Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Bel_lit_shpory_k_ekzamenu.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
392.7 Кб
Скачать

Пытанне 24. Скарына як пісьменнік-публіцыст, аўтар “Прадмоў” і “Пасляслоўяў” да “Бібліі”.

Францыск СКАРЫНА (~1490 — ~1551, Прага) — беларускі і ўсходне-славянскі першадрукар, асветнік-гуманіст, пісьменнік, грамадскі дзеяч, прадпрымальнік, вучоны-медык.

Паходжанне

Дакладная дата нараджэння Ф. Скарыны невядома. Бацька Францыска — Лук'ян Скарына згадваецца ў спісе расійскіх пасольскіх прэтэнзій 1492 да полацкіх купцоў. Старэйшым братам Скарыны быў Іван, каралеўскі дэкрэт называе яго адначасова віленскім мешчанінам і палачанінам.

Жыццёвы шлях

Верагодна, першапачатковую адукацыю Скарына атрымаў у Полацку. Тут або ў сталіцы ВКЛ Вільні прайшоў і далейшыя школьныя навукі, авалодаў лацінскай мовай. У 1504 паступіў вучыцца ў Кракаўскую акадэмію (універсітэт) на факультэт вольных мастацтваў або філасофіі. Акадэмія славілася як адзін з асноўных цэнтраў еўрапейскай астраноміі і астралогіі, матэматыкі, прававых і гуманітарных навук.. Праз 2 гады , у 1506 ён вытрымаў экзамен на ступень бакалаўра вольных мастацтваў.

У 1517 Францыск Скарына выдаў сваю 1-ю кнігу — Псалтыр (Біблія), пасля яшчэ 19 кніг.

Каля 1520 Францыск Скарына пераехаў у сталіцу ВКЛ Вільню. У пач. 1520-х г. ён заснаваў у доме Бабіча першую ва Усходняй Еўропе друкарню і пачаў тут кнігадрукаванне. Каля 1522 выдаў «Малую падарожную кніжку», якая складаецца з 23 частак. У 1525 у Вільні выдаў Апостал.

Дакладны час смерці Францыска Скарыны невядомы. Верагодна, гэта здарылася каля 1551.

У 1517 годзе Францыск Скарына выдаў сваю 1-ю кнігу — Псалтыр, пасля яшчэ 19 кніг (або 22, калі лічыць кнігі «Царстваў» за 4) Старога Запавету («Бнвлня руска»): «Іоў», «Прытчы Саламона», «Ісус Сірахаў» , «Еклесіяст», «Песня песням», «Прамудрасць Божая», «Царствы», «Ісус Навін», «Юдзіф», «Суддзі», «Быццё», «Выхад», «Левіт», «Лічбы», «Другі закон», «Руф», «Эсфір», «Плач Ераміі», «Прарок Данііл».

Біблія Скарыны не адпавядае поўнасцю ніводнаму з вядомых рукапісных ці друкаваных зводаў Святога Пісання. Яна адыходзіць ад царкоўных традыцый не столькі сваім складам і зместам (дзе многа кананічнага), колькі агульнай накіраванасцю, жывым духам і свецкай хрысціянскай прыўзнятасцю, грамадскімі, нацыянальна-патрыятычнымі, гуманістычнымі і асветніцкімі тэндэнцьюмі. Творы Скарыны непарыўна і арганічна звязаны з яго выданнямі, тэмамі і накіраванасцю яго духоўнай дзейнасці. Яны ўяўляюць сабой сукупнасць уступных, заключных і каментуючых матэрыялаў, якія дастасаваны да адпаведных біблейскіх кніг і ствараюць з імі і з усёй Бібліяй разам арганічную цэласнасць. Асноўную ролю адыгрываюць «предьсловия» і блізкія да іх па функцыях «сказання». У пражскіх выданнях 21 прадмова і 4 сказанні, у віленскіх — адпаведна 2 і 21. Большасць даследчыкаў адносіць прадмовы і сказанні да адной жанравай разнавіднасці, на думку іншых — сказанні бліжэй да пазнейшых беларускіх пропаведзяў, казанняў. Яны звычайна больш сціслыя, адрозніваюцца сваёй стылістыкай, красамоўствам, насычаны багаслоўскай рыторыкай.

Асобныя рукапісныя зводы Бібліі не былі прызначаны для шырокага распаўсюджання і толькі вынаходніцтва друку адчыніла перад ёй шырокія перспектывы. Каб пазбегнуць спрошчанага, памылковага ўспрыняцця Бібліі, Скарына імкнуўся ў простай і зразумелай форме каменціраваць біблейскія тэксты, падаваць звесткі аб гістарычных, побытавых, багаслоўскіх, моўных рэаліях. У тэалагічным кантэксце асноўнае месца ў прадмовах і сказаннях Скарыны займала т.зв. экзагеза — тлумачэнне алегарычнага зместу кніг Старога Запавету як прадвесця і прароцтва новазапаветных падзей, перамогі хрысціянства ў свеце і надзеі на вечнае духоўнае выратаванне. Комплекс прадмоў і сказанняў дапаўняюць калафоны — пасляслоўі з некаторымі выхаднымі звесткамі і т.зв. надпісанні — сціслыя ўступныя каментарыі да частак кожнай кнігі.

Кнігі Скарыны зрабілі вялікі ўплыў на развіццё духоўнай культуры Беларусі і Украіны, стымулявалі ўзнікненне кнігадрукавання ў Маскоўскай Русі, распаўсюджваліся ў шматлікіх рукапісных копіях.

Усе прадмовы і пасляслоўі у Бібліі Ф. Скарыны, дзе ен раскрывае глыбокі сэнс біблейскіх паданняў, прасякнуты клопатам аб разумным упарадкаванні грамадства, выхаванні чалавека, усталяванні дастойнага жыцця на зямлі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]