
- •Пытанне 1. Старажытная бел. Літ.: агульная панарама развіцця. Перыядызацыя. Эпохі. Стылі. Майстры.
- •Пытанне 4. Летапісанне ў перыяд ранняга Сярэднявечча. Адлюстраванне гісторыі старажытнай Русі ў “Аповесці мінулых гадоў”
- •Строгі атбор фактаў
- •Пытанне 5. Эпізоды Полацкага княства ў люстэрку летапісання.
- •Пытанне 6. Беларуская літаратура ранняга Сярэднявечча. Арыгінальная літаратура і яе бытаванне.
- •Аповесць пра жыццё Еўфрасінні Полацкай
- •Пытанне 8. “Жыцце Еўфрасінні Полацкай” як твор арыгінальнай літаратуры. Кананічнае і некананічнае у тэксце.
- •Пытанне 9. Постаць Аўрамія Смаленскага – кніжніка, прапаведніка, героя “Жыцця Аўрамія Смаленскага”.
- •Пытанне 10. Кірыла Тураўскі як яркі прадстаўнік аратарскай прозы. Літаратурная спадчына Кірыла Тураўскага. Аналіз твора “Прытча пра чалавечую душу і цела”.
- •Пытанне 11. “Слова пра паход Ігаравы” як помнік агульнаславянскай літ-ры. Бел. Матывы “Слова”
- •Пытанне 12. Слова пра паход Ігаравы” як помнік літ-ры. Пафас, героі, мастацкія асаблівасці.
- •Пытанне 14. Беларуска-літоўскія летапісы і хронікі: эвалюцыя жанру. Дынастыйная барацьба ў вкл на старонках твораў.
- •Пытанне 17. Публіцыстыка ў перыяд станаўлення вкл. “Пахвала Вітаўту” як узор сярэднявечнай пубіліцыстыкі.
- •Пытанне 18. Куртуазная проза ў эпоху вкл. Тэма кахання ў аповесці пра Жыгімонта 2 Аўгуста і Барбару Радзівіл. (перакладны раман “Аповесць пра Трышчана”).
- •Пытанне 19. Рэнесанс ў Еўропе і Беларусі. Асаблівасці літаратурнага працэсу.
- •Адраджэнне ў Беларусі
- •Пытанне 20. Мікола Гусоўскі і яго “Песня пра зубра”. Вырашэнне аўтарам творчай задачы і звышзадачы.
- •Пытанне 21. Беларускія пісьменнікі-лаціністы эпохі Рэнесанса. “Пруская вайна” Яна Вісліцкага.
- •Пытанне 22. Францыск Скарына як рэнесансны дзеяч, асветнік, гуманіст.
- •Пытанне 23. “Біблія”, выдадзеная Скарынам, яе значэнне ў гісторыка-культурным кантэксце Еўропы і славянскага свету.
- •Пытанне 24. Скарына як пісьменнік-публіцыст, аўтар “Прадмоў” і “Пасляслоўяў” да “Бібліі”.
- •Пытанне 25. Рэфармацыя ў Еўропе і Беларусі і яе ўплыў на літаратурны працэс.
- •Пытанне 26. Дзейнасць Сымона Буднага ў кантэксце беларускай Рэфармацыі.
- •Пытанне 27. Васіль Цяпінскі – паслядоўнік Францыска Скарыны.
- •Пытанне 29. Мялеці Сматрыцкі і ягоны “Трэнас”
- •Пытанне 30. Афанасій Філіповіч як прадстаўнік свайго часу.
- •Дыярыуш - помнік старабеларускай мемуарнай літаратуры.
- •Пытанне 31. Развіццё эмблематычнай паэзіі. Жанр эпіграмы. Творчасць Андрэя Рымшы.
- •Пытанне 32. Развіццё бел. Мемуарыстыкі ў старажытны перыяд. Творчасць Федара Еўлашэўскага.
- •Пытанне 33. “Баркулабаўская хроніка” як узор жипнлмиьш ролщ рэгіянальнага летапісання. Адлюстраванне падзей агульнаеўрапейскай, беларускай і рэгіянальнай гісторыі. Мастацкія асаблівасці твора.
- •Пытанне 34. Барока ў Еўропе і Беларусі. Асаблівасці літаратурнага барока.
- •Пытанне 35. Парадыйна-сатырычная публіцыстыка эпохі барока. Сацыяльна-палітычная і нацыянальна-патрыятычная завостранасць “Ліста да Абуховіча”.
- •Пытанне 36. “Прамова Мялешкі” – пародыя на жанр сеймавых прамоў. Гістарычныя, палітычныя і побытавая рэаліі твора. Характарыстыка ўяўнага аўтара.
- •Пытанне 37. Творчасць Сімяона Полацкага ў кантэксце беларускага і еўрапейскага барока.
- •Пытанне 38. Прафесіаналізацыя тэатра ў эпоху барока і Асветніцтва. Школьны і прыдворны тэатр. Інтэрмедыі.
- •Пытанне 39. Народная драма ў эпоху барока і Асветніцтва. Беларускі лялечны тэатр (батлейка).
- •Пытанне 40. Асветніцтва ў Еўропе і Беларусі. Асаблівасці станаўлення новай беларускай літаратуры ў другой палове 18 ст.
- •Пытанне 41. Свет вачыма беларускі (паводле “Авантураў майго жыцця” Саламеі Пільштыновай-Русецкай).
- •Пытанне 42. Забельская школа драматургіі. Творчасць Міхала Цяцерскага і Каэтана Марашэўскага.
- •Пытанне 43. “Камедыя” Каэтана Марашэўскага: загадка сцэнічнай неўміручасці твора.
- •Пытанне 44. Францішка Уршуля Радзівіл – жанчына-драматург. Барочная і асветніцкая традыцыі ў творчасці.
Пытанне 5. Эпізоды Полацкага княства ў люстэрку летапісання.
Аповесць мінулых гадоў – выдатны помнік старажытнарускай літаратуры, каштоўная крыніца нашых ведаў пра жыцце продкаў рускага, беларускага, украінскага народаў, іх гістарыную мінуўшчыну. У гэтым творы шырока адлюстравана напруджаная, гераічная барацьба ўсходніх славян супраць качэўнікаў і Візантыйскай імперыі за сваю незалежнасць, гісторыя станаўлення хрысціянства на Русі, сацыяльная і рэлігійная барацьба ў Кіеўскай дзяржаве і інш. У гэтым зводзе захаваліся таксама ўнікальныя звесткі па гісторыі розных усходнеславянскіх гарадоў і зямель.У тым ліку Полацка, Полацкай зямлі, пра першых полацкіх князеў Рагвалода і яго дачку Рагнеду, Брачыслава і яго сына Усяслава чарадзея, апетага у “Слове пра паход Ігаравы”
Аповесць мінулых гадоў – твор глыбока патрыятычны, яркі сведка высокаразвітай гістарычнай самасвядомасці ўсходніх славян 11 – 12 ст. Летапісец зыходзіў з уяўлення аб агульнасці паходжання ўсіх славян і праводзіў ідэю гістарычнага адзінства і палітычнай незалежнасці усходнеславянскіх зямель.
Найбольш яркія ў літаратурна-мастацкіх адносінах яго апавяданні – найлепшыя старонкі старажытнарускай гістарычна-дакументальнай прозы.
Працягам Аповесці мінулых гадоў быў Кіеўскі летапіс, які складаўся на працягу 12 ст. Як помнік пачатку феадальнай раздробленнасці ен засведчыў звужэнне гістарычнага кругагляду летапісцаў таго часу, якія сталі выразнікамі мясцовых інтэрэсаў і поглядаў, іх увага сканцэнстравана амаль выключна на падзеях, што датычацца Кіева і Кіеўскай зямлі, а сам летапіс месцамі пераходзіць у сямейны дзеннік кіеўскага князя. Для беларускага чытача і даследчыка беларускай гісторыі Кіеўскі летапіс цікавы яшчэ тым, што ў ім захаваўся шэраг арыгінальных і вельмі каштоўных звестак па гісторыі Полацкага княства. Некаторыя з іх асобныя вучоныя лічаць полацкімі і сваім паходжаннем, бачаць у іх фрагменты згубленага Полацкага летапісу. Так, пад 1159 г. у Кіеўскім зводзе змешчана напісанае відавочцам падрабязнае апавяданне пра паўстанне палачан супраць князя Расціслава Глебавіча і вяртання ў Полацк пасля пяцігадовага выгнання князя Рагвалода Барысавіча.
+ сказаць пра тое, што тут упершыню згадваецца пра Полацк (862 год), Рагнеду (Гарыславу), Уладзіміра і сына іх Ізяслава, як захішчаў Ізяслаў маці ад бацькі, пра Яраслава Мудрага, пра Жыціе Еўфрасінні Полацкай і інш.
Полацкі летапіс – ствараўся на працягу 12 – п.п. 13 ст. Арыгінал не захаваўся. Твор чытаецца паводле Іпаціеўскага летапісу. Пачынаецца з апісання падзеі 1103 года. Галоўныя персанажы – сыны Усяслава Чарадзея – Давыд, Барыс, Глеб, Раман, Святаслаў, Расціслаў. Асабліва калатытна намаляваны вобраз Глеба, які валодаў Менскім княствам. Адлюстраваны падзеі, якія адбываюцца ў Смаленску, Полацку, мінску, Кіеве, Друцку. Структурна ен скаладаецца з 25 занатовак.
Пытанне 6. Беларуская літаратура ранняга Сярэднявечча. Арыгінальная літаратура і яе бытаванне.
Арыгінальная літаратура: рэлігійная і свецкая.
Рэлігійная: “Жыціе Еўфрасінні Полацкай” . 2 тэндэнцыі: 1. Упрыгажэнне тэксту. 2. Узмацненне сюжэтнасці апавядання.
Некананічныя элементы: 1. Знешняя прыгажосць. 2. Псіхалагізацыя герояў. 3. Падарожжа ў Ерусалім.
Свецкая: летапісанні (“Аповесць мінулых гадоў”).
2 тыпа апавяданняў: 1. Паданні. 2. Апавяданні аб сучасных падзеях.
2 формы запісаў (летапіс): 1. Пагадовы. 2. Летапісныя апавяданні.
“Слова пра паход Ігаравы” – гераічны эпас.
Пасля прыняцця хрысціянства развівалася пісьменнасць, адбывалася станаўленне мастацкай літаратуры і рукапіснай кніжнай культуры.
Асноўнай крыніцай літаратурна-мастацкіх сюжэтаў, вобразаў, філасофскіх, багаслоўскіх і этнічных ідэй была Біблія. У IV–XIII ст. з’явіліся рэгіянальныя пераклады біблейскіх кніг – сірыйскіх, арабскіх, персідскіх і іншых, у тым ліку пераклад на царкоўнаславянскую мову асветнікамі Кірылам і Мефодзіем (ІХ ст.). Свае скрыпторыі (рукапісна-выдавецкія цэнтры) мелі манастыры, епіскапскія кафедры. Там жа былі і школы, у якіх навучалі дзяцей пісьменнасці, мастацтвам і навукам. Пра сталую біблейскую традыцыю Беларусі сведчаць высокамастацкія ілюстраваныя помнікі рукапіснай кнігі – евангеллі Тураўскае (ХІ ст.), першае і другое Полацкія (ХІІ–ХІІІ ст.) і інш.
Пераходныя жанры ад царкоўнай да свецкай літаратуры ў Беларусі ў гэты час – гэта жыцці святых, патрыстыка (зборнікі твораў айцоў царквы), маральна-філасофскія зборнікі афарызмаў з Бібліі і інш. Вяршыняй мастацкай сярэднявечнай літаратуры лічыцца вядомы ва ўсім свеце твор “Слова пра паход Ігаравы” (каля 1185 – 1186 г.) – помнік, агульны для ўсіх усходніх славян. У ім змешчаны звесткі пра полацкіх князёў, з іх асабліва цікавыя пра Усяслава. Першы гістарычны твор беларускай літаратуры, які па сваіх вартасцях набліжаецца да “Слова пра паход Ігаравы” – “Жыццё Ефрасінні Полацкай” (верагодны аўтар – Звеніслава (у манастве Еўпраксія), асветніца, дачка полацкага князя Барыса, дваюрадная сястра Еўфрасінні.).
У ХІІ ст. Еўфрасіння Полацкая, заснавальніца полацкіх цэркваў і манастыроў, адна з першых пісьменніц і настаўніц старажытнай Беларусі, стварыла кніжна-асветніцкі цэнтр у Полацку, дзе выдаваліся рукапісныя біблейскія і іншыя кнігі. З яе імем звязана творчасць аднаго з першых нашых гістарычных мастакоў – Лазара Богшы, які зрабіў у 1161 г. для Еўфрасінні напрастольны крыж, выдатны твор ювелірнага мастацтва.
Адкрыццём усходнеславянскай хрысціянскай культуры сталі летапісы. Самым раннім быў Полацкі летапіс ХІ–ХІІІ ст. Ён не збярогся, але ім карыстаўся В.Тацішчаў, аўтар “Гісторыі Расійскай”. Фрагменты гэтага беларускага летапісання ўвайшлі ў “Аповесць мінулых гадоў”, “Іпацеўскі летапіс” і іншыя гісторыка-літаратурныя творы.
Пра высокі ўзровень адукацыі, паэтычнага і красамоўніцкага мастацтва старажытнай Беларусі сведчаць імёны царкоўных пісьменнікаў і хрысціянскіх асветнікаў, якіх далі нашыя продкі, – Клімента Смаляціча, Аўраамія Смаленскага і Кірылы Тураўскага
Пытанне 7. Еўфрасіння Полацкая як рэлігійны, культурны дзеяч і як гераіня літаратурнага твора (“Жыцце Еўфрасінні Полацкай”)
Еўфрасі́ння Полацкая, (Прадсла́ва) - манахіня ігумення праваслаўнага манастыра, асветніца. Прылічана да святых Рускай праваслаўнай царквой (1893).
У наш час прынятае шанаванне Еўфрасінні як "заступніцы Беларусі" і "асветніцы Беларусі". Дакументальных звестак пра жыццё і дзейнасць Еўфрасінні амаль не існуе. Асновай гістарыяграфіі з'яўляецца яе "Жыціе", а іканаграфіі — ікона, што была напісаная да кананізацыі і не захавалася да нашых дзён.
Сям'я
Прадслава паходзіла з княскай сям'і і была старэйшай дачкой Святаслава Усяславіча, сына Усяслава Брачыславіча. Паводле ўскосных звестак, маці была адна са старэйшых дачок Уладзіміра Манамаха, і, магчыма, мела імя Соф'я.
Прадслава атрымала параўнальна добрую для таго часу хатнюю адукацыю. У 12-гадовым узросце бацька намерыўся выдаць яе замуж. Князёўна, аднак, адмовілася ад шлюбу і ўвогуле ад свецкага жыцця, і патаемна прыняла пострыг у Полацкім манастыры. Прычыны такой пастановы невядомыя, але не выключана, што свой уплыў зрабіла даволі бяспраўнае становішча жонак тагачасных арыстакратаў.
У царкве
Верагодна, у канцы 1110-х гг. Еўфрасіння прыняла і чын схімы. Праз пэўны час перасялілася у келлю пры полацкім Сафійскім саборы, пачала перапісваць кнігі ў скрыпторыі пры тамтэйшай бібліятэцы. Менавіта перапісванне кніг было, відаць, адным з яе схімных зарокаў. Звесткі пра пісанне Еўфрасінняй Полацкага летапісу, якія прыводзяцца, напр., у Борха і Ластоўскага — легендарныя, нічым не пацверджаныя.
У сярэдзіне 1120-х гг. Еўфрасіння, ініцыявала будову жаночага Спаскага манастыра ў Сяльцы, на месцы старой рэзідэнцыі полацкіх епіскапаў, тады ж была ўзведзена ў сан ігуменні гэтага манастыра. У далейшым, ініцыявала будову або перабудову Спаса-Праабражэнскай царквы манастыра. Пазней ініцыявала будову мужчынскага Багародзіцкага манастыра і царквы Святой Багародзіцы пры ім.
Заказала Лазару Богшу выраб напрастольнага крыжа з рэліквіямі, які пазней стаў вядомы як Крыж Еўфрасінні Полацкай (1161)
У канцы жыцця выправілася ў паломніцтва ў Іерусалім (1167). Магчыма, што пры гэтым выконвала і царкоўна-дыпламатычную місію, а на землях Русі, якія праяжджала — міратворчую місію. Сустракалася з імператарам Мануілам, верагодна, была ў Канстанцінопалі, у канцы красавіка дасягнула Іерусаліму, дзе захварэла і памерла. Еўфрасіння была пахаваная ў Феадосіевым Іерусалімскім манастыры. Існуе думка, што апошняй воляй Еўфрасінні магло быць пахаванне ў манастыры святога Феадосія, што і стала прычынай таго, што рака з астанкамі была пакінута ў Кіеве, а не вернута ў Полацк.