Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Bel_lit_shpory_k_ekzamenu.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
392.7 Кб
Скачать

Пытанне 38. Прафесіаналізацыя тэатра ў эпоху барока і Асветніцтва. Школьны і прыдворны тэатр. Інтэрмедыі.

У часы барока ўзніклі першыя творы беларускай драматургіі. Гэта былі невялікія інтэрмедыйныя сцэн-кі, якімі перамяжалася дзеянне ў лацінскіх, польскіх, а пазней і «славянарускіх» школьных драмах. Відаць, тады ж з'явіліся пер-шыя батлеечныя творы («Цар Ірад», «Цар Максіміліян» і інш.).\\Школьны тэатр быў тыповым параджэннем барока. Пашырэнне яго ў Беларусі звязана з дзейнасцю ордэна езуітаў. Гэтыя відовішчы мала што давалі розуму прысутных. Усе памкненні скіроўваліся на тое, каб уз-дзейнічаць на пачуцці гледачоў, уразіць іх уяўленне. У прадстаў-леннях умела выкарыстоўваліся гук і колер, кантрастныя іх спа-лучэнні. Пастаноўкі драм суправаджаліся выступленнямі хору і балета, «жывымі» карцінамі-алегорыямі.\\Сёння нам вядомы больш чым сто лацінскіх і польскіх паву-чальных драм, пастаўленых у езуіцкіх школьных тэатрах у По-лацку, Гродне, Пінску, Навагрудку, Нясвіжы, Мінску, Оршы, Брэсце, Магілёве, Бабруйску, Слуцку і Жодзішках. Тэматычна ў тагачасным рэпертуары вылучаюцца велікодныя і масленічныя (запустныя) драмы, а таксама п'есы, напісаныя ў сувязі з экзаме-намі і заканчэннем навучальнага года. Сюжэты для іх браліся са Святога Пісання, антычнай міфалогіі і гісторыі, гісторыі краін Усходу і Заходняй Еўропы. Зрэдку выкарыстоўвалася мясцовая тэматыка (падзеі пастаўленай у Полацку драмы «Духоўнае пры-часце святых Барыса і Глеба» часткова адбываюцца на Дзвіне).\\Як відаць з друкаваных і рукапісных праграм школьных тэатраў, пастаноўкі драм часта суправаджаліся інтэрмедыйнымі ўстаўкамі на зразумелай шырокаму гледачу беларускай мове. У адрозненне ад драм яны пісаліся пераважна вучнямі. Сёння нам вядома каля дваццаці беларускіх інтэрмедыйных тэкстаў тых часоў (некаторыя з іх з'яўляюцца беларуска-польскімі або бела-руска-ўкраінскімі). Устанаўленне іх аўтарства, а таксама даклад-нае датаванне і лакалізацыя часцей за ўсё немагчымыя.\\Першым сцэнічным творам, у якім адзін з герояў загаварыў па-беларуску, была інтэрмедыя Каспара Пянткоўскага «Цімон Гардзілюд», пастаўленая ў Вільні ў 1584 г. у сувязі з пачаткам на-вучальнага года. Па-«русінску» ў ёй гаворыць шавец, «молодзец рэмісла мяста віленского». Ён едка высмейвае схаластычныя му-рагельствы філосафа Гардзілюда, які пагарджае іншымі, заклікае рабіць зло. «I бес ты, не пілозоп! Такі велькі дурны», — кажа ша-вец на развітанне свайму субяседніку.\\Найболып спелымі ў жанравых адносінах з'яўляюцца бела-рускія інтэрмедыі з так званага «Ковенскага зборніка» 1731 г. — «Селянін і вучань-уцякач», «Літаратар, селянін, Самахвальскі», «Ігра Фартуны». Асноўнай дзеючай асобай у іх з'яўляецца бе-ларускі селянін, чалавек дасціпны і кемлівы. Мова іх больш каларытная і чыстая, чым у інтэрмедыях XVII ст.

Пытанне 39. Народная драма ў эпоху барока і Асветніцтва. Беларускі лялечны тэатр (батлейка).

Як спецыфічны літаратурны род, які з'яўляўся ў выніку ад-мысловай дзейнасці пісьменнікаў, драматургія была непасрэдна спалучана з развіццём у Беларусі тэатральнага мастацтва, што грунтавалася як на ўплывах тэатральнай культуры Захаду (у пры-ватнасці, Польшчы), так і на вусна-паэтычных традыцыях на-родных святаў і гульбішчаў.\\У гістарычным аспекце народная паэтычная творчасць папя-рэднічала ўзнікненню тэатра і драматургіі як такіх. Аднак дра-матычнае прадстаўленне — якасна іншая з'ява параўнальна з фальклорам, які паслужыў для яго жыватворнай глебай і не-вычэрпнай крыніцай вобразаў, моўных і выяўленчых сродкаў, стаў сапраўднай школай акторскага майстэрства. Абрадавае і гульнёвае дзействы вельмі марудна і толькі часткова перарасталі ў тэатральнае нават у найбольш развітых калядных і валачобных формах, таму што любая народная гульня не прадугледжвала наяўнасці гледача як такога, «назіральніка», а з'яўлялася агульнай для ўсіх людзей. У «паратэатральных» дзеях глядач знаходзіўся то па-за межамі, то быццам «унутры» спектакля.\\Неабходная ўмовай зараджэння драматургіі можно лічыць і першапачатковае фарміраванне выяўлення пра лірычнага героя.\\БАТЛЕЙКА.каля XV ст. у ВКЛ ці то скамарохамі, ці то захожымі з заходніх краін артыстамі пачалі ажыццяўляцца паказы спектак-ляў-сцэнак, падобных да батлеечнай драмы. У XVI ст. на Бела-русь з Заходняй Еўропы прыйшоў тэатр марыянетак. Заснаваны на традыцыях сярэднявечных містэрый, гэты тэатр разам з адпа-веднымі дзеянню тэкстамі быў «трансплантаваны» на беларускую, польскую і ўкраінскую глебы манахамі-езуітамі, але ў кожнай з краін набыў непаўторнае і адметнае нацыянальнае аблічча, карэнным чынам змяніўшы першапачатковы змест. Так у развіцці і змене самога сэнсу лялечнага прадстаўлення нарадзілася каля сярэдзіны XVII ст. беларуская батлейка, стаўшы, бадай, сімвалам беларускага тэатральнага мастацтва.\\Прадстаўленні доўга не запісываліся.Вельмі верагодна, аднак, што ўжо ў другой палове XVIII ст. батлеечнае прадстаўленне складалася з некалькіх частак. Пра гэта сведчыць этнаграфічны і археалагічны матэрыял, што датуецца тым часам. Першая, асноўная, частка беларускай батлейкі, якая і была запазычана з заходнееўрапейскага тэатра, прысвячалася рэлігійнай тэматыцы і ў лялечным спектаклі раскрывала вядомы евангельскі сюжэт пра нараджэнне Ісуса Хрыста, і г.д..\\Потым з’явідіся чэрці, чарадзеі, цівуны, смерць. Пра ірада. Ен гавора са смерцю, прадстае ў постаці пана, станоўчыя персанажы- бел. Сяляне і рамеснікі.\\У другой частцы распрацоўваліся традыцыйныя сюжэты беларускіх інтэр-медый, якія ў выкананні кожнага батле'ечніка «абрасталі» самымі рознымі акалічнасцямі, абставінамі, дадатковымі сцэнамі.\\Малыя драматургічныя формы (інтэрмедыі, батлейка, на-родныя гульні), будучы асноўнымі ў беларускай славеснасці XVI— XVIII стст., падрыхтавалі глебу і заканамерна прывялі да ўзнік-нення ў другой палове XVIII—XIX ст. буйных твораў, якія, пры трымліваючыся ўласцівых фальклору эстэтычных прынцыпаў, увабралі ў сябе ўсё багацце драматургічнага мастацтва нашых продкаў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]