
- •Уводзіны ў літаратуразнаўства
- •Літаратуразнаўства як навука. Эстэтыка літаратуры. Паэтыка.
- •Уводзіны
- •1. Літаратуразнаўства як навука
- •1.1. Сістэма ведаў пра літаратуру
- •1.1.1. Навука пра мастацкую літаратуру
- •1.1.2. Галоўныя галіны літаратуразнаўства
- •1.1.3. Дапаможныя галіны літаратуразнаўства.
- •1.1.4. Напрамкі сучаснага літаратуразнаўства
- •1.2. З гісторыі літаратуразнаўства
- •1.2.1. Замежнае літаратуразнаўства.
- •1.2.2. Расійскае літаратуразнаўства.
- •2.2.3. Беларускае літаратуразнаўства.
- •1.3. Метадалагічныя праблемы літаратуразнаўства
- •1.3.2. Спецыфіка літаратуразнаўчай метадалогіі
- •1.3.3. Галоўныя прынцыпы аналізу мастацкага твора
- •1.3.4. Асноўныя навуковыя школы
- •1.3.5. Літаратуразнаўчыя метады
- •1.3.6. Праблема цэласнага аналізу мастацкага твора
- •1.3.7. Навуковыя цэнтры па вывучэнні метадалагічных праблем літаратуразнаўства
- •2. Эстэтыка літаратуры
- •2.1. Агульнае і рознае ў мастацка-эстэтычным і навуковым пазнанні жыцця
- •2.1.1. Аб’ект, прадмет і змест мастацкага і навуковага пазнання
- •2.1.2. Сродак навуковага і мастацкага пазнання
- •2.1.3. Даўгавечнасць твораў навукі і мастацтва
- •2.1.4. Мэты і функцыі мастацка-эстэтычнага пазнання
- •2.2.1. Грамадскі воблік пісьменніка. Светапогляд мастака.
- •2.2.2. Ідэйнасць літаратуры.
- •2.2.3. Грамадзянскасць мастака.
- •2.2.4. Партыйнасць мастацтва.
- •2.2.5. Тэндэнцыйнасць у мастацтве.
- •2.2.6. Народнасць мастацтва.
- •2.2.7. Нацыянальнае і інтэрнацыянальнае ў мастацтве.
- •2.2.8. Мастацкасць літаратуры.
- •2.3. Літаратура як від мастацтва
- •2.3.1. Вытокі літаратуры
- •2.3.2. Літаратура і фальклор
- •2.3.3. Спецыфіка мастацтва
- •Каштоўнасці
- •2.3.4. Падзел мастацтва на віды
- •2.3.5. Сутнасць літаратуры
- •2.3.6. Нярэчыўнасць вобразаў у літаратуры. Славесная пластыка
- •2.3.7. Слова і вобраз
- •2.3.8. Пісьменнік як адзін з асноўных стваральнікаў, узбагачальнікаў і захавальнікаў “душы народа” – яго мовы
- •2.3.9. Літаратура і іншыя віды мастацтва
- •2.3.10. Месца літаратуры сярод розных відаў мастацтва
- •2.3.11. Пісьменнік як творчая асоба
- •2.3.12. Асаблівасці літаратурнага таленту і асноўныя формы яго рэалізацыі: паэзія, проза, драматургія
- •2.3.13. Віды літаратурнай дзейнасці:
- •2.3.14. Розныя формы слоўна-мастацкага выказвання:
- •2.3.115. Этапы творчага працэсу
- •3. Паэтыка
- •3.1. Паэтыка як навуковая дысцыпліна
- •3.1.1. Сутнасць паэтыкі.
- •3.1.2. Віды паэтыкі
- •3.2. Літаратурныя роды, віды, жанры
- •3.2.1. Мастацкая літаратура як сістэма
- •3.2.2. Лірыка
- •3.2.3. Драма
- •3. 2.4. Эпас
- •3.2.5. Ліра-эпас і іншыя міжродавыя ўтварэнні
- •3.3. Літаратурны твор як мастацкае цэлае. Змест
- •3.3.1. Паняцце пра літаратурны твор
- •3.3.2. Мастацкая рэальнасць і мастацкая умоўнасць
- •3.3.3. Катэгорыя аўтара
- •3.3.4. Змест і форма як кампаненты структуры мастацкага твора
- •Літаратура Даведачная літаратура
- •Ауэрбах, э. Мимесис / э. Ауэрбах. -- м., 1976.
- •1. Літаратуразнаўства як навука
- •1.1. Сістэма ведаў пра літаратуру
- •2. Эстэтыка літаратуры
- •3. Паэтыка
Уводзіны ў літаратуразнаўства
У двух частках
Пад рэдакцыяй прафесара В.П.Рагойшы
Частка 1
Літаратуразнаўства як навука. Эстэтыка літаратуры. Паэтыка.
Дапушчана
Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь
у якасці вучэбнага дапаможніка для студэнтаў
філалагічных спецыяльнасцей устаноў,
якія забяспечваюць атрыманне
вышэйшай адукацыі
Мінск
БДУ
2009
УДК
ББК
У
А ў т а р ы:
В. П. Рагойша (Уводзіны; 1.1. Сістэма ведаў пра літаратуру; 2.1. Агульнае і рознае ў мастацка-эстэтычным і навуковым пазнанні жыцця; 3.1. Паэтыка як навуковая дысцыпліна; 3.2. Літаратурныя роды, віды, жанры);
М. П. Кенька (1.2. З гісторыі літаратуразнаўства; 2.2. Мастацтва і грамадскае жыццё);
Т. А. Марозава (1.3 Метадалагічныя праблемы літаратуразнаўства; 2.3. Літаратура як від мастацтва; 3.3. Літаратурны твор як мастацкае цэлае. Змест і форма; 3.4. Змест твора і яго кампаненты).
Р э ц э н з е н т ы:
доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык аддзела тэорыі літаратуры Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі М. А. Тычына;
кафедра рускай і замежнай літаратур Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка (загадчык – доктар філалагічных навук, прафесар Т. Я. Камароўская).
Уводзіны ў літаратуразнаўства: вучэб. дапам.: у 2 ч. / пад рэд. праф. В. П. Рагойшы. – Ч. 1: Літаратуразнаўства як навука. Эстэтыка літаратуры. Паэтыка. – Мінск: БДУ, 2009.
ISBN
Мэта вучэбнага дапаможніка – дапамагчы студэнтам засвоіць асновы тэорыі літаратуры: сутнасць асноўных і дапаможных літаратуразнаўчых дысцыплін, комплекс адпаведных паняццяў, катэгорый, дэфініцый па эстэтыцы і паэтыцы літаратуры ў іх сістэмнай узаемасувязі.
Адрасаваны студэнтам вышэйшых навучальных устаноў гуманітарных спецыяльнасцей, якія вывучаюць курс “Уводзіны ў літаратуразнаўтва”.
УДК
ББК
© Рагойша В. П., Кенька М. П.,
Марозава Т. А.
© БДУ, 2009
ISBN
ISBN
Уводзіны
Вучэбны прадмет “Уводзіны ў літаратуразнаўства” вывучаецца на першых курсах усіх універсітэтаў Беларусі згодна з зацверджанымі Міністэрствам адукацыі РБ “Адукацыйнымі стандартамі” па філалагічных спецыяльнасцях. Дадзены вучэбны дапаможнік раскрывае ўсе наступныя палажэнні стандарту: “Літаратуразнаўства як навука. Асноўныя і дапаможныя дысцыпліны літаратуразнаўства. Метадалогія літаратуразнаўства. Спецыфічныя ўласцівасці мастацкай літаратуры. Літаратурны твор як мастацкае цэлае. Літаратурны працэс”. Напісаны ён у адпаведнасці з палажэннямі вучэбнай праграмы для вышэйшых навучальных устаноў рэспублікі па “Уводзінах у літаратуразнаўства” па спецыяльнасцях 1-21 05 01 “Беларуская філалогія”, 1-21 05 02 “Руская філалогія”, 1-21 05 04 “Славянская філалогія”, 1-21 05 05 “Класічная філалогія”, 1-21 05 06 “Рамана-германская філалогія”, 1-21 05 07 “Усходняя філалогія”, зацверджанай вучэбна-метадычным аб’яднаннем ВНУ РБ па гуманітарнай адукацыі 25.09.2006 г. (Рэгістрацыйны № ТД-ДГ. 028/тып.)1.
Студэнты-першакурснікі валодаюць атрыманымі яшчэ ў сярэдняй школе пэўнымі пазнаннямі па гісторыі літаратуры, найперш беларускай і рускай, часткова -- замежнай. Разам з тым у сярэдняй школе вучні знаёмяцца і з асобнымі паняццямі па тэорыі літаратуры. Ва універсітэце, дзякуючы “Уводзінам у літаратуразнаўства”, адбываецца значнае паглыбленне і пашырэнне тэарэтыка-літаратурных ведаў і – што не менш важна – іх сістэматызацыя. Матэрыялы вучэбнага дапаможніка скіраваны на тое, каб, абапіраючыся на ранейшыя пазнанні, некалькі ўдакладніць і пераасэнсаваць асобныя палажэнні і катэгорыі або, наадварот, вярнуць ім першапачатковае тлумачэнне. Пры гэтым некаторыя літаратуразнаўчыя паняцці падаюцца ў новай інтэрпрэтацыі, у адпаведнасці з дасягненнямі сучаснай навукі пра мастацкую літаратуру.
“Уводзіны ў літаратуразнаўства” раскрываюць перад студэнтамі ўвесь спектр галоўных і дапаможных літаратуразнаўчых дысцыплін (гісторыя літаратуры, тэорыя літаратуры, літаратурная крытыка, тэксталогія, гісторыяграфія, архівазнаўства, літаратурнае краязнаўства і інш.). Атрыманыя веды пасадзейнічаюць больш глыбокаму і арганічнаму засваенню курсаў гісторый айчыннай і замежных літаратур, вывучэнне якіх пачынаецца на тым жа першым курсе (антычная літаратура, старажытныя беларуская літаратура, старажытная руская літаратура). Разам з тым “Уводзіны ў літаратуразнаўства” – своеасаблівы трамплін да дысцыпліны “Тэорыя літаратуры”, што вывучаецца на чацвёртых курсах філфакаў і выразна арыентаваны на дыскусійныя праблемы тэорыі літаратуры і літаратуразнаўчай метадалогіі. “Тэорыя літаратуры” – у значнай ступені ўжо аўтарскі курс. І таму дадзены вучэбны дапаможнік, змяшчаючы неабходныя тыпавыя палажэнні, не імкнецца набыць жорсткі імператыўны характар. Тым больш, што літаратуразнаўчая тэрміналогія змяняецца не толькі з часам, але і валодае неадназначнасцю ў розных навуковых школах.
Вучэбны дапаможнік мае таксама на мэце дапамогу студэнтам у авалоданні асноўнымі прынцыпамі аналізу літаратурнага твора ў яго мастацкай цэласнасці і своеасаблівасці, што спатрэбіцца навучэнцам філфакаў ужо на другім курсе – пры напісанні курсавых работ па літаратуры. Спатрэбіцца і пазней, пад час працы над семінарскімі і дыпломнымі праектамі. Урэшце, глыбокія тэарэтыка-літаратурныя веды як нельга лепш прыдадуцца для педагагічнай, навуковай, рэдактарскай і літаратурна-крытычнай дзейнасці спецыяліста-філолага.
Разам з тым вучэбны дапаможнік можа быць карысны не толькі для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей, але і сумежных гуманітарных прафесій. У прыватнасці, невялікі курс “Асновы тэорыі літаратуры” чытаецца будучым журналістам. Урэшце, так званы масавы чытач таксама можа знайсці тут нямала цікавага для сябе.
Трэба улічыць, што “Уводзіны ў літаратуразнаўства” – вучэбны дапаможнік, а не слоўнік-даведнік літаратуразнаўчых паняццяў. Большасць тэрмінаў і паняццяў, якія выкарыстоўваюцца ў ім, павінны быць вядомыя студэнтам-першакурснікам яшчэ з сярэдняй школы. Некаторыя з іх растлумачваюцца пры характарыстыцы тых або іншых літаратуразнаўчых з’яў. Разам з тым усё гэта не адмяняе патрэбу ў карыстанні неабходнай даведачнай літаратурай (спецыяльныя слоўнікі і энцыклапедыі). Асноўныя з літаратуразнаўчых даведнікаў указаны ў канцы вучэбнага дапаможніка ў “Спісе літаратуры”, якой карысталіся аўтары дадзенага выдання пры яго падрыхтоўцы.