Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
адказы.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
39.24 Кб
Скачать
  1. Агульная характарыстыка вучэбных выданняý «Беларускi лемантар» (1906), «Першае чытанне дзя дзетак беларусаý» (1906) Цеткi.

Падзейна-мастацкiм падмуркам для «Першага чытання…» з´явiлiся народныя апавяданнi, песнi, казкi, прымаӯкi – усе яны былi апрацаваныя Цёткай, адаптаваныя да дзiцячага ӯспрымання. Хрэстаматыя падзяляецца на дзве часткi, якiя маюцю асобныя раздзелы. У першай частцы прадстаӯлены наступныя лiтаратурныя формы.

- кароткiя апавядальныя эпiзоды этнаграфiчнага зместу («Нядзеля», «Наша гаспадарка», «Цыган»). Героi вядомыя дзiцяцi: сяляне-бацькi, сялянскiя дзецi; падзеi тасама знаёмыя – звесткi з побыту сялянскай сям´i. У апавяданнi «Цыган» паказаны гультаяватасць, жаданне спажыць чужое. Аӯтар вядзе чытача па шляху пазнавальнасцi народных уяӯленняӯ аб прадстаӯнiках ншых этнасаӯ.

- апавяданнi з казачным сюжэтам («Сварба», «Гутарка асота з крапiвою»). Лiтаратурныя героi вядомы дзецям: вясна i зiма, асот i крапiва.

- Казкi («Журавель i чапля», «Курыца i пятух»). У iх прадстаӯлен займальны матэрыял для фармiравання ӯмення чытання. Выкарыстоӯваюцца паӯторы дыялогаӯ па нарастаючай iх колькасцi, дазваляюць дзецям вучыцца чытаць бегла.

- апавядальныя эпiзоды-iлюстрацыi да народных выслоӯяӯ («Пакуль не ӯ руках, не кажы. Што тваё», «З прыску ды ӯ агонь»). Сюды адносiцца i верш «Сынок маленькi» у падагульняючым кантэксце выкарыстоӯваецца народнае выслоӯе: «Абяцанка-цацанка, а дурному радасць, // Часта абяцаюць, рэдка датрываюць»

Матэрыялы другой часткi хрэстаматыi вызначаюцца ӯскладненасцю iх зместу: прыродаапiсальнай (вершы «Мой сад», «Лес». Апавяданне «Пчолы»), сацыяльнай (апавяданнi «Мая вёска», «Сiрата»), патрыятычнай (верш «Родная вёска»).

Творы гэтай часткi хрэстаматыi пераклiкаюцца памiж сабой iдэйным гучаннем.

Акрамя арыгiнальных твораӯ, у другой частцы хрэстаматыi змешчаны i фальклорныя: прыпеӯкi прыказкi, загадкi. Згрупаваны ӯ адпаведных частках.

  1. «Другое чытанне для дзяцей беларусаý» (1909) Я. Коласа. Тэматычная i жанравая разнастайнасць твораý.

«Другое чытанне для дзяцей беларусаӯ» (1909) Якуба Коласа: асаблiвасцi кампазiцыi, тэматыка i выхаваӯча-пазнавальнае значэнне мастацкiх твораӯ

Кнiга ӯяӯляе сабой хрэстаматыю для вучняӯ 2 класа.

Падручнiк складаецца з 7 раздзелаӯ: першыя чатыры прысвечаны порам года; тром апошнiм раздзелам аӯтар даӯ адпаведна наступныя назвы: «Родныя вобразы», «Вершы i байкi», «казкi». Першыя 1-4 раздзелы пiсьменнiк вылучыӯ паводле тэматычнага прынцыпу, а два апошнiя – паводле жанравага.

Малюнкi прыроды, апiсаныя Коласам у чытанцы эмацыйныя i маляӯнiчыя. На фоне прыродных з´яӯ даволi часта адлюстраваны забавы дзяцей, праца дарослых.

Першыя чатыры раздзелы чытанкi маюць цыклiчную структуру. Аӯтар паступова прасочвае пачатак кожнай пары года – з´яӯленне новых пракмет i пераход яе ӯ наступную. Пачынаецца кнiга апiсаннямi змен у прыродзе, якiя рыносiць вясна, бо гэтая пара года асаблiва важны этап у жыццi прыроды.

Пры дапамозе алегорыi аӯтар стварае непаӯторныя вобразы лесу, сонца, ветру, марозу, ночы. У апавяданнi «Ручай» праз мову кропелек ручайка аӯтар прапаноӯвае дзецям тлумачэннi, як утвараюцца ручайкi i нават пра з´яву кругазвароту вады ӯ прыродзе. Апавяданне «Дуб i чароцiна» вучыць дзяцей быць вынослiвымi, мужнымi, рашучымi, упэӯненымi, непахiснымi ӯ дасягненнi сваёй мэты. Выхаваӯчыя iдэi многiх твораӯ арганiчна спалучаюцца з адукацыйным матэрыялам. Кожнага свайго героя пiсьменнiк iмкнецца надзялiць iндывiдуальнымi рысамi: сялянскага хлапчука з чулым сэрцам («Ластаӯкi»), з уражлiвай i паэтычнай душой («Прылёт птушак»), цiкаӯнага i дапытлiвага («Школа»), некаторы яз яго герояӯ не супраць паласавацца яблыкамi з чужога саду («Чужы сад»), не заӯсёды могуць вырашыць спрэчку мiрным шляхам («За што пабiлiся хлопцы»).

У апошнiм раздзеле Я.Колас змясцiӯ 11 апрацаваных iм беларускiх казак. Тут прадстаӯлены казкi дзвюх разнавiднасцей: казкi пра жывёл i сацыяльна-бытавыя. Казкi пра жывёл невялiкiя па сваiх памерах, адпавядаюць узроставым асаблiвасцям дзяцей 5-7 год, у iх выразна выяӯляецца выхаваӯчая скiраванасць: высмейваецца зайздрасць, сквапнасць, абмежаванасць, палахлiвасць («Воӯк - дурань», «Леӯ i воӯк», «Два зайцы»). Казкi сацыяльна-бытавога зместу давалi магчымасць Я. Коласу сцвердзiць маральную перавагу простага мужыка над прадстаӯнiкамi iншых сацыяльных групп («Мужык i цыган», «Два маразы», «Мужык i пан»).

«Другое чытанне для дзяцей беларусаӯ» Я. Коласа. З´явiлася важным этапам у творчай i педагогiчнай дзейнасцi самога пiсьменнiка i на шляху станаӯлення ӯсёй бел-ай дзiцяч. лiт-ры.