
- •Уводзіны ў літаратуразнаўства
- •Літаратуразнаўства як навука. Эстэтыка літаратуры. Паэтыка.
- •Уводзіны
- •1. Літаратуразнаўства як навука
- •1.1. Сістэма ведаў пра літаратуру
- •1.1.1. Навука пра мастацкую літаратуру
- •1.1.2. Галоўныя галіны літаратуразнаўства
- •1.1.3. Дапаможныя галіны літаратуразнаўства.
- •1.1.4. Напрамкі сучаснага літаратуразнаўства
- •1.2. З гісторыі літаратуразнаўства
- •1.2.1. Замежнае літаратуразнаўства.
- •1.2.2. Расійскае літаратуразнаўства.
- •2.2.3. Беларускае літаратуразнаўства.
- •1.3. Метадалагічныя праблемы літаратуразнаўства
- •1.3.2. Спецыфіка літаратуразнаўчай метадалогіі
- •1.3.3. Галоўныя прынцыпы аналізу мастацкага твора
- •1.3.4. Асноўныя навуковыя школы
- •1.3.5. Літаратуразнаўчыя метады
- •1.3.6. Праблема цэласнага аналізу мастацкага твора
- •1.3.7. Навуковыя цэнтры па вывучэнні метадалагічных праблем літаратуразнаўства
- •2. Эстэтыка літаратуры
- •2.1. Агульнае і рознае ў мастацка-эстэтычным і навуковым пазнанні жыцця
- •2.1.1. Аб’ект, прадмет і змест мастацкага і навуковага пазнання
- •2.1.2. Сродак навуковага і мастацкага пазнання
- •2.1.3. Даўгавечнасць твораў навукі і мастацтва
- •2.1.4. Мэты і функцыі мастацка-эстэтычнага пазнання
- •2.2.1. Грамадскі воблік пісьменніка. Светапогляд мастака.
- •2.2.2. Ідэйнасць літаратуры.
- •2.2.3. Грамадзянскасць мастака.
- •2.2.4. Партыйнасць мастацтва.
- •2.2.5. Тэндэнцыйнасць у мастацтве.
- •2.2.6. Народнасць мастацтва.
- •2.2.7. Нацыянальнае і інтэрнацыянальнае ў мастацтве.
- •2.2.8. Мастацкасць літаратуры.
- •2.3. Літаратура як від мастацтва
- •2.3.1. Вытокі літаратуры
- •2.3.2. Літаратура і фальклор
- •2.3.3. Спецыфіка мастацтва
- •Каштоўнасці
- •2.3.4. Падзел мастацтва на віды
- •2.3.5. Сутнасць літаратуры
- •2.3.6. Нярэчыўнасць вобразаў у літаратуры. Славесная пластыка
- •2.3.7. Слова і вобраз
- •2.3.8. Пісьменнік як адзін з асноўных стваральнікаў, узбагачальнікаў і захавальнікаў “душы народа” – яго мовы
- •2.3.9. Літаратура і іншыя віды мастацтва
- •2.3.10. Месца літаратуры сярод розных відаў мастацтва
- •2.3.11. Пісьменнік як творчая асоба
- •2.3.12. Асаблівасці літаратурнага таленту і асноўныя формы яго рэалізацыі: паэзія, проза, драматургія
- •2.3.13. Віды літаратурнай дзейнасці:
- •2.3.14. Розныя формы слоўна-мастацкага выказвання:
- •2.3.115. Этапы творчага працэсу
- •3. Паэтыка
- •3.1. Паэтыка як навуковая дысцыпліна
- •3.1.1. Сутнасць паэтыкі.
- •3.1.2. Віды паэтыкі
- •3.2. Літаратурныя роды, віды, жанры
- •3.2.1. Мастацкая літаратура як сістэма
- •3.2.2. Лірыка
- •3.2.3. Драма
- •3. 2.4. Эпас
- •3.2.5. Ліра-эпас і іншыя міжродавыя ўтварэнні
- •3.3. Літаратурны твор як мастацкае цэлае. Змест
- •3.3.1. Паняцце пра літаратурны твор
- •3.3.2. Мастацкая рэальнасць і мастацкая умоўнасць
- •3.3.3. Катэгорыя аўтара
- •3.3.4. Змест і форма як кампаненты структуры мастацкага твора
- •Літаратура Даведачная літаратура
- •Ауэрбах, э. Мимесис / э. Ауэрбах. -- м., 1976.
- •1. Літаратуразнаўства як навука
- •1.1. Сістэма ведаў пра літаратуру
- •2. Эстэтыка літаратуры
- •3. Паэтыка
2.3.11. Пісьменнік як творчая асоба
Пісьменнік – аўтар мастацкіх твораў, літаратар-прафесіянал. У залежнасці ад роду і жанру літаратуры, якія выкарыстоўваюць пісьменнікі, сярод іх вылучаюць празаікаў, эпікаў, белетрыстаў (у тым ліку раманістаў, апавядальнікаў, навелістаў, нарысістаў, эсэістаў, памфлетыстаў, фельетаністаў), паэтаў, або лірыкаў, драматургаў (у тым ліку камедыёграфаў), сатырыкаў (у тым ліку гумарыстаў, байкапісцаў), публіцыстаў, перакладчыкаў, літаратурных крытыкаў, сцэнарыстаў (у тым ліку лібрэтыстаў, кінадраматургаў). У адрозненне ад графамана пісьменнік валодае спецыфічнымі прыроднымі літаратурнымі здольнасцямі, якія, дзякуючы няспыннай вучобе (знаёмству з творчасцю майстроў мастацкага слова, паглыбленню ведаў па гісторыі і тэорыі літаратуры, настойлівай літаратурнай практыцы), могуць узвысіцца да таленту. Талент – гэта вастрыня і арыгінальнасць светаўспрыняцця, глыбіня светаразумення, выдатнае валоданне моўнымі скарбамі, арсеналам паэтыкі, што ўвасабляецца ў высокім творчым майстэрстве пісьменніка. Найчасцей талент рэалізуе сябе ў адным ці некалькіх відах і жанрах літаратуры, значна радзей – ва ўсіх ці ў большасці. Унікальны прыклад шырыні таленту пісьменніка – У. Караткевіч, якога прырода надзяліла здольнасцямі ва ўсіх родах, відах і жанрах літаратуры (празаік, паэт, драматург, публіцыст, перакладчык, сцэнарыст, літаратурны крытык…). Часам літаратурныя здольнасці суседнічаюць са здольнасцямі ў іншых відах мастацтва. Так, У. Караткевіч добра маляваў, меў выдатны музычны слых і прыемны голас (барытон), валодаў артыстычнымі здольнасцямі (іграў асобныя эпізадычныя ролі ў фільмах па сваіх сцэнарыях, прыгожа выконваў мастацкія творы іншых пісьменнікаў. Характар, форма і шляхі рэалізацыі таленту пісьменніка, тое, як ён піша, залежаць ад многіх акалічнасцей. Усімі фізіялагічнымі, душэўнымі (псіхіка) і духоўнымі (свядомасць) момантамі творчай працы займаецца псіхалогія літаратурнай творчасці.
Літаратура не патрабуе наяўнасці пэўных фізіялагічных якасцей у пісьменніка. Напрыклад, не можа быць нямога драматычнага акцёра, але можа быць нямы пісьменнік. Жывапісец не можа тварыць, не валодаючы зрокам (выяўленчае мастацтва сляпых пры ўсёй сваёй спецыфічнасці ўсё ж адносіцца да паталогіі творчасці), а сляпыя паэты існуюць. Музыканту неабходны прыроджаны слых (Бетховен мог абыходзіцца без яго ў старасці толькі таму, што ў маладыя гады ў дасканаласці авалодаў музычным майстэрствам), а для пісьменніка і гэтае патрабаванне не з’яўляецца абавязковым. Аднак праблема здольнасцей мастака слова ніколькі не здымаецца гэтым з чаргі. Для пісьменніка “не абавязковы” маўленне, зрок, слых, аднак адсутнасць іх перашкаджае шырыні і багаццю яго дзейнасці. І справа тут не толькі ў гэтых элементарных фізіялагічных якасцях, але і ў паўнаце і багацці духоўных здольнасцей пісьменніка. Творчасць патрабуе ад яго іх мабілізацыі. Чым больш багата адораны пісьменнік, тым больш рознабакова ўласцівы яму псіхічныя здольнасці і тым больш атрымоўвае ад гэтага яго мастацкая творчасць. Агульная адоранасць выключна важная для паспяховай пісьменніцкай працы. Мастаку слова патрэбна шырокаразвітая здольнасць перажывання ўражанняў рэчаіснасці, уменне засвоіць гэты ўражанні і актыўна іх перапрацоўваць. Яму патрэбна моцная воля, якая дазволіць не аддавацца ва ўладу эмоцый, але падпарадкаваць іх пэўным мэтавым устаноўкам, ставіць свае перажыванні пад кантроль свядомасці, кіраваць імі. Пісьменніку неабходна і здольнасць ўважлівага назірання, якое выхоплівае ў рэчах і з’явах істотнае. “Літаратар, – пісаў Максім Горкі, – бачыць больш, таму што гэта яго прафесія”.
Безумоўны ўплыў на творчы працэс пісьменніка аказваюць сацыякультурныя, грамадска-палітычныя і матэрыяльныя чыннікі. Усялякая праца, у тым ліку і пісьменніцкая, заключае ў сабе грамадскія функцыі. “Паэт, – указваў В. Бялінскі, – перш за ўсё – чалавек, потым грамадзянін сваёй зямлі, сын свайго часу. Дух народа і часу на яго не могуць дзейнічаць меней, чым на іншых”. І ў той жа час паэт – гэта дзеяч літаратуры, які выконвае выключна важную ролю ў сферы чалавечай свядомасці. Па выразным азначэнні Дабралюбава, літаратура – “элемент грамадскага развіцця”, “язык, вочы і вушы грамадскага арганізму”. Толькі актыўны ўдзел у жыцці забяспечвае пісьменніку ўсебаковыя, глыбокія і перспектыўныя веды жыццёвых працэсаў.