Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Bel_lit_shpory_k_ekzamenu.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
392.7 Кб
Скачать

Пытанне 26. Дзейнасць Сымона Буднага ў кантэксце беларускай Рэфармацыі.

Сымон Будны (каля 1530 — 13 студзеня 1593) — беларускі пісьменьнік, публіцыст і кнігавыдавец, пратэстанцкі царкоўны дзяяч, вучоны-філёзаф. Паслядоўнік Францыска Скарыны. Дзеяч беларускай рэфармацыі.

Біяграфія

Пытанне пра месца нараджэння і нацыянальнасць Буднага застаецца дыскусійным. Дакладна не высветлена, ліцвін (беларус) ён ці паляк, нарадзіўся ў Будах беларускіх ці ў Будах, што знаходзяцца на тэрыторыі Польшчы.

Каля 1544 Будны паступіў на факультэт свабодных мастацтваў Кракаўскага ўнівэрсытэта, дзе атрымаў грунтоўную гуманітарную і багаслоўскую адукацыю. Магчыма, пасля Кракава ён працягваў вучобу ў Базельскім пратэстанцкім унівэрсітэце.

У 1558 Будны прыехаў у сталіцу ВКЛ — Вільню, дзе заняў пасаду катэхізіста (настаўніка пратэстанцкай беларускай суполкі) з абавязкам выкладаць асновы кальвінісцкага вучэння дзецям і дарослым. У выніку гэтай дзейнасці, якая працягвалася 2 гады, склалася яго першая праца на беларускай мове — «Катэхізіс».

Катэхізіс

У 1560 ён прызначаны прапаведнікам у Клецк. Сумесна з нясвіжскім намеснікам Мацеем Кавячынскім і яго братамі, а таксама з кальвінісцкім міністрам (прапаведнікам) Лаўрэнціем Крышкоўскім Будны заснаваў у Нясвіжы друкарню, пры якой была пабудавана і паперня. Падтрымку, у тл. і фінансавую, беларускім кнігавыдаўцам аказвалі ўладальнік Нясвіжа Мікалай Радзівіл Чорны і будучы канцлер ВКЛ Астафій Валовіч. Па загадзе апошняга з Вільні ў Нясвіж былі перавезены шрыфты Ф.Скарыны. У 1562 у Нясвіжскай друкарні выйшла першая кніга — «Катэхізіс». Аўтарамі гэтай кнігі лічыцца Будны. Ён уяўляе сабой кароткія пытанні на рэлігійную тэму і разгорнутыя адказы. Спэцыфіка мовы заключаецца ў тым, што побач з старабеларускай мовай прыводзяцца вялікія цытаты на царкоўна-славянскай мове, якія нічым не абазначаюцца. Такім чынам Будны пайшоў далей за Скарыну на шляху збліжэння пісьмовай мовы рэлігійных твораў і жывой беларускай мовы. «Катэхізіс» быў створаны дзеля пашырэньня асветы — «для простых людзей языка рускага».

Погляды

Вялікае значэнне Будны надаваў прапагандзе сваіх рэлігійна-філязофскіх ідэй і на Захадзе. На працягу 1574 ён выдаў у Лоскай друкарні на лацінскай мове некалькі твораў: «Аб дзвюх прыродах Хрыста», «3 нагоды аргумэнтаў Сімлера», «Кароткі доказ, што Хрыстос не з’яўляецца такім жа богам, як бацька» і інш.

У 1576 у Лоску выйшаў у свет галоўны рэлігійна-філасофскі твор Буднага «Пра найважнейшыя палажэньні хрысьціянскай веры», у якім ён абагульніў свае радыкальныя ідэі. Трактат Буднага «Пра найбольш важнейшыя палажэньні хрысціянскай веры» пераважна палемічны. У ім аўтар дыскутуе ня толькі з трынітарыямі, але і з прыхільнікамі дытэізму (двухбожжа) — Пятром з Ганёндза і Станіславам Фарноўскім. У гэтым творы ён распрацоўвае ўнітарную канцэпцыю Бога і натуралістычную вэрсыю паходжаньня Хрыста. Паводле Буднага, богам з’яўляецца толькі Бог Айцец, Святы Дух — сіла боская. Хрыстос жа наогул не мае ніякіх адносінаў да боскай супольнасьці паколькі па сваім паходжанні ён натуральны чалавек, узведзены ў боскі сан дзякуючы сваім высокім маральным якасцям і заслугам у прапагандзе хрысьціянства.

Апошнія гады Будны жыў пры дварах выпадковых мэцэнатаў. Да 1956 дакладная дата смерці Буднага ня была вядома. Яе ўстанавіў Станіслаў Кот. Будны памер 13 студзеня 1593.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]