Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Bielaruskaia_mova_dapamozhnik_abitur_.doc
Скачиваний:
17
Добавлен:
15.12.2019
Размер:
1.06 Mб
Скачать

Дадатак тэксты дыктантаў

Зала сарака”

Вялізныя залы, а на сценах — эмблемы, i на кожнай — прозвішчы тых, хто тут вучыўся цi вучыў i хто вядомы ўсяму свету: Капернік, Галілей... А вось i «за­ла сарака», параўнаўча невялікая, тут не эмблемы, а фрэскі — сорак вялікіх партрэтаў, намаляваных на ўcix чатырох сценах. Другі ад кутка — Скарына. 3 нейкім асаблівым пачуццём чытаеш: «3 Полацка...»

Скажыце, які яшчэ горад даў роднай зямлі гэтулькі выдатных сыноў i дачок? Тут нарадзілася i пражыла свае самаадданае жыццё выдатная асветніца, адна з самых адукаваных жанчын свайго часу Ефрасіння Полацкая. У XII стагоддзі ў Полацку працавалі слынны ювелір Лазар Богша i дойлід Іаан, чыя Спаса-Ефрасіннеўская царква назаўжды застанецца для нашчадкаў увасобленай у камені песняй чалавечага генія. Пяцьсот год таму назад у доме полацкага купца Лукаша Скарыны пачуўся крык немаўляці — будучага беларускага першадрукара, філосафа-гуманіста, графіка, паэта, перакладчыка, батаніка, доктара лекарскіх навук, бібліёграфа, аднаго з волатаў еўрапейскага Адраджэння. Горад — радзіма вядомага грамадскага дзеяча, мысліцеля, педагога i паэта Сімяона Полац­кага...

Прайдзіце па старажытных вуліцах Полацка, затрымайцеся на хвіліну каля помніка Скарыне, падыміцеся да лёгкай, гатовай, здаецца, узляцець, Сафіі. Прыслухайцеся да голасу ветру на полацкіх стромах, да крыку чайкі над водамі Дзвіны. Вы чуеце? Гэта гаворыць з вамі наша Гісторыя. Тут, у старажытным горадзе над Дзвіной, карані яе тысячагадовага дрэва, якое, змогшы ўсе навалы, працягвае падымацца насустрач сонцу. (С. Панізнік, В. Дышыневіч. Падарожная кніжка Скарыны).

Бяздоннае багацце

У Тураве жыў калісьці князь Яраслаў, багаты і мудры. Неяк князь з гасцямі паехаў на ўловы біць цяцераў і дзікіх вепраў. Многа ўжо было набіта ўсялякай дзічыны, але Яраслаў убачыў вялізнага старога тура і пагнаўся за ім. Некалькі гартоўных княжых стрэл упілося ў цела тура, але звер з падвоенай сілай уцякаў ад лаўца.

Раптам тур спыніўся і павярнуўся ў бок князя. Конь з разгону наскочыў на тура і зваліўся, прабіты рагамі, прыціскаючы сабою седака. Яшчэ момант, і князь паплаціўся б жыццём. Але падскочыў загоншчык Ранцэвіч, зняў з сябе світку, накінуў яе туру на вочы ды нажом ударыў звера ў самае сэрца — тур нежывы рынуў на зямлю. Князь выбавіўся з-пад каня і, дзякуючы загоншчыку, сказаў, каб той прыйшоў па узнагароду.

Калі загоншчык прыйшоў, Яраслаў паставіў перад ім скрынку з золатам і сказаў:

- Бачыш, многа тут золата, але жыццё даражэй за золата, бяры колькі хочаш.

Загоншчык узяў кіёк, разгарнуў чырвонцы, каб кіёк упёрся ў дно скрынкі, і сказаў:

- Праўда, князю, тут многа золата, але ўсё ж такі дно можна дастаць, дык, мабыць, гэта тваё залатое багацце не вечнае, калі-небудзь яму прыйдзе канец. Дай ты мне, княжа, гэткі дар, каб я ў ім дна знайсці не мог.

Князь задумаўся і кажа:

- Каб я сабраў усё свае багацце, то і тады дно яму знойдзеш.

Засмяяўся загоншчык:

- Пойдзем, князь, я табе пакажу бяздоннае ба­гацце. – I выйшаў на двор, узяў лавекі меч і ўвесь усунуў у зямлю. – Вось тваё, княжа, багацце, у якім дна няма: яно ратару больш вартае, чым тыя чырвонцы.

(А. I. Гурскі. Бяздоннае багацце)

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]