
- •Уводзіны ў літаратуразнаўства
- •Літаратуразнаўства як навука. Эстэтыка літаратуры. Паэтыка.
- •Уводзіны
- •1. Літаратуразнаўства як навука
- •1.1. Сістэма ведаў пра літаратуру
- •1.1.1. Навука пра мастацкую літаратуру
- •1.1.2. Галоўныя галіны літаратуразнаўства
- •1.1.3. Дапаможныя галіны літаратуразнаўства.
- •1.1.4. Напрамкі сучаснага літаратуразнаўства
- •1.2. З гісторыі літаратуразнаўства
- •1.2.1. Замежнае літаратуразнаўства.
- •1.2.2. Расійскае літаратуразнаўства.
- •2.2.3. Беларускае літаратуразнаўства.
- •1.3. Метадалагічныя праблемы літаратуразнаўства
- •1.3.2. Спецыфіка літаратуразнаўчай метадалогіі
- •1.3.3. Галоўныя прынцыпы аналізу мастацкага твора
- •1.3.4. Асноўныя навуковыя школы
- •1.3.5. Літаратуразнаўчыя метады
- •1.3.6. Праблема цэласнага аналізу мастацкага твора
- •1.3.7. Навуковыя цэнтры па вывучэнні метадалагічных праблем літаратуразнаўства
- •2. Эстэтыка літаратуры
- •2.1. Агульнае і рознае ў мастацка-эстэтычным і навуковым пазнанні жыцця
- •2.1.1. Аб’ект, прадмет і змест мастацкага і навуковага пазнання
- •2.1.2. Сродак навуковага і мастацкага пазнання
- •2.1.3. Даўгавечнасць твораў навукі і мастацтва
- •2.1.4. Мэты і функцыі мастацка-эстэтычнага пазнання
- •2.2.1. Грамадскі воблік пісьменніка. Светапогляд мастака.
- •2.2.2. Ідэйнасць літаратуры.
- •2.2.3. Грамадзянскасць мастака.
- •2.2.4. Партыйнасць мастацтва.
- •2.2.5. Тэндэнцыйнасць у мастацтве.
- •2.2.6. Народнасць мастацтва.
- •2.2.7. Нацыянальнае і інтэрнацыянальнае ў мастацтве.
- •2.2.8. Мастацкасць літаратуры.
- •2.3. Літаратура як від мастацтва
- •2.3.1. Вытокі літаратуры
- •2.3.2. Літаратура і фальклор
- •2.3.3. Спецыфіка мастацтва
- •Каштоўнасці
- •2.3.4. Падзел мастацтва на віды
- •2.3.5. Сутнасць літаратуры
- •2.3.6. Нярэчыўнасць вобразаў у літаратуры. Славесная пластыка
- •2.3.7. Слова і вобраз
- •2.3.8. Пісьменнік як адзін з асноўных стваральнікаў, узбагачальнікаў і захавальнікаў “душы народа” – яго мовы
- •2.3.9. Літаратура і іншыя віды мастацтва
- •2.3.10. Месца літаратуры сярод розных відаў мастацтва
- •2.3.11. Пісьменнік як творчая асоба
- •2.3.12. Асаблівасці літаратурнага таленту і асноўныя формы яго рэалізацыі: паэзія, проза, драматургія
- •2.3.13. Віды літаратурнай дзейнасці:
- •2.3.14. Розныя формы слоўна-мастацкага выказвання:
- •2.3.115. Этапы творчага працэсу
- •3. Паэтыка
- •3.1. Паэтыка як навуковая дысцыпліна
- •3.1.1. Сутнасць паэтыкі.
- •3.1.2. Віды паэтыкі
- •3.2. Літаратурныя роды, віды, жанры
- •3.2.1. Мастацкая літаратура як сістэма
- •3.2.2. Лірыка
- •3.2.3. Драма
- •3. 2.4. Эпас
- •3.2.5. Ліра-эпас і іншыя міжродавыя ўтварэнні
- •3.3. Літаратурны твор як мастацкае цэлае. Змест
- •3.3.1. Паняцце пра літаратурны твор
- •3.3.2. Мастацкая рэальнасць і мастацкая умоўнасць
- •3.3.3. Катэгорыя аўтара
- •3.3.4. Змест і форма як кампаненты структуры мастацкага твора
- •Літаратура Даведачная літаратура
- •Ауэрбах, э. Мимесис / э. Ауэрбах. -- м., 1976.
- •1. Літаратуразнаўства як навука
- •1.1. Сістэма ведаў пра літаратуру
- •2. Эстэтыка літаратуры
- •3. Паэтыка
2.3.10. Месца літаратуры сярод розных відаў мастацтва
У розныя эпохі перавага аддавалася розным відам мастацтва: у антычнасці – скульптуры, у эпоху Адраджэння і ў XVII ст. – жывапісу, у часы Сярэдневеча, барока і ракако – архітэктуры, у эпоху рамантызму – музыцы, у XVІІІ і асабліва ХІХ стст. на авансцэну “выходзіць” літаратура. У процілегласць іерархічнаму ўзвышэнню нейкага аднаго віду мастацтва над ўсімі іншымі тэарэтыкі ХХ стагоддзя падкрэслівалі раўнапраўе форм мастацкай дзейнасці. Не выпадкова існуе словазлучэнне “сям’я муз”.
ХХ ст. (асабліва ў яго другой палове) азнаменавалася сур’ёзнымі зменамі ў адносінах паміж мастацтвамі. Узніклі і замацаваліся новыя формы, якія асновываліся на новых сродках масавай камунікацыі: з пісьмовым і друкаваным словам пачынае спаборнічаць маўленне, якое гучыць на радыё і тэлебачанні. У сувязі з гэтым з’явіліся канцэпцыі, якія датыкальна да першай паловы стагоддзя можна назваць “кінацэнтрычнымі”, а да другой – “тэлецэнтрычнымі”. Практыкі і тэарэтыкі кінаматацтва сцвярджалі, што ў мінулым слова мела гіпертрафіраване значэнне, а зараз людзі дзякуючы кінафільмам вучацца па-новаму бачыць свет; што чалавецтва пераходзіць ад паняційна-славеснай да візуальнай, відовішчнай культуры.
На думку М. Маклюэна (Канада), тэарэтыка тэлебачання, чалавецтва пераходзіць ад паняційна-ідэалагічнай да візуальнай і забаўляльнай культуры. Тэлебачанне атрымала вялікі ідэалагічны аўтарытэт: тэлеэкран уладарна навязвае гледачам погляд на свет. Калі ранней пазіцыі людзей вызначаліся традыцыяй і індывідуальнымі жаданнямі, а таму яны былі ўстойлівымі, то зараз, у эпоху тэлебачання, асабістая самасвядомасць выдаляецца: становіцца немагчымым займаць пэўную пазіцыю даўжэй, чым на імгненне; чалавецтва развітваецца з культурай індывідуальнай свядомасці і вяртаецца ў стадыю “калектыўнага несвядомага”, характэрнага для племяннога ладу. Пры гэтым, лічыць Маклюэн, у кнігі няма будучыні: звычка да чытання сябе зжывае, бо яна вельмі інтэлектуальная для эпохі тэлебачання.
У процілегласць крайнасцям і традыцыйнага літаратурацэнтрызму, і сучаснага тэлецэнтрызму, скажам, што літаратура ў наш час з’яўляецца першым сярод роўных відаў мастацтваў. Своеасаблівае лідэрства літаратуры звязана не толькі з яе ўласна эстэтычнымі ўласцівасцямі, таму што слова – усеагульная форма чалавечых зносін, а таксама з наступнымі крытэрыямі:
1) літаратура – такі інструмент, які найбольш чуйна ўлоўлівае стан маральнага здароўя нацыі, таму што гаворыць пра галоўнае для чалавека – пра яго душу;
2) літаратура здольная ставіць і вырашаць важныя грамадскія праблемы;
3) многія віды мастацтва заключаюць у сабе літаратурную аснову (кіно, тэатр, тэлебачанне);
4) літаратура дае іншым відам мастацтва свае сюжэты, вобразы, тэмы;
5) кніга – лепшы сябра: нягледзячы на ўсе сучасныя сродкі захоўвання і перанясення інфармацыі, зручнасць і даступнасць кнігі па-за канкурэнцыяй: не трэба задумвацца пра элементы сілкавання, каб “чытаць” на камп’ютэры, па электронных запісных кніжках і інш., ды і прыемны для слыху “шэпт старонак” пры электронным чытанні ўзнавіць складана;
5) літаратура заснавана на другой сігнальнай сістэме (звязана з мысленнем, свядомасцю, маўленнем), тады як усе астатнія віды мастацтваў – на першай (сігналы органаў пачуццяў).
Ні ў якім разе не прэтэндуючы на тое, каб стаць над іншымі відамі мастацтва і тым больш іх замяніць, мастацкая літаратура, такім чынам, займае ў культуры грамадства і чалавецтва асаблівае месца як нейкае адзінства ўласна мастацтва і інтэлектуальнай дзейнасці, блізкай да прац філосафаў, вучоных-гуманітарыяў, публіцыстаў.