Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
10-я класы.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
245.25 Кб
Скачать

10 Клас

(адзінаццацігадовае навучанне)

Студзень 2008 г.

Варыянт ІІ

Заданне 1. Прыгадайце тры пары слоў, якія адрозніваліся б толькі канцавымі цвёрдымі і мяккімі гукамі. Складзіце з гэтымі словамі сказы. Запішыце.

Узор: Вучань атрымаў на экзамене высокі бал. Вечарам Аліну запрасілі на баль выпускнікоў.

Максімальная колькасць балаў – 3.

____________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________

Заданне 2. Запішыце беларускія адпаведнікі да рускіх дзеясловаў.

Максімальная колькасць балаў – 4.

Раздваивать –

перегораживать –

растаптывать –

растаптывать –

докашивать –

раздаривать –

раскалывать –

замораживать –

Заданне 3. Утварыце дзеясловы і абазначце словаўтваральныя марфемы.

Максімальная колькасць балаў – 3

слесар →

чатыры →

гатовы →

крыло →

трансліраваць →

парахня →

Заданне 4. Да прапанаваных лексем, выяўленых у старабеларускіх тэкстах, запішыце сінонімы, якія выкарыстоўваюцца ў сучаснай літаратурнай мове.

Максімальная колькасць балаў – 5.

КАЛАМАРЪ –

КОБЕРЕЦЪ –

КАРДОНЪ –

КОГУТЪ –

ГРАБАРЪ –

КОНФЕКТЫ –

КИЛИМ –

ЛЕКСИКОНЪ –

КMEТЬ –

ЛЯТО –

Заданне 5. У свой час Кандрат Крапіва пісаў: “Калі чалавек мысліць адной мовай, а піша другой, то атрымліваецца прыблізна так: у галаве пісьменніка склалася, напрыклад, руская фраза: “при виде этой картины я впал в уныние”. Перакладаючы на хаду, ён піша “па-беларуску”: “пры выглядзе гэтай карціны я ўпаў у смутак”.

Прачытайце ўважліва сказы і выявіце недакладнасці ўжытых слоў і фразеалагізмаў. Падкрэсліце няправільна ўжытыя адзінкі, побач запішыце нарматыўныя беларускамоўныя варыянты.

Максімальная колькасць балаў – 5.

1. Узрадаваная жанчына не сумнявалася, што ёй па крайняй меры дапамогуць суседзі.

Трэба:

2. Настрой ў нашых удзельнікаў алімпіяды што трэба!

Трэба:

3. Што не па сілах хлопцам, абавязкова зробяць дзяўчаты!

Трэба:

4. “У добры шлях!” – гэты наказ гавораць звычайна ўсім, хто пачынае новую справу.

Трэба:

5. Паводзіны некаторых вучняў класа не ўкладваюцца ні ў якія рамкі.

Трэба:

Заданне 6. Выпішыце назоўнікі, якія адносяцца да мужчынскага роду. Прыдумайце з імі словазлучэнні, дзе залежнае слова павінна стаяць у творным склоне. Запішыце.

Балы – 1 бал за кожнае словазлучэнне

Травесці, Смаргонь, арго, забіяка, сані, інтэрв’ю, мыш, поні, таксі, стагоддзе, кайнэ, гран-пры, сітро, філе, эскімо, маэстра, хіндзі, Ай-Петры, фрау, хіпі, салямі, ранча, пюрэ.

________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________

Заданне 7. Выпішыце са сказа дзеясловы і праспрагайце іх.

Максімальная колькасць балаў – 4.

І напеліся госці на вяселлі, і натанцаваліся ўволю.

Заданне 8. Утварыце іменна-колькасныя словазлучэнні, захаваўшы асаблівасці сінтаксічнай сувязі лічэбнікаў з назоўнікамі. Лічэбнікі запішыце словамі.

Максімальная колькасць балаў – 4.

25 (галёшы), 450 (галета), 142 (вядзьмак), 33 (хлопец), 14 (вяпрук), 19 (вядро), каля 200 (кіламетр), 4 (дэндрарый).

________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________

Заданне 9. Прывядзіце інтанацыйныя канструкцыі для прапанаваных сказаў, дайце ім агульную характарыстыку.

Максімальны бал = 3 балы

Сказ

Інтанацыйная канструкцыя

1. Ягад многа, адно зялёныя ўсе.

2. Ягад многа, адно еш на здароўе.

Агульная характарыстыка:

Заданне 10. Вызначце стыль і тып тэксту. Укажыце спосаб сувязі ў ім. Дапоўніце тэкст сваімі арыгінальнымі высновамі.

Максімальны бал = 5 балаў

Стыль

Тып

Спосаб сувязі

Мікеланджэла, Бетховен, Талстой... Старыя майстры верылі, што чалавек заслугоўвае вечнасці, што душа яго павінна ачышчацца ад усяго цёмнага і балючага ў ёй, каб наблізіцца да неба. Да неба не ў значэнні “раю”, а ў значэнні – вышыні, духоўнага ўздыму, духоўнага прасвятлення. Таму столькі светлай радасці ў адных з іх і столькі імклівай сілы пераадолення ў другіх.

Думаю, нам, нашаму часу не хапае і гэтай веры, і гатага імкнення да гармоніі, да гарманічнага спалучэння будзённай працы і святочнай мары, памкнення ачышчацца ад усяго цёмнага і балючага ў душы. (Паводле Т. Бондар)

А ў што верыце Вы?..

Што _____________________________________________________________________________

Што _____________________________________________________________________________

Што _____________________________________________________________________________

Заданне 11. Падкрэсліце словы, пры дапамозе якіх дасягаецца экспрэсіўнасць мовы паэтычнага радка. Запішыце назву адпаведнага тропа ці стылістычнага прыёму.

Максімальная колькасць балаў – 5.

Сказы

Назва тропа ці стылістычнага прыёму

1.

Снег над родным краем, гурбы, як пярына, а ў двары спявае салавейка з гліны. (Ул. Мацвеенка)

2.

Дзед нясе ўнуку мёд. Следам – пчолаў карагод. (В. Шніп)

3.

Любіце птушак… Ім, зімовым, у школе прысвяцілі ўрок. Кармілі ласкай, цёплым словам сінічак, галубоў, сарок. (М. Маляўка)

4.

Строгі ў яго [пеўня] пагляд. Ён – настаўнік куранят. (В. Шніп)

5.

Па палетках басанож ходзіць добры дзядзька Дождж. Ён бадзёры, ён рухавы, бо заняты вечна справай. (К. Жук)

ДАВЕДКІ

Лінгвістычны конкурс

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]