- •Агульная характарыстыка вучэбных выданняý «Беларускi лемантар» (1906), «Першае чытанне дзя дзетак беларусаý» (1906) Цеткi.
- •Вершы для дзяцей Зоськi Верас, Iхтэматычная адмысловасць.
- •Беларускаядзiцячаялiтаратура ý 20-30-гг хх ст. Роля часопiсаý «Зоркi», «Беларускiпiянер» у развiццiдзiцячайлiтаратуры.
- •Беларускаядзiцячаялiтаратура ý гады ВялiкайАйчыннайвайны. Узбагачэннедзiцячайлiтаратуры за кошт некаторыхтвораý для дарослых.
- •Псiхалагiзм, вобразыдзяцей у вершах р. Барадулiна («Ай! Не буду! Не хачу!», «Раскiрдач», «Не такое… Не такi». Пытаннеýсiм).
- •Багатыпазнавальныматэрыял, па-мастацкуýвасоблены ý вершах е. Лось.
Вершы для дзяцей Зоськi Верас, Iхтэматычная адмысловасць.
(на кансультацыі)
Беларускаядзiцячаялiтаратура ý 20-30-гг хх ст. Роля часопiсаý «Зоркi», «Беларускiпiянер» у развiццiдзiцячайлiтаратуры.
Беларуская лiтаратура пачатку 20ст . развiвалася ӯ рэчышчы адраджэнскага руху. У пачатку 20 ст. была знята афiцыйная забарона з беларускага друкаванага слова, пачала развiвацца кнiга выдавецкая справа, у бел-ую лiт-ру прыйшло новае пакаленне пiсьменнiкаӯ. У гэты час узнiкаюць розныя культурна-асветнiцкiя i выдавецкiя таварыствы, гурткi, самадзейныя калектывы, нацыянальны тэатр, беларускiя школы. Актыӯны ӯдзел у адраджэнскiм працэсе пачатку 20 ст прымалi такiя пiсьменнiкi, як Я.Колас, М.Багдановiч, Цётка, М. Гарэцкi, В. Ластоӯскi, С. Палуян i iнш.
Лiтаратура была прадстаӯлена наступнымi грапамi:
- творы грамадзянскага, патрыятычнага зместу («Пагоня» М. Багдановiча, «Арлянятам», «Пiянерскае» Я.Купалы i iнш);
- творы сацыяльная, сямейна-побытавага зместу (апавяданнi: «Мiхаська» Цёткi, «Сiрата Юрка» Я. Коласа; вершы: «Над калыскай», «Сiрочая доля» Я. Купалы, «Кiнь вечны плач…» М. Багдановiча i iнш)
- творы рэвалюцыйнага зместу, аб грамадскiх зменах новага часу (аповесцi: «На прасторах жыцця» Я. Коласа i iнш)
- творы аб дзiцячых прыгодах, захапленнях, свеце дзiцячых уяӯленняӯ (апавяданнi: «Катыш» М. Багдановiча, «Кот Знайдзён» Л. Чарняӯскай i iнш)
- творы прыродазнаӯчага зместу (вершы: «Лета», «Восень» Цёткi, «Зiмовая дарога» М. Багдановiчча i iнш)
- творы арнiталагiчнага, прыродаапiсальна-анiмалiстычнага i анiмалiстычнага зместу (вершы: «Верабей» К. Лейкi, «Мароз» Я. Купалы; апавяданнi: «Гутаркi аб птушках» Цётки и iнш)
- творы тапанiмiчна-гiстарычнага зместу (легенды)
- творы з гiстарычным зместам (вершы: «Перапiсчык», «Летапiсец» М. Багдановiча; апавяданнi: «Князёӯна Рагнеда» В. Ластоӯскага и iнш)
- творы эстэтычна-выхаваӯчага i эстэтычнага зместу (п´есы: «Снатворны мак» К. Лейкi, «Жывыя казкi» А. Гаруна i iнш)
- творы навучальна-пазнавальнага зместу (апавяданнi: «Аб сытой свiннi» В. Ластоӯскага i iнш)
Асаблiвасцю твораӯ пачатку 20ст. для дзяцей з´яӯляецца iх дыдактызм (павучальнасць).
Беларускаядзiцячаяаповесць для дашкольнiкаý i малодшыхшкольнiкаý у 20-30 гг ХХ ст. Папулярнасцьаповесцей М. Лынькова «Мiколка-паравоз», «Янка – парашутыст». Майстэрствастварэннязапамiнальныхвобразаýдзяцей.
У любым творы М.Лынькова прысутнiчае дзiця, пiсаӯ спецыяльна для дзяцей. Яго творы адлюстроӯваюць асобу дзiцяцi. Апавяданнi «Янка-парашутыст», «Ядвiсiн дуб», «Пра хлопчыка Яську», «Астап», «Васiлькi», «Салют», «Дзiцячы башмачок» i iнш.
Апавяданне «Янка-парашутыст» пра прыгоды хлопчыка расказвае дарослы, якi жыве ӯ адным з iм двары. Янка ӯ творы паказан дапытлiвым, смелым, праӯдзiвым i добрым хлопчыкам. Янка добра ведае пра самалёты i пра лётчыкаӯ i спрачаецца з бабкай Арынай. Бацька ӯ Янкi таксама лётчык. Мацi ӯ Янкi памерла i яго расцiла бабуля. Янка захапiӯся авiацыяй i парашутнай справай калi яму было яшчэ 8г. Гумарыстычна апiсваюцца як дзецi з Янкам спрабавалi скакаць са старой грушы, з лiхтарнага слупа, з прыбярэжнай кручы над Дняпром. Як дзецi ӯ якасцi парашута выкарыстоӯвалi бабчын парасон з ручкай з сапраӯднай слановай косцi. Гонар скакаць першым дастаӯся Янку, але гэты палет быӯ няӯдалым. Янка разарваӯ штаны i звалiӯся ӯ крапiву. Потым хлопцы спрабавалi рабiць парашуты. Хлопцы спуцiлi з парашутам ката ӯ якасцi эксперымента. Кот асоба легендарная i гераiчная. (Ката пасадзiлi ӯ клетку i запусцiлi на паветраным змеi, вяроӯка абарвалась, але ӯсё скончылась добра, бо паветраны змей спланiраваӯ на пасажырскi параход на якiм плыӯ з камандзiроӯкi бацька Янкi.) Пасля гэтага бацька ӯзяӯ Янку на аэрадром i ён паказаӯ сябе там працавiтым, склаӯ 500 парашутаӯ, трэнiраваӯся скакаць з вышкi, быӯ на спецыяльных падрыхтоӯчых палетах. Ι вось начальнiк школы даӯ дазвол на самастойны скачок з самалёта. У час скачка адбылося нечаканае, Янка рана таргануӯ за кольца парашута, палотнiшча яго пераблыталася са стропамi, а яны зачапiлiся за крыло самалёта. Начальнiк парашутнай справы кiнуӯся на дапамогу. Усё нарэшце скончылася добра. ӯ канцы апавядання аӯтар адзначае, што дзецi выраслi i рыхтуюцца стаць парашутыстамi, лётчыкамi.
Апавяданне «Пра хлопчыка Яську» У Яськi не было мацi, а потым забiлi i яго бацьку-бальшавiка. Хлопчык нiбыта не верачы ӯ то, што бацьку забiлi кладзе ӯ бацькаву халодную ладонь сваю лепшую цацку – блiшчасты гузiк з каляровых шкельцаӯ, а назаӯтра ӯ Яськавым пакойчыку размясцiлiсь белапалякi, ён вырашыӯ адпомсцiць. Яська хацеӯ папярэдзiць чырвонаармейцаӯ, але не паспеӯ: яго паранiлi. Аказаӯшысь у шпiталi, Яська ӯбачыӯ вакол сябе толькi добрыя твары. Байцы суцяшалi Яську. «Не плач Яська, мы ӯсе табе таткi». (пра Яську будзе каму паклапацiцца).
«Ядвiсiн дуб» расказваецца пра дзяӯчынку-сiрату. Яна нават не ведае свайго iмя i адказвае, «то мы з Выгодаӯ…» У яе цяжкi лёс: мацi памерла, потым загiнуӯ i дзед, служба ӯ панскiм двары, дзе злыя людзi называлi яе сабачым недаедкам. Праз прыклад дрэнных i добрых учынкаӯ можа адбывацца фармiраванне асобы дзяцей.
Шмат апавяданняӯ у якiх паказан трагiчны лёс дзяцей у час вайны на акупiраванай тэрыторыi.
«Дзiцячы башмачок» пра сямiгадовага яӯрэйскага хлопчыка Барыса. Што бег да сваёй мацi i быӯ застрэлены немцам.
«Салют» першакурснiца Рэня, закатаваная гiтлераӯцамi.
«Васiлькi» паказаны 2 часткi. Першая шчаслiвая: хлопчык Мiколка з сябрамi ӯ лесе збiрае грыбы, i сарваӯ для хворай сястрычкi васiлькi. Калi вярталiся дамоӯ Мiколка заӯважыӯ, што бусел паляцеӯ ад гнязда, якое было ля яго хаты. Хлопчык бачыць забiтых мацi i сястру. Маленства для Мiколкi скончылася, пачалося дарослае жыццё. Мiколка вырашыӯ адпомсцiць. Мiколка ӯзрывае аӯтамабiль з нямецкiмi афiцэрамi i гiне сам.
«Астап» маленькiя ӯнукi дзеда Астапа, што згарэлi зажыва ӯ хаце, падпаленай немцамi.
