- •Уводзіны ў літаратуразнаўства
- •Літаратуразнаўства як навука. Эстэтыка літаратуры. Паэтыка.
- •Уводзіны
- •1. Літаратуразнаўства як навука
- •1.1. Сістэма ведаў пра літаратуру
- •1.1.1. Навука пра мастацкую літаратуру
- •1.1.2. Галоўныя галіны літаратуразнаўства
- •1.1.3. Дапаможныя галіны літаратуразнаўства.
- •1.1.4. Напрамкі сучаснага літаратуразнаўства
- •1.2. З гісторыі літаратуразнаўства
- •1.2.1. Замежнае літаратуразнаўства.
- •1.2.2. Расійскае літаратуразнаўства.
- •2.2.3. Беларускае літаратуразнаўства.
- •1.3. Метадалагічныя праблемы літаратуразнаўства
- •1.3.2. Спецыфіка літаратуразнаўчай метадалогіі
- •1.3.3. Галоўныя прынцыпы аналізу мастацкага твора
- •1.3.4. Асноўныя навуковыя школы
- •1.3.5. Літаратуразнаўчыя метады
- •1.3.6. Праблема цэласнага аналізу мастацкага твора
- •1.3.7. Навуковыя цэнтры па вывучэнні метадалагічных праблем літаратуразнаўства
- •2. Эстэтыка літаратуры
- •2.1. Агульнае і рознае ў мастацка-эстэтычным і навуковым пазнанні жыцця
- •2.1.1. Аб’ект, прадмет і змест мастацкага і навуковага пазнання
- •2.1.2. Сродак навуковага і мастацкага пазнання
- •2.1.3. Даўгавечнасць твораў навукі і мастацтва
- •2.1.4. Мэты і функцыі мастацка-эстэтычнага пазнання
- •2.2.1. Грамадскі воблік пісьменніка. Светапогляд мастака.
- •2.2.2. Ідэйнасць літаратуры.
- •2.2.3. Грамадзянскасць мастака.
- •2.2.4. Партыйнасць мастацтва.
- •2.2.5. Тэндэнцыйнасць у мастацтве.
- •2.2.6. Народнасць мастацтва.
- •2.2.7. Нацыянальнае і інтэрнацыянальнае ў мастацтве.
- •2.2.8. Мастацкасць літаратуры.
- •2.3. Літаратура як від мастацтва
- •2.3.1. Вытокі літаратуры
- •2.3.2. Літаратура і фальклор
- •2.3.3. Спецыфіка мастацтва
- •Каштоўнасці
- •2.3.4. Падзел мастацтва на віды
- •2.3.5. Сутнасць літаратуры
- •2.3.6. Нярэчыўнасць вобразаў у літаратуры. Славесная пластыка
- •2.3.7. Слова і вобраз
- •2.3.8. Пісьменнік як адзін з асноўных стваральнікаў, узбагачальнікаў і захавальнікаў “душы народа” – яго мовы
- •2.3.9. Літаратура і іншыя віды мастацтва
- •2.3.10. Месца літаратуры сярод розных відаў мастацтва
- •2.3.11. Пісьменнік як творчая асоба
- •2.3.12. Асаблівасці літаратурнага таленту і асноўныя формы яго рэалізацыі: паэзія, проза, драматургія
- •2.3.13. Віды літаратурнай дзейнасці:
- •2.3.14. Розныя формы слоўна-мастацкага выказвання:
- •2.3.115. Этапы творчага працэсу
- •3. Паэтыка
- •3.1. Паэтыка як навуковая дысцыпліна
- •3.1.1. Сутнасць паэтыкі.
- •3.1.2. Віды паэтыкі
- •3.2. Літаратурныя роды, віды, жанры
- •3.2.1. Мастацкая літаратура як сістэма
- •3.2.2. Лірыка
- •3.2.3. Драма
- •3. 2.4. Эпас
- •3.2.5. Ліра-эпас і іншыя міжродавыя ўтварэнні
- •3.3. Літаратурны твор як мастацкае цэлае. Змест
- •3.3.1. Паняцце пра літаратурны твор
- •3.3.2. Мастацкая рэальнасць і мастацкая умоўнасць
- •3.3.3. Катэгорыя аўтара
- •3.3.4. Змест і форма як кампаненты структуры мастацкага твора
- •Літаратура Даведачная літаратура
- •Ауэрбах, э. Мимесис / э. Ауэрбах. -- м., 1976.
- •1. Літаратуразнаўства як навука
- •1.1. Сістэма ведаў пра літаратуру
- •2. Эстэтыка літаратуры
- •3. Паэтыка
1.3. Метадалагічныя праблемы літаратуразнаўства
1.3.1. Метадалогія і методыка літаратуразнаўства: суадносіны паняццяў
Метад (ад грэчаскага mềthodos – “шлях даследчыцкай думкі праз матэрыял, свой прадмет”) – гістарычна і тэарэтычна абумоўлены шлях навуковага даследавання літаратурнай творчасці, у аснове якога – тыя ці іншыя прынцыпы аналізу твора. Метадалогія – у вузкім сэнсе – тэорыя метаду, вучэнне пра яго. У шырокім сэнсе метадалогію разглядаюць разам з методыкай літаратуразнаўства як сістэму прынцыпаў і шляхоў навуковага аналізу мастацкай літаратуры. Разам яны зыходзіць з прызнання цэласнасці, сістэмнасці літаратурнага твора, дыялектычнага адзінства яго зместу і формы. Важна, каб сам аналіз вёўся шляхам паступовага разгляду асобных кампанентаў зместу і формы літаратурнага твора.
Мастацкі твор як аб’ект навуковага пазнання істотным чынам адрозніваецца ад усіх іншых аб’ектаў. Ён не супрацьпастаўлены навуковай свядомасці як чысты аб’ект, як “рэч”. Ён напоўнены суб’ектыўнасцю аўтара і апеліруе да суб’екта (успрымальніка, рэцыпіента). Менавіта ў гэтым і заключаецца адрозненне метадалогіі навуковага пошуку ад методыкі аналізу літаратурных з’яў.
1.3.2. Спецыфіка літаратуразнаўчай метадалогіі
І ўспрыняцце літаратурнага твора, і яго навуковае пазнанне прасякнуты суб’ектыўнасцю на парадак вышэйшай, чым у дакладных навуках. Перш чым пачаць навукова пазнаваць твор, яго трэба суб’ектыўна ўспрыняць. Калі мы хочам разгледзець твор не толькі як набор гукаў, слоў, фраз, а ў яго сапраўдным выглядзе – як эстэтычную з’яву, – мы павінны ў велізарнай ступені ўлічыць тое суб’ектыўнае ўражанне, тыя эмоцыі, якія мы атрымалі ў працэсе “простага прачытання”. Інакш наш аналіз будзе аналізам тэксту, маўленчай структуры, ідэалагічна значымых выказванняў – іншымі словамі, чым заўгодна, толькі не твора як з’явы мастацтва. Такім чынам, у аб’ект літаратуразнаўчага даследавання павінен быць уключаны не толькі сам мастацкі тэкст, але і тыя ідэйна-эмацыянальныя ўражанні, якія ён выклікае ў дыследчыка. Пры гэтым душэўны свет вучонага-літаратуразнацы аказваецца не толькі ў нейкай сваёй частцы аб’ектам пазнання, але і адзіным інструментам пазнання – нашы пачуцці і думкі і ёсць той “тэрмометр”, якім мы вымяраем накал пафасу, тыя “вагі”, на якіх ўзвешваем ідэі, той “вальтметр”, якім вызначаем напружанне ў розных кропках сюжэта.
Каб пазбегнуць суб’ектывізму пры аналізе мастацкага твора, літаратуразнаўца павінен аб’ектывізаваць свае адчуванні, выкліканыя творам. Першы крок да навуковага анлізу – сістэматызацыя сваіх эмоцый. Другі крок – калі літаратуразнаўца на прадмет сваіх уражанняў задае сабе пытанне: што яны значаюць? чаму ўзніклі? ці правільныя яны, ці адпавядаюць твору або гэта толькі выражэнне ўласнага ўнутранага свету ў дачыненні да твора?
Метадычны шлях да праверкі сваіх эмоцый і ўражанняў, свайго ўспрыняцця твора – перачытванне, прычым шматразовае. Пры гэтым літаратуразнаўцу-літаратураведу неабходна выхаваць у сабе звычку і здольнасць да перачытвання асобага рода – не з мэтай паўтарыць уражанні, а з мэтай дакладна праверыць правільнасць папярэдніх уражанняў і пры неабходнасці скарэкціраваць іх. Перачытванне тэксту дазваляе адкрыць у ім новыя бакі, дэталі, нюансы. Гэта неабходная перадумова навуковага спасціжэння твора.
