Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Уводзіны ў літаратуразнаўства. Частка 1..doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
1.27 Mб
Скачать

2.3.14. Розныя формы слоўна-мастацкага выказвання:

  • празаічная і вершаваная – асноўныя формы слоўна-мастацкай творчасці, заснаваныя адпаведна на празаічнай і вершаванай мовах. Проза не мае закончанай сістэмы рытмічных паўтораў, тут на першае месца выступае паняційная, змястоўная сутнасць слова (абазначэнне прадмета), яна імкнецца да аб’ектыўнасці мадэлявання рэчаіснасці. Вершаваная мова фанетычна расчляняецца на адносна кароткія адрэзкі, якія ўспрымаюцца як супастаўляльныя. Празаічная мова таксама можа чляніцца на адрэзкі, якія маюць назву кóланы. У адрозненне ад празаічнай вершаваная мова валодае дзвюма асаблівасцямі: 1) у прозе чляненне тэксту вызначаецца толькі сінтаксічнымі паўзамі, тады як у вершаванай такія паўзы могуць не супадаць з сінтаксічнымі (перанос як сінтаксічная фігура); 2) у прозе вылучэнне паўз у значнай меры свабоднае, а ў вершаванай мове – строга зададзенае. Падзел на вершы афармляецца графічна (друкуецца асобнымі радкамі) і часта суправаджаецца рыфмай і іншымі фанетычнымі прыкметамі. Сродкам падкрэсліць супастаўляльнасць вершаў з’яўляецца метр – чаргаванне ўнутры вершаў моцных і слабых месцаў; аднак ён можа і адсутнічаць (у танічным вершаванні, у вольным вершы і інш.);

  • суб’ектыўнае і аб’ектыўнае: дадзеныя формы выказвання звязаны з прысутнасцю катэгорыі аўтара ў творы. Пры суб’ектыўнай форме аўтарскае “Я” адчуваецца дакладна, пры аб’ектыўнай форме – хаваецца за маўленнем апаведача, апавядальніка, лірычнага героя. Часта спосабам выражэння суб’ектыўнага выказвання з’яўляецца аповед ад 1-й асобы, аб’ектыўнага – аповед ад 3-й асобы;

  • аповеднае і апісальнае – сукупнасць кампазіцыйных форм маўлення, якія звязваюць чытача з адлюстраваным светам. Аповед – расказ у эпічным творы ад імя самога аўтара ці апаведача пра пэўныя падзеі, з’явы, прадметы рэчаіснасці. У аповед уваходзяць апісанні, выяўленне дзеяння ў часе і прасторы, аўтарскія развагі, няўласна-простая мова персанажаў (апрача іх маналогаў і дыялогаў). На характар аповеду ўплываюць шэраг акалічнасцей: агульная пазіцыя аўтара, яго непасрэдная ці прыхаваная ацэнка пэўных падзей і з’яў, суадносіны аўтара і апаведача, жанр, у якім вядзецца аповед, літаратурны напрамак, да якога належыць аўтар, і інш. У аповедзе як тыпе выказвання дамінуе інфармацыйная функцыя. Апісанне адрозніваецца ад яго функцыяй выяўленчай; яго мэта – ахарактарызаваць аб’ект з уіх магчымых бакоў.

  • маналагічнае і дыялагічнае – асноўныя тыпы маўленчай камунікацыі. Суб’ектыўна афарбаваныя і характарызуючыя сваіх носьбітаў маналагічны і дыялагічны тыпы выказвання становяцца арганізуючым пачаткам твораў усіх родаў мастацкай літаратуры, у якіх яны выступаюць ў якасці прадмета адлюстравання. Так, дыялагічныя ці маналагічныя выказванні персанажаў эпічных і драматычных твораў; маўленне апаведачоў-апавядальнікаў і лірычных герояў пераважна маналагічныя. У мастацкай літаратуры гэта галоўныя мастацкія сродкі ўзнаўлення ўчынкаў людзей і іх духоўных стасункаў, аб’яднаных з працэсамі мыслення ў іх эмацыянальна-валявой афарбаванасці. Увогуле літаратурна-матацкі твор – свайго рода неперарыўная лінія маналагічнага і дыялагічнага маўлення.