
- •Уводзіны ў літаратуразнаўства
- •Літаратуразнаўства як навука. Эстэтыка літаратуры. Паэтыка.
- •Уводзіны
- •1. Літаратуразнаўства як навука
- •1.1. Сістэма ведаў пра літаратуру
- •1.1.1. Навука пра мастацкую літаратуру
- •1.1.2. Галоўныя галіны літаратуразнаўства
- •1.1.3. Дапаможныя галіны літаратуразнаўства.
- •1.1.4. Напрамкі сучаснага літаратуразнаўства
- •1.2. З гісторыі літаратуразнаўства
- •1.2.1. Замежнае літаратуразнаўства.
- •1.2.2. Расійскае літаратуразнаўства.
- •2.2.3. Беларускае літаратуразнаўства.
- •1.3. Метадалагічныя праблемы літаратуразнаўства
- •1.3.2. Спецыфіка літаратуразнаўчай метадалогіі
- •1.3.3. Галоўныя прынцыпы аналізу мастацкага твора
- •1.3.4. Асноўныя навуковыя школы
- •1.3.5. Літаратуразнаўчыя метады
- •1.3.6. Праблема цэласнага аналізу мастацкага твора
- •1.3.7. Навуковыя цэнтры па вывучэнні метадалагічных праблем літаратуразнаўства
- •2. Эстэтыка літаратуры
- •2.1. Агульнае і рознае ў мастацка-эстэтычным і навуковым пазнанні жыцця
- •2.1.1. Аб’ект, прадмет і змест мастацкага і навуковага пазнання
- •2.1.2. Сродак навуковага і мастацкага пазнання
- •2.1.3. Даўгавечнасць твораў навукі і мастацтва
- •2.1.4. Мэты і функцыі мастацка-эстэтычнага пазнання
- •2.2.1. Грамадскі воблік пісьменніка. Светапогляд мастака.
- •2.2.2. Ідэйнасць літаратуры.
- •2.2.3. Грамадзянскасць мастака.
- •2.2.4. Партыйнасць мастацтва.
- •2.2.5. Тэндэнцыйнасць у мастацтве.
- •2.2.6. Народнасць мастацтва.
- •2.2.7. Нацыянальнае і інтэрнацыянальнае ў мастацтве.
- •2.2.8. Мастацкасць літаратуры.
- •2.3. Літаратура як від мастацтва
- •2.3.1. Вытокі літаратуры
- •2.3.2. Літаратура і фальклор
- •2.3.3. Спецыфіка мастацтва
- •Каштоўнасці
- •2.3.4. Падзел мастацтва на віды
- •2.3.5. Сутнасць літаратуры
- •2.3.6. Нярэчыўнасць вобразаў у літаратуры. Славесная пластыка
- •2.3.7. Слова і вобраз
- •2.3.8. Пісьменнік як адзін з асноўных стваральнікаў, узбагачальнікаў і захавальнікаў “душы народа” – яго мовы
- •2.3.9. Літаратура і іншыя віды мастацтва
- •2.3.10. Месца літаратуры сярод розных відаў мастацтва
- •2.3.11. Пісьменнік як творчая асоба
- •2.3.12. Асаблівасці літаратурнага таленту і асноўныя формы яго рэалізацыі: паэзія, проза, драматургія
- •2.3.13. Віды літаратурнай дзейнасці:
- •2.3.14. Розныя формы слоўна-мастацкага выказвання:
- •2.3.115. Этапы творчага працэсу
- •3. Паэтыка
- •3.1. Паэтыка як навуковая дысцыпліна
- •3.1.1. Сутнасць паэтыкі.
- •3.1.2. Віды паэтыкі
- •3.2. Літаратурныя роды, віды, жанры
- •3.2.1. Мастацкая літаратура як сістэма
- •3.2.2. Лірыка
- •3.2.3. Драма
- •3. 2.4. Эпас
- •3.2.5. Ліра-эпас і іншыя міжродавыя ўтварэнні
- •3.3. Літаратурны твор як мастацкае цэлае. Змест
- •3.3.1. Паняцце пра літаратурны твор
- •3.3.2. Мастацкая рэальнасць і мастацкая умоўнасць
- •3.3.3. Катэгорыя аўтара
- •3.3.4. Змест і форма як кампаненты структуры мастацкага твора
- •Літаратура Даведачная літаратура
- •Ауэрбах, э. Мимесис / э. Ауэрбах. -- м., 1976.
- •1. Літаратуразнаўства як навука
- •1.1. Сістэма ведаў пра літаратуру
- •2. Эстэтыка літаратуры
- •3. Паэтыка
2.3.12. Асаблівасці літаратурнага таленту і асноўныя формы яго рэалізацыі: паэзія, проза, драматургія
Мастакамі называюць усіх людзей творчай працы. Асаблівасць пісьменніцкага таленту – у таямніцы рамяства, сінонімамі якому з’яўляецца словазлучэнне пісьменнікай праца і адначасова высокі ўзровень валодання гэтым рамяством – майстэрства. Таямніца рамяства – перш за ўсё, ва ўменні бачыць незвычайнае ў звычайным, бачыць па-свойму. І ўменне чуць – услухоўвацца ў гукі жыцця і “перакладаць” іх на мову слоў. Уменне браць тэмы, вобразы з жыцця. Мастацкай літаратуры, а паэзіі ў вышэйшай ступені, даступны ўвесь свет, усе праявы жыцця. Кожны паэт выбірае тое, што хвалюе яго, што патрабуе паэтычнага водгуку. Таямніца рамяства – ва ўменні разумець і ракрываць прыгажосць свету, ва ўменні перадаваць сваю радасць пазнання прыгажосці чытачу і выклікаць у адказ радасць пазнання і асалоды прыгажосцю. Такія пачуцці называюцца эстэтычнымі. Таямніца рамяства – ва ўменні адчуваць слова, яго тонкія адценні, ва ўменні знаходзіць тыя адзіныя, незамяняльныя словы, з дапамогай якіх можна найбольш пераканана сказаць аб тым, што хоча сказаць пісьменнік, словы, якія дапамогуць далучыць чытача да гэтых новых ведаў. Сярод форм рэалізацыі пісьменніцкага таленту ў літаратуры традыцыйна вылучаюць паэзію, прозу, драматургію.
Паэзія – мастацтва слова ва ўласным сэнсе (ужо адмежаванае ад фальклору) узнікае спачатку ў вершаванай форме. Верш з’яўляецца неад’емнай часткай асноўных жанраў антычнасці, Сярэдневечча і нават Адраджэння і класіцызму – эпічныя паэмы, трагедыі, камедыі і розныя віды лірыкі. Вершаваная форма, амаль да стварэння ўласна мастацкай прозы ў Новы час, была унікальным, незамяняльным інструментам пераўтварэння слова ў мастацтва. Сам рух слоў у вершы, іх узаемадзеянне і супастаўленне ва ўмовах рытму і рыфмаў, яскравае выяўленне гукавога боку маўлення, які надае вершаваная форма, – усё гэта захоўвае ў сабе невычарпальныя сэнсавыя магчымасці, якіх у прозы, па сутнасці, няма. Многія выдатныя вершы, калі іх перакласці на прозу, атрымаюцца амаль бяссэнсавымі, таму што сэнс ствараецца галоўным чынам самім узаемадзеяннем вершаванай формы са словамі. Няўлоўнасць – у непасрэдным славесным змесце – створанага мастаком асаблівага паэтычнага свету, яго ўспрыняцця і бачання, застаецца агульным законам як для старажытнай, так і для сучаснай паэзіі. Для паэзіі характэрна павышаная эмацыянальнасць, ужыванне тропаў, стылістычных фігур, музычны пачатак. Вершаваны рытм – адзін з магутнейшых узбуджальнікаў эмоцый, таму паэзія карыстаецца звычайна вершаванай мовай. Але паэзія і верш – не адно і тое ж. На іх адрозненне ўказваў яшчэ В. Трэдзьякоўскі: “Тварэнне, домысел і перайманне ёсць душа паэзіі, але верш ёсць мова яе. Паэзія ёсць унутранае тых трох, а верш толькі вонкавае”.
Проза: да Новага часу проза развіваецца на перыферыі мастацтва слова, афармляючы змешаныя, паўмастацкія з’явы пісьменнасці (гістарычныя хронікі, філасофскія дыялогі, мемуары, пропаведзі, рэлігійныя сачыненні і інш.). Проза ва ўласным сэнсе, складваючыся з эпохі Адраджэння, прынцыпова адрозніваецца ад усіх тых з’яў слова, якія не адносяцца да сістэмы вершатворчасці. Сучасная проза, ля вытокаў якой знаходзіліся італьянская навела Адраджэння, творчасць М. Сервантэса, Д. Дэфо, А. Прэво, свядома адмяжоўваецца ад верша як паўнавартасная, суверэнная форма мастацтва слова. Пры сваім зараджэнні празаічная мова, як і вершаваная, імкнулася да падкрэсленага вылучэння з паўсядзённай мовы, да стылістычнай упрыгожанасці. І толькі са сцвярджэннем рэалістычнага мастацтва, якія прыцягваліся да “формаў самога жыцця”, такія ўласцівасці прозы, як натуральнасць, пратата, становяцца эстэтычнымі крытэрыямі, следаваць якім не менш складана, чым пры стварэнні паэтычнай мовы (Гі дэ Мапасан, М. Гогаль, А. Чэхаў). Істотныя прынцыпы, якія адрозніваюць празаічнае слова ад паэтычнага: 1) слова ў прозе мае прынцыпова выяўленчы характар; яно ў меншай ступені канцэнтруе ўвагу на сабе самім, 2) слова ў прозе непасрэдна разгортвае перад намі сюжэт; 3) у прозе слова становіцца прадметам адлюстравання, як “чужое”, якое ў прынцыпе не супадае з аўтарскім; 4) проза ў асноўным дыялагічная, гэта складанае ўзаемадзеянне “галасоў” аўтара, апавядальніка, персанажаў; 5) проза, як і паэзія, пераўтаварае аб’екты і стварае свой мастацкі свет, але робіць гэта шляхам асаблівага ўзаемаразмяшчэння прадметаў і дзеянняў, імкнучыся да індывідуалізаванай канкрэтнасці абазначаемага сэнсу.
Драматургія: з аднаго боку, гэта сінонім паняцця драмы як літаратурнага рода, ці сукупнасць драматычных твораў (п’есы, сцэнарыі, любрэта) якога-небудзь пісьменніка, нацыянальнай літаратуры, гістарычнага перыяду; 2) сюжэтна-кампазіцыйная аснова спектакля, кіна- ці тэлефільма з канкрэтызуючымі яе падрабязнасцямі. Гэта міжвідавая мастацкая форма, якая творыцца садружнасцю дзеячаў розных відаў мастацтва: пісьменнікаў, кампазітараў, мастакоў, акцёраў, рэжысёраў. Па меры працы над спектаклем (фільмам) у яго ідэйна-мастацкую канцэпцыю могуць быць унесены змены. У драматычным тэатры, які аб’ядноўвае жэст акцёра з інтаніраваным маўленнем, драматургія ствараецца перш за ўсё пісьменнікам, але нярэдка і пры актыўным удзеле рэжысёра (ці то пастаноўка драмы, ці то інсцэніроўка недраматычнага твора), якія ўдакладняюць відовішчныя формы адлюстравання (распрацоўваюць мізансцэны), а таксама гукавы, у тым ліку музычны, бок будучага спектакля.