
- •Беларускі друк 1917-1920 гады
- •Выданні Саветаў
- •Ваенныя выданні бальшавікоў
- •Друк іншых партый
- •Газета “Вольная Беларусь”
- •Развіцце беларускага друку ў перыяд нэПу і беларусізацыі
- •Беларусізацыя і друк
- •Літаратурна-мастацкая перыедыка
- •Маладзежны друк 20-30 гадоў
- •Факел камунізму
- •Газета “Чырвоная змена”
- •Дзіцячы друк
- •Станаўленне журналістскай адукацыі ў бсср
- •Стварэнне раеннага друку ў бсср
- •Газеты палітаддзелаў мтс
Стварэнне раеннага друку ў бсср
Раенныя газеты ўзнікаюць у 1931 годзе. Звязана з тым, што ў 1930 была праведзена адміністратыўна-тэрытарыяльная рэформа, у выніку якой былі ліквідаваны акругі і на месцы дзесяці акруг было створана 100 раенаў. Была прынята асобная пастанова аб рэарганізацыі сеткі газет у сувязі з ліквідацыяй акруг. Базамі для газет становяцца акруговыя выданні. Асобныя фабрычна-заводскія газеты, былыя выданні мясцовых саветаў, некаторыя гарадскія газеты набываюць статус раенных.
1931 год – узнікаюць першыя раенныя газеты. У 1931 годзе ўзнікла 30 раенак. Асноўныя задачы раенак:
Завяршыць працэсс калектывізацыі сельскай гаспадаркі
Забяспечыць інфармацыяй з цэнтраў
На 1935 год было 73 раенныя газеты. Фармат раенак – А3, было некалькі і А2. Тыраж – ад тысячы да трох тысяч. Перыядычнасць – 3-25 разоў на месяц. Газеты з перыядычнасцю 25 разоў на месяц: Камуніст (Бабруйск); Камунар магілеўшчыны; Бальшавік барысаўшчыны.
Назвы раенных газет: пераважаюць словы Ленін, чырвоны, бальшавік, калгас, праўда, камуніст, шлях, сацыяліст. Усе газеты – органы раенных саветаў дэпутатаў.
Газеты палітаддзелаў мтс
МТС – машынна-трактарная станцыя. Гэта былі сценгазеты. Перыядычнасць – 6-9 разоў на месяц. “За тэмпы і якасць”, “Звязда калгаса”, “Па ленінскім шляху”, “Сталінец”, “Сталінскі заклік”, “Сцяг Леніна”, “Шлях сацыялізму”, “Чырвоны трактарыст”.