Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Bel_lit_shpory_k_ekzamenu.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
392.7 Кб
Скачать

Пытанне 35. Парадыйна-сатырычная публіцыстыка эпохі барока. Сацыяльна-палітычная і нацыянальна-патрыятычная завостранасць “Ліста да Абуховіча”.

Парадыйная проза. Па сваіх выяўленчых сродках да парадыйна-сатырычнай паэзіі вельмі блізкая беларуская барочная проза. У ей выразна адміралі жанры, звязаныя са старой літаратурай. З’явіліся свецкія творы зусім новага тыпу. Яны парадзіравалі жанры афіцыйнай літаратуры – сеймавыя прамовы, царкоўныя казанні, дзелавыя пасланні. Калі афіцыйная проза сцвярджала існуючы парадак, то парадыйна-сатырычная яго разбурала, паказвала яго абсурднасць. Парадыйная проза – тыповая з’ява пераходнага перыяду. Па сваім змесце і мове яна належыць ужо да новай традыцыі. Гэта ўжо не “службовае”, сінкрэтычнае пісьменства сярэдневякоўя, а прадукт свядомай мастацкай творчасці з ярка выражанымі рысамі новага барочнага стылю (гратэскнасць, парадаксальнасць, шматзначнасць).

Самым значным творам парадыйна-сатырычнага характару эпохі барока безумоўна з’яўляецца “Ліст да Абуховіча”. “Ліст да Абуховіча”, дзякуючы сваей сатырычнай накіраванасці супраць польска-шляхецкай улады карыстаўся выключнай папулярнасцю сярод беларускага народа. Яго чыталі і перапісвалі, пра што сведчаць 3 спіскі, якія захаваліся да нашага часу. Аднак у параўнанні з “Прамовай Мялешкі” гэты сатырычны твор крыху вузейшага маштабу. Сатырычнаму выкрыццю тут падвяргаецца толькі адзін бок тагачаснай рэчаіснасці Рэчы Паспалітай – амаральнасць і прдажнасць службовай шляхты, яе бяздарнасць у дзяржаўным кіраванні.

З’яўленне “Ліста” было абумоўлена канкрэтным гістарычным фактам здачы Смаленска 24 верасня 1654 г. рускаму войску, якім камандваў ваявода П.Шэйн. Камандванне ж смаленскім гарнізонам Рэчы Паспалітай у той час ажыццяўляў Піліп Абуховіч.

Аўтар “Ліста” Цыпрыян Камуняка прытрымліваўся грамадскай думкі, якая абвінавачвала Абуховіча ў прадажніцтве і здрадзе дзяржаўным інтэрэсам Рэчы Паспалітай; з гэтай пазіцыі ен крытыкуе Абуховіча і тым самым выступае супраць польскага засілля на беларускіх землях.

У гэтым памфлеце аўтар высмейвае польскую і мясцовую апалячаную служылую шляхту, прадстаўніком якой быў Піліп Абуховіч, паказвае яе бяздарнасць у ваеннай справе і палітыцы, хцівасць і зайздрасць. “Ліст да Абуховіча” цікавіць нас не толькі як выдатны для свайго часу ўзор вострай палітычнайсатыры, але і як бліскучы літаратурны помнік, напісаны добрай вобразнай, рытмізаванай і рыфмаванай народнай моваю, багата аздобленай шматлікімі мастацкімі выяўленчымі сродкамі вуснай паэтычнай творчасці. Аўтарская мова ўключае параўнанні, фразеалагізмы, прыказкі, прымаўкі, іронію.

Крытыка ў “Лісце да Абуховіча” адрасавана пэўнай асобе, а таму больш рэзкая, хоць і не такая ўсеабдымная. А пачцівыя звароты аўтара да Абуховіча надаюць твору саркастычны характар.

”Ліст да Абуховіча” на раўне з “Прамовай Мялешкі” з’явіўся крокам наперад ў развіцці беларускай літаратуры па шляху ўзмацнення ў ей крытычнага пафасу і далейшай дэмаркатызацыі, шырокага і арганічнага выкарыстання народнай мовы, народнага гумару і сатыры, трапных выяўленчых сродкаў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]