
- •Модуль 1. Пачатак Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войн.
- •Уводзіны у курс
- •Міжнароднае становішча ў свеце напярэдадні Другой сусветнай вайны
- •Другая сусветная вайна. Падзеі ў Еўропе і Беларусі
- •Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Ваеныя дзеянні на тэрыторыі Беларусі ў першыя месяцы вайны
- •Маскоўская бітва. Крах стратэгіі “бліцкрыга”
Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Ваеныя дзеянні на тэрыторыі Беларусі ў першыя месяцы вайны
Супраць войскаў Заходняй асобай ваеннай акругі, якая 22 чэрвеня 1941 г. была пераўтворана ў Заходні фронт (Дз.Р.Паўлаў), дзейнічала групаармій "Цэнтр" (генерал-фельдмаршал Ф.Бок) у складзе 50 дывізій і 2 матарызаваных брыгад.
Удар прынялі на сябе 3, 4 і 10-я арміі пад камандаваннем В.І.Кузняцова, К.Дз.Голубева, А.А.Карабкова — усяго 11 стралковых, дзве танкавыя, адна кавалерыйская дывізіі.
Значнай агульнай перавагі над Чырвонай Арміяй у техніке і жывой сіле немцы не мелі, але ў месцах прарыва зрабілі перевагу у 4-5 разоў, скарысталі флангавыя танкавыя удары з мэтай акружэння часцей ЧА.
Праціўнік правёў масіраваны артылерыйскі абстрэл пагранічных раёнаў Беларусі і бомбавыя ўдары.
Вораг знішчыў 528 самалётаў Заходняга фронту на аэрадромах, 210 збіў ў паветраных баях. Знішчана была і большасць баяпрыпасаў і паліва.
Чырвоная Армія несла велізарныя людскія і матэрыяльныя страты, не атрымлівала своечасовага папаўнення, боепрыпасаў, зброі і вымушана была адступаць. Была поўнасцю парушана сувязь.
У выніку хуткага прасоўвання варожых сіл (да 50 км. у суткі) значная колькасць савецкіх войскаў трапіла ў акружэнне (пад Беластокам з-за няўдалага контранаступлення да 600 тыс.), здалася ў палон пасля таго як скончыліся баяпрыпасы, хавалася ў лясах.
Першыя ўдары прынялі на сябе пагранічнікі.
Да апошняга патрона абаранялі свае пазіцыі пагранічнікі заставы пад камандаваннем старшага лейтэнанта І.Г.Ціханава на захадзе ад Брэста.
Выключны гераізм праявілі воіны заставы на чале з лейтэнантам В.М.Усавым, якія змагаліся ў раёне Гродна.
У паветраных баях было знішчана больш за 100 самалётаў праціўніка. У першыя гадзіны вайны лётчыкі таранілі варожыя самалёты.
Гераізм абаронцаў Брэсцкай крэпасці. Невялікі гарнізон крэпасці (каля 3,5 тыс. чалавек) мужна абараняўся з першага дня вайны да 20 ліпеня.
Абарону ўзначалілі капітан І.М.Зубачоў, палкавы камісар Я.М. Фамін, маёр П.М. Гаўрылаў, лейтэнант А.М. Кіжаватаў.
За бессмяротны подзвіг крэпасці прысвоена ганаровае званне "Крэпасць-герой".
Прарваўшы абарону пагранічных войскаў, фашысты, нягледзячы на ўпартае супраціўленне з боку асобных часцей Чырвонай Арміі, хутка рухаліся ў глыб тэррыторыі Беларусі па 3 асноўным напрамкам: 1) Брэст - Баранавічі -Мінск.2) Гродна- Ліда - Мінск. 3) Вільна- Маладзечна-Мінск.
Бітва за Мінск была кароткай (да 28 чэрвеня 1941 г.), але жорсткай. Гітлераўцы страцілі некалькі тысяч салдат, больш за 300 танкаў.
Экіпажы савецкіх бамбардзіроўшчыкаў капітана М.Ф.Гастэлы зрабіў вогнены таран на калону нямецкіх танкаў, якія рухаліся па шашы каля Радашковіч.
28 чэрвеня нямецкія танкі ўварваліся ў Мінск.
У гіганцкім катле на захад ад Мінска ў акружэнні апынуліся амаль цалкам злучэнні 3-й і 10-й армій, частка сіл 4-й і 13-й армій (звыш 300 тыс.).Некаторыя з іх прабіліся з акружэння, частка засталася ў лясах і перайшла да партызанскай барацьбы, але значная колькасць трапіла ў палон.
29 чэрвеня была абвешчана дырэктыва СНК СССР і ЦК ВКП(б) партыйным і савецкім арганізацыям прыфрантавых абласцей, у адпаведнасці з якон праводзілася дадатковая мабілізацыя ў Чырвоную Армію.
У чэрвені — жніўні было мабілізавана болып за 500 тыс. жыхароў рэспублікі. Па партыйнай мабілізацыі ў дзеючую армію было прызвана 26,5.тыс. камуністаў і больш за 130 тыс. камсамольцаў.
Для барацьбы з варожымі дыверсантамі і парашутыстамі ствараліся знішчальныя атрады. Ужо ў сярэдзіне ліпеня існавала 78 знішчальных батальёнаў (больш за 13 тыс. чалавек).
Было створана больш за 200 фарміраванняў народных апалчэнцаў (больш як 33 тыс. чалавек).
Яны ўдзельнічалі ў будаўніцтве абарончых аб'ектаў і ў баях з захопнікамі.
Ва ўсходнія раёны СССР было эвакуіравана болып за 1,5 млн чалавек, вывезена абсталяванне 124 буйных прадпрыемстваў, болып за 17 тыс. адзінак каштоўнага тэхналагічнага абсталявання (толькі 10% наяўнага).
У глубокі тыл было адпраўлена каля 40 тыс.т збожжапрадуктаў, амаль 5 тыс. трактараў, звыш 220 камбайнаў. 3 неакупіраваных раёнаў на ўсход было перагнана 674 тыс. галоў жывёлы. Тое, што не змаглі вывезці, было раздадзена насельніцтву, воінскім часцям Чырвонай Арміі.
Усяго ў тылавыя раёны з усходняга рэгіёну было эвакуіравана больш 60 % трактараў, 18 % камбайнаў, 53 % буйнай рагатай жывёлы.
Ва ўсходнія раёны эвакуіраваліся калектывы 60 навукова-даследчых інстытутаў і лабараторый, 6 буйных тэатраў, больш за 20 вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў.
У савецкім тыле працавалі каля 100 акадэмікаў, членаў-карэспандэнтаў АН БССР, дактароў і кандыдатаў навук, болыы за 400 артыстаў, 500 мастакоў, 22 кампазітары, значная колькасць пісьменнікаў і паэтаў.
Жорсткія баі разгарнуліся ў раёне Бабруйска за пераправу праз Бярэзіну, дзе ў адным з баёў фашысты страцілі 20 танкаў.
Тры дні ішлі баі ў Барысаве на шашы Мінск—Масква, але 2 ліпеня горад быў захоплены немцамі.
У пачатку ліпеня 1941 г. савецкае камандаванне зрабіла захады па стварэнні лініі абароны спачатку уздоўж рэкі Бярэзіна, а потым калі не атрымалася ўздоўж Заходняй Дзвіны і Дняпра з мэтай не дапусціць прарыву гітлераўцаў на маскоўскім напрамку.
Былі пераброшаны рэзервныя 19, 20, 21 і 22 арміі, але яны дрэнна узаемадзейнічалі паміж сабой і не утрымалі ворага.
8—9-га ліпеня г.п. Талачын двойчы пераходзіў з рук у рукі.Немцы перапаравіліся праз Дняпро упершыню ў районе Шклова.
Ужо 14 ліпеня пад Оршай упершыню прыняў удзел у ваенных дзеяннях дывізіён рэактыўных мінамётаў пад камандаваннем капітана І.А.Флёрава. К 16 ліпеня Орша была захоплена.
3 3 па 26 ліпеня працягвалася абарона Магілёва. Яе ажыццяўлялі войскі 61-га стралковага корпуса пад камандаваннем генерала Ф.А.Бакуніна.
Абарона Віцебска сіламі 19 і 20 армій ішла 3-11 ліпеня,адбылося буйнае танкавае сражэнне у районе Лепеля-Сенно. Немцы не здолелі прарвацца праз р.Лучосу, фарсіровалі р.Заходнюю Дзвіну у районе Улы, абыйшлі горад з поўначі, і толькі тады з-за пагрозы акружэння ЧА і атрады народнага апалчэння аставілі горад, і адыйшлі у напрамак Смаленска.
Цяжкія баі супраць сіл нямецкай арміі ішлі 12—19 жніўня за Гомель, які стаў на шляху немецкіх войскаў на Кіеў. Страціўшы больш як 5200 салдат і афіцэраў, гітлераўцы захапілі горад.
Да пачатку верасня 1941 г. уся тэрыторыя Беларусі была акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Апраўдваючы ня'ўдачы і страты ў пачатковы перыяд вайны, І.В.Сталін абвінаваціў у гэтым камандаванне Заходняга фронту. Яго камандуючы Дз.Р.Паўлаў і некаторыя іншыя военачальнікі былі асуджаны і расстраляны.
Нягледзячы на цяжкае становішча, Чырвоная Армія аказала ўпартае сунраціўленне моцнай ваеннай гітлераўскай групоўцы, сваімі гераічнымі дзеяннямі садзейнічала зрыву фашысцкага плана "маланкавай вайны".
Лекцыя 5.