
- •Уводзіны ў літаратуразнаўства
- •Літаратуразнаўства як навука. Эстэтыка літаратуры. Паэтыка.
- •Уводзіны
- •1. Літаратуразнаўства як навука
- •1.1. Сістэма ведаў пра літаратуру
- •1.1.1. Навука пра мастацкую літаратуру
- •1.1.2. Галоўныя галіны літаратуразнаўства
- •1.1.3. Дапаможныя галіны літаратуразнаўства.
- •1.1.4. Напрамкі сучаснага літаратуразнаўства
- •1.2. З гісторыі літаратуразнаўства
- •1.2.1. Замежнае літаратуразнаўства.
- •1.2.2. Расійскае літаратуразнаўства.
- •2.2.3. Беларускае літаратуразнаўства.
- •1.3. Метадалагічныя праблемы літаратуразнаўства
- •1.3.2. Спецыфіка літаратуразнаўчай метадалогіі
- •1.3.3. Галоўныя прынцыпы аналізу мастацкага твора
- •1.3.4. Асноўныя навуковыя школы
- •1.3.5. Літаратуразнаўчыя метады
- •1.3.6. Праблема цэласнага аналізу мастацкага твора
- •1.3.7. Навуковыя цэнтры па вывучэнні метадалагічных праблем літаратуразнаўства
- •2. Эстэтыка літаратуры
- •2.1. Агульнае і рознае ў мастацка-эстэтычным і навуковым пазнанні жыцця
- •2.1.1. Аб’ект, прадмет і змест мастацкага і навуковага пазнання
- •2.1.2. Сродак навуковага і мастацкага пазнання
- •2.1.3. Даўгавечнасць твораў навукі і мастацтва
- •2.1.4. Мэты і функцыі мастацка-эстэтычнага пазнання
- •2.2.1. Грамадскі воблік пісьменніка. Светапогляд мастака.
- •2.2.2. Ідэйнасць літаратуры.
- •2.2.3. Грамадзянскасць мастака.
- •2.2.4. Партыйнасць мастацтва.
- •2.2.5. Тэндэнцыйнасць у мастацтве.
- •2.2.6. Народнасць мастацтва.
- •2.2.7. Нацыянальнае і інтэрнацыянальнае ў мастацтве.
- •2.2.8. Мастацкасць літаратуры.
- •2.3. Літаратура як від мастацтва
- •2.3.1. Вытокі літаратуры
- •2.3.2. Літаратура і фальклор
- •2.3.3. Спецыфіка мастацтва
- •Каштоўнасці
- •2.3.4. Падзел мастацтва на віды
- •2.3.5. Сутнасць літаратуры
- •2.3.6. Нярэчыўнасць вобразаў у літаратуры. Славесная пластыка
- •2.3.7. Слова і вобраз
- •2.3.8. Пісьменнік як адзін з асноўных стваральнікаў, узбагачальнікаў і захавальнікаў “душы народа” – яго мовы
- •2.3.9. Літаратура і іншыя віды мастацтва
- •2.3.10. Месца літаратуры сярод розных відаў мастацтва
- •2.3.11. Пісьменнік як творчая асоба
- •2.3.12. Асаблівасці літаратурнага таленту і асноўныя формы яго рэалізацыі: паэзія, проза, драматургія
- •2.3.13. Віды літаратурнай дзейнасці:
- •2.3.14. Розныя формы слоўна-мастацкага выказвання:
- •2.3.115. Этапы творчага працэсу
- •3. Паэтыка
- •3.1. Паэтыка як навуковая дысцыпліна
- •3.1.1. Сутнасць паэтыкі.
- •3.1.2. Віды паэтыкі
- •3.2. Літаратурныя роды, віды, жанры
- •3.2.1. Мастацкая літаратура як сістэма
- •3.2.2. Лірыка
- •3.2.3. Драма
- •3. 2.4. Эпас
- •3.2.5. Ліра-эпас і іншыя міжродавыя ўтварэнні
- •3.3. Літаратурны твор як мастацкае цэлае. Змест
- •3.3.1. Паняцце пра літаратурны твор
- •3.3.2. Мастацкая рэальнасць і мастацкая умоўнасць
- •3.3.3. Катэгорыя аўтара
- •3.3.4. Змест і форма як кампаненты структуры мастацкага твора
- •Літаратура Даведачная літаратура
- •Ауэрбах, э. Мимесис / э. Ауэрбах. -- м., 1976.
- •1. Літаратуразнаўства як навука
- •1.1. Сістэма ведаў пра літаратуру
- •2. Эстэтыка літаратуры
- •3. Паэтыка
2.2.8. Мастацкасць літаратуры.
Што такое мастацкасць? Як адрозніць высокамастацкі літаратурны твор ад нізкапробнага, халтурнага, графаманскага? Ці ёсць у мастацкасці аб’ектыўныя крытэрыі? Гэтыя пытанні пастаўлены даўно, яны і сёння актуальныя. Мастацкасць літаратурнага твора трактуецца ў літаратуразнаўстве досыць шырока. Яна можа абазначаць і проста далучанасць твора да сферы мастацтва, і як праяўленне высокага майстэрства, таленту ў абмалёўцы падзей і пачуццяў пісьменнікам, паказчык іх дасканаласці. Высокамастацкі твор заўсёды гарманічна спалучае ў сабе інфармацыйнасць і эмацыянальнасць, вызначаецца арганічным адзінствам формы і зместу. Прыгажосць, ісціна, дабро – тры састаўныя часткі мастацкасці. Рускі філосаф А. Лосеў звязваў паняцце мастацкасці з наяўнасцю глыбока і ўсебакова раскрытага вобраза: “Усялякі сапраўды мастацкі вобраз ніколі не разумеецца намі як рацыянальная сума якіх-небудзь дыскрэтных прыкмет, а як штосьці жывое, з глыбіні чаго б’е неўтаймаваная крыніца і чаго мы не можам адразу ахапіць сваімі рацыянальнымі метадамі. Мастацкае ёсць тое, на што ніколі нельга наглядзецца, колькі б мы на яго ні глядзелі. А гэта значыць, як бы глыбока мы не ўспрымалі мастацкі вобраз, у ім заўсёды застаецца штосьці незразумелае і невычэрпнае, хвалюючае нас кожны раз, як толькі мы ўспрымаем гэты вобраз”.
Яшчэ адной важнай прыкметай мастацкасці літаратурнага твора з’яўляецца дасканаласць яго формы, гарманічнасць пабудовы, а таксама выдатнае валоданне пісьменнікам мовай. Не абмінаюць даследчыкі пры вызначэнні мастацкасці і такога паняцця, як стыль, разумеючы яго як сукупнасць усіх складнікаў, што ўплываюць на эстэтычную якасць твора. А яшчэ зноў даводзіцца вяртацца да ідэйнасці, як да стрыжня, на якім трымаецца мастацтва. Яшчэ Чарнышэўскі звярнуў увагу на сувязь паміж ідэйнасцю і мастацкасцю: ”Толькі твор, у якім увасоблена ісціная ідэя, бывае мастацкім, калі форма дасканала адпавядае ідэі. Для рашэння апошняга пытання патрэбна паглядзець, ці сапраўды усе часткі і падрабязнасці выцякаюць з асноўнай яго ідэі. Якой бы мудрагелістай або прыгожай ні была сама па сабе вядомая падрабязнасць – сцэна, характар, эпізод, – але калі яны не служаць паўнейшаму выяўленню асноўнай ідэі твора, яна шкодзіць яго мастацкасці”.
Сапраўды мастацкі твор – гарманічны, у ім усё зладжана, усё да месца. Бывае часам цяжка, а то і немагчыма апісаць, у чым праяўляецца яго дасканаласць, хараство. Не заўсёды вытлумачальнай бывае і немастацкасць. Асабліва тады, калі знешне ў творы ўсё выглядае прыстойна, калі нібыта вытрыманы ўсе асаблівасці формы і зместу, але няма душы, няма нечага таго, што даступна толькі таленту або генію. Спрактыкаванаму літаратурнаму рэдактару, крытыку лёгка растлумачыць пачынаючаму паэту, у чым недахопы яго вершаў, адзначыўшы пэўныя агрэхі: парушэнне рытму, няўдалыя рыфмы, неадпаведнасць ва ўжыванні слоў, але часам немагчыма растлумачыць графаману, чаму напісанае ім далёкае ад мастацтва, калі ён досыць удала скапіраваў ўзоры нейкай творчасці, але не ўдыхнуў у сваю падробку той божай іскры, якая запальвае агонь мастацкасці. Не проста і масаваму чытачу разабрацца ў масе кніг, якія сёння прапануе рынак, зарыентавацца ў сваім выбары. Тут павінен даць падказку вопыт выхавання, жыццёвы вопыт. Вопыт чытання набываецца не адразу.
Умець адрозніць сапраўды мастацкі твор ад імітацыі мастацтва, падробкі пад яго, як ніколі важна сёння, калі назіраецца абвальная дэградацыя літаратуры, зніжэнне эстэтычных крытэрыяў, адмова ад высокіх ідэалаў у імя пагоні за хвіліннай выгодай, лёгкай славай, імклівым узбагачэннем. Масавая літаратура, якая дамінуе цяпер на кніжным рынку ва ўсім свеце, здольная дэвальваваць у свядомасці чытача высокія эстэтычныя крытэрыі ацэнкі мастацкага твора. Але трэба спадзявацца, што не яна, а сапраўды высокамастацкія, дасканалыя творы будуць арыенцірам для тых, хто хоча атрымаць ад чытання сапраўдную асалоду.
Пытанні для самаправеркі:
Як грамадства ўплывае на фармаванне светапогляду пісьменніка?
Як вы разумееце паняцце “мастацкая ідэя”?
Які змест укладваецца ў паняцце “грамадзянскасць”?
Чаму пытанні грамадзянскасці і партыйнасці з’яўляюцца сёння актуальнымі?
Раскрыйце змест паняцця “народнасць”.
Што вызначае нацыянальную своеасаблівасць літаратуры?
4. Вызначце паняцце “мастацкасць літаратурнага твора”.