
- •Пытанне 1. Старажытная бел. Літ.: агульная панарама развіцця. Перыядызацыя. Эпохі. Стылі. Майстры.
- •Пытанне 4. Летапісанне ў перыяд ранняга Сярэднявечча. Адлюстраванне гісторыі старажытнай Русі ў “Аповесці мінулых гадоў”
- •Строгі атбор фактаў
- •Пытанне 5. Эпізоды Полацкага княства ў люстэрку летапісання.
- •Пытанне 6. Беларуская літаратура ранняга Сярэднявечча. Арыгінальная літаратура і яе бытаванне.
- •Аповесць пра жыццё Еўфрасінні Полацкай
- •Пытанне 8. “Жыцце Еўфрасінні Полацкай” як твор арыгінальнай літаратуры. Кананічнае і некананічнае у тэксце.
- •Пытанне 9. Постаць Аўрамія Смаленскага – кніжніка, прапаведніка, героя “Жыцця Аўрамія Смаленскага”.
- •Пытанне 10. Кірыла Тураўскі як яркі прадстаўнік аратарскай прозы. Літаратурная спадчына Кірыла Тураўскага. Аналіз твора “Прытча пра чалавечую душу і цела”.
- •Пытанне 11. “Слова пра паход Ігаравы” як помнік агульнаславянскай літ-ры. Бел. Матывы “Слова”
- •Пытанне 12. Слова пра паход Ігаравы” як помнік літ-ры. Пафас, героі, мастацкія асаблівасці.
- •Пытанне 14. Беларуска-літоўскія летапісы і хронікі: эвалюцыя жанру. Дынастыйная барацьба ў вкл на старонках твораў.
- •Пытанне 17. Публіцыстыка ў перыяд станаўлення вкл. “Пахвала Вітаўту” як узор сярэднявечнай пубіліцыстыкі.
- •Пытанне 18. Куртуазная проза ў эпоху вкл. Тэма кахання ў аповесці пра Жыгімонта 2 Аўгуста і Барбару Радзівіл. (перакладны раман “Аповесць пра Трышчана”).
- •Пытанне 19. Рэнесанс ў Еўропе і Беларусі. Асаблівасці літаратурнага працэсу.
- •Адраджэнне ў Беларусі
- •Пытанне 20. Мікола Гусоўскі і яго “Песня пра зубра”. Вырашэнне аўтарам творчай задачы і звышзадачы.
- •Пытанне 21. Беларускія пісьменнікі-лаціністы эпохі Рэнесанса. “Пруская вайна” Яна Вісліцкага.
- •Пытанне 22. Францыск Скарына як рэнесансны дзеяч, асветнік, гуманіст.
- •Пытанне 23. “Біблія”, выдадзеная Скарынам, яе значэнне ў гісторыка-культурным кантэксце Еўропы і славянскага свету.
- •Пытанне 24. Скарына як пісьменнік-публіцыст, аўтар “Прадмоў” і “Пасляслоўяў” да “Бібліі”.
- •Пытанне 25. Рэфармацыя ў Еўропе і Беларусі і яе ўплыў на літаратурны працэс.
- •Пытанне 26. Дзейнасць Сымона Буднага ў кантэксце беларускай Рэфармацыі.
- •Пытанне 27. Васіль Цяпінскі – паслядоўнік Францыска Скарыны.
- •Пытанне 29. Мялеці Сматрыцкі і ягоны “Трэнас”
- •Пытанне 30. Афанасій Філіповіч як прадстаўнік свайго часу.
- •Дыярыуш - помнік старабеларускай мемуарнай літаратуры.
- •Пытанне 31. Развіццё эмблематычнай паэзіі. Жанр эпіграмы. Творчасць Андрэя Рымшы.
- •Пытанне 32. Развіццё бел. Мемуарыстыкі ў старажытны перыяд. Творчасць Федара Еўлашэўскага.
- •Пытанне 33. “Баркулабаўская хроніка” як узор жипнлмиьш ролщ рэгіянальнага летапісання. Адлюстраванне падзей агульнаеўрапейскай, беларускай і рэгіянальнай гісторыі. Мастацкія асаблівасці твора.
- •Пытанне 34. Барока ў Еўропе і Беларусі. Асаблівасці літаратурнага барока.
- •Пытанне 35. Парадыйна-сатырычная публіцыстыка эпохі барока. Сацыяльна-палітычная і нацыянальна-патрыятычная завостранасць “Ліста да Абуховіча”.
- •Пытанне 36. “Прамова Мялешкі” – пародыя на жанр сеймавых прамоў. Гістарычныя, палітычныя і побытавая рэаліі твора. Характарыстыка ўяўнага аўтара.
- •Пытанне 37. Творчасць Сімяона Полацкага ў кантэксце беларускага і еўрапейскага барока.
- •Пытанне 38. Прафесіаналізацыя тэатра ў эпоху барока і Асветніцтва. Школьны і прыдворны тэатр. Інтэрмедыі.
- •Пытанне 39. Народная драма ў эпоху барока і Асветніцтва. Беларускі лялечны тэатр (батлейка).
- •Пытанне 40. Асветніцтва ў Еўропе і Беларусі. Асаблівасці станаўлення новай беларускай літаратуры ў другой палове 18 ст.
- •Пытанне 41. Свет вачыма беларускі (паводле “Авантураў майго жыцця” Саламеі Пільштыновай-Русецкай).
- •Пытанне 42. Забельская школа драматургіі. Творчасць Міхала Цяцерскага і Каэтана Марашэўскага.
- •Пытанне 43. “Камедыя” Каэтана Марашэўскага: загадка сцэнічнай неўміручасці твора.
- •Пытанне 44. Францішка Уршуля Радзівіл – жанчына-драматург. Барочная і асветніцкая традыцыі ў творчасці.
Пытанне 36. “Прамова Мялешкі” – пародыя на жанр сеймавых прамоў. Гістарычныя, палітычныя і побытавая рэаліі твора. Характарыстыка ўяўнага аўтара.
Найбольш значымым па шырыні пастаўленных сацыяльна-палітычныхпраблем грамадскага жыцця другой чвэрці 17 ст. з‘яўляецца ананімны твор “Прамова Мялешкі”. Выключна свецкая па змесце – гэта літаратурная пародыя на сеймавую прамову, нібыта сказаную Мялешкам у 1589 г. у прысутнасці караля, востры палітычны памфлет, сатыра на грамадска-палітычныя парадкі, якія панавалі ў тагачаснай Рэчы Паспалітай і прывіваліся на Беларусі і Украіне.
Робячы рэальную гістарычную асобу – Івана Мялешку рупарам сваіх грамадскіх і ідэйна-палітычных поглядаў на сучаснае яму жыцце, ананімны аўтар выступае шчырым патрыетам-дэмакратам, для якога былі дарагія радзіма, народ і яго лёс. Гэта быў добра адукаваны шляхціц, які дасканала ведаў палітычнае жыцце тагачаснай Рэчы Паспалітай.
Пісьменнік, вуснамі свайго героя стварыў твор вялікага грамадскага гучання. Яго герой добра разумее тое сумнае, цяжкае і па сутнасці бязвыхаднае становішча, якое склалася для жыхароў ВКЛ пасля Люблінскай уніі.
Ен, трапіўшы па родзе сваей службы на дзяржаўны сейм РП, асмельваецца на выступленне перад каралем і дэпутатамі сейма. Ен праяўляе сябе далека не прасцяком, а прынцыповым і мужным грамадзянінам. Не баючыся, Іван Мялешка супасташляе час панавання Сігізмунда ІІІ з эпохаю Жыгімонта І і падкрэслівае, што такое супастаўленне не робіць першаму, як і яго папярэдніку Жыгімонту ІІ.
Аўтар “Прамовы Мялешкі” падае свайго героя чалавекам старамодным. Крытыка ў творы ўсіх заганных рыс сямейна-бытавога і грамадскага жыцця ў большасці выпадкаў пададзена тонка і дасціпна. Тое, што аўтар імкнуўся надаць герою неаторыя камічныя рысы, цалкам апраўдала сябе і забяспечыла твору шырокую папулярнасць у свій час, аб чым сведчаць рукапісныя спісы, якія захаваліся да нашых дзен. Мова гэтага помніка ўзорная па сваей лексічнай чысціні і граматычным ладзе. Яна багата ўвабрала ў сябе сінанімію і вобразныя выяўленчыя сродкі вуснай народнай творчасці ўсходняй і паўднева-заходняй тэрыторыі тагачасных беларускіх зямель. Пісьменнік імкнуўся пісаць проста і ясна, на эмацыянальна-выразнай мове, аздобленай прыказкамі, прымаўкамі, метафарамі, якія абумовілі больш выразнае гучанне твора.
Пытанне 37. Творчасць Сімяона Полацкага ў кантэксце беларускага і еўрапейскага барока.
Самуіл Гаўрылавіч Пятроўскі-Сітняновіч нарадзіўся ў 1629 г. На пачатку 40-х гадоў XVII ст. будучы пісьменнік быў студэн-там Кіева-Магілянскай калегіі, дзе яго настаўнікамі былі самыя славутыя кіеўскія пісьменнікі і навукоўцы таго часу — Сільвес-тар Косаў, Лазар Барановіч, Інакенцій Гізель, Іосіф Канановіч-Гарбацкі. Вайна Рэчы Паспалітай з Расійскай дзяржавай, што распача-лася ў 1654 г., перашкодзіла Сімяону давучыцца ў Віленскай езуіцкай акадэміі. Летам 1656 г. у Полацк увайшла руская армія на чале з самім царом. Сімяону выдаўся рэдкі выпадак прадэманстраваць руска-му манарху свае літаратурныя навыкі.\\Вясною 1664 г. Сімяон канчаткова перабіраецца ў Маскву.\\Сімяон Полацкі памёр раптоўна, на пяцьдзесят першым го-дзе жыцця, 25 жніўня 1680.\\Мову Сімяона-прапаведніка адрознівалі асаблівая манерная мудрагелістасць, шчыльная насычанасць разгорнутымі метафа-рамі, прыпавесцямі і «прыкладамі».\\Сімяон Полацкі захоўваў у сваіх вершах звыклыя функцыі антычных экфраз, што тлумачылі таямнічы сэнс выяваў, і эпіг-рам — рытарычных практыкаванняў на тэму (жанр экфрасіса ўжо выкарыстоўваў Ф. Скарына).\\ першакрыніцу можна ўказаць амаль для кож-нага твора Сімяона Полацкага — гэта тэксты Святога Пісання, кнігі Арыстоцеля, Плінія Старэйшага, трактаты Айцоў Царквы, гістарычныя працы візантыйскіх навукоўцаў, « і шмат інш.\\Зрабіўшы навуку важным аб'ектам асэн-савання, Сімяон Полацкі рэальна стымуляваў рост духоўнай сталасці расійскага грамадства. Упершыню ў гісторыі рускай лі-таратуры пісьменнік выступаў з актыўнай прапагандай навуко-вых ведаў не з пазіцыі здзіўлення, уласцівай пабочнаму назіраль-ніку ці неафіту, а як іх актыўны носьбіт. Хацеў “заходнюю” адукацыю.\\Шматлікія вобразы, ска-рыстаныя паэтам, маюць канкрэтныя крыніцы — ад Бібліі да антычных аўтарытэтаў і польскіх пісьменнікаў ХУІ-ХУП стст.\\Засвоеная і прыстасаваная Сімяонам Полацкім для славяна-моўных вершаў сістэма паэтычных жанраў была дастаткова но-вай для рускай літаратуры. \\Як паказаў праведзены аналіз шматжанравай творчасці Сі-мяона Полацкага, пісьменнік імкнуўся да вырашэння двуадзінай задачы — выхавання чытача набожнага і адукаванага. Ухіл, які рабіў паэт у сваёй дзейнасці на свецкія веды, «грамадзянскія на-вукі і мастацтвы», шмат у чым быў сугучны заўтрашняму, пят-роўскаму погляду на літаратуру, паколькі імператар бачыў у кні-зе галоўны шлях распаўсюджвання ведаў пра Расію. Адзінства «ўсходняга» вучыцельнага і «заходняга» асветніцкага пачаткаў, адчувальнае ў творчасці ўсходнеславянскіх гуманістаў XVI — пер-шай паловы XVII ст. і іх паслядоўніка Сімяона Полацкага, будзе вядучым і ў творчасці прагрэсіўных усходнеславянскіх пісьмен-нікаў і грамадскіх дзеячаў XVIII ст..\\Творы:Азбука(?),Псалтыр рыфмаваны, Гісторыя пра варлаама ды Іасафата, Рыфмалагіён.