
- •Модуль 2. Антыфашысцкае супраціўленне, завяршэнне Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войн
- •Акупацыйны рэжым на тэрыторіі Беларусі
- •Барацьба супраць германскіх агрэсараў і іх парадкаў на акупіраванай тэрыторыі Беларусі
- •Сталінградская і Курская бітвы. Крушэнне наступальнай стратэгіі германскага вермахта.
- •Беларуская наступальная аперацыя “Баграціен”. Завяршальны этап Вялікай Айчыннай вайны. Вызваленне народаў Еўропы
- •Крыніцы Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне,
Модуль 2. Антыфашысцкае супраціўленне, завяршэнне Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войн
Лекцыя 1.
Акупацыйны рэжым на тэрыторіі Беларусі
Акупацыйны рэжым у Беларусі — гэта сістэма палітычных, эканамічных, ваенных і ідэалагічных мер, накіраваных на ліквідацыю савецкага грамадска-дзяржаўнага ладу, рабаванне нацыянальных багаццяў і рэсурсаў
Ідэалагічнай асновай акупацыйнай палітыкі былі чалавеканенавісніцкія тэорыі нацыстаў: аб "расавай перавазе" нямецкай нацыі над усімі іншымі.
Беларусь была падзелена на асобныя часткі:
— частка паўночных раёнаў перададзены Усходняй Прусіі;
— паўднёвыя раёны - ў склад рэйхскамісарыята "Украіна";
— частка паўночна-заходніх раёнаў далучаны да генеральнай акругі Літвы;
— ўсход - ў зону армейскага тылу групы армій "Цэнтр"
— центр - у генеральную акругу Беларусі.
Тэрыторыя генеральнай акругі Беларусі, якая складала прыкладна 1/3 тэрыторыі БССР, была ўключана ў рэйхскамісарыят "Остланд" з рэзідэнцыяй у Рызе і падзелена на 10 "гебітаў" (акругоў).
Для кіраўніцтва генеральнай акругай і раёнамі ствараўся жорстка цэнтралізаваны адміністрапыйны апарат гітлераўцаў.
На чале генеральнай акругі Беларусі стаяў генеральны камісарыят, які ўзначальваў гаўляйтар Вільгельм фон Кубэ. Пасля знішчэння Кубэ мінскімі падпольшчыкамі 22 верасня 1943 г. яго месца заняў групенфюрэр войск СС Курт фон Готберг. Кіраванне акругамі ажыццяўлялі гебітскамісары, гарадамі - штатскамісары, раёнамі - ортскамісары. Арганізоўваліся гарадскія, раённыя і павятовыя ўправы, а ў вёсках прызначаліся старасты, солтысы, войты.
Галоўным сродкам падтрымання "новага парадку" былі войскі і розныя службы:.СС (ахоўныя атрады); СА (штурмавыя групы); СД (служба бяспекі, галоўны орган разведкі і контрразведкі); гестапа (палітычная паліцыя); жандармерыя. Жорсткай расправе падлягалі ваеннаслужачыя, да якіх гітлераўцы адносілі практычна ўсіх мужчын ва ўзросце 16-55 гадоў, што знаходзіліся ў непасрэднай блізкасці ад раёнаў ваенных дзеянняў.
У галіне эканомікі акупацыйны рэжым прынёс працоўным Беларусі страшэнную галечу, звышэксплуатацыю, адкрытае рабаванне матэрыяльных каштоўнасцей. На тэрыторыі нашай рэспублікі дзейнічала каля 60 прадпрыемстваў металаапрацоўчай, мясцовай, лёгкай і харчовай прамысловасці.
На гэтых прадпрыемствах рабочыя працавалі ў прымусовым парадку, праз абавязковую рэгістрацыю на біржах працы. Працоўны дзень доўжыўся 10-12 гадзін. Зарплата ж складала мізэрную суму: кваліфікаваны рабочы ў Мінску атрымліваў за месяц да 60 марак, некваліфікаваны — у 2 разы менш.
Аграрную налітыку акупанты ў Беларусі ажыццяўлялі наступным чынам. Спачатку (чэрвень 1941 г. — люты 1942 г.) яны захоўвалі калгасную сістэму з усімі яе атрыбутамі: не дапускалі падзелу зямлі. Потым (люты 1942 г. — чэрвень 1943 г.) гітлераўцы пераўтварылі калгасы ў "абшчынныя гаспадаркі", саўгасы - у дзяржаўныя маёнткі. І ўрэшце (чэрвень 1943 г. - ліпень 1944 г.) гітлераўцы дазволілі перадачу зямлі ў валоданне сялян.
Працаўнікі вёскі, як і жыхары гарадоў, плацілі шматлікія падаткі. Усё насельніцтва ва ўзросце ад 14 да 65 гадоў у абавязковым парадку прыцягвалася да прымусовых работ на будаўніцтва абарончых аб'ектаў, мастоў. 3 дапамогай спецыяльна створаных школ, газет, часопісаў, радыё, кіно і іншых сродкаў агітацыі і прапаганды гітлераўцы імкнуліся прывіць насельніцтву Беларусі дух пакорнасці, паслушэнства.
Для грабяжу і падрыву гаспадарчага патэнцыялу рэспублікі быў створаны спецыяльны штаб "Ольдэнбург" з вялікім штатам інспекцый, атрадаў. Гітлераўцы вывозілі ў Германію найбольш каштоўнае абсталяванне фабрык, заводаў, электрастанцый, сельгастэхніку.
За гады акупацыі Беларусі ў Германію было вывезена 90 % станочнага і тэхнічнага абсталявання, 96 % энергетычных магутнасцей, 18,5 тыс. аўтамашын, больш за 9 тыс. трактароў і цягачоў, 1100 камбайнаў. Па-драпежніцку знішчалася адно з асноўных нацыянальных багаццяў Беларусі - лес і лесаматэрыялы.На ўсім працягу акупацыі гітлераўцы бязлітасна рабавалі беларускае сялянства. Яны разрабавалі 10 тыс. калгасаў, 92 саўгасы, 316 МТС.
Галоўным сродкам ажыццяўлення генеральнага плана "Ост" з'яўлялася ралітыка генацыду — планамернага знішчэння цэлых груп насельніцтва па тых ці іншых матывах: з-за прыналежнасці да савецкіх актывістаў, камуністаў.
Для рэалізацыі гэтага плана гітлераўцы выкарыстоўвалі цэлую сістэму мер: заложніцтва, аблавы, пагромы, турмы, карныя аперацыі, лагеры смерці. У межах рэспублікі было арганізавана 260 лагераў смерці, іх філіялаў і аддзяленняў, з якіх мала хто вярнуўся жывым. Вязняў трымалі пад адкрытым небам, марылі голадам, заражалі інфекцыйнымі хваробамі, катавалі. У Мінску і яго ваколіцах было размешчана 5 такіх лагераў, адзін з якіх - Трасцянецкі (загінула 206 тыс. чалавек).
Напярэдадні наступлення савецкіх войск гітлераўцы практыкавалі стварэнне на пярэднім краі сваёй абароны спецыяльных лагераў смерці, у якіх размяшчалі інфекцыйных хворых з мэтай масавага распаўсюджвання цяжкіх захворванняў сярод насельніцтва і часцей Чырвонай Арміі.
На тэрыторыі Беларусі было болып за 100 гета, у якія гітлераўцы сагналі сотні тысяч яўрэяў, як жыхароў рэспублікі, так і яўрэяў з Польшчы.
21— 23 кастрычніка 1943 г. было здзейснена адно з самых крывавых злачынстваў фашызму - масавае знішчэнне яўрэяў у мінскім гета і ў Трасцянецкім лагеры смерці, загінула амаль што 100 тыс. яўрэяў. Пад выглядам барацьбы з партызанамі яны правялі больш за 140 толькі буйных карных экспедыцый (усяго больш за 450 ), у ходзе якіх цэлыя раёны Беларусі ператвараліся ў зоны пустыні.
22 сакавіка 1943 г. былі спалены украінскімі нацыяналістамі 149 жыхароў, у тым ліку 76 дзяцей, в. Хатынь Лагойскага раёна Мінскай вобласці. У Мінскай вобласці 243 вёскі палілі двойчы, 40 - тройчы, 9 -чатыры, 6 — пяць разоў. За гады акупацыі ў Беларусі толькі разам з жыхарамі спалена 628 вёсак, 186 з якіх так і не адноўлены пасля вайны.
Апынуўшыся на катарзе, людзі гінулі ад знясільнай працы, голаду, здзекаў. За час акупацыі з Беларусі было вывезена 380 тыс. чалавек, у тым ліку больш за 24 тыс. дзяцей. Вярнулася ж дамоў пасля перамогі каля 120 тыс. чалавек.
Усяго ў рэспубліцы было знішчана больш за 2 млн 200 тыс. чалавек.
Лекцыя 2.