Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
10-я класы.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
245.25 Кб
Скачать

Зацвярджаю

Намеснік старшыні

арганізацыйнага камітэта,

намеснік Міністра адукацыі

________________ К.С.Фарыно

«____» _____________ 2007 г.

ІІІ ЭТАП РЭСПУБЛІКАНСКАЙ АЛІМПІЯДЫ ШКОЛЬНІКАЎ ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ І ЛІТАРАТУРЫ

Лінгвістычны конкурс

10 клас

(адзінаццацігадовае навучанне)

Студзень 2008 г.

Варыянт І

Заданне 1. Выявіце і запішыце ўсе графічныя сродкі, якія выкарыстаны ў вершы “Хлопчык і певень” Андрэя Александровіча. Выпішыце з гэтага твора ненарматыўнае для сучаснай беларускай літаратурнай мовы словазлучэнне.

Максімальная колькасць балаў – 4.

Сам сабе катлетку сма́жыў

І запэцкаўся ў са́жу.

Каб ніхто не стаў сварыцца,

Ён рашыў пайсці памыцца.

І з вядзерцам за вадой

У другі пабег пакой.

Ку-ка-рэ-ку! Ку-ка-рэ-ку!

Вось і певень тут аднекуль.

Крадучы́ся, неўзаметку

Падляцеў, хапіў катлетку.

Дзюбай, дзюбай – аслабеў,

Толькі зблудзіў, а не з’еў.

Адказ. ________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________

Заданне 2. Пры вывучэнні словаўтварэння школьнікі, студэнты і выкладчыкі выкарыстоўваюць тэрмін словаўтваральная парадыгма – ‘сукупнасць матываваных слоў, якія маюць адну і тую ж матывуючую аснову ці слова’. У сучаснай беларускай мове словаўтваральная парадыгма можа налічваць ад 2 да 20 і больш членаў. Напрыклад,

грэць

→ грэцца

→ грэлка і г. д.

Запішыце 10 слоў, якія ўваходзяць у словаўтваральную парадыгму ў адносінах да прапанаванага слова:

Максімальная колькасць балаў – 5.

чытаць

→ _____________________________________________

→ _____________________________________________

→ _____________________________________________

→ _____________________________________________

→ _____________________________________________

→ _____________________________________________

→ _____________________________________________

→ _____________________________________________

→ _____________________________________________

→ _____________________________________________

Заданне 3. Запішыце жаночыя варыянты прапанаваных мужчынскіх імёнаў.

Узор: АлесьАлеся.

Максімальная колькасць балаў – 4.

Ян → __________________ , Сцяпан → ____________, Міхал → _____ _________, Павел → ___________________, Пятро → ___________________ , Васіль → _______________, Фёдар → ______________, Стафан – __________ __________.

Заданне 4. Да прапанаваных лексем, выяўленых у старабеларускіх тэкстах, запішыце сінонімы, якія выкарыстоўваюцца ў сучаснай літаратурнай мове.

Максімальная колькасць балаў – 5.

БАРХАТЪ –

ЕДВАБЪ –

ВАРУНОКЪ –

ЕКСПЕДИЦИЯ –

ВЕЛКАНОЦЪ –

ЕЛЕФАНТЪ –

ДИАРЫУШЪ –

ЖОЛНЕРЪ –

ДИССИДЕНТЪ –

ЗЕРЦАДЛО –

Заданне 5. З кожнага рада выпішыце адушаўлёны назоўнік і ўкажыце яго лексічнае значэнне.

Максімальная колькасць балаў – 4.

  1. Градабой, грыбасей, грамабой, баравінка.

  2. Тарба́н, тартак, тартар, тарпаклад.

  3. Сазан, сакрэтнік, салдатка, саляварня.

  4. Лялька, ляме́ш, лядоўнік, лярд.

1. _________________________________________________________________

2. __________________________________________________________________

3. __________________________________________________________________

4. __________________________________________________________________

Заданне 6. У свой час Кандрат Крапіва пісаў: “Калі чалавек мысліць адной мовай, а піша другой, то атрымліваецца прыблізна так: у галаве пісьменніка склалася, напрыклад, руская фраза: “при виде этой картины я впал в уныние”. Перакладаючы на хаду, ён піша “па-беларуску”: “пры выглядзе гэтай карціны я ўпаў у смутак”.

Прачытайце ўважліва сказы і выявіце недакладнасці ўжытых слоў і фразеалагізмаў. Падкрэсліце няправільна ўжытыя адзінкі, побач запішыце нарматыўныя беларускамоўныя варыянты.

Максімальная колькасць балаў – 5.

1. Удалечыні ад радзімы хлопец не бачыць сябе без сяброў.

Трэба:

2. Ключом б’е працоўны пульс на калгасных сенажацях.

Трэба:

3. Гонар адкрыць свята быў пра-дастаўлены Рыгору Барадуліну.

Трэба:

4. Да таго ж калгасу неаднаразо-ва прысуджалася ганаровае зван-не “Гаспадарка высокай культу-ры земляробства”.

Трэба:

5. Малады кіраўнік Сяргей Шапран адзначыў пра сябе, што яго партнёры прыехалі ў Мінск за дзень да падпісання кантракта.

Трэба:

Заданне 7. Запішыце лічэбнікі словамі.

Максімальная колькасць балаў – 4.

Альбом з 847 фотаздымкамі.

345-мільённы жыхар.

Дамова з 329 краінамі.

274-ы наведвальнік.

Заданне 8. Пастаўце словазлучэнні ў форму адзіночнага ліку. Запішыце.

Максімальная колькасць балаў – 4.

Форма множнага ліку

Форма адзіночнага ліку

Суседавы вашчыны

новыя тарбасы́

высокія жырафы

дамашнія тапкі

белыя рамонкі

цёплыя чарэні

чорныя лебедзі

чалавечыя цені

Заданне 9. Дайце агульную характарыстыку сказу Нас папярэдзяць, калі пройдуць экзамены і прывядзіце магчымыя варыянты яго значэння па інтанацыйных канструкцыях.

Максімальны бал = 3 балы

Варыянт 1

Сказ

Значэнне

1. Нас папярэдзяць, калі пройдуць экзамены.

– – – –

– – – – – – – –

1. Нас папярэдзяць, калі пройдуць экзамены.

– –

– – – – – – – – – –

Агульная характарыстыка:

Заданне 10. Вызначце стыль і тып тэксту. Укажыце спосаб сувязі ў ім. Дапоўніце тэкст сваімі арыгінальнымі высновамі.

Максімальны бал = 5 балаў

Стыль

Тып

Спосаб сувязі

Круг жыцця са смерцю аднаго чалавека не замыкаецца. Жыццё не спыняецца – ідзе, імкне наперад... Вясна, лета, восень, зіма... За імі – зноў: вясна, лета, восень, зіма... Падае ў зямлю зерне – новае насенне... Зелянеюць дрэвы, кусты і жаўцеюць, скідваюць з сябе лісце... Прылятаюць з выраю птушкі і адлятаюць у вырай... Святло – цемра, дзень – ноч... І зноў: святло – цемра, дзень – ноч... Узыходзіць сонца і заходзіць... І ўсё гэта, увесь гэты кругазварот, дзеля чаго? Няўжо толькі дзеля таго, каб жыў я? А я ... Дзеля чаго жыву я?.. Каб расказаць, што да мяне жылі ўжо людзі? А можа... Зусім дзеля іншага? Чаго?

(Паводле Б. Сачанкі)

Дзеля чаго жыву я?..

Каб_____________________________________________________________________________

Каб_____________________________________________________________________________

Каб_____________________________________________________________________________

Заданне 11. Падкрэсліце словы, пры дапамозе якіх дасягаецца экспрэсіўнасць мовы паэтычнага радка. Запішыце назву адпаведнага тропа ці стылістычнага прыёму.

Максімальная колькасць балаў – 5.

Сказы

Назва тропа ці стылістычнага прыёму

1.

Гэтая сарока лятала далёка, за шырокае мора, за высокія горы. (А. Бадак)

2.

Мішку сніліся маліны і мядовы гуд пчаліны. (Ю. Свірка)

3.

Чорны дзяцел здаўна называецца – жаўна. У чорнага волата – магутнае долата. (В. Вітка)

4.

У Алесі дзве касы, нібы з шоўку паясы. (А. Грачанікаў)

5.

Люты, напэўна, стаміўся, да шыбы маёй прытуліўся, заснуў… І пакінуў малюнкі… (А. Ключынская)

ДАВЕДКІ

Лінгвістычны конкурс

10 Клас

(адзінаццацігадовае навучанне)

Студзень 2008 г.

Варыянт І

Заданні

1

2

3

4

5

6

7

8

9

10

11

Усяго

Балы

4

5

4

5

4

5

4

4

3

5

5

48

Заданне 1.

Максімальная колькасць балаў – 4.

1. Літары. 2. Пунктуацыйныя знакі (кропкі, коскі, клічнікі, працяжнікі). 3. Знакі націску. 4. Злучок. 5. Апостраф. 6. Прамежкі паміж словамі. = 3 балы

Ненарматыўнае словазлучэнне – пабег за вадой. = 1 бал

Заданне 2.

Максімальная колькасць балаў – 5.

чытаць

чытка

чытанне

чытач

чытальны

вычытаць

прачытаць

дачытаць

зачытаць

перачытаць

прачытаць

Заданне 3.

Максімальная колькасць балаў – 4.

Ян → Яніна, Сцяпан → Сцепаніда, Міхал → Міхаліна, Павел → Паўліна, Пятро → Пятруня, Васіль → Васіліна, Фёдар → Фядора, Стафан – Стафанія.

Заданне 4.

Максімальная колькасць балаў – 5.

БАРХАТЪ – аксаміт;

ЕДВАБЪ – шоўк;

ВАРУНОКЪ – умова;

ЕКСПЕДИЦИЯ – паход, паездка;

ВЕЛКАНОЦЪ – вялікдзень;

ЕЛЕФАНТЪ – слон;

ДИАРЫУШЪ – дзённік;

ЖОЛНЕРЪ – cалдат;

ДИССИДЕНТЪ – іншаверац, вераадступнік;

ЗЕРЦАДЛО – люстэрка.

Заданне 5.

Максімальная колькасць балаў – 4.

1. Грамабойтой, хто пасылае гром на зямлю, грамавік, грамавержац (у антычнай міфалогіі эпітэт Зеўса-Юпітэра);

2. Тарпакла́дукладчык снапоў, саломы ці сена ў торпы; тарпавальшчык.

3. Салдаткажонка салдата, які пайшоў на вайну.

4. Лялькадзіцячая цацка ў выглядзе фігуркі чалавека, а таксама макет фігуры чалавека ці жывёлы для тэатральных прадстаўленняў;

Каментар да іншых слоў.

1) Градабой – выпадзенне граду, які знішчае палі, сады і інш.; грыбасей (разм.) – цёплы дробны дождж, які спрыяе росту грыбоў; баравінка – 1) малады сасновы лес; 2) сорт летняй яблыні, а таксама светла-жоўтыя, кісла-салодкія плады гэтага дрэва.

2) Тарба́н – струнны шчыпковы музычны інструмент, блізкі да бандуры; тарта́к – лесапільны завод; та́ртар – у старажытнагрэчаскай міфалогіі: падземнае царства мёртвых; пекла; 3) Саза́н – прамысловая рыба сямейства карпавых з буйной луской; сакрэтнік – род пісьмовага стала з адкідной дошкай і шуфлядамі для папер; саляварня – прадпрыемства, дзе выварваюць соль.

4) Ляме́ш – частка плуга, якая падразае пласт зямлі знізу і адвальвае яго; лядоўнік – вагон з лёдам; лярд – топленае свіное сала.

Заданне 6

Максімальная колькасць балаў – 5.

1. Удалечыні ад радзімы хлопец не бачыць сябе без сяброў.

Трэба: не ўяўляе сябе.

2. Ключом б’е працоўны пульс на калгасных сенажацях.

Трэба: Крыніцай б’е жыццё (праца) на калгасных сенажацях.

(Пульс у пераносным сэнсе і ёсць рытм, тэмп чаго-небудзь).

3. Гонар адкрыць свята быў прадастаўлены Рыгору Барадуліну.

Трэба: Быгор Барадулін быў удастоены гонару адкрыць свята.

4. Да таго ж калгасу неаднаразова прысуджалася ганаровае званне “Гаспадарка высокай культуры земляробства”

Трэба: Апрача таго або акрамя тагопрысвойвалася званне

5. Малады кіраўнік Сяргей Шапран адзначыў пра сябе, што яго партнёры прыехалі ў Мінск за дзень да падпісання кантракта.

Трэба: падумаў сам сабе.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]