Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Уводзіны ў літаратуразнаўства. Частка 1..doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
1.27 Mб
Скачать

2.3.7. Слова і вобраз

Зразумець дзеянне слова і, у прыватнасці, паэзіі можна толькі ў тым выпадку, калі мы зможам зразумець ўласцівасці самога слова.

Адносіны гаворачага да выкарыстоўваемых слоў двухбаковае. Па-першае, да значнай часткі гэтых слоў ён адносіцца амаль такім чынам, як дзіця, якое ўпершыню знаёміцца з іх гукамі і значэннем. Мы гаворым дзіцяці, указваючы на рэчы ці іх адлюстраванні: гэта хата, лес, соль, сыр. Дзіця па нашых указаннях, але самастойна складае сабе адпаведныя вобразы і паняцці. Мы спецыяльна ці неспецыяльна не дазваляем яму лічыць па-іншаму, ці назваць, напрыклад, хату лесам, соль сырам; але звычайна, нават пры жаданні, не можам растлумачыць, чаму соль не называецца сырам, і наадварот. Адзінае тлумачэнне: так кажуць, так гаворыцца здавён. Такім чынам, у гэтых выпадках пад уплывам падання (традыцыі) значэнне непасрэдна і неўсвядомлена прымыкае да гуку.

Па-другоае, да другой часткі слоў мы адносімся больш актыўна: выкарыстоўваем такія словы ў пераносным, вытворным сэнсе ці ўтвараем ад іх новыя, і аснова такога дзеяння будуць мець вынік. І тым больш яскравы, хаця б мы і не былі ў стане даць ім тлумачэнне. Напрыклад, калі мы кажам: я тут (ці ў гэтай справе, у гэтым коле думак) “дома”, ці “я тут (як) у лесе”, “чым далей у лес, тым больш дроў”, “колькі ваўка не кармі, ён усё роўна ў лес глядзіць”. У апошнім прыкладзе “у лес” значыць прыблізна тое ж, што “выгнаць”, ці у бок, супрацьлеглы хатняму, сяброўскаму, сімпатычнаму, і гэта значэнне адлюстравана, ці, кажучы псіхалагічным тэрмінам, прадстаўлена прыкметай, узятай са значэння “у лес”. Усялякае ўдачнае даследаванне этымалогіі неяскравага слова прыводзіць да адкрыцця ў ім такога ўяўлення, якое звязвае гэта слова са значэннем папярэдняга слова і гэтак далей у недасягальную глыбіню стагоддзяў.

Такое меркаванне прапанаваў знакаміты рускі славіст А. Патабня, які ў сваіх “Нататках па тэорыі славеснаснасці” сфармуляваў разуменне прыроды слова-вобраза. “Усялякае стварэнне новага слова тварае разам з новым значэннем і новае ўяўленне. Таму можна сказаць, што першапачаткова ўсялякае слова складаецца з трох элементаў: адзінства членападзельных гукаў, ці знешняга знака значэння; уяўлення, ці ўнутрага знака значэння, і самога значэння. Іншымі словамі, у наяўнасці знак значэння: як гук і як ўяўленне”. Гук і значэнне назаўсёды застаюцца абавязковымі ўмовамі існавання слова, а ўяўленне губляецца. Гэта тлумачыцца наступным: пры дапамозе слова здзяйсняецца пазнанне. Пазнанне ёсць сутыкненне разам пазнаваемага (Б) з раней пазнаным (А), параўнанне Б з А пры дапамозе прыкметы, агульнай і першаму і другому, узятай з А, прыкметы, якую мы абазначым а. Жыццё слова заключаецца ў яго выкарыстанні, ці ў прыцягненні да новых выпадкаў. Пры гэтым колькасць прыкмет Б павялічваецца і іх сувязь паміж сабой замацоўваецца; прыкмета, якая ўваходзіць у Б, напрыклад б’’, ужо прымыкае не непасрэдна да а і А, а праз б’, б’’. Такім чынам, а ў ліку прыкмет Б становіцца неістотнай. Гаворачы не зацікаўлены ва ўзнаўленні гэтага а, хутчэй наадварот, яно яму перашкаджае. Таму а ўсё радзей і радзей уваходзіць у свядомасць і, нарэшце, знікае, разам з чым Б, як спелы плод, які вырас з А, адрываецца ад яго і з дапамогай атрыманых ад іх уяўленняў б’, б’’, б’’’ становіцца асновай для ўтварэнняў В, Г і да т.п. Прыкладам можа служыць утварэнне шэрагу значэнняў защита (Б) ад щит (А).

Тое ж адбываецца з вобразам. Вобраз замяняе множнае, складанае, цяжкаўлоўнае па аддаленасці, неяскравасці нечым адносна адзінкавым ці простым, блізкім, пэўным, наглядным. Такім чынам, свет мастацтва складаецца з адносна малых і простых знакаў вялікага свету прыроды і чалавечага жыцця. У галіне паэзіі гэта мэта дасягаецца складанымі творамі ў сілу таго, што яна дасягаецца і асобным словам. З названых асаблівасцей слова вынікаюць такія яго рысы, як рытмічнасць, музычнасць, эўфанічная выразнасць, экспрэсіўнасць.