
- •Беларускі друк 1917-1920 гады
- •Выданні Саветаў
- •Ваенныя выданні бальшавікоў
- •Друк іншых партый
- •Газета “Вольная Беларусь”
- •Развіцце беларускага друку ў перыяд нэПу і беларусізацыі
- •Беларусізацыя і друк
- •Літаратурна-мастацкая перыедыка
- •Маладзежны друк 20-30 гадоў
- •Факел камунізму
- •Газета “Чырвоная змена”
- •Дзіцячы друк
- •Станаўленне журналістскай адукацыі ў бсср
- •Стварэнне раеннага друку ў бсср
- •Газеты палітаддзелаў мтс
Выданні Саветаў
Рускамоўная прэса. Па меркаванні даследчыкаў, у гэтыя два гады акупацыі на тэрыторыі Беларусі выдавалася каля 300 газет. У тых месцах, дзе ўсталявалася Савецкая ўлада, з’яўляліся мясцоўныя друкі – ізвестія советов… Ізвестія советов – органы мясцовай улады, якія сталі прататыпамі мясцовай прэсы. Узніклі гэтыя газеты ў 1917-18 гадах. “Ізвестія могілевского совета” – 1 студзеня 1918 года. Ізвестія советов выдаваліся 2 разы на тыдзень больш-менш рэгулярна. У ваенных умовах часта змяняліся назвы і месцы выданняў.
Ваенныя выданні бальшавікоў
Газеты, якія ўзнікалі стыхійна. Вызначыць іх тэрмін выхаду і перыядычнасць немагчыма. Гэта было выданне А4, двухпалоснае, нагадвала лістоўку. Газета “Фронт” (1918, Магілеў), “Трудовое крестьянство” (Мінск), “Савецкая правда” (Мінск, 1917-18), “Падпольная праўда” (Мінск), “Да зброі” (Магілеў, 1918), “Мінскі пралетарый”, “Саха і молат”, “Беларуская праўда” (Мінск).
Першая паласа – тэлеграмы з фронту, калі публіцыстыка – выкрыцце намераў аккупантаў; прапагандысцкія кампаніі, акцыі (па збору медыкаментаў, ежы); выкрыцце БНР, яе крытыка. Другая паласа – мітынгі з воінскіх часцей у падтрымку ўлады саветаў. Шмат заклікаў.
Друк іншых партый
На тэрыторыі Беларусі ў гэты час былі прадстаўлены выданні не толькі бальшавікоў.
Друкаваліся прасавецкія газеты на мовах нацыянальных меншасцей. Былі аналагі “Звязды” на літоўскай (“Камуністас”), яўрэйскай (“Штэрн”), польскай (“Млот”). Акрамя гэтага былі выданні меншавікоў, эсэраў, БУНДа, БСГ. У гэтых газетах часта гучала крытыка бальшавіцкай улады: напрыклад, спыненне ці працяг вайны; сацыяльнага становішча насельніцтва; сапраўдных намераў бальшавікоў; прычыны голаду насельніцтва. “Мінская газета”, “Наш пуць” (Віцебск), “Мінскі голас”, “Магілеўскі голас”, “Бабруйскі дзень”, “Мінскіе новості”. Газеты не даследаваныя, іх вывучэнне ў савецкі час было забаронена.
Выданні БСГ. Шмат беларусскіх выданняў выдаваліся ў Вільні.
Газета “Вольная Беларусь”
Выходзіла з мая 1917 па лістапад 1918 у Мінску. Газета грамадска-палітычная, эканамічная, літаратурная. 2 разы на тыдзень, выдавалася на прыватныя сродкі. Рэдактар-выдавец – Язэп Лесік. Тыраж – каля 500 экземпляраў. Лесік размяшчаў тут свае артыкулы і публіцыстыку. Афармленнем займалася яго жонка. Часам дапамагаў Ядзвігін Ш.
“Звон”
У перыяд польскай акупацыі з верасня па кастрычнік 1919 года ў Мінску выходзіла газета “Звон”. Рэдактар-выдавец – Іван Луцэвіч (Купала). Калі бальшавікі даведаліся пра газету, яны спынілі выданне. З лістапада 1919 па жнівень 1920 удалося аднавіць газету пад назвай “Беларусь”. Таксама штодзенная, палітычна-эканамічная і літаратурная. Тое выданне, дзе друкаваў сваю публіцыстыку Купала.
У Мінску Купала выдаваў часопіс “Рунь” (май-ліпень 1920), некалькі выданняў БСГ выходзіла ў Вільні: “Грамадзянін” (1919), “Беларуская думка”, “Беларускае жыцце”.
Лекцыя 3
Развіцце беларускага друку ў перыяд нэПу і беларусізацыі
1921 – час, калі была скасавана дзейнасць усіх палітычных партый, акрамя КППБ. Поўная нацыяналізацыя выдавецкай дзейнасці. Узнікаюць спецыяльныя структуры, якія пачынаюць кантраляяваць дзейнасць друку.
У снежні 1921 года створана Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі – у яе ўвайшлі ўсе прыватныя на той час друкарні. Пры ей быў створаны паліграфічны аддзел, які ажыццяўляў кантроль за дзейнасцю газет і часопісаў.
Уплыў на развіцце друку аказала НЭП. Праграма была прынята ў сакавіку 1921. Ленінская праграма, прынята з мэтай аднавіць разбураную пасля вайны гаспадарку. Пачынаюць будавацца новыя і аднаўляцца старыя прадпрыемствы; дазволены розныя формы гандлю; дазвол на стварэнне розных прадпрыемстваў (любых); ствараюцца арцелі, кааператывы.
Хутка гэта палітыка пачала звертвацца. Пачынаючы з 1922 года НЭП набывае негатыўнае азначэнне, нэпман асацыіруецца з кулаком. НЭП даў магчымасць устаяць на нагах выдавецкай дзейнасці.
Павялічваецца аб’ем “Звязды”, органа ЦК КПБ. 6-палосны фармат, тыраж набліжаецца да 8 (1921), а потым да 10 тысяч экземпляраў (1922). З 1921 года пачынае выходзіць 6 разоў на тыдзень. Працягваецца выхад аналагоў “Звязды” на іншых мовах. Павялічваецца тыраж “Савецкай Беларусі” (5,5к экземпляраў на 1921).
Выданне новых газет і часопісаў на беларускай мове – звязана з курсам на беларусізацыю.
“Беларуская веска”
Першы нумар – 1 студзень 1921. Дадатак да газеты “Звязда”. Выходзіў два разы на тыдзень на дзвюх мовах – рускай і беларускай. Загаловак таксама пісаўся на дзвюх мовах. 4 паласы фармата А3. У такім фармаце, як прыдатак да “Звязды”, газета выходзіла да 1924. У 1924 “Беларуская веска” стала самастойным выданнем, мінская акруговая газета (статус). Сцяпан Булат – першы рэдактар газеты; пакушэнне, памер пад час аперацыі. Прыкладаўся план газеты: перадавы артыкул; “што робіцца ў Савецкай Расіі” (рубрыка); “што робіцца за граніцай?”; аграрна-палітычныя матэрыялы; культурна-асветніцкая дзейнасць; “крэсцьянскае хазяйства”; агранамічныя артыкулы; народнае асветніцтва; “як лячыць жывелу”. Спыніла дзейнасць толькі аднойчы – 1941. Да гэтага газета была зачынена на 5 гадоў за скрыўленне партыйнай ідэалогіі.
1931-35 – пачала называцца “Калгаснік Беларусі”. З 1935 па 1941 была зачынена за скрыўленне партыйнай ідэалогіі. У 1945 аднавілася пад назвай “Савецкі селянін”, 1950 – “Колхозная правда”; 1962 – “Сельская газета”, 1991 – “Беларуская ніва”.
“Чырвоны себіт” – літаратурны дадатак “Беларускай вескі”, выходзіў з 1927.
Чорныя і чырвоныя дошкі ў газетах. Чырвоныя – доскі пачота. А чорныя – пазора.
Параллельна з “Беларускай вескай” у іншых беларускіх губернях з’яўляліся выданні для сялян. У 1925 у Магілеве пачала выдавацца газета “Магілеўскі селянін”; 1924, Віцебск (“Крестьянская газета”); 1924, Гомель (“Новая деревня”).