Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Bielaruskaia_mova_dapamozhnik_abitur_.doc
Скачиваний:
32
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
1.06 Mб
Скачать

18.3. Сувязь слоў у сказе

Сказ – больш складаная сінтаксічная адзінка, чым словазлучэнне, а таму і сінтаксічная сувязь слоў у сказе таксама больш складаная і разнастайная.

Існуюць наступныя віды сувязі слоў у сказе: каардынацыя, падпарадкаванне і злучэнне. Выказнік у сказе граматычна і па сэнсу звязаны з дзейнікам, каардынуе з ім свае формы, г. зн. поўнасцю або часткова прыпадабняецца да яго. Такая сувязь носіць назву каардына­цыі. Пры каардынацыі формы асобы, ліку, а ў прошлым часе і роду дзеяслова-выказніка ці дзеяслоўнай звязкі дыктуюцца назоўнікам (займеннікам), што выступае ў ролі дзейніка: Дождж ідзе. Ты адпачываеш; Яна вяжа; Лета было цёплае. У сваю чаргу дзеяслоў-выказнік (ці дзеяслоў-звязка) патрабуе ад назоўніка (займенніка)-дзейніка назоўнага склону. Такім чынам, дзейнік і выказнік залежаць адзін ад аднаго, паміж імі існуе ўзаеманакіраваная сувязь. Схематычна гэту сувязь можна паказаць наступным чынам: Дождж↔ідзе. Сэнсавыя пытанні можна ставіць ад дзейніка да выказніка і наадварот.

Выказнік можа дапасавацца да дзейніка:

у родзе і ліку: ён ішоў; яна ішла; яны ішлі;

у ліку: лес шуміць; дзеці вучацца;

у родзе, ліку і склоне: Вечар ціхі і цёплы;

у ліку і склоне: сястра — тэрапеўт-стаматолаг;

у склоне: Будаўнікі— ганаровая прафесія.

Выказнік можа быць недапасаваным: А тут слёзы кап-кап; Сцены з новых плашак і нават з мохам. Ёсць сказы, у якіх у ролі галоўнага члена выступае або толькі дзейнік: Летняя раніца, або толькі выказнік: Развідневае. Такі галоўны член адзін складае структурную аснову сказа.

Падпарадкаванне — гэта сувязь граматычна нераўнапраўных слоў (галоўнага і залежнага). На падпарадкавальнай сувязі грунтуюцца словазлучэнні.

У сказе можа быць злучальная сувязь. Злучэнне – гэта сувязь, калі звязваюцца раўнапраўныя, незалежныя адно ад другога словы (аднародныя члены): Па-вясноваму молада і па-святочнаму ўрачыста выглядае сёння наш працавіты Мінск.

Адрозніваюць тры віды падпарадкавальнай сувязі слоў у сказе: дапасаванне, кіраванне і прымыканне.

Дапасаванне – такая сувязь слоў у сказе, пры якой залежнае слова ставіцца ў тым ліку, родзе, склоне або асобе, што і галоўнае: белая ружа, летні дзень.

Кіраванне – такая сувязь, пры якой галоўнае слова патрабуе, каб залежнае стаяла ў пэўным ускосным склоне: пішу ручкай (творны склон), чытаю раман (вінавальны склон).

Прымыканне – такая сувязь, пры якой залежнае слова звязваецца з галоўным толькі па сэнсу. Прымыкаць да галоўнага слова ў спалучэнні могуць нязменныя словы: прыслоўі (размаўлялі весела), дзеепрыслоўі (ішоў не спяшаючыся) і неазначальная форма дзеяслова (пачынала цямнець, прыйшлося расказаць).

Калі залежным выступае нязменнае слова, граматычная сувязь афармляецца без удзелу канчаткаў.

18.4. Віды сказаў Віды сказаў па мэце выказвання

Апавядальныя:

Грамадка дужых дубоў, стаўшы родным паўколам, вартуе леснікову сядзібу.

Пытальныя:

Ці не казку лес складае?

Пабуджальныя:

Каб мне вучыліся старанна!

Віды сказаў па інтанацыі

Клічныя – апавядальныя, пытальныя, пабуджальныя сказы з ярка выражанай клічнай інтанацыяй, эмацыянальнай афарбоўкай.

Як прыемна пахне збожжа!

Клічныя сказы афармляюцца з дапамогай:

  1. клічнай інтанацыі

          Гарачы дзень!

  1. выклічнікаў

Эх, спека, спёка!

А прохладзь вечара далёк.

  1. эмацыянальных часціц

Хай святло навукі яснай заблішчыць, як сонца ўсход.

Пытальна-клічныя сказы – выражаюць здзіўленне, захапленне, расчараванне:

Навошта сэрца я параніў чарнявым поглядам вачэй?!

Памятайце:

  • кропка не ставіцца пасля сказаў-загалоўкаў

  • шматкроп’е ставіцца для абазначэння незакончанасці думкі

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]