Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Уводзіны ў літаратуразнаўства. Частка 1..doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
1.27 Mб
Скачать

2.3.13. Віды літаратурнай дзейнасці:

  • мастацкая: самі мастацка-літаратурныя творы;

  • дакументальная: сукупнасць літаратурных твораў розных відаў і жанраў, якія заснаваны на розных падзеях, з’явах, жыцці канкрэтных людзей. Сюды адносяцца летапісы, хронікі, агіяграфічныя творы, мемуары, біяграфічныя нарысы або аўтабіяграфічныя творы, дзённікі. У адрозненне ад гістарычнай літаратуры пад сваімі найменнямі апісваецца ўсё: падзеі, людзі, паселішчы, вадаёмы і інш. Тут дакладнасць дакумента сумяшчаецца з мастацкім вымыслам (аповесць С. Александровіча пра Я. Коласа “Ад роднае зямлі…”, “Споведзь” Л. Геніюш, “Я з вогненнай вёскі” А. Адамовіча і інш.);

  • дыдактычная: ад грэчаскага didacticos – павучальны; літаратурныя творы розных відаў і жанраў, у якіх як асноўныя выступаюць дыдактычныя (навучальныя) і выхаваўчыя мэты. Адрасуецца найперш дзецям і юнацтву. Да яе адносяцца чытанкі, некаторыя вершы, байкі, прытчы, апавяданні, аповесці, творы гістарычнай і навукова-фантастычнай літаратуры, дзе прысутнічае выразная ўстаноўка на навучальнасць, паведамленне нейкіх новых навуковых звестак (В. Вольскі “На бабровых азёрах”, нарыс У. Караткевіча “Зямля пад белымі крыламі” і інш.);

  • эпісталярная: ад грэч. epistole – пасланне, ліст; ліставанне пісьменнікаў або празаічныя творы, напісаныя ў форме перапіскі персанажаў. Як правіла, ва ўсіх акадэмічных зборах твораў пісьменнікаў змяшчаецца том (тамы) з яго лістамі (Я. Купала, Л. Талстой, Т. Драйзер і інш.). Творы, напісаныя ў форме ліставання, адносяцца як да публіцыстыкі (“Пісьмы з-пад шыбеніцы” К. Каліноўскага, “Проект о переформировании армии” Л. Талстога), так і да мастацкай прозы (“Юлія, ці Новая Элаіза” Ж.-Ж. Русо, “Навагодні ліст” Цёткі і інш.).

  • публіцыстыка: ад лацінскага publicus – грамадскі; від літаратуры і журналістыкі (прычым другая сфера дзеяння – асноўная). Пісьменнік-публіцыст, разглядаючы тое ці іншае грамадскае пытанне, імкнецца “праводзіць” свае меркаванні, уплываць на грамадскую думку. У аснове спосаба адлюстравання жыццёвага факта ці з’явы ляжаць лагічныя доказы, думка аўтара. У публіцыста няма права на мастацкі вымысел. Публіцыст уплывае не чытача, прымушае яго зразумець, адчуць сваю ўласную кропку гледжання (Л. Талстой “Не могу мочать!” і інш.);

  • літаратурная крытыка: від літаратурнай дзейнасці, мэта якой – даць ацэнку бягучым фактам літаратуры з пункту гледжання значэння іх для сучаснасці. Такая ацэнка дазваляе пісьменнікам, з аднаго боку, суаднесці вынікі сваёй працы з патрабаваннямі, якія прад’яўляе да літаратуры грамадства, з другога – дапамагае фарміраваць грамадскую думку, выпрацоўваюць у чытачоў аб’ектыўныя погляды на літаратурныя з’явы, удаскнальваць эстэтычны густ і эстэтычны ідэал;

  • мастацкі пераклад: від літаратурна-мастацкай творчасці, узнаўленне твора, напісанага на адной мове, выяўляенчымі сродкамі другой мовы. Перакладны мастацкі твор не даслоўная копія арыгінала і не цалкам новы твор, ён “нешта трэцяе” (А. Кундзіч), стаіць на паграніччы дзвюх літаратур – у якой узнік і ў якой пачынае жыццё. Гэта своеасаблівы акт дружбы паміж народамі і пісьменнікамі розных краін, крыніца інфармацыі пра развіццё іншамоўных культур, сродак узбагачэння роднай для перакладчыка мовы і літаратуры, арыгінальнай творчасці самога перакладчыка. Падзяляецца на аўтарскі (або аўтапераклад – здзейснены самім аўтарам), аўтарызаваны (ухвалены і падпісаны аўтарам), вольны (з наўмыснымі адступленнымі ад арыгінала), паслоўны (пераклад “слова ў слова”, без належнага ўзнаўлення сэнсу выказвання), падрадковы (паслоўны пераклад вершаў без захавання іх формы – рытму, рыфмы і інш.), дакладны (або рэалістычны).