
- •23 Чэрвеня 1998 г., пратакол № 10
- •Прадмова
- •Уводзіны
- •Што такое гістарычныя крыніцы
- •Класіфікацыя і сістэматызацыя гістарычных крыніц
- •Прадмет крыніцазнаўства. Тэарэтычнае і прыкладное крыніцазнаўства
- •Гістарычная крыніца і гістарычны дапаможнік. Крыніцазнаўства і гістарыяграфія
- •Праблемы вывучэння рэчавых і іншых відаў непісьмовых крыніц
- •Пошук гістарычных крыніц. Крыніцазнаўчая эўрыстыка
- •Аналiз гiстарычнай крынiцы
- •1.3. Заканадаўства Вялiкага княства Лiтоўскага
- •1.3.1. Агульная характарыстыка
- •1.3.2. Прывiлеi, iх класiфiкацыя, роля прывiлеяў у працэсе афармлення саслоўных правоў магнатаў I шляхты
- •Судзебнiк Казiмiра IV, яго месца ў сiстэме развiцця заканадаўства Вялiкага княства Лiтоўскага
- •1.3.4. Статуты (1529, 1566, 1588 гг.) як гiстарычная крынiца
- •Пастановы (канстытуцыi) сеймаў Вялiкага княства Лiтоўскага I Рэчы Паспалiтай
- •1.4. Заканадаўства Расiйскай iмперыi (канец XVIII – пачатак XX ст.)
- •1.4.1. Агульная характарыстыка
- •1.4.2. Тыпы I вiды заканадаўчых дакументаў канца XVIII – пачатку XX ст.
- •1.4.3. Публiкацыi дакументаў заканадаўства Расiйскай iмперыi
- •1.5. Заканадаўчыя дакументы навейшага часу
- •1.5.1. Агульная характарыстыка
- •1.5.2. Асноўныя вiды заканадаўчых дакументаў навейшага часу
- •1.5.3. Асноўныя публікацыі дакументаў заканадаўства навейшага часу
- •1.5.4. Методыка аналiзу дакументаў заканадаўства
- •2. Актавыя матэрыялы
- •2.1. Агульная характарыстыка
- •2.2. Вiды актаў
- •2.3. Актавы фармуляр
- •2.4. Этапы развiцця актавых матэрыялаў
- •2.4.1. Актавыя матэрыялы х – хііі ст. («рускiя» акты)
- •2.4.2. Актавыя матэрыялы перыяду вкл (сярэдзіна хіv – XVIII ст.)
- •2.4.3. Методыка аналiзу актавага матэрыялу
- •3. Матэрыялы справаводства
- •3.1. Агульная характарыстыка
- •Матэрыялы справаводства перыяду Вялікага княства Літоўскага (XIV – XVIII ст.). «Лiтоўская метрыка»
- •3.2.1. Агульная характарыстыка
- •Канцылярыя вкл I яе «кнiгi». Першапачатковы I сучасны склад «кнiг»
- •3.2.3. Асноўныя этапы навуковага асваення I вывучэння «Лiтоўскай Метрыкi». Гiсторыя фонду «Лiтоўская Метрыка» (цдаса рф, № 389)
- •3.2.4. Віды дакументавання і тэрміналогія Метрыкі
- •3.2.5. Сеймавыя матэрыялы XVI – XVII ст.
- •Мытныя кнігі як крыніца для вывучэння сацыяльна-эканамічнай гісторыі Беларусі XIV – XVIII ст.
- •3.3. Дакументы справаводства перыяду Расійскай імперыі
- •3.3.1. Агульная характарыстыка
- •3.3.2. Справаздачы губернатараў як крыніца па гісторыі Беларусі
- •3.4. Дакументы справаводства савецкага часу
- •3.4.1. Агульная характарыстыка
- •3.4.2. Класіфікацыя
- •4. Эканоміка-геаграфічныя, гаспадарчыя і статыстычныя апісанні. Статыстычныя матэрыялы
- •Агульная характарыстыка і этапы развіцця статыстычных матэрыялаў
- •4.2. Зараджэнне статыстыкі. Гаспадарчыя апісанні і дакументы фіскальнага ўліку насельніцтва XVI – XVIII ст. Як матэрыялы статыстычнага характару
- •4.3.2. Інвентары памешчыцкіх маёнткаў першай паловы хіх ст.
- •Матэрыялы рэвізій як гістарычная крыніца па гісторыі Беларусі
- •4.4.2. Дэмаграфiчная статыстыка
- •4.4.3. Статыстыка сельскай гаспадаркі
- •4.4.4. Прамысловая статыстыка
- •4.5. Статыстычныя крыніцы навейшага часу
- •4.5.1. Арганізацыя статыстычнага ўліку
- •4.5.2. Дэмаграфічная статыстыка
- •4.5.3. Статыстыка сельскай гаспадаркі
- •4.5.4. Статыстыка прамысловасці
- •Іі. Апавядальныя крыніцы
- •1. Летапісы і хронікі
- •1.1. Агульная характарыстыка
- •1.2. Этапы летапiсання на Беларусi
- •1.3. «Аповесць мiнулых гадоў» як гiстарычная крынiца
- •1.4. Узнiкненне мясцовых летапiсных цэнтраў. Полацкi летапiс
- •1.5. Лацiнамоўныя хронiкi XII – XIII ст. Як крынiцы па гiсторыi Беларусi
- •1.6. Cагi як гiстарычная крынiца
- •1.7. Беларускае летапiсанне XV – XVI ст.
- •1.7.1. Агульная характарыстыка. Класiфiкацыя
- •1.7.2. І беларуска-літоўскі звод («Летапiсец вялiкiх князёў лiтоўскiх»), гiсторыя яго стварэння, крынiцы I склад
- •1.7.3. Іі беларуска-лiтоўскi звод
- •Ііі беларуска-літоўскі звод («Хронiка Быхаўца»). Методыка аналiзу легендарных частак летапiсаў
- •1.8. Асаблiвасцi летапiсання XVII – XVIII ст. На Беларусi
- •2. Мемуарная лiтаратура
- •2.1. Агульная характарыстыка
- •2.2. Этапы развіцця мемуарнай літаратуры на Беларусі
- •Гісторыка-мемуарная літаратура другой паловы XVI – xviі ст. Як крыніца па гісторыі Беларусі
- •2.6. Мемуарная лiтаратура XIX – пачатку XX ст.
- •2.7. Мемуарная літаратура навейшага часу
- •3. Літаратурныя і публіцыстычныя творы як гістарычныя крыніцы
- •3.1. Агіяграфічныя крыніцы
- •3.2. Лiтаратурныя I публiцыстычныя творы XI – XIII ст.
- •3.3. Публiцыстычныя творы XVI – XVIII ст.
- •3.4. Публiцыстычныя творы XIX – XX ст.Cxi
- •4. Эпiсталярныя крынiцы
- •5. Перыядычны друк як спецыфічная сістэма гістарычных крыніц
- •5.1. Агульная характарыстыка
- •5.2. Этапы развiцця перыядычнага друку на Беларусi
- •Тэма 2. Актавыя матэрыялы
- •Тэма 3. Матэрыялы справаводства
- •Тэма 4. Эканомiка-геаграфiчныя, гаспадарчыя
- •I статыстычныя апiсаннi. Статыстычныя матэрыялы
- •Iі. АпавЯдальныЯ крынiцы Тэма 1. Летапiсы I хронiкi
- •Тэма 2. Мемуарная лiтаратура
- •Тэма 3. Эпісталярныя крыніцы
- •Тэма 4. Лiтаратурныя I публiцыстычныя творы як гiстарычныя крынiцы
- •Тэма 5. Перыядычны друк
- •Літаратура
- •Да ўводзін
- •Да раздзела і
- •Да раздзела іі
- •Публікацыі крыніц
- •Да раздзела і
- •Да раздзела іі
- •КрынIцы гIсторыI БеларусI (спроба гiсторыка-генетычнага
- •I кампаратыўнага вывучэння)
- •220050, Г. Мінск, пр. Ф. Скарыны, 4.
- •220030, Г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6. Змест
2.6. Мемуарная лiтаратура XIX – пачатку XX ст.
Канец XVIII – першая палова XIX ст. характарызуюцца своеасаблiвай модай на мемуарную лiтаратуру. У гэты час была створана вялiкая колькасць успамiнаў, дзённiкаў, нататак i хранографаў-дыярыушаў. Вельмі цiкавыя старонкi мемуарнай лiтаратуры гэтага перыяду складаюць i запiскi пада-рожнiкаў. Уключэнне Беларусi ў склад Расiйскай iмперыi выклiкала з’яўленне вялiкай колькасцi запiсак рускiх падарожнiкаў. Апошнiя адкрывалi для сябе гэты край, якi ў афiцыйнай прапагандзе акрэслiваўся як «искони русский», а ў свядомасцi рускага грамадства вызначаўся рознымi тэрмiнамi: «беларускi», «лiтоўскi», «польскi». На самым пачатку XIX ст. у «присоединенные провинции» накiроўвалiся па справах свецкiя i духоўныя асобыlxxix. З 1812 г. свае запiскi аб падзеях на тэрыторыi сучаснай Беларусi (яны ўжо называюць яе «айчынай») пакiдаюць рускiя афiцэры (у прыватнасцi, вядомы i зараз пiсьменнiк I. I. Лажэчнiкаўlxxx). Пасля ж паўстання 1830 – 1831 гг. Беларусь, такая знаёмая i незнаёмая, вабiла рускiх лiтаратараў, мастакоў, увогуле людзей творчых прафесiй. Гэта адбiлася i на змесце лiтаратуры падарожжаў. Здзiўленне ад не падобнай на рускую мовы i звестак аб добрых дарогах змяняецца захапленнем беларускай прыродай, гiсторыяй беларускiх гарадоў i храмаў, вывучэннем традыцый i святаў мясцовага насельнiцтваlxxxi.
Мода на дарожныя нататкi прадвызначыла з’яўленне i твораў прадстаўнiкоў мясцовай, беларускай, iнтэлiгенцыi, якiя iмкнулiся пазнаёмiць суседзяў з гiсторыяй i традыцыямi свайго народа, не менш цiкавымi (па iх меркаванні), чым гiсторыя старажытных грэкаў i рымлянаў. Найбольш яркай старонкай азначанай творчасцi з’явiлася серыя нарысаў «Падарожжы па Палессі і беларускім краі», што была апублiкавана ў «Современнике» ў 1853 – 1855 гг. (у 1992 г. «Падарожжы...» былі перавыдадзены ў Мiнску з прадмовай С. А. Кузняевай). Аўтарам iх быў Павел Шпiлеўскi, якi нарадзiўся ў 1823 г. у в. Шыпiлавiчы Бабруйскага павета Мiнскай губернi ў сям’i праваслаўнага святара, закончыў Мiнскую семiнарыю, Пецярбургскую духоўную акадэмiю, але адмовiўся ад царкоўнай кар’еры. «Путешествия...» сталі вiзiтнай карткай вядомага публiцыста i лiтаратара. Асаблiва каштоўныя тыя старонкi гэтага патрыятычнага твора, дзе аўтар пiсаў аб тым, што добра ведаў i бачыў уласнымi вачыма. Гэта звесткi аб кiрмашах, аб беларускiх гарадах i мястэчках, iх насельнiцтве, аб жыццi простага селянiна i памешчыкаў. П. Шпiлеўскi не пакiнуў па-за ўвагай таксама татар i яўрэяў, якiя здаўна пражывалi на Беларусi.
У XIX ст. не толькi павялiчваецца колькасць мемуарнай лiтаратуры, але i адбываюцца пэўныя змены ў складзе яе аўтараў. З’яўляецца ўсё больш мемуарных твораў прадстаўнiкоў мяшчан, духавенства, студэнцтва. На змену апалiтычнасцi i абыякавасцi да лёсаў Айчыны прыходзiць патрыятызм, iмкненне да вызначэння свайго месца ў агульным працэсе нацыянальнага вызвалення. Гэта можна заўважыць ужо на прыкладзе ўспамiнаў Адама Чартарыйскага, якi займаў высокiя пасады ў гады царавання Аляксандра I i быў iнiцыятарам шматлiкiх лiберальных праектаў тых часоў (яны былi закончаны праз шмат гадоў, у эмiграцыi).
Яшчэ ў большай ступенi публiцыстычная накiраванасць характэрная для мемуарных твораў дзеячаў тайных таварыстваў. Вядома, што з Беларуссю звязаны лес многiх дзекабрыстаў. Тыя з iх, хто жыў тут, праязджаў праз Беларусь (А. I. Адоеўскi, А. А. Бястужаў (Марлiнскi), У. Ф. Раеўскi, А. Я. Розен, У. I. Штэйнгель), пакiнулi свае ўражаннi аб беларускiх гарадах i мястэчках, побыце шляхты, становiшчы сялян, назiраннi над прыродай краюlxxxii. Пры гэтым трэба мець на ўвазе, што значная частка мемуараў стваралася (i публiкаваласяlxxxiii) праз пэўны час, за якi асобныя з аўтараў эвалюцыянiравалi да лiбералiзму i iмкнулiся апраўдаць сябе ў вачах урада i дваранства. Мемуарная лiтаратура ў гэты час з’яўлялася водгукам на ўсе значныя падзеi ў грамадска-палiтычным жыццi краю. У прыватнасцi, падзеi, звязаныя са скасаваннем унii, знайшлi адлюстраванне ў «Запiсках» I. С. Жыркевiча, Я. А. Чабадзько, М. Маркса i iнш., частка якiх апублiкаванаlxxxiv або знаходзіцца ў архiвасховiшчах Львова, Масквы, Мiнска.
Дзейнасць К. Калiноўскага, эпiзоды паўстання 1863 г. адлюстравалiся як ва ўспамiнах яго ўдзельнiкаў (Я. Гейштара, Е. I. Кучэўскага-Парая, Ф. Ражанскага i iнш.), так i прадстаўнiкоў мясцовай адмiнiстрацыi (М. М. Мураўёва, I. А. Нiкiцiна, А. М. Масалава). Гэта дае магчымасць для супастаўлення звестак, ацэнак падзей, асобных дзеячаў паўстання. Не толькi адным з першых даследаванняў, але i цiкавай крынiцай аб 1863 г. на Беларусi з’яўляюцца «Сведения о польском мятеже 1863 г. в Северо-Западной России» В. Ратча (Вильна, 1867 – 1868. Т.1 – 2).
Неабходна адзначыць, што ў другой палове XIX – пачатку XX ст. колькасць мемуарных твораў яшчэ больш павялiчваецца, з’яўляюцца (хоць i ў невялiкай колькасцi) мемуары рабочых i сялян. Калi ў першай палове XIX ст. пераважала падрабязнае апавяданне аб мiнулым, якое разгортвалася ў храналагiчнай паслядоўнасцi, то зараз мемуарыстыка часам набывае эцюдны, незавершаны характар (прыкладам могуць быць успамiны А. Я. Багдановiча). Значная частка мемуарных твораў i гэтага часу засталася неапублiкаванай пры жыццi аўтараў. Аднак павелiчэнне выданняў (у тым лiку перыядычных) пашырала магчымасцi для публiкацыi, мемуарысты пiшуць пераважна для сучаснiкаў, а не «для сябе».
З пачатку XX ст. узрастае колькасць мемуарных твораў удзельнiкаў антыўрадавага руху. З 1905 г. яны публiкавалiся ў вялiкай колькасцi як у асобных выданнях, так i ў часопiсах «Былое», «Голос минувшего», а пасля 1917 г. – у «Каторге i ссылке». Дарэчы, трэба адрознiваць мемуарныя творы, якiя пiсалiся ў гэты час i пра гэты час (значная частка iх дапрацоўвалася пад уздзеяннем падзей 1917 г.). Таму больш дакладнымi ўяўляюцца звесткi дзённiкаў. Сярод вялiкай iх колькасцi найперш неабходна адзначыць «Дзённiк» А. Луцкевiча, звесткi якога з’яўляюцца вельмі цiкавай (часам адзiнай) крынiцай аб разгортваннi беларускага нацыянальнага руху i яго дзеячахlxxxv.
Асобныя з мемуарных твораў з’яўляюцца спробамi вывучэння грамадскай думкi, побыту пэўных слаёў насельнiцтва, наблiжаюцца да публiцыстычных замалёвак, нататак. Прыкладна такi характар маюць мемуары Ф. А. Кудрынскага – лiтаратара, гiсторыка, этнографа, педагога. У першую сусветную вайну ён трапiў у Рагачоў. Асабiстыя яго назiраннi i ўражаннi знайшлi адбiтак у зборнiку «Людские волны. Беженцы», што быў выдадзены ў Петраградзе ў 1917 г.
Пры вывучэннi дзённiкаў неабходна мець на ўвазе адну акалiчнасць. Даволi часта ў запiсках можна сустрэць звесткi аб iх выключна канфiдэнцыяльным характары. Аднак складальнiкi дзённiкаў у любым выпадку ўсё ж улiчваюць магчымасць прачытання iх матэрыялаў iншымi, часам нядобразычлiвымi асобамi i гэта накладвае пэўны адбiтак на iх твор. Неабходна таксама адрознiваць асабiстыя дзённiкi i дзённiкi афiцыйныя, службовыя. Апошнiя могуць складаць частку афiцыйнай дакументацыi.