
- •Агульная характарыстыка вучэбных выданняý «Беларускi лемантар» (1906), «Першае чытанне дзя дзетак беларусаý» (1906) Цеткi.
- •Вершы для дзяцей Зоськi Верас, Iхтэматычная адмысловасць.
- •Беларускаядзiцячаялiтаратура ý 20-30-гг хх ст. Роля часопiсаý «Зоркi», «Беларускiпiянер» у развiццiдзiцячайлiтаратуры.
- •Беларускаядзiцячаялiтаратура ý гады ВялiкайАйчыннайвайны. Узбагачэннедзiцячайлiтаратуры за кошт некаторыхтвораý для дарослых.
- •Псiхалагiзм, вобразыдзяцей у вершах р. Барадулiна («Ай! Не буду! Не хачу!», «Раскiрдач», «Не такое… Не такi». Пытаннеýсiм).
- •Багатыпазнавальныматэрыял, па-мастацкуýвасоблены ý вершах е. Лось.
Беларускаядзiцячаялiтаратура ý гады ВялiкайАйчыннайвайны. Узбагачэннедзiцячайлiтаратуры за кошт некаторыхтвораý для дарослых.
Творы написаныя ӯ гады вайны перадавалi ӯвесь драматызм знiшчанага вайной дзяцiнства. Трагедыя дзяцей пераканаӯча перададзена ӯ апавяданнях Я. Маӯра «Завошта?», «Дом пры дарозе», «Максiмка».
Апавяданне «Завошта?» (1944). Аӯтар дасягае агульначалавечага асэнсавання у гэтым апавяданнi: людзi неарыйскага паходжання не вiнаватыя ӯ тым, што паводле фашысцкай iдэалогii лiчацца за народ нiжэйшага гатунку. Малы Мiхаська не зусiм разумеӯ трагiчнасць сiтуацыi, ён верыӯ, што мама абаранiць яго ад усiх бедаӯ, як гэта было i раней. Я. Маӯр перадае адчуваннi дзяцей: хлопчык не можа зразумець, чаму ён павiнен адмовiцца ад роднага чалавека. Тамму i не вытрымлiвае пры арышце мацi, кiдаецца да яе, у вынiку гiне разам з ёй у гета.
Апавяданне «Дом прыдарозе» (1945) Васiлёк разам з мацi апынуӯся на працоӯнай катарзе ӯ мясцовага прускага баӯэра. Старэйшыя з сям´i баӯэра i малы Макс адносяцца да Васiлька, як да рэчы, цацкi. Прынiжэнне i здзек панавалi пакуль не пачало наблiжацца савецкае войска. Нi маци Васiлька Арына, нi настаӯнiца, якая таксама апынулась разам з iмi не помсцяць за здзеки i крыӯды сваiм гаспадарам.
Апавяданне «Максiмка» (1946) Герой Максимка – ахвяра вайны. Письменнiк звяртае увагу на тым, што грамадства павiнна клапацiцца пра сiрот, а найлепш гэта можа адлюстравацца ва ӯсынаӯленнi такiх дзяцей, кааб даць iм сям´ю, змянiць загiнуӯшых бацькоӯ. Максiмка ӯспрымае афiцэра сваiм бацькам. Дарослыя не могуць знiшчыць даверлiвасцi дзiцяцi i прымаюць рашэнне аб усынаӯленнi.
М. Лынькоӯ у сваiх творах пiсаӯ аб трагiчным лёсе дзяцей у час вайны на акупiраванай тэрыторыi.
Апавяданне «Васiлькi» у iм вылучаюцца 2 сэнсавыя часткi. Першая адлюстроӯвае пакуль яшчэ шчаслiвы эпiзод з жыцця хлопчыка Мiколкi. Ён у лесе з сябрамi збiрае грыбы i сарваӯ для хворай сястрычкi васiлькi. Потым хлопчык здалёк бачыць: бусел, пакружыӯшы над гняздом, каля дома Мiколкi паляцеӯ ад яго. Хлопчыкi пачынаюць гаворку пра немцаӯ, якiх яшчэ нiхто не бачыӯ, падышоӯшы да вёскi, пачулi плач. Мiколка убачыӯ каля дома забiтых мацi i сястру, чужых людзей, што выносяць нейкiя рэчы з хаты. Ён не ӯсведамляе яшчэ сутнасцi трагедыi. Ранiцай Мiколка прыняӯ рашэнне адпомсцiць. У другой частке твора Мiколка ӯзрывае аӯтамабiль з нямецкiмi афiцэрамi i гiне сам. Вобраз васiлькоӯ гэта i радзiма, i шчаслiввае дзяцiнства, i жыццё Мiколкi, якое так зарана абарвалася.
Гiсторыястварэннякнiгi «Нiколi не забудзем». (Чырвоная хрэстаматыя, с. 499)
Беларускаядзiцячаялiтаратура 70-80 гг ХХ ст. (раскажу на кансультацыі)
Аглядсучаснайбеларускайперыёдыкi (на кансультацыі)
Лiтаратурабеларускагазамежжа для дзяцей. (на кансультацыі)
Гiсторыянапiсання верша «Хлопчык i лётчык». Сувязь з фальклорам. (гэта я дакладна дыктавала)
Псiхалагiзм, вобразыдзяцей у вершах р. Барадулiна («Ай! Не буду! Не хачу!», «Раскiрдач», «Не такое… Не такi». Пытаннеýсiм).
Галоӯны выток барадулiнскай дзiцячай паэзii – вопыт народнай творчасцi, мудрай педагогiкi. Творчае асэнсаванне народнапаэтычных традыцый ярка люструецца ӯ аӯтарскiх калыханках, забаӯлянках, лiчылках, дражнiлках, хуткамоӯках, загадках, казках, небылiцах-перакрутках, прыбабуньках, жартоӯных i гумарыстычных вершах. Свае першыя творы для дзяцей Р.Барадулiн напiсаӯ у пачатку далёкiх 1960-х гг., калi ӯ самога падрастала дачка Ιлона. Ён свядома з бацькоӯскiм замiлаваннем абiрае пастаяннай гераiняй-субяседнiцай дзяӯчынку Лану. Сваiм першам творам ён лiчыць напiсаную спецыяльна для дачушкi па просьбе мамы «Калыханку». Вобразны свет сваiх калыханак Р. Барадулiн насялiӯ i любiмым персанажам гэтага жанру – катом. У кожным творы паэта прысутнiчае запрашэнне да гульнi. Дзiцяцi неабходна пастаяннае самасцвярджэнне ӯ свеце. Непахiснае пачуццё справядлiвасцi, вабную таямнiчасць, выпадковасць утрымлiваюць менавiта лiчылкi як спецыфiчны жанр дзiцячага гульнявога фальклору. Аӯтарскiя лiчылкi, у адрозненне ад фальклорных, перш за ӯсё сюжэтныя. Н-д, маленькi Цiмошак губляе ӯ лазовым кошыку кошак («Колькi кошак у кашы?»). Актывiзуе думку дзiцяцi. Кожны паэтычны радок – гэта новая прыгода. У лiчылцы-загадцы дзецi пiльна сочаць за гарэзлiвымi кошкамi. Сярод лiчылак-загадак, у якiх пералiчэнне адсутнiчае, але патрабуецца ӯ адказе, прывабнай выглядае лiчылка «Грышка, Мiшка i Шчыпай ехалi на чоӯне», разлiчаная на дзiцячую кемлiвасць i дапытлiвасць. Шырокае прызнанне маюць загадкi Р.Барадулiна. Кожная загадка заахвочвае да максiмальнай аддачы разумовых здольнасцей дзяцей.. Пашыраючы сферу псiхалагiчнага жыцця герояӯ, Барадулiн прыходзiць да лiтаратурнай апрацоӯкi такога няпростага i прывабнага фальклорнага жанру, як казка.У замысле апрацаванай казкi «Мех шэрых, мех белых» (па матывах народнай «Мужык, мядзведзь i лiса»), вiдавочна жыццёвая iсцiна: нiшто на зямлi без працы не даецца. Аӯтар вядзе сваiх выхаванцаӯ у зачараваны казачны свет праз прасякнуты духам народна-казачнай традыцыi спахмурнелы зачын («Пыхцеӯ, пацеӯ, Ды больш не змог цярпець, Над сошкаю-крывуляй гнуцца полазам) i шчаслiвую канцоӯку («Ι зараз У футры мядзведжай са стрэльбаю ходзiць дзед, А бабка гатуе ежу, Хвастом лiсiным Змятае загнет), выпукласць характараӯ-тыпаӯ (працавiты мужык, лянiвы мядзведзь, хiтрая лiса). Усё гэта сведчаць пра захаванне многiх атрыбутаӯ народных казак. У аснову барадулiнскай «Бабулiнай казкi» таксама лёг народны сюжэт пра казу i семярых казлянят, якiх з´еӯ злы воӯк. Зачын казкi «Бедненькiя сiроткi, Беленькiя казляняткi, Летняю ночкай кароткай Не стала Ιхняга таткi. Са злымi-злымi вачыма, З iкластаю Пашчай-пасткай, З´еӯ яго люты ваӯчыла Ι костачкi перахраскаӯ. Барадулiн удала перадае ӯсю непасрэднасць i каларыт казкi: мацярынскую любоӯ казы-гаспадынi да сваiх любых рахманых казлянятак, атмасферу паразумення i дабрабыту ӯ iх хацiнцы да прыходу ваӯка. Канцоӯка казкi шчаслiвая.
Яркай мастацкай знаходкай з арсенала барадулiнскай творчасцi вылучаюцца прыбабунькi. (гэта слова ад мацi i баялася пры мацi, пры бабулi). Вытокi гумарыстычнай дзiцячай паэзii – у фальклоры. Сакавiтым гумарам, парадаксальнай вобразнасцю розняцца жарты-перакруткi. Тонкая павучальная iронiя прыхавана ӯ многiх барадулiнскiх запамiнальных вобразах. Гэта шкодны раскiдач (Нежаданы гэты госць Раскiдае ӯсё як ёсць) з верша «Раскiдач», гэта i тры Ланiны сястрычкi-капрызулi Ай!, Не буду!, Не хачу!, з якiмi не хочуць сябраваць дзеткi i самi падказваюць, як пазбавiцца ад непаслухмяных. Старэйшыя дзеткi распазнаюць i невука-задаваку Максiмку («на ӯроках Няӯседу, у класс Непрыходу»), з якога насмяялiся месячане (касмiчная быль «Не такi… Не такое…»), i абяцалу-Мiкiтку, у якога «двойкi ӯ сшытку Шыi гнуць, Як тыя гусi», i непаседу з самым доӯгiм носам («Хто паӯсюль Яго суе У свае Ι не ӯ свае Справы Ι забавы) з верша «Пытанне ӯсiм», i няспрытнага гультаяватага хлопчыка-ӯсхопчыка, якi прарадзiӯ бабулi агарод так, што « - Дзякуй! Крычалi Асот Ι макрыца» верш «Хлопчык-усхопчык». Даспадобы дзецям апiсанне адухоӯленых з´яӯ прыроды. Р.Барадулiн – непаӯторны пейзажыст. Красавiк-чараӯнiк напоӯнiӯ наваколле ластаӯкамi, засеяӯ кветкамi луг i «Закасаӯшы рукавы, Неба ӯзняӯ вясёлкамi» («Красавiк»). Вершы пра жывёл развiваюць пачуццё прыгожага як найпершы элемент чалавечнасцi. Верш-казка «Экзамены» знаёмiць з прадстаӯнiкамi жывёльнага, птушынага i насякомага свету. Многiя творы актыӯна пашыраюць дзiцячы пазнаваӯчы кругагляд. «Цi ляцяць вароны ӯ вырай?», «Цi пазяхае бегемот?».Творчасць Р.Барадулiна для дзяцей носiць арыгiнальны характар. Паэт па натуры сваёй гумарыст.