
- •Уводзіны ў літаратуразнаўства
- •Літаратуразнаўства як навука. Эстэтыка літаратуры. Паэтыка.
- •Уводзіны
- •1. Літаратуразнаўства як навука
- •1.1. Сістэма ведаў пра літаратуру
- •1.1.1. Навука пра мастацкую літаратуру
- •1.1.2. Галоўныя галіны літаратуразнаўства
- •1.1.3. Дапаможныя галіны літаратуразнаўства.
- •1.1.4. Напрамкі сучаснага літаратуразнаўства
- •1.2. З гісторыі літаратуразнаўства
- •1.2.1. Замежнае літаратуразнаўства.
- •1.2.2. Расійскае літаратуразнаўства.
- •2.2.3. Беларускае літаратуразнаўства.
- •1.3. Метадалагічныя праблемы літаратуразнаўства
- •1.3.2. Спецыфіка літаратуразнаўчай метадалогіі
- •1.3.3. Галоўныя прынцыпы аналізу мастацкага твора
- •1.3.4. Асноўныя навуковыя школы
- •1.3.5. Літаратуразнаўчыя метады
- •1.3.6. Праблема цэласнага аналізу мастацкага твора
- •1.3.7. Навуковыя цэнтры па вывучэнні метадалагічных праблем літаратуразнаўства
- •2. Эстэтыка літаратуры
- •2.1. Агульнае і рознае ў мастацка-эстэтычным і навуковым пазнанні жыцця
- •2.1.1. Аб’ект, прадмет і змест мастацкага і навуковага пазнання
- •2.1.2. Сродак навуковага і мастацкага пазнання
- •2.1.3. Даўгавечнасць твораў навукі і мастацтва
- •2.1.4. Мэты і функцыі мастацка-эстэтычнага пазнання
- •2.2.1. Грамадскі воблік пісьменніка. Светапогляд мастака.
- •2.2.2. Ідэйнасць літаратуры.
- •2.2.3. Грамадзянскасць мастака.
- •2.2.4. Партыйнасць мастацтва.
- •2.2.5. Тэндэнцыйнасць у мастацтве.
- •2.2.6. Народнасць мастацтва.
- •2.2.7. Нацыянальнае і інтэрнацыянальнае ў мастацтве.
- •2.2.8. Мастацкасць літаратуры.
- •2.3. Літаратура як від мастацтва
- •2.3.1. Вытокі літаратуры
- •2.3.2. Літаратура і фальклор
- •2.3.3. Спецыфіка мастацтва
- •Каштоўнасці
- •2.3.4. Падзел мастацтва на віды
- •2.3.5. Сутнасць літаратуры
- •2.3.6. Нярэчыўнасць вобразаў у літаратуры. Славесная пластыка
- •2.3.7. Слова і вобраз
- •2.3.8. Пісьменнік як адзін з асноўных стваральнікаў, узбагачальнікаў і захавальнікаў “душы народа” – яго мовы
- •2.3.9. Літаратура і іншыя віды мастацтва
- •2.3.10. Месца літаратуры сярод розных відаў мастацтва
- •2.3.11. Пісьменнік як творчая асоба
- •2.3.12. Асаблівасці літаратурнага таленту і асноўныя формы яго рэалізацыі: паэзія, проза, драматургія
- •2.3.13. Віды літаратурнай дзейнасці:
- •2.3.14. Розныя формы слоўна-мастацкага выказвання:
- •2.3.115. Этапы творчага працэсу
- •3. Паэтыка
- •3.1. Паэтыка як навуковая дысцыпліна
- •3.1.1. Сутнасць паэтыкі.
- •3.1.2. Віды паэтыкі
- •3.2. Літаратурныя роды, віды, жанры
- •3.2.1. Мастацкая літаратура як сістэма
- •3.2.2. Лірыка
- •3.2.3. Драма
- •3. 2.4. Эпас
- •3.2.5. Ліра-эпас і іншыя міжродавыя ўтварэнні
- •3.3. Літаратурны твор як мастацкае цэлае. Змест
- •3.3.1. Паняцце пра літаратурны твор
- •3.3.2. Мастацкая рэальнасць і мастацкая умоўнасць
- •3.3.3. Катэгорыя аўтара
- •3.3.4. Змест і форма як кампаненты структуры мастацкага твора
- •Літаратура Даведачная літаратура
- •Ауэрбах, э. Мимесис / э. Ауэрбах. -- м., 1976.
- •1. Літаратуразнаўства як навука
- •1.1. Сістэма ведаў пра літаратуру
- •2. Эстэтыка літаратуры
- •3. Паэтыка
Каштоўнасці
Прыродныя каштоўнасці – гэта рэкі, азёры, паветра, карысныя выкапні, горы і г.д.
Культурныя – гэта ўсё тое, што было створана чалавекам, а не прыродай. Да матэрыяльных культурных каштоўнасцей адносяць і звычайныя прадметы, якія ствараюцца для патрэб людзей, і творы мастацтва (з улікам мастацкай функцыі). Духоўныя культурныя каштоўнасці – гэта катэгорыі ўяўляемыя: напрыклад, дабрыня, спачуванне, любоў, прыгажосць, усе катэгорыі маральнасці.
4). Мастацкасць у шырокім сэнсе як катэгорыя, якая выражаецца праз:
а) уключанасць твора ў сферу мастацтва;
б) паслядоўнае і яскравае раскрыццё ў творы рыс і асаблівасцей мастацтва. Мастацкасць прысутнічае там, дзе аўтар поўнасцю раскрыў свой талент, вырашыў творчыя задачы, пазітыўна значымыя для культуры дадзенага народа і ўсяго чалавецтва.
2.3.4. Падзел мастацтва на віды
Падзел мастацтваў на віды адбываецца на аснове элементарных, фармальных прыкмет твораў. У свой час Арыстоцель казаў, што “творы мастацтва адрозніваюцца сродкамі пераймання”. Межы паміж відамі мастацтва вызначаюцца формамі, спосабамі мастацкага выражэння (у слове, у бачных адлюстраваннях, у гуках і інш.). Іншымі словамі, матэрыяльны носьбіт вобразнасці ў кожнага віда мастацтва свой, спецыфічны. У адпаведнасці з гэтым крытэрыем – паводле сродку вобразнага пазнання (мадэлявання) рэчаіснасці – жывапіс разглядаюць як мастацтва фарбы і ліній, скульптуру, архітэктуру, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва – як мастацтвы матэрыялу – так званыя рэчыўныя мастацтвы, музыку – як мастацтва гуку, літаратуру – як мастацтва слова, пантаміму і харэаграфію – як мастацтва рухаў. Выдзялюць сінтэтыныя віды мастацтва: кіно, тэатр – як мастацтвы слова, руху, гуку і інш.
Паводле прыкметы сувязі з рэчаіснасцю мастацтвы падзяляюцца на выяўленчыя (літаратура, скульптура, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, жывапіс маюць прадметны характар, паколькі адлюстроўваюць прамыя сувязі з рэчаіснасцю: тут мадэлююцца персанажы, падзеі, прадметы, настроі і г.д.), экспрэсіўныя (непрадметныя: музыка, пантаміма, харэаграфія, архітэктура, абстрактны жывапіс мадэлююць агульны характар перажывання па-за яго прамых сувязей з рэчаіснасцю) і сінтэтычныя (кіно, тэатр аб’ядноўваюць абодва аспекты – прадметнасці і экспрэсіі).
Паводле суаднесенасці ў часе і прасторы вылучаюць мастацтвы прасторавыя (жывапіс, графіка, скульптура, архітэктура, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва), часавыя (літаратура, музыка, харэаграфія) і прасторава-часавыя (тэатр, кіно, цырк, тэлебачанне).
З другой паловы ХХ стагоддзя, дзякуючы развіццю тэхнікі, з традыцыйнымі і сінтэтычным відамі мастацтва пачынае канкурыраваць тэлебачанне. Блакітны экран уладарна захоплівае сваімі здабыткамі глядацкую аўдыторыю, і ўжо ў канцы ХХ стагоддзя тэарэтыкі мастацтвазнаўства прызнаюць за ім права называцца тэлевізійным мастацтвам. У гэтым плане відавочныя сувязі мастацтва з асобнымі відамі спорту (фігурнае катанне, сінхроннае плаванне, мастацкая гімнастыка і інш.), цыркавымі прадстаўленнямі, рэлігійнымі песнапевамі, дзяржаўна-палітычнымі відовішчамі (афіцыйныя парады, карнавальныя шэсці і інш.). Ва ўсіх названых відах немастацтваў ляжыць вызначальная рыса мастацтва – наяўнасць творчага, стваральнага пачатку, памножаная на функцыянальнасць дзеля дасягнення пэўнай мэты з дапамогай выкарыстання здабыткаў традыцыйных і сінтэтычных відаў мастацтваў.