
- •Уводзіны ў літаратуразнаўства
- •Літаратуразнаўства як навука. Эстэтыка літаратуры. Паэтыка.
- •Уводзіны
- •1. Літаратуразнаўства як навука
- •1.1. Сістэма ведаў пра літаратуру
- •1.1.1. Навука пра мастацкую літаратуру
- •1.1.2. Галоўныя галіны літаратуразнаўства
- •1.1.3. Дапаможныя галіны літаратуразнаўства.
- •1.1.4. Напрамкі сучаснага літаратуразнаўства
- •1.2. З гісторыі літаратуразнаўства
- •1.2.1. Замежнае літаратуразнаўства.
- •1.2.2. Расійскае літаратуразнаўства.
- •2.2.3. Беларускае літаратуразнаўства.
- •1.3. Метадалагічныя праблемы літаратуразнаўства
- •1.3.2. Спецыфіка літаратуразнаўчай метадалогіі
- •1.3.3. Галоўныя прынцыпы аналізу мастацкага твора
- •1.3.4. Асноўныя навуковыя школы
- •1.3.5. Літаратуразнаўчыя метады
- •1.3.6. Праблема цэласнага аналізу мастацкага твора
- •1.3.7. Навуковыя цэнтры па вывучэнні метадалагічных праблем літаратуразнаўства
- •2. Эстэтыка літаратуры
- •2.1. Агульнае і рознае ў мастацка-эстэтычным і навуковым пазнанні жыцця
- •2.1.1. Аб’ект, прадмет і змест мастацкага і навуковага пазнання
- •2.1.2. Сродак навуковага і мастацкага пазнання
- •2.1.3. Даўгавечнасць твораў навукі і мастацтва
- •2.1.4. Мэты і функцыі мастацка-эстэтычнага пазнання
- •2.2.1. Грамадскі воблік пісьменніка. Светапогляд мастака.
- •2.2.2. Ідэйнасць літаратуры.
- •2.2.3. Грамадзянскасць мастака.
- •2.2.4. Партыйнасць мастацтва.
- •2.2.5. Тэндэнцыйнасць у мастацтве.
- •2.2.6. Народнасць мастацтва.
- •2.2.7. Нацыянальнае і інтэрнацыянальнае ў мастацтве.
- •2.2.8. Мастацкасць літаратуры.
- •2.3. Літаратура як від мастацтва
- •2.3.1. Вытокі літаратуры
- •2.3.2. Літаратура і фальклор
- •2.3.3. Спецыфіка мастацтва
- •Каштоўнасці
- •2.3.4. Падзел мастацтва на віды
- •2.3.5. Сутнасць літаратуры
- •2.3.6. Нярэчыўнасць вобразаў у літаратуры. Славесная пластыка
- •2.3.7. Слова і вобраз
- •2.3.8. Пісьменнік як адзін з асноўных стваральнікаў, узбагачальнікаў і захавальнікаў “душы народа” – яго мовы
- •2.3.9. Літаратура і іншыя віды мастацтва
- •2.3.10. Месца літаратуры сярод розных відаў мастацтва
- •2.3.11. Пісьменнік як творчая асоба
- •2.3.12. Асаблівасці літаратурнага таленту і асноўныя формы яго рэалізацыі: паэзія, проза, драматургія
- •2.3.13. Віды літаратурнай дзейнасці:
- •2.3.14. Розныя формы слоўна-мастацкага выказвання:
- •2.3.115. Этапы творчага працэсу
- •3. Паэтыка
- •3.1. Паэтыка як навуковая дысцыпліна
- •3.1.1. Сутнасць паэтыкі.
- •3.1.2. Віды паэтыкі
- •3.2. Літаратурныя роды, віды, жанры
- •3.2.1. Мастацкая літаратура як сістэма
- •3.2.2. Лірыка
- •3.2.3. Драма
- •3. 2.4. Эпас
- •3.2.5. Ліра-эпас і іншыя міжродавыя ўтварэнні
- •3.3. Літаратурны твор як мастацкае цэлае. Змест
- •3.3.1. Паняцце пра літаратурны твор
- •3.3.2. Мастацкая рэальнасць і мастацкая умоўнасць
- •3.3.3. Катэгорыя аўтара
- •3.3.4. Змест і форма як кампаненты структуры мастацкага твора
- •Літаратура Даведачная літаратура
- •Ауэрбах, э. Мимесис / э. Ауэрбах. -- м., 1976.
- •1. Літаратуразнаўства як навука
- •1.1. Сістэма ведаў пра літаратуру
- •2. Эстэтыка літаратуры
- •3. Паэтыка
2.3.5. Сутнасць літаратуры
Матэрыяльны носьбіт вобразнасці ў літаратуры – слова, якоя атрымала вуснае і пісьмовае ўвасабленне. У сувязі з гэтым літаратуру называюць мастацтвам слова. Паспрабуем даказаць гэта.
Мастацкая славеснасць шматпланавая. У яе складзе вылучаюць два бакі:
1) вымышленая прадметнасць, вобразы “неславеснай” рэальнасці;
2) уласна маўленчыя канструкцыі. Апошні аспект літаратуры прадстаўлены праз:
а) слова як сродак мадэлявання рэчаіснасці (= матэрыяльны носьбіт вобразнасці), як спосаб адлюстравання неславеснай рэальнасці;
б) слова як прадмет мадэлявання (некаму належаць выказванні і некага характарызуюць);
в) слова як аб’ект мадэлявання (уласна лексічныя сродкі мовы);
г) у адрозненне ад іншых выяўленчых (прадметных) і экспрэсіўных відаў мастацтваў, у літаратуры чалавек – істота, якая гаворыць (канкурэнцыю тут складаюць сінтэтычныя віды мастацтваў, якія заключаюць у сабе літаратурную аснову). У творах сустракаюцца выказванні персанажаў на філасофскія, рэлігійныя, палітычныя, гістарычныя тэмы. Дзякуючы такім выказванням, літаратура прама засвойвае працэсы мыслення людзей і іх эмоцыі, захоўвае іх духоўныя і інтэлектуальныя адносіны, што не дадзена “неславесным” мастацтвам.
2.3.6. Нярэчыўнасць вобразаў у літаратуры. Славесная пластыка
Спецыфіка выяўленчага (прадметнага) пачатку ў літаратуры прадвызначана тым, што слова з’яўляецца ўмоўным знакам, яно не падобнае на прадмет, які абазначае. Славесныя карціны, у адрозненне ад жывапісных, скульптурных, тэатральных, з’яўляюцца нярэчыўнымі. Іншымі словамі, у літаратуры прысутнічае выяўленчасць (прадметнасць), але няма прамой нагляднасці адлюстраванняў. Звяртаючыся да бачнай рэальнасці, пісьменнік можа даць толькі яе ўскоснае, апасродкаванае ўзнаўленне. Пісьменнікі звяртаюцца да нашага ўяўлення, а не да прамога ўспрыняцця.
Нярэчыўнасць слоўнай тканкі вызначае выяўленчае багацце літаратурных твораў. Тут, па словах Лесінга, вобразы “могуць знаходзіцца адзін каля аднаго ў велізарнай колькасці і разнастайнасці, не перашкаджаючы адзін аднаму, што не можа быць з рэальнымі рэчамі ці нават з із матэрыяльнымі ўзнаўленнямі”. Літаратура валодае бязмежна шырокімі выяўленчымі (інфарматыўнымі, пазнаваўчымі) магчымасцямі, таму што словам можна абазначыць усё, што знаходзіцца вакол чалавека. Так, Г. Гегель называў славеснасць “усеагульным мастацтвам, здольным у любой форме распрацоўваць і выказваць любы змест”.
З’яўляючыся нярэчыўнымі і пазбаўленымі нагляднасці, славесна-мастацкія вобразы разам з тым апелююць да зроку ўспрымальніка. Дадзены бок літаратураных твораў называецца славеснай пластыкай. Жывапісанне слова арганізуецца найбольш па законах успамінаў пра бачанае, чутае, аязальнае, абаняльнае. Адпаведна, у кожнага чытача ў свядомасці будуць намаляваны розныя інтэр’еры, партрэты персанажаў, пахі страў і інш., хаця апісаны яны будуць для ўсіх аднолькава, у залежнасці ад таго, які ўласны жыццёвы вопыт мае чытач. У гэтым сэнсе літаратура – “люстэрка другога жыцця” відочнай рэальнасці, а менавіта – знаходжання яе ў чалавечай свядомасці. Славеснымі творамі замацоўваюцца ў большай ступені суб’ектыўныя рэакцыі на прадметны свет, чым самі прадметы як непасрэдна бачныя.
Пластычнаму пачатку на працягу стагоддзяў надавалася ледзьве не вырашальнае значэнне. З часоў антычнасці паэзію нярэдка называлі “жывапісам, які гучыць” (а жывапіс – “нямой паэзіяй”). Як свайго рода “пераджывапіс”, у якасці сферы апісанняў бачнага свету, разумелася паэзія класіцыстамі ХVII–ХVIII стст. Тым не менш у літаратурных творах не менш значныя і непластычныя пачаткі вобразнасці: сфера псіхалогіі, думкі персанажаў, лірычных герояў, апаведачоў, якія ўвасабляюцца ў дыялогах і маналогах. З цягам часу менавіта гэты бок “прадметнасці” славеснага мастацтва ўсё больш высоўваўся на першы план. На памежжы ХІХ–ХХ стст. вучоныя прытрымліваліся меркавання Лесінга, які выступаў супраць эстэтыкі класіцызму: “Паэтычная карціна зусім не павінна абавязкова служыць матэрыялам для карціны мастака”.
Аднак жывапісанне словам сябе далёка не вычарпала. Аб гэтым сведчаць творы І.Буніна, У.Набокава, М.Прышвіна, Я.Брыля, І.Пташніква, Н.Муракамі і інш.