Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Istoria_zhurnalistiki_Lektsii.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
36.53 Кб
Скачать

Зубчонак Наталля Анатольеўна, каб. 235

Гісторыя беларускай журналістыкі 1917-1941

“Беларуская журналістыка ч.2 “ – Слука, 2003.

“Беларуская журналістыка, падручнік” – Слука, 2011.

“Печать советской Белоруссии» - С. В. Марцелев, 1975/6.

1974 – “Гісторыя беларускай журналістыкі” – Говін, Булацкі, Саўчанка.

Падручнік па гісторыі Беларусі – кнігі 90-х гадоў.

Структура курса: 12 практычных, 2 кср, 1 пісьмовая праца,

Беларускі друк 1917-1920 гады

1917-20 – складаны час беларускай гісторыі.

Лістапад 2917 – сацыялістычная рэвалюцыя, да ўлады прыйшлі бальшавікі.

“Дэкрэт аб праве народнага самавызначэння”

“Дэкрэт аб друку” – снежань 1917.

“Чарговыя задачы савецкай улады”, Ленін: друк павінен стаць для грамадства сродкам сацыялістычнага будаўніцтва. Змяняецца структура выданняў, афармленне, стылістыка тэкстаў; асветніцкая задача. Асаблівасці перыяда:

  1. Снежань 1917 года, Парыж. Англія, Францыя, Германія, Польшча і некалькі іншых стран прынялі рашэнне аб барадзьбе супраць бальшавістскай ідэалогіі. Добр Вусніцкі пачаў наступленне на Леніна, аб’явіў яму вайну.

  2. Люты 1918: Германія прэд’яўляе ўльтыматум СССР. Нямецкая аккупацыя была да верасня 1918.

  3. Паступае інфармацыя, што плануецца новае наступленне – ужо Польшчы (1919). Акупацыя длілася да ліпеня 1920.

  4. У пачатку жніўня савецкія войскі перайшлі мяжу с Польшчай.

  5. Сакавік 1921, спынена наступленне на Польшчу савецкіх войск. Расія падпісала Рыжскі мірны дагавор.

  6. Цішка Гартны – “Беларускі нацыянальны камісарыят”, хацеў стаць сессіяй ў каміссарыяце СССР. Яму было адмоўлена.

  7. Жылуновіч прапаноўвае стварыць беларускамоўную газету. Адмоўлена.

  8. Стаўка галоўнакамандуючага знаходзілася ў Магілеве.

  9. 1918 – сказана аб стварэнні БНР. Але гэты з’езд быў разогнаны.

1916 – часопіс “Гоман”. Пісаў пра даброту акупантаў.

З 1917 года друк становіцца аднапартыйным. Дзейнасць іншых партый забаронена. Але ў Беларусі да канца 1920 года быў прадстаўлены друк самых розных накірункаў:

  1. Бальшавікоў. Выдавалася больш за 300 газет.

  2. БУНД, эсэры, меньшавікі і БСГ

Тыпы выданняў, якія ўзнікалі ў той час.

Газета “Звязда” – старэйшае беларускае выданне, 9 жніўня 1917 года. Новы тып выдання – грамадска-палітічны. Партыйны орган – орган мінскага камітэта РСДРП (партыя заснавана ў Мінску). Штодзенная (5 разоў на тыдзень; з 1921 – 6 разоў). Фармат А3. Тыраж першых нумароў – 2-3 тысячы экземпляраў. У матэрыялах пераважае загадны лад, пабуджэнне да дзеяння, вялікая эмацыянальнасць, экспрэсія, аўтары шырока выкарыстоўваюць лексіку з негатыўным адценнем.

Змяняецца афармленне газет. Газета павінна несці максімальны аб’ем інфармацыі, таму верстка была плотная, мінімум свабоднага месца. У савецкіх газетах становіцца папулярным новы жанр перадавіцы (водгук рэдакцыі на нейкую важную падзею) – зараз гэта калонка рэдактара. Газеты публікавалі патрыятычныя вершы. Апошняя старонка – карэспандэнцыя. Востры крытычны змест уласцівы савецкім газетам, сімволіка барацьбы (з белапалякамі, немцамі, бандамі, белымі генераламі, кулакамі, шпіенамі, ворагамі народа). Характэрны словы “змаганне, барацьба”: “змаганне за хлеб”, “барацьба за ўраджай”. Фельетон уласцівы газеце таго часу. Мала фатаграфій, у асноўным гэта партрэты. У 1927 годзе было створана беларускае фотаагентства. Друкавалі шмат карэкатур.

На самым пачатку, у 1917 годзе, Звязда двойчы закрывалася часовым урадам: з верасня па кастрычнік выходзіла на рускай мове пад назвай “Моладзь”, з кастрычніка па лістапад 1917 – “Буревестнік”. У перыяд акупацыі Звязда у Мінску не выдавалася. Перад нямецкай акупацыяй газета выходзіла ў Смаленску, потым зноў у Мінску, з наступленнем белапалякаў – у Вільні. Жнівень 1917 – зноў у Мінску.

1921 – поўная нацыяналізацыя выдавецкай дзейнасці, спынены ўсе партыйныя выданні. Тыраж Звязды ўзрос да 6 тысяч, аб’ем – да 6 палос (раней было 4), перыядычнасць – да 6 разоў. Газета становіцца органам ЦК КПБ. У 1931-41 выконвала функцыі Мінскага Абкама.

1925 – Звязда пачынае друкавацца на 2 мовах (тады ж змяніўся загаловак газеты – была Звезда, стала Звязда). 1927 – газета поўнасцю пераходзіць на беларускую мову. І да сенняшняга дня газета не спыняла ні на дзень свайго выхаду.

Рэдка якія газеты падпісваліся галоўным рэдактарам. Звязда была падпісана Мясніковым, Кнорам, ??? і Фрунзэ – першыя рэдактары. Да 1941 года ў Звязде змянілася 28 рэдактараў. 14 з іх былі рэпрэсіраваны.

Таксама ўласціва замежная інфармацыя.

БелТА запрацавала ў 1931 годзе. Да гэтага працавала беларускае бюро расійскага тэлеграфнага агентства - БелРАСТВА.

Лекцыя 2

Дзянніца”

Першая савецкая газета на беларускай мове. 1 секавіка 1918 года – першы нумар. Газета – орган беларускага нацыянальнага камісарыяту. БНК – арганізацыя, якая мела сваей мэтай увайсці ў камісарыят і стаць беларускай секцыяй. Узначаліваў Зміцер Жалуновіч. Газета пачала выдавацца ў Петраградзе. Выйшла не толькі з-за вайны ў Мінску. Першыя 10 нумароў у Петраградзе, потым назета выдавалася ў Маскве да лютага 1919 года. Газета адпавядала тэндэнцыям новага савецкага друку. Друкавала ўсе дэкрэты савецкай улады, свята. Некаторыя лозунгі друкаваліся на рускай мове. БНК займаўся справамі беларускіх бежэнцаў. Аб’ем – чатыры паласы фармату А3. Тыраж – каля 2 тысяч экземпляраў. Што было ў газеце: грамадска-палітычная інфармацыя, у якой публікаваліся артыкулы аб савецкай уладзе, тлумачылася, што такое бальшавізм; інфармацыя аб нацыянальным пытанні (рэдакцыя не страчвала надзей, што беларусы змогуць вызначыцца, застацца беларусамі і зацвердзіць сваю нацыянальную незалежнасць); інфармацыя з Беларусі (ваенныя падзеі); карэспандэнцыя з-за граніцы (у асноўным з Расіі); літаратурная старонка.

Газета была негатыўна ацэнена. Вызначана як газета буржуазнага накірунку. Але ўвайшла ў газету як першая савецкая газета на беларускай мове, не ўдалося выдаць на Беларусі.

Савецкая Беларусь”

Газета не вывучана, стала ахвярай сталінскага рэжыму: зачынена за антысавецкую накіраванасць. 1 лютага 1920 – першы нумар. З’явілася ў Смаленску як орган ЦК КП Літвы і Беларусі. Першыя 10 нумароў выйшлі ў Смаленску. Са жніўня 1920 газета рэгулярна пачынае друкавацца ў Мінску. Выходзіла 3 разы на тыдзень. Тыраж – ад 3,5 да амаль 6 тысяч экземпляраў. Фармат – А3 і А2. Калі ЛітБел перастаў існаваць, газета стала органам ЦВК і СНК (савет народных камісараў) БССР. Рэдакцыйны калектыў – Кнорым, Мяснікоў, Булат, Бядуля, Гартны (тыя, хто ствараў “Звязду”). Па тыпу выдання – грамадска-палітычная. Парадак размяшчэння інфармацыі: афіцыйная (першая паласа) – артыкул перадавіцы, замежная інфармацыя; шмат інфармацыі прысвечана культурнаму жыццю (тэатральныя пастановы, адкрыцце бібліятэк – асабліва для весак); літаратурная старонка (вершы); шмат інфармацыі пра жыцце ў Польшчы (З 1921 года на тэрыторыі Польшчы пачынае развівацца камуністычны рух – тэма прысутнічае ў “Савецкай Беларусі”); шмат акцый “у дапамогу” (замежным рабочым амерыканцам, афрыканцам); прапаганда калектывізацыі; антырэлігійная тэма; ганьба заграніцы; карэспандэнцыя па Мінску, з Беларусі – на апошняй старонцы.

Шмат крытычнай інфармацыі – сацыяльнай і палітычнай: барацьба з гультайствам, пьянствам (карэспандэнцыі пра канкрэтных людзей: “селянін N тыдзень не ходзіць на працу, увесь час п’е, валяецца пад заборам”), шмат карэкатур (на ворагаў-капіталістаў; сусветны імперыялізм; бытавыя рэчы – п’янства і гультайства, бюракратыя). Асвятленне працэсу беларусізацыі. 1933 год – газета зачынена: пастанова ЦК КПБ аб закрыцці “Савецкай Беларусі”.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]