Крыніцай прыгожага абвяшчалася аб'ектыўная рэчаіснасць. Перад стваральнікам катэгарычна ставілася задача актыўна ўмешвацца ў жыццё, адкрываць чалавеку “праўду”, вызначаць яму “норму паводзін”. Асветніцкай эстэтыцы характэрны пазнавальны аптымізм і апафеоз творчых магчымасцяў чалавечага розуму.Асноўнымі мастацкімі стылямі эпохі Асветніцтва сталіся класіцызм і сентыменталізм. Першы з іх апеляваў да чалавечага розуму, другі — да сэрца, пачуццяў. Але і класіцысты і сентыменталісты падзялялі асветніцкі пастулат пра дзейснасць мастацкага слова, ягоную здольнасць навучыць і пераканаць чалавека. І для тых, і для іншых паэт, творца — гэта “настаўнік”. Разыходжанні былі толькі ў вызначэнні акрэсленых шляхоў, якімі ён мусіць уплываць на “вучня”. Класіцызм бачыў “норму паводзін” у “разумным”, сентыменталізм — у “натуральным”.Класіцызм, з ягонымі патрабаваннямі гармоніі, сіметрыі, зададзенасці, умеранасці ў мастацкіх сродках, безумоўна, больш адпавядаў ідэалогіі Асветніцтва, чым сентыменталізм, які арыентаваўся на пачуцці, часта гіпербалізаваныя. У аснове класіцысцкай эстэтыкі ляжалі рацыяналістычная нарматыўнасць, падкрэслены дыдактызм. У шматмоўнай літаратуры Беларусі класіцызм пачаў пашырацца з 60-х гадоў ХVIII ст. Ён жа вызначыў асноўныя асаблівасці тагачаснага мастацтва (найперш жывапісу і архітэктуры). У станаўленні новай беларускай літаратуры класіцызм, па праўдзе, “не стаў эпохай”, але ягоныя рысы выразна праявіліся ў “Камедыі” Марашэўскага і іншых творах канца ХVIII ст.

Параўнальна з часамі барока, літаратура Беларусі эпохі Асветніцтва мела ярка выяўлены полілінгвістычны характар. Але творы на беларускай мове займалі ў ёй далёка не дамінантнае месца. Асноўнай літаратурнай мовай з'яўлялася тады польская мова. Хаця ствараліся і выдаваліся кніжкі таксама на мовах стараславянскай, лацінскай, яўрэйскай, нямецкай, францускай, у рукапісныя зборнікі ўлучаліся тэксты па-ўкраінску, па-літоўску і па- татарску. Пасля 1772 г., і асабліва ў 90-я гады, актыўна распаўсюджвалася руская мова. Літаратурнае жыццё Беларусі другой паловы ХVIII ст. да значнай ступені з'яўлялася складнай часткай літаратурнага жыцця Рэчы Паспалітай. З Варшавы і Вільні паступалі кнігі і перыядычныя выданні, пашыраліся новыя густы, “мода” на класіцызм і сентыменталізм. Аднак беларуская зямля заставалася не толькі пасіўным успрымачом ішаземных уплываў. Ураджэнцы яе прыўнеслі важкі ўклад у развіццё польскай літаратурнай эпохі Асветніцтва. У эпоху Асветніцтва па-ранейшаму актыўна ўжывалася лацінская мова.

Класіцызм, галоўны мастацкі напростак эпохі Асветніцтва, стымуляваў росквіт адных жанраў і запаволіў або цалкам прыпыніў развіццё іншых. Нарматыўная эстэтыка класіцызму дапускала “прастамоўе” ўвогуле і беларускія “варварызмы”, у паасобку, толькі ў “нізкіх”, парадыйна-бурлескных творах. Гэтым можна вытлумачыць пашырэнне калядак, з'яўленне парадыйных вершаў накшталт “Уваскрэсення Хрыстова”. А вось для панегірычных і лірычных твораў “прастамоўе” лічылася непрыдатным. Таму “высокая” паэзія ўсё больш пераходзіла на польскую, рускую, стараславянскую і нават старабеларускую мовы.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]