Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпора беляз.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
101.38 Кб
Скачать

24. Функцыянальныя стылі беларускай мовы.Стылістычныя разрады лексікі.

Функцыянальны стыль — разнавіднасць мовы, якая абслугоўвае пэўную сферу чалавечай дзейнасці: навуку, мастацтва, палітыку, дзелавыя і паўсядзённыя зносіны. Функцыянальныя стылі характарызуюцца формай (вусная, пісьмовая, дыялагічная, маналагічная), мэтай (паведамленне, просьба, загад) і ўмовамі зносін (узрост, характар узаемаадносін субяседнікаў). Вылучаюць наступныя стылі: афіцыйна-дзелавы, навуковы, публіцыстычны, мастацкі і гутарковы. Усе моўныя стылі, акрамя гутарковага, кніжныя. Гутарковы з'яўляецца стылем вуснай мовы. Стылістычныя разрады лексікі. Усе словы сучаснай беларускай мовы падзяляюцца паводле стылістычнай характарыстыкі на нейтральный і стылістычна афарбаваныя. Пераважаюць нейтральныя словы, яны толькі называюць прадметы, паняцці і з'явы, не ацэньваючы іх. Нейтральныя словы ў слоўніках спецыяльнымі паметамі не адзначаюцца.Стылістычна афарбаваныя словы — такія, што не толькі называюць прадметы, з'явы, падзеі, але адначасова выражаюць дадатковыя эмацыянальна-экспрэсіўныя адценні. Выкарыстанне стылістычна афарбаваных слоў звычайна абмяжоўваецца пэўным стылем мовы, і ў слоўніках яны адзначаюцца спецыяльнымі стылістычнымі .Сярод іх навуковыя тэрміны розных галін навукі, мастацтва.У складзе кніжнай лексікі вылучаюцца словы паэтычныя — паметка паэт.

25. Асаблівасці навуковага стылю

Навуковы стыль абслугоўвае сферу навукі. Гэта стыль навуковых прац (артыкул, дысертацыя), падручнікаў, лекцый, дакладаў і паведамленняў. Асноўныя асаблівасці стылю: інфармацыйнасць, аб'ектыўнасць, лагічнасць, доказнасць, насычанасць адпаведнай тэрміналогіяй. Тлумачэнні, заўвагі, паслядоўнасць выкладу перадаюцца з дапамогай пабочных і ўстаўных канструкцый.

26. Афіцыйна-справавы стыль.Асаблівасці мовы дакументаў.

Афіцыйна-дзелавы стыль абслугоўвае сферу афіцыйных і дзелавых адносін людзей, устаноў. Афіцыйна-дзелавы стыль — гэта стыль дзяржаўных дакументаў, указаў, загадаў, законаў, пратаколаў, справаздач, аб'яў і г. д. Асаблівасці афіцыйна-дзелавога стылю: дакладнасць, паслядоўнасць выкладу, адназначнасць, недвухсэнсоўнасць фармулёвак, устойлівасць формы дзелавых папер.

27. Культура маўлення і яе асноўныя кампаненты. Дакладнасць, лагічнасць, дарэчнасць, чысціня, выразнасць і багацце маўлення.

Галоўнымі кампанентамі культуры маўлення служаць правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, чыстата, багацце, або разнастайнасць, выразнасць, дарэчнасць і сцісласць. Правільнасць маўлення заснавана на прытрымліванні літаратурных норм пры ўжыванні мовы, якія выпрацаваны цягам стагоддзяў і запісаны ў граматыках і слоўніках.Унутры агульнай літаратурнай нормы выдзяляюцца арфаэпічныя, акцэнталагічныя, лексічныя , марфалагічныя, сінтаксічныя. Акцэнталагічныя нормы заснаваны на правільнай пастаноўцы націску ў слове. Сінтаксічныя нормы рэгулююць правільнае спалучэнне слоў у словазлучэнні, у сказах. Дакладнасць,лагічнасць,дарэчнасць,чысціня,выразнасць і багацце маўлення. Дакладнасць звязана з правільнасцю маўлення. Асабліва асцярожна і ўмела трэба выкарыстоўваць шматзначныя словы, не блытаць паронімы, размяжоўваць сінонімы. Для афіцыйна-дзелавога і навуковага стылю дакладнасць служыць абавязковым атрыбутам. Лагічнасць праяўляецца таксама ў адпаведнасці выказвання тым або іншым падзеям, з'явам. часткі павінны арганічна і лагічна звязвацца паміж сабой.Дарэчнасц заключаецца ў выкарыстанні моўных сродкаў з поўнай адпаведнасцю тэме гаворкі, сітуацыі, або кантэксту, мэце выказвання, колькаснаму і якаснаму складу аўдыторыі, выбранаму стылю маўлення, часу і варункам зносін. Багацце маўлення лучыцца перадусім з разнастайнасцю ўжытых моўных сродкаў і з як можна радзейшым паўтарэннем адных і тых жа слоў і выразаў.Выразнасць маўлення забяспечваецца умелым ужываннем такіх стылістычных сродкаў, як эпітэты, метафары, параўнанні, фразеалагізмы, прыказкі, прымаўкі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]