
- •23 Чэрвеня 1998 г., пратакол № 10
- •Прадмова
- •Уводзіны
- •Што такое гістарычныя крыніцы
- •Класіфікацыя і сістэматызацыя гістарычных крыніц
- •Прадмет крыніцазнаўства. Тэарэтычнае і прыкладное крыніцазнаўства
- •Гістарычная крыніца і гістарычны дапаможнік. Крыніцазнаўства і гістарыяграфія
- •Праблемы вывучэння рэчавых і іншых відаў непісьмовых крыніц
- •Пошук гістарычных крыніц. Крыніцазнаўчая эўрыстыка
- •Аналiз гiстарычнай крынiцы
- •1.3. Заканадаўства Вялiкага княства Лiтоўскага
- •1.3.1. Агульная характарыстыка
- •1.3.2. Прывiлеi, iх класiфiкацыя, роля прывiлеяў у працэсе афармлення саслоўных правоў магнатаў I шляхты
- •Судзебнiк Казiмiра IV, яго месца ў сiстэме развiцця заканадаўства Вялiкага княства Лiтоўскага
- •1.3.4. Статуты (1529, 1566, 1588 гг.) як гiстарычная крынiца
- •Пастановы (канстытуцыi) сеймаў Вялiкага княства Лiтоўскага I Рэчы Паспалiтай
- •1.4. Заканадаўства Расiйскай iмперыi (канец XVIII – пачатак XX ст.)
- •1.4.1. Агульная характарыстыка
- •1.4.2. Тыпы I вiды заканадаўчых дакументаў канца XVIII – пачатку XX ст.
- •1.4.3. Публiкацыi дакументаў заканадаўства Расiйскай iмперыi
- •1.5. Заканадаўчыя дакументы навейшага часу
- •1.5.1. Агульная характарыстыка
- •1.5.2. Асноўныя вiды заканадаўчых дакументаў навейшага часу
- •1.5.3. Асноўныя публікацыі дакументаў заканадаўства навейшага часу
- •1.5.4. Методыка аналiзу дакументаў заканадаўства
- •2. Актавыя матэрыялы
- •2.1. Агульная характарыстыка
- •2.2. Вiды актаў
- •2.3. Актавы фармуляр
- •2.4. Этапы развiцця актавых матэрыялаў
- •2.4.1. Актавыя матэрыялы х – хііі ст. («рускiя» акты)
- •2.4.2. Актавыя матэрыялы перыяду вкл (сярэдзіна хіv – XVIII ст.)
- •2.4.3. Методыка аналiзу актавага матэрыялу
- •3. Матэрыялы справаводства
- •3.1. Агульная характарыстыка
- •Матэрыялы справаводства перыяду Вялікага княства Літоўскага (XIV – XVIII ст.). «Лiтоўская метрыка»
- •3.2.1. Агульная характарыстыка
- •Канцылярыя вкл I яе «кнiгi». Першапачатковы I сучасны склад «кнiг»
- •3.2.3. Асноўныя этапы навуковага асваення I вывучэння «Лiтоўскай Метрыкi». Гiсторыя фонду «Лiтоўская Метрыка» (цдаса рф, № 389)
- •3.2.4. Віды дакументавання і тэрміналогія Метрыкі
- •3.2.5. Сеймавыя матэрыялы XVI – XVII ст.
- •Мытныя кнігі як крыніца для вывучэння сацыяльна-эканамічнай гісторыі Беларусі XIV – XVIII ст.
- •3.3. Дакументы справаводства перыяду Расійскай імперыі
- •3.3.1. Агульная характарыстыка
- •3.3.2. Справаздачы губернатараў як крыніца па гісторыі Беларусі
- •3.4. Дакументы справаводства савецкага часу
- •3.4.1. Агульная характарыстыка
- •3.4.2. Класіфікацыя
- •4. Эканоміка-геаграфічныя, гаспадарчыя і статыстычныя апісанні. Статыстычныя матэрыялы
- •Агульная характарыстыка і этапы развіцця статыстычных матэрыялаў
- •4.2. Зараджэнне статыстыкі. Гаспадарчыя апісанні і дакументы фіскальнага ўліку насельніцтва XVI – XVIII ст. Як матэрыялы статыстычнага характару
- •4.3.2. Інвентары памешчыцкіх маёнткаў першай паловы хіх ст.
- •Матэрыялы рэвізій як гістарычная крыніца па гісторыі Беларусі
- •4.4.2. Дэмаграфiчная статыстыка
- •4.4.3. Статыстыка сельскай гаспадаркі
- •4.4.4. Прамысловая статыстыка
- •4.5. Статыстычныя крыніцы навейшага часу
- •4.5.1. Арганізацыя статыстычнага ўліку
- •4.5.2. Дэмаграфічная статыстыка
- •4.5.3. Статыстыка сельскай гаспадаркі
- •4.5.4. Статыстыка прамысловасці
- •Іі. Апавядальныя крыніцы
- •1. Летапісы і хронікі
- •1.1. Агульная характарыстыка
- •1.2. Этапы летапiсання на Беларусi
- •1.3. «Аповесць мiнулых гадоў» як гiстарычная крынiца
- •1.4. Узнiкненне мясцовых летапiсных цэнтраў. Полацкi летапiс
- •1.5. Лацiнамоўныя хронiкi XII – XIII ст. Як крынiцы па гiсторыi Беларусi
- •1.6. Cагi як гiстарычная крынiца
- •1.7. Беларускае летапiсанне XV – XVI ст.
- •1.7.1. Агульная характарыстыка. Класiфiкацыя
- •1.7.2. І беларуска-літоўскі звод («Летапiсец вялiкiх князёў лiтоўскiх»), гiсторыя яго стварэння, крынiцы I склад
- •1.7.3. Іі беларуска-лiтоўскi звод
- •Ііі беларуска-літоўскі звод («Хронiка Быхаўца»). Методыка аналiзу легендарных частак летапiсаў
- •1.8. Асаблiвасцi летапiсання XVII – XVIII ст. На Беларусi
- •2. Мемуарная лiтаратура
- •2.1. Агульная характарыстыка
- •2.2. Этапы развіцця мемуарнай літаратуры на Беларусі
- •Гісторыка-мемуарная літаратура другой паловы XVI – xviі ст. Як крыніца па гісторыі Беларусі
- •2.6. Мемуарная лiтаратура XIX – пачатку XX ст.
- •2.7. Мемуарная літаратура навейшага часу
- •3. Літаратурныя і публіцыстычныя творы як гістарычныя крыніцы
- •3.1. Агіяграфічныя крыніцы
- •3.2. Лiтаратурныя I публiцыстычныя творы XI – XIII ст.
- •3.3. Публiцыстычныя творы XVI – XVIII ст.
- •3.4. Публiцыстычныя творы XIX – XX ст.Cxi
- •4. Эпiсталярныя крынiцы
- •5. Перыядычны друк як спецыфічная сістэма гістарычных крыніц
- •5.1. Агульная характарыстыка
- •5.2. Этапы развiцця перыядычнага друку на Беларусi
- •Тэма 2. Актавыя матэрыялы
- •Тэма 3. Матэрыялы справаводства
- •Тэма 4. Эканомiка-геаграфiчныя, гаспадарчыя
- •I статыстычныя апiсаннi. Статыстычныя матэрыялы
- •Iі. АпавЯдальныЯ крынiцы Тэма 1. Летапiсы I хронiкi
- •Тэма 2. Мемуарная лiтаратура
- •Тэма 3. Эпісталярныя крыніцы
- •Тэма 4. Лiтаратурныя I публiцыстычныя творы як гiстарычныя крынiцы
- •Тэма 5. Перыядычны друк
- •Літаратура
- •Да ўводзін
- •Да раздзела і
- •Да раздзела іі
- •Публікацыі крыніц
- •Да раздзела і
- •Да раздзела іі
- •КрынIцы гIсторыI БеларусI (спроба гiсторыка-генетычнага
- •I кампаратыўнага вывучэння)
- •220050, Г. Мінск, пр. Ф. Скарыны, 4.
- •220030, Г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6. Змест
2.4. Этапы развiцця актавых матэрыялаў
2.4.1. Актавыя матэрыялы х – хііі ст. («рускiя» акты)
Да iх найперш патрэбна аднесцi першыя мiжнародныя пагадненнi – дагаворы Русi з Вiзантыяй 911, 941, 971 гг., тэксты якiх змешчаны ў «Аповесцi мiнулых гадоў». У летапiсе ёсць таксама ўказаннi на артыкулы дагавора 907 г., але большасць даследчыкаў не лiчыць iх рэальнымi. Растлумачыць, як трапiлi дагаворы ў летапiс, складана. Магчыма, гэта былi перакладзеныя копii. Ва ўсякiм разе, аналiз пагадненняў дазваляе зрабiць вывад аб залежнасцi тэксту дагавора 911 г. ад грэчаскага арыгiнала. Факт сапраўднасцi i верагоднасцi тэксту дагавора 907 г. мае iстотнае значэнне для вывучэння гiсторыi Беларусi, паколькi ў ім Полацк упамiнаецца сярод гарадоў, падуладных Кiеву. На гэтым грунтуецца думка аб падпарадкаваннi Полацка «мацi гарадоў рускiх» ужо з часоў паходу Алега (882 г.). Несапраўднасць гэтага дагавора дазваляе лiчыць такое меркаванне далёкiм ад рэчаiснасцi.
Да найбольш раннiх рускiх актаў адносяцца царкоўныя ўставы. Вядомы ўстаў князя Уладзiмiра Святаславiча – найстаражытнейшы акт, якi вызначыў прававое становiшча царквы. У яго аснову быў пакладзены дагавор Уладзiмiра з жонкай Ганнай – сястрой вiзантыйскага iмператараxx. Устаў Яраслава, падобна Уставу Уладзiмiра, меў папярэднiкам устаўную грамату – дамову князя з першым рускiм мiтрапалiтам Iларыёнам. Гэты дакумент вызначаў становiшча i структуру праваслаўнай царквы на ўсходнеславянскiх («рускiх») землях i таму шмат разоў перапiсваўся. Вядома некалькi рэдакцый гэтага помнiка. Адна з iх – «Свиток Ярославля», апублiкаваны ў 1846 г. I. Грыгаровiчамxxi. Гэтая рэдакцыя (якую называлi яшчэ «заходнерускай») вядома ў адным спiсе пачатку XVI ст., дзе яна змешчана разам з граматай (прывiлеем), якая дадзена вялiкiм князем лiтоўскiм Аляксандрам архiепiскапу полацкаму i луцкаму Луку ў Вiльнi ў 1502 г. (7011, снеж. 26) і пацвярджае за iм правы праваслаўнай царквы ў аб'ёме, устаноўленым у «Свiтку».
У ХІІ ст. узнiкаюць мясцовыя царкоўныя ўставы. Яны афармляюцца ў выглядзе ўстаўных грамат. У якасцi прыкладу можна прывесцi ўстаўную грамату Смаленскай епiскапii. У рукапiсе яна ўяўляе, як дакумент, якi складаецца з 4 частак, што адрознiваюцца як па змесце, так i па палеаграфiчных прыкметах. Усе гэтыя часткi звязаны з устанаўленнем матэрыяльных крынiц забеспячэння епiскапii, хоць i адносяцца да рознага часу (1136 – 1150). Тут могуць быць вызначаны: 1) устаўная грамата князя Расцiслава Мiхайлавiча, дадзеная Смаленскай епiскапii; 2) пацвяр-джальная грамата епiскапа Мануiла; 3) княжацкi запiс аб перадачы епiскапскай кафедры зямельнай уласнасцi з датай 6659 г.; 4) запiс аб памерах грашовых i натуральных паступленняў кафедры з гарадоў Смаленскай зямлi.
Як бачым, найстаражытнейшыя з дайшоўшых да нас актаў узнiклi пераважна ў сферы грамадска-палiтычных i сацыяльна-палiтычных адносiнxxii. Акты сацыяльна-эканамiчных адносiн толькi зараджаліся. Неабходнасць фiксавання ў юрыдычнай форме эканамiчных, сацыяльных, палiтычных узаемаадносiн узнiкла са стварэннем дзяржавы. Але на раннiм этапе развiцця феадалiзму пры панаваннi нормаў звычаёвага права патрэба ў пiсьмовым акце была нязначнай. Да таго ж, як вядома, умовы не спрыялi захаванню гiстарычных дакументаў на Беларусi. Як вынiк, па перыяду да XIV ст. актаў, што датычаць гiсторыi Беларусi, амаль не захавалася. Значна ўзрастала колькасць актаў з XIV ст. Актавы матэрыял з гэтага часу становiцца масавым, што дазваляе весцi яго вывучэнне комплексна.