
- •23 Чэрвеня 1998 г., пратакол № 10
- •Прадмова
- •Уводзіны
- •Што такое гістарычныя крыніцы
- •Класіфікацыя і сістэматызацыя гістарычных крыніц
- •Прадмет крыніцазнаўства. Тэарэтычнае і прыкладное крыніцазнаўства
- •Гістарычная крыніца і гістарычны дапаможнік. Крыніцазнаўства і гістарыяграфія
- •Праблемы вывучэння рэчавых і іншых відаў непісьмовых крыніц
- •Пошук гістарычных крыніц. Крыніцазнаўчая эўрыстыка
- •Аналiз гiстарычнай крынiцы
- •1.3. Заканадаўства Вялiкага княства Лiтоўскага
- •1.3.1. Агульная характарыстыка
- •1.3.2. Прывiлеi, iх класiфiкацыя, роля прывiлеяў у працэсе афармлення саслоўных правоў магнатаў I шляхты
- •Судзебнiк Казiмiра IV, яго месца ў сiстэме развiцця заканадаўства Вялiкага княства Лiтоўскага
- •1.3.4. Статуты (1529, 1566, 1588 гг.) як гiстарычная крынiца
- •Пастановы (канстытуцыi) сеймаў Вялiкага княства Лiтоўскага I Рэчы Паспалiтай
- •1.4. Заканадаўства Расiйскай iмперыi (канец XVIII – пачатак XX ст.)
- •1.4.1. Агульная характарыстыка
- •1.4.2. Тыпы I вiды заканадаўчых дакументаў канца XVIII – пачатку XX ст.
- •1.4.3. Публiкацыi дакументаў заканадаўства Расiйскай iмперыi
- •1.5. Заканадаўчыя дакументы навейшага часу
- •1.5.1. Агульная характарыстыка
- •1.5.2. Асноўныя вiды заканадаўчых дакументаў навейшага часу
- •1.5.3. Асноўныя публікацыі дакументаў заканадаўства навейшага часу
- •1.5.4. Методыка аналiзу дакументаў заканадаўства
- •2. Актавыя матэрыялы
- •2.1. Агульная характарыстыка
- •2.2. Вiды актаў
- •2.3. Актавы фармуляр
- •2.4. Этапы развiцця актавых матэрыялаў
- •2.4.1. Актавыя матэрыялы х – хііі ст. («рускiя» акты)
- •2.4.2. Актавыя матэрыялы перыяду вкл (сярэдзіна хіv – XVIII ст.)
- •2.4.3. Методыка аналiзу актавага матэрыялу
- •3. Матэрыялы справаводства
- •3.1. Агульная характарыстыка
- •Матэрыялы справаводства перыяду Вялікага княства Літоўскага (XIV – XVIII ст.). «Лiтоўская метрыка»
- •3.2.1. Агульная характарыстыка
- •Канцылярыя вкл I яе «кнiгi». Першапачатковы I сучасны склад «кнiг»
- •3.2.3. Асноўныя этапы навуковага асваення I вывучэння «Лiтоўскай Метрыкi». Гiсторыя фонду «Лiтоўская Метрыка» (цдаса рф, № 389)
- •3.2.4. Віды дакументавання і тэрміналогія Метрыкі
- •3.2.5. Сеймавыя матэрыялы XVI – XVII ст.
- •Мытныя кнігі як крыніца для вывучэння сацыяльна-эканамічнай гісторыі Беларусі XIV – XVIII ст.
- •3.3. Дакументы справаводства перыяду Расійскай імперыі
- •3.3.1. Агульная характарыстыка
- •3.3.2. Справаздачы губернатараў як крыніца па гісторыі Беларусі
- •3.4. Дакументы справаводства савецкага часу
- •3.4.1. Агульная характарыстыка
- •3.4.2. Класіфікацыя
- •4. Эканоміка-геаграфічныя, гаспадарчыя і статыстычныя апісанні. Статыстычныя матэрыялы
- •Агульная характарыстыка і этапы развіцця статыстычных матэрыялаў
- •4.2. Зараджэнне статыстыкі. Гаспадарчыя апісанні і дакументы фіскальнага ўліку насельніцтва XVI – XVIII ст. Як матэрыялы статыстычнага характару
- •4.3.2. Інвентары памешчыцкіх маёнткаў першай паловы хіх ст.
- •Матэрыялы рэвізій як гістарычная крыніца па гісторыі Беларусі
- •4.4.2. Дэмаграфiчная статыстыка
- •4.4.3. Статыстыка сельскай гаспадаркі
- •4.4.4. Прамысловая статыстыка
- •4.5. Статыстычныя крыніцы навейшага часу
- •4.5.1. Арганізацыя статыстычнага ўліку
- •4.5.2. Дэмаграфічная статыстыка
- •4.5.3. Статыстыка сельскай гаспадаркі
- •4.5.4. Статыстыка прамысловасці
- •Іі. Апавядальныя крыніцы
- •1. Летапісы і хронікі
- •1.1. Агульная характарыстыка
- •1.2. Этапы летапiсання на Беларусi
- •1.3. «Аповесць мiнулых гадоў» як гiстарычная крынiца
- •1.4. Узнiкненне мясцовых летапiсных цэнтраў. Полацкi летапiс
- •1.5. Лацiнамоўныя хронiкi XII – XIII ст. Як крынiцы па гiсторыi Беларусi
- •1.6. Cагi як гiстарычная крынiца
- •1.7. Беларускае летапiсанне XV – XVI ст.
- •1.7.1. Агульная характарыстыка. Класiфiкацыя
- •1.7.2. І беларуска-літоўскі звод («Летапiсец вялiкiх князёў лiтоўскiх»), гiсторыя яго стварэння, крынiцы I склад
- •1.7.3. Іі беларуска-лiтоўскi звод
- •Ііі беларуска-літоўскі звод («Хронiка Быхаўца»). Методыка аналiзу легендарных частак летапiсаў
- •1.8. Асаблiвасцi летапiсання XVII – XVIII ст. На Беларусi
- •2. Мемуарная лiтаратура
- •2.1. Агульная характарыстыка
- •2.2. Этапы развіцця мемуарнай літаратуры на Беларусі
- •Гісторыка-мемуарная літаратура другой паловы XVI – xviі ст. Як крыніца па гісторыі Беларусі
- •2.6. Мемуарная лiтаратура XIX – пачатку XX ст.
- •2.7. Мемуарная літаратура навейшага часу
- •3. Літаратурныя і публіцыстычныя творы як гістарычныя крыніцы
- •3.1. Агіяграфічныя крыніцы
- •3.2. Лiтаратурныя I публiцыстычныя творы XI – XIII ст.
- •3.3. Публiцыстычныя творы XVI – XVIII ст.
- •3.4. Публiцыстычныя творы XIX – XX ст.Cxi
- •4. Эпiсталярныя крынiцы
- •5. Перыядычны друк як спецыфічная сістэма гістарычных крыніц
- •5.1. Агульная характарыстыка
- •5.2. Этапы развiцця перыядычнага друку на Беларусi
- •Тэма 2. Актавыя матэрыялы
- •Тэма 3. Матэрыялы справаводства
- •Тэма 4. Эканомiка-геаграфiчныя, гаспадарчыя
- •I статыстычныя апiсаннi. Статыстычныя матэрыялы
- •Iі. АпавЯдальныЯ крынiцы Тэма 1. Летапiсы I хронiкi
- •Тэма 2. Мемуарная лiтаратура
- •Тэма 3. Эпісталярныя крыніцы
- •Тэма 4. Лiтаратурныя I публiцыстычныя творы як гiстарычныя крынiцы
- •Тэма 5. Перыядычны друк
- •Літаратура
- •Да ўводзін
- •Да раздзела і
- •Да раздзела іі
- •Публікацыі крыніц
- •Да раздзела і
- •Да раздзела іі
- •КрынIцы гIсторыI БеларусI (спроба гiсторыка-генетычнага
- •I кампаратыўнага вывучэння)
- •220050, Г. Мінск, пр. Ф. Скарыны, 4.
- •220030, Г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6. Змест
5. Перыядычны друк як спецыфічная сістэма гістарычных крыніц
5.1. Агульная характарыстыка
Своеасаблівасць перыядычнага друку (прэсы) вызначаецца тым, што яна з'яўляецца комплекснай крыніцай, якая аб'ядноўвае і традыцыйныя віды крыніц, і разнастайныя спецыфічныя жанры. Тут друкуюцца заканадаўчыя, справаводчыя, статыстычныя дакументы, мемуары, літаратурныя творы. Гістарычныя часопісы змяшчаюць шэраг крыніц, што датычацца старажытнай гісторыі. Другая група інфармацыі ствараецца самой перыёдыкай за кошт уласных крыніц і ў сваіх характэрных формах.
Апошнія падзяляюць на матэрыялы інфармацыйныя, аналітычныя і мастацка-публіцыстычныя. Інфармацыйныя матэрыялы пры ўсёй разнастайнасці іх жанраў (заметка, справаздача, рэпартаж, інтэрв'ю) аб'ядноўвае імкненне хутка і дакладна перадаць звесткі аб падзеі, факце. Аднак у такім імкненні да аператыўнасці аб'ектыўна закладзена магчымасць з'яўлення недастаткова праверанай інфармацыі. Спецыфічным відам інфармацыйных матэрыялаў з'яўляюцца аб'явы.
Да аналітычных матэрыялаў можна аднесці агляды, карэспандэнцыі, рэцэнзіі, артыкулы. Асноўная мэта гэтых матэрыялаў – перадача не столькі інфармацыі, колькі аўтарскага роздуму наконт іх.
Мастацка-публіцыстычныя матэрыялы (нарыс, фельетон, памфлет) даюць надзейную ацэнку, якая спалучае грамадска-палітычнае і эмацыянальнае гучанне. Тут прысутнічаюць і дакументалізм, і літаратурны вымысел.
Сістэматызацыя перыядычных выданняў. Звычайна іх падзяляюць:
а) па перыядычнасці (штодзённыя, штотыднёвыя, штоквартальныя). Калі нас цікавяць матэрыялы інфармацыйныя, у перыяды, калі кожны дзень насычаны падзеямі, што ўплываюць на развіццё грамадства, пажадана скарыстаць менавіта штодзённыя выданні. Яны адлюстроўваюць дынаміку развіцця. Выданні штотыднёвыя і штоквартальныя (гэта найчасцей часопісы) змяшчаюць пераважна матэрыялы аналітычныя і мастацка-публіцыстычныя. Такія жанры, як агляды, карэспандэнцыі, нарысы, памфлеты, даюць нам магчымасць акрэсліць розныя погляды на пэўную падзею і змены ў ацэнках факта на працягу часу;
б) па тэрытарыяльнай прыкмеце (друк сталічны, гарадскія выданні, рэгіянальныя). Сістэматызацыя такога роду дазваляе вызначыць рэакцыю розных груп насельніцтва на пэўную падзею, прасачыць дынаміку распаўсюджвання пэўных звестак і іх крыніцы;
в) па мове (рускамоўныя выданні, беларускамоўныя і г. д.). Умоўнасць такога крытэрыю ацэнкі толькі на першы погляд. Азначаныя адрозненні аказваюць уплыў і на змест апублікаваных матэрыялаў. Даволі часта мова выдання характарызуе яго пазіцыю (асабліва ў шматнацыянальных дзяржавах);
г) па выдаўцах (друк афіцыйна-ўрадавы, прыватны, грамадскіх арганізацый). Як мы пабачым далей, незалежнага друку фактычна не існуе. Пазіцыя пэўнага выдання шмат у чым залежыць ад выдаўца. І перш чым вывучаць матэрыялы прэсы, неабходна ўстанавіць, пазіцыю якіх сацыяльна-палітычных груп яны адлюстроўваюць;
д) па адносінах да цэнзуры (падцэнзурныя, легальныя, за мяжой). Гісторык павінен дакладна ўяўляць сабе канкрэтныя сацыяльна-палітычныя і культурна-бытавыя ўмовы таго часу, калі вывучаемыя выданні выходзілі ў свет. Умовы існавання перыёдыкі вызначаліся заканадаўствам аб друку, цэнзурнымі правіламі і статутамі, распараджэннямі аб друкарнях, урэшце ўсёй сукупнасцю мерапрыемстваў практычнай рэалізацыі ўнутранай і знешняй палітыкі ўрада. Вядома, што на цэнзурныя статуты ў перыяд Расійскай імперыі, на нарматыўныя дакументы аб друку ў савецкі час аказвалі ўплыў і погляды кіраўнікоў дзяржавы на перыёдыку. Лібералізм Аляксандра І у гэтым пытанні змяніў «Устаў» Мікалая І 1826 г., які сучаснікі назвалі «чугунным».
У савецкі час, вядома, цэнзура не знікла. Да 1923 г. цэнзуру друкаваных выданняў і кантроль за відовішчнымі мерапрыемствамі ажыццяўлялі розныя ведамствы: палітупраўленне Заходняга фронту, ЧК, рэпертуарная камісія Галоўпалітпрасвету. У 1923 г. была сфарміравана сістэма органаў Галоўліта (Галоўнага ўпраўлення па справах літаратуры і выдавецтва), у абавязак якога ўваходзіла ажыццяўленне рэпрэсіўнага кантролю за друкаванай прадукцыяйcxx. Галоўліт даваў ацэнку выдання, на падставе якой прымалася рашэнне аб магчымасці яго надрукавання і ўстанавліваўся тыраж. Пры Галоўліце быў створаны інстытут палітычных рэдактараў, якія кантралявалі змест матэрыялаў, прызначаных для друку, непасрэдна ў рэдакцыях газет і часопісаў;
е) па змесце і гістарычна склаўшыхся тыпах выдання (літаратурна-грамадскія, афіцыйна-ведамасныя, навуковыя і спецыяльныя, галіновыя, сатырычныя і ілюстраваныя журналы і газеты).
Апошні крытэрый сістэматызацыі выклікае найбольш пярэчанняў, паколькі асобныя перыядычныя выданні могуць быць аднесены адначасова да некалькіх відаў (літаратурна-грамадскія ці спецыяльныя выданні могуць быць адначасова ілюстраванымі і г. д.).
У апошнія гады ўсё менш становіцца адрозненняў паміж газетамі і часопісамі. Разам з тым у традыцыйным разуменні газета – гэта пераважна штодзённае выданне вялікага фармату, асноўная функцыя якога – паведамленне звестак аб бягучых падзеях і друкаванне надзённых актуальных матэрыялаў. Часопіс – перыядычнае выданне, што друкуецца штомесячна (штоквартальна) у выглядзе кніг з разнастайным палітычным, навуковым, літаратурным матэрыялам. Ад газет і часопісаў (прэсы) амаль неаддзельныя і па змесце, арганізацыйна-выдавецкіх і літаратурна-жанравых формах шматлікія выданні, што працягваюцца з году ў год (публікацыі прац устаноў і арганізацый – «Працы...», «Вучоныя запіскі» і г. д., якія выходзяць у свет у выглядзе нумараваных тамоў, частак, выпускаў).