
- •1.Роль воды в геофизических, биологических и географических процессах. Значение воды в жизни человека и народном хозяйстве.
- •2.Гидрология, её задачи и отрасли. Предмет и составные части общей гидрологии. Методы гидрологических исследований.
- •3.Основные этапы развития гидрологических исследований в Беларуси и снг. Гидрометеорологическая служба и контроль природной среды.Історія ісслед.:
- •4.Круговорот воды в природе. Внутриматериковый влагооборот
- •5. Водообмен водных объектов. Классификация водных объектов по водобмену.
- •6. Основные физич. И химич. Св-ва воды.
- •7. Віды вады ў порах грунтоў і механізм яе руху
- •8. Паходжанне падземных вод
- •9. Віды залеганія поздемных вод. Воды почв.,грун-ые,межпластовые, безнап-е,напор-е.
- •10 Двіж. Подзем-ых вод. Інфільтр воды. Ламінарнае і турбул. Дв. Ф. Дарсі
- •11. Тіпы пітанія і режіма подз-х і гр-х вод
- •12. Тіпы гідр-ой связі подземных і речных вод.
- •13 Хім сост подз вод, мінер воды.
- •15 Прод-е проф. Рекі.Стадіі разв рек.Гідрол режім рек
- •16. Механізм теченія рекі. Віды двіж воды в потоках.
- •17. Движ. Воды в руслах . Теорія Лелявского і Лосіевского
- •18. Колебанія ур рек. Водом посты. Первіч обраб наблюд за ур воды
- •20. Повтор. І продолжіт.,крівые частоты і обеспечен.
- •21. Скорость теченія воды і её распр по верт і жівом сеч
- •22 Расход воды і методы его определенія
- •23 Гідрограф сцёку
- •24 Классіф рек по тіпам водного р з. І л і др
- •25 Сток ,его характ,нормы и карты.
- •26 Распределение годового стока воды по территории снг и рб.
- •27 Унутрыгадавое размеркаванне сцёку
- •28 Тепловой и ледовый режим рек.
- •29 Фазы Гидрологич режима
- •30 Энергия и работа вод-х потоков
- •31. Мутность воды в живом сечении и по длине реки. Селевые потоки
- •32 Взвеш частиц в потоке. Гидравл крупн наносов.
- •33. Донныя наносы. З Эрі.
- •34 Гідроморфолог тіпы русловых процессов
- •36 Устья рек,дельты, эстуарии.
- •37. Проісхожденіе котловін озёр
- •38 Основн морфометр характ озёр
- •39 Водный баланс
- •40. Волнение в озерах: эл-ты волны. Интерференция и рефракция озёр
- •41 Течения,сгонно-нагонные явл,сейшы.
- •42 Особ формир прям и обр термич стратиф в озёрах. Стагнация и циркуляция.
- •43. Гориз и вертик термич неоднородность.
- •44.Терміч класс озёр (Фореля, Хомскіса,Тіхомірова Хатчінсона
- •46 Круговорот орг-х в-в в озере. Трофич-я классиф. Озер.
- •47 Гидробиология.1-я продукция и биомасса
- •48 Донные отл озёр и водохр.
- •49 Высшая водная растит и зараст водоемов.
- •50 Стадии эволюции озёр
- •51. Водохранилища.
- •52. Віды регулір поверх. Стока водохр
- •55 Водный режім б, рух вады ў б,вліян б на поверх сцёк.
- •56 Терміческій режім болот.Особ замерзанія і оттаів.
- •57. Снегавая лінія,её положеніе.
- •58. Особенності образов і гідролог режім ледніков.
- •59 Тіпы ледніков і іх значеніе в режіме рек і нар хоз.
- •60 Прінцыпы гідралаг районір. Р-ны рб
- •61Гідропріборы.Югідросправоч,госводн кадастр.
27 Унутрыгадавое размеркаванне сцёку
Сцёк – гэта перамяшчэнне вады і ўсіх раствораных у ёй рэчываў і наносаў. Сцёк па тэрыторыі Беларусі змяняецца у шыротным напрамку разам са зменай кліматычных умоў. Для большасці рэк асноўная частка рачнога сцёку пораходзіць вясной у час таяння снегу. Пагэтаму характар вяснавога разводдзя (яго працягласць, аб’ём, доля у гадавым сцёку) у значнай меры вызначае асаблівасці размеркавання сцёку на працягу года. Сярэдняя велічіня сцёку вясной вагаецца ад 40 да 170 мм. Гэта складае ад 30 да 70 % гадавога сцёку. Веснавое разводдзе змяняецца нізкай летняй межанню. Асноўнай крыніцай жыўлення ў межань з’яўляюцца грунтовыя воды. Зімой сцёк спачатку паніжаецца, а затым паступова павялічваецца. У перыяд зімовых адлігаў часта назіраюцца зімовыя паводкі. У суровыя зімы малыя рэкі часта перамярзаюь і сцёк спыняецца. Сярэдні сцёк за зіму змяняецца ад 4 да 25 % ад гадавога і памяншаеецца з поўначы на поўдзень. Наіменшыя значэнні мінімальнага сцёку прыходзяцца на паўднёвую частку тэрыторыі. У адпаведнасці з змяненнем падземнага жыўлення рэк знаходзіцца і размеркаванне мінімальнага сцёку рэк па тэрыторыі. Самыя нізкія модулі сцёку і выпадкі перасыхання і перамярзання характэрны рэкам Палесся. Для рэк Беларусі характэрна наяўнасць дзвюх перыядаў нізкага сцёку за год – летне-асенні і зімовы. Максімальны сцёк. Веснавое паўнаводдзе з’яўляецца найбольш характэрнай фазай гідралагічнага рэжыма рэк, зя якую праходзіць ад 40 да 60 % адагульнага аб’ёму гадавога сцёку. У гэты час назіраюцца найбольш высокія расходы вады. Веснавое паўнаводдзе пачынаецца на паўднёвым захадзе у сярэднім у пачатку сакавіка – у першай палавіне красавіка. Сярэдні слой сцёку за паўнаводдзе вагаецца ў межах 50 – 60 мм на поўдні да 160 мм на паўночным усходзе. За апошнія 50 – 100 гадоў на Беларусі назіраўся шэраг год з вельмі высокімі паўнаводдзямі. Для разліку велічіні сцёку за год выбіраюцца наступныя градацыі воднасці (сцёку): вельмі мнагаводны (забяспечанасць 5 %), мнагаводны ( 25 % ), сярэдні па воднасці ( 50 % ), малаводны ( 75 % ) і вельмі малаводны ( 95 % ).Розныя геагр-ыя фактары маюць магчымасць уплываць на рачны сцёк і змяняць яго. Найбольш важнымі фактарамі з’яўляюцца: марфаметрычныя паказчыкі вадазбору, рэльеф, карст, лясістасць, балоцістасць, зарэгуляванасць сцёку і інш.
Марфаметрычныя паказчыкі вадазбору. уплыў мясцовых фактараў на сцёк значна большы на малых вадазборах. Пры некаторай плошчы размеркаванне сцёку па тэр-ыі падпарадкоўваецца толькі геагр-ай занальнасці мала залежыць ад азанальных фактараў.Розніца велічыні сярэдняга сцёку вялікіх і малых рэк у адной і той жа геагр-ай зоне звязаны з неаднолькавымі суадносінамі паверхневага і падземнага жыўл.
Плошча вадазбору павялічваецца у малых вадацёках з павялічэннем эразіённага урэза далины и рэчышча. Такая залежнасць абумоулена рэгрэсийнай эрозияй, пры якой з панижэннем мясцовага базиса эрозии павяличваецца даўжыня схилаў и вадападзельная линия аддаляецца ад раки. Чым большы ўрэз, тым больш ваданосных слаёў дрэнируецца ракой і тым больш шчодрае і ўстойлівае падземнае жыўл, як найбольш устойливая частка сцёку. Таким чынам, плошчай вадазбора ва ўмовах дастатковага ўвільгатнення хара-ца ўмовы і велічыня падземнага жыўл рэк.
Акрамя памераў вадазбору на сцёк уплывае яго нахіл, разчляненнасць рэльефу і гушчыня рачной сеткі. З павялічэннем нахілу і гушчыні рачной сеткі сцёк рэк павялічваецца.
Рэльеф вадазбору. Непасрэдны ўплыў рэльефу на сцёк абмяжоўваецца павялічэннем альбо паніжэннем хуткасці сцякання вады з басейну ў залежнасці ад нахілу і ступені разчлянення ярамі, лагчынамі, западзінамі. Пры значных ухілах сцёк адбываецца хутка, памянаецца час дабягання вады да рэчышча, страты на інфільтрацыю і выпарэнне. Па ярам і лагчынам сцёк таксама ідзе больш інтенсіўна. Пры запаволеным сцёку на палогіх схілах павялічваюцца страты вады. У многіх выпадках рэльеф уплывае на размеркаванне снегу па вадазбору. Ён здуваецца ветрам з раўнінных прастораў і накопліваюцца ў ярах і лагчынах.
Карст. ў карставых абласцях адбываецца інтенсіўнае паглынанне дажджавых і талых вод панорамі, варонкамі, трэшчынамі. У выніку паверхневы сцёк памяншаецца альбо зусім знікае. Размеркаванне сцёку на працягу года нераўнамернае, т.к практычна адсутнічае падземнае жыўл. Есць выпадкі, калі рэкі знікаюць у карставых пустотах. Па краях карставых раёнаў назіраецца выхад падземных вод у рачных далінах і рэчышчах у выглядзе крыніц, якія дадаткова жывяць рэкі.
Лясистасць. Уплыў леса праяўляецца праз уздзеянне на вадапранікальнасць глебаў. Карнявая сістэма разрыхляе глебу і павялічвае яе порыстасць і вадапранікальнасць. Лясная падсцілкаі интенсіўна паглынае ваду. Зімой назіраецца меншае прамярзанне глебы. Вясной запавольваецца таянне снегу. Усё гэта разам прыводзіць да значных страт вады на фільтрацыю. Памяншаецца паверхневы сцёк і вада паступае ў раку падземным шляхам. У басейнах вялікіх рэк рачная сетка дрэніруе глыбокія слаі і падземны сцёк пападае ў раку.
Некаторае памяншэнне сцёку у лясных вадазбораў дае затрыманне ападкаў дрэвамі і іх выпарэнне. Прыродная і штучная зарэгуляванасць. Азёры і вадасховішчы рэгулюць сцёк, больш рўнамерна размяркоўваюць яго па порам года. У паўнаводдзе і і паводкі вада паступае ў вадаёмы і размяркоўваецца раўнамерна па іх паверхні. Пры гэтым пад’ём узроўня значна менш, чым у рацэ. Адпаведна сцёк у раку з возера павяличваецца на невяликую величыню. І, наадварот, у межань накопленая ў вадаёме вада паступова вяртаецца ў раку. Таму, межанны сцёк азёрных рэк большы, а сцёк у часы паводкаў меншы, чым безазёрных. У вадасховішчах у паўнаводдзе вада штучна затрымліваецца з мэтай яе назапашвання і выкарыстання ў малаводны перыяд і рэгулявання сцёку.
Балоцістасць. Уплыў балот на сцёк вызначаецца геаграфічнымі ўмовамі і велічынёй выпарэння з балот і незабалочаных зямель. У раёнах лішкавага і дастатковага увільгатнення балоты не памяншаюць гадавы сцёк. У раёнах недастатковага альбо няўстойлівага ўвільгатнення балоты ў выніку значнай велічыні выпарэння памяншаюць сцёк.
Балоты памяншаюць найбольшыя расходы паўнаводдзяў і паводак. Паводкі, якія ўзнікаюць пры дажджах поўнасцю паглынаюцца балотамі. Пры асушэнні балот увільгатнённых раёнаў павялічваюцца пікі паўнаводдзяў і паводак, а гэта значыць узрастае нераўнамернасць сцёку.