
- •1)Засяленне тэрыторыі Беларусі. Даіндаеўрапейскі і Індаеўрапейскі перыяды этнічнай гісторыі Беларусі
- •2)Раннефеадальныя княствы на тэррыторыі Беларусі, іх палітычнае і сацыяльнае развіццё. Вытокі беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці.
- •§ 2. Полацкае і Тураўскае княствы - першыя раннефеадальныя дзяржавы-манархіі на тэрыторыі Беларусі
- •4)Увядзенне хрысціянства на беларускіх землях, яго ўплыў на жыццё феадальнага грамадства. Культура Беларускіх зямель у IX-XII ст. Дзейнасць беларуских асветникащ.
- •8)Асаблівасці дзяржаўнага і саслоўнага ладу Вялікага княства Літоўскага. Статуты вкл.
- •12) Перадумовы і прычыны Люблінскай уніі. Утварэнне рп.
- •13) Прававое і палітычнае становішча вкл у складзе рп.
- •14) Берасцейская царкоўная унія: яе прычыны, значэнні і вынікі.
- •15) Знешняя палітыка рп. Войны.
- •16)Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх зямель у другой палове XVI-XVIII ст.
- •17) Тры падзелы рп: прычыны, плітычныя і эканамічныя фактары.
- •18) Асноўныя этапы і асаблівасці беларускай культуры Адраджэння. Ф. Скарына.
- •19) Далучэнне Беларускіх зямеь да Расійскай імперыі. Палітыка царызму на Беларусі.
- •20) Адмена прыгоннага права і асаблівасці сялянскай рэформы на беларусі.
- •21) Буржуазныя рэформы 60-70 гг. Хіх ст. Развіцце капіталізму ў эканоміцы беларусі пасля адмены прыгоннага права.
- •22) Паўстане 1863-1864 гг: прычыны, сілы, вынікі. К. Каліноўскі.
- •23) Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусіў канцы хіх ст. - 1917.
- •24) Грамадска-палітычнае сатановішча Беларусі ў канцы XIX - пачатку XX ст. Фарміраванне палітычных партый.
- •25) Беларускі нац. Рух (іі-я палова хіх-1914 г.) Дзейнасць Бел. Сац. Грамады.
- •26) Беларусь ва умовах і-й сусветнай вайны (1914-люты1917 г.). Беларускі нацыянальны рух.
- •27) Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. Бел нац рух.
- •34) Станаўленне беларуска савецкай дзяржаўнасці. Утварэнне бсср. Аб'яднанне бсср з лсср.
- •35) Б у гады польскай інтэрвенцыі (1919-1920 гг.) і бел нац рух. Аднаўленне бсср.
- •36) Бсср на шляху нэпа (20-я гг хх ст).
- •39) Палітыка беларусізацыі ў бсср. Яе вынікі.
- •40) Грамадска-палітычнае жыццё ў бсср.
- •41) Развіцце адукацыі, навукі, культуры ў 20-30-я гг. Хх ст.
- •42) Заходняя б у складзе Польшчы (1921-1939 гг.). Беларускі нацыянальна вызваленчы рух.
- •43) Аднаўленне народнай гаспадаркі б пасля зак вав.
- •46) Развіццё культуры б ў 1946-1985 гг.
- •§ 3. Літаратура і мастацтва
- •47) Палітыка перабудовы ў ссср і яе вынікі. Абвяшчэнне сувірынітэта Беларусі.
1)Засяленне тэрыторыі Беларусі. Даіндаеўрапейскі і Індаеўрапейскі перыяды этнічнай гісторыі Беларусі
Першае пранікненне людзей на тэрыторю сучаснай Беларусі адбылося толькі ў верхнім палеаліце, прыкладна 40 тыс. гадоў таму назад.
Вядомы дзве самыя старажытныя верхнепалеалітычныя стаянкі чалавека на тэрыторыі Беларусі.
У вельмі цяжкіх умовах жыцця чалавек вымушаны быў навучыцца здабываць агонь, будаваць прымітыўнае жыллё, удасканальваць спосабы палявання на буйных жывёл.
Па меры таяння і адступлення ледніка ў сярэднім каменным веку, мезаліце (8-5 тыс. гг. да н.э.) адбылося поўнае засяленне чалавекам тэрыторыі Беларусі.
Для жыцця і побыту людзей была характэрна радавая арганізацыя. Радавыя абшчыны аб'ядноўваліся ў плямёны. Асноўныя прылады працы вырабляліся з крэмню (крэмніевыя пласціны, сякеры, цяслы, разцы, скрабкі, скоблі), дрэва або касці.
Каменны век завяршыўся эпохай новага каменнага веку - неаліту (4-3 тыс. гг. да н.э.). З'явіліся гліняны посуд, прадзенне і ткацтва.
Этнас (ад грэч. ethnos - племя, народ) - устойлівая супольнасць людзей, якая склалася гістарычна на пэўнай тэрыторыі, мае агульную мову, культуру, побыт, псіхалагічныя рысы і самасвядомасць.
Індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі пачаўся ў бронзавым веку з часу рассялення на яе тэрыторыі індаеўрапейскіх плямён. Яго храналагічныя рамкі: 3-2 тыс. гг. да н.э. - да нашага часу.
Прыкладна 3 - 2 тыс. гг. да н.э. адбыўся дэмаграфічны выбух, пачалося "вялікае перасяленне народаў".
Інснуе некалькі канцэпцый прарадзімы індаеўрапейцаў. Адна з іх - канцэпцыя еўрапейскай лакалізацыі - Паўночнай Германіі і Паўднёвай Скандынавіі.
У канцы ХІХ - пачатку ХХ ст. узнікла званая балканская канцэпцыя прарадзімы індаеўрапейцаў.
Найбольш навукова абгрунтаванай з'яўляецца канцэпцыя пярэднеазіяцкай прарадзімы індаеўрапейцаў. У адпаведнасці з ёй праіндаеўрапейцы да міграцыі жылі ў Пярэдняй Азіі, там, дзе цяпер знаходзяцца Іран, Ірак, Афганістан
У 4-3 тысячагоддзі да н.э. пачалася міграцыя праіндаеўрапейцаў са сваёй прарадзімы.
Гэты магутны міграцыйны паток стаў крыніцай рассялення праіндаеўрапейцаў у Еўропе, у тым ліку і ў Беларусі.
Пры сустрэчы з мясцовым насельніцтвам індаеўрапейцы, якія знаходзіліся на больш высокай ступені сацыяльна-эканамічнага развіцця перамагалі яго і асімілявалі.
У выніку асіміляцыі мясцовага неалітычнага насельніцтва індаеўрапейцамі сфарміраваўся новы этнас - балты. Балты жылі на тэрыторыі сучаснай Беларусі да прыходу сюды славян.
Каменны век уступіў месца бронзаваму веку (3-2 тыс. гг. да н.э. - 1 тыс. гг. да н.э.). Агульная колькасць насельніцтва ў бронзавым веку магла быць ад 50 да 75 тыс. чалавек.
Бронзавы век уступіў месца жалезнаму веку (1 тыс. гг. да н.э. - IV-V стст. н.э.). Мясцовыя плямёны асвоілі жалезаапрацоўку.
Ёсць некалькі канцэпцый прарадзімы славян. Но найбольш навукова абгрунтаванай і распаўсюджанай з'яўляецца канцэпцыя цэнтральнаеўрапейскай лакалізацыі славян, паводле якой прарадзімай славян трэба лічыць тэрыторыю дзе сёння знаходзяцца Германія, Чэхія, Славакія, Польшча, самыя заходнія раёны Беларусі.
У IV-VII стст. адбылося другое "вялікае перасяленне народаў". Аднак яго храналагічныя
Са сваёй прарадзімы частка славян пачала масавы рух на поўдзень. Сёння гэта - балгары, сербы, харваты, славенцы, македонцы і інш.
Другая частка славян са сваёй прарадзімы рухалася на ўсход. Яны асімілявалі мясцовае балцкае, фіна-угорскае і цюркскае насельніцтва. Усходнія славяне сёння - гэта беларусы, рускія і ўкраінцы.
У VI-VII стст. славяне пачынаюць пранікаць у балцкі арэал. У VIII-IX стст. пачынаецца масавае рассяленне славян на тэрыторыі сучаснай Беларусі.
У выніку славяна-балцкага ўзаемадзеяння ўзніклі крывічы, дрыгавічы, радзімічы - не непасрэдныя продкі беларусаў, а этнічныя супольнасці на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў IX - першай палове XII ст.