
- •1.Мова і соцыум. Функцыі мовы ў грамадстве.
- •3. Беларуская мова сярод славянскіх моў
- •4.Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы.
- •5. Формы беларускайй нацыянальнай мовы.
- •6. Нормы беларускай літаратурнай мовы.
- •7. Арфаэпія. Нормы беларускага літаратурнага вымаўлення.
- •11. Правапіс складаных слоў
- •12. Ужыванне вялікай літары
- •13. Правапіс не,ня,ні з рознымі часцінамі мовы
- •14. Пісьмо ў гісторыі развіцця чалавецтва
- •15. З гісторыі беларускай графікі. Беларускі алфавіт
- •16. Лексіка.Лексікалогія.Слова як адзінка мовы.Лексічнае і граматычнае значэнні слова
- •17. Адназначныя и мнагазначныя словы. Амонімы,сінонімы,антонімы, паронімы і іх тыпы.
- •18. Устарэлыя словы і неагілізмы
- •19. Лексіка беларускай мовы паводле паходжання
- •20. Лексіка беларускай мовы паводле сферы ужывання
- •21. Сутнасць паняццяў “спецыяльная лексіка”, “тэрмін”,“терміналогія”.Асноўныя крыніцы папаўнення тэрміналагічнай лексікі.
- •22. Гістарычныя вытокі фарміравання беларускай спецыяльнай лексікі
- •23. Граматычныя асаблівасці беларускай спецыяльнай лексікі
- •24. Функцыянальныя стылі беларускай мовы.Стылістычныя разрады лексікі.
- •25. Асаблівасці навуковага стылю
- •26. Афіцыйна-справавы стыль.Асаблівасці мовы дакументаў.
- •27. Культура маўлення і яе асноўныя кампаненты. Дакладнасць, лагічнасць, дарэчнасць, чысціня, выразнасць і багацце маўлення.
- •28. Фразеалагізмы, іх значэнне і ўжыванне.Крылатыя словы, прыказкі і прымаўкі.
- •29. Лексікаграфія.Тыпы слоўнікаў
12. Ужыванне вялікай літары
З вялікай літары пішуцца імёны, прозвішчы, псеўданімы, мянушкі, геаграфічныя і астранамічныя назвы, назвы кніг, газет, часопісаў, прадпрыемстваў і інш.З вялікай літары пішуцца прыметнікі, утвораныя з дапамогай суфіксаў -ев- (-ёв-, -ёў-), -ов- (-ав-, -аў-), -ін- (-ын-) ад уласных імён людзей і клічак жывёл: Віктаравы рэчы.З вялікай літары пішуцца прыметнікі, утвораныя з дапамогай суфіксаў -аўск-, -еўск-, -інск-, калі яны ўваходзяць у склад назваў, роўных па сэнсу назвам са словамі “імя”, “памяці”: Купалаўская прэмія (прэмія імя Купалы).З вялікай літары пішацца кожнае слова ў назвах вышэйшых дзяржаўных устаноў: Кабінет Міністраў; у назвах вышэйшых пасад: Старшыня Вярхоўнага Суда; у назвах некаторых сусветных арганізацый: Арганізацыя Аб’яднаных Нацый.З вялікай літары пішацца першае слова ў назвах свят і знамянальных дат: Новы год; у назвах навуковых і навучальных устаноў: Міністэрства аховы здароўя.
13. Правапіс не,ня,ні з рознымі часцінамі мовы
Не (ня) як прыстаўка пішацца разам:а) калі слова не ўжываецца без не: ненавідзець;б) калі надае слову супрацьлеглае значэнне, а само слова можна замяніць сінонімам без не: цікавы – нецікавы (сумны);в) з поўнымі дзеепрыметнікамі, калі яны не маюць паясняльных (залежных) слоў: ненапісаны раман;г) з прыметнікамі, дзеепрыметнікамі, прыслоўямі пры наяўнасці слоў вельмі, амаль, зусім, выключна, часткова, надзвычай: выключна непрыгожы;д) у дзеяслоўнай прыстаўцы неда-, якая мае значэнне непаўнаты дзеяння: недакасіць;е) з займеннікамі і прыслоўямі: нехта. Часціца не пішацца асобна:а) з дзеясловамі, дзеепрыслоўямі, кароткімі дзеепрыметнікамі: не напісалі;б) з поўнымі дзеепрыметнікамі, калі пры іх ёсць залежнае слова ці супрацьпастаўленне: не памытая мной падлога;в) з назоўнікамі, прыметнікамі, прыслоўямі, калі ёсць супрацьпастаўленне: не рана, а позна;г) са словамі не варта, не шкада, не супраць, не трэба.Часціца ні пішацца заўсёды са словамі асобна. Прыстаўка ні пішацца разам у адмоўных займенніках і прыслоўях: ніякі, нікуды, нішто.
14. Пісьмо ў гісторыі развіцця чалавецтва
Па меркаваннях вучоных, упершыню літарна-гукавое пісьмо было ўведзена ў сярэдзіне II тысячагоддзя да н. э. У IX стагоддзі да н. э. узнікла грэчаскае пісьмо, якое ў сваю чаргу паслужыла узорам для стварэння ў 863 годзе пісьма славянскага. У гонар выдатнага асветніка Канстанціна (у манастве — Кірыла) адна з першых славянскіх азбук атрымала назву кірыліцы. Сучаснае беларускае (а таксама рускае, украінскае, сербскае, бал-гарскае) пісьмо — гэта рэфармаваная і відазмененая на працягу стагоддзяў кірыліца. Напачатку кірыліца налічвала 43 літары, пазней была спрошчана і ўдасканалена. Вялікую ролю ў развіцці кірыліцкага пісьма адыграла кнігадрукаванне, заснавальнікам якога ва ўсходніх славян быў Францыск Скарына (1517). У шрыфце Ф. Скарыны з'явіліся літары загалоўныя і радковыя. Гэты шрыфт стаў узорам для пазнейшых беларускіх друкароў. У 1708 годзе загадам Пятра I у Расіі была праведзена рэформа кірыліцкага пісьма. Абрысы літар былі спрошчаны, некаторыя літары ліквідаваны. Замест старых назваў (азъ, буки, вЪди) былі прыняты сучасныя (а, бэ, вэ і г. д.). На тэрыторыі Беларусі ўжываліся і іншыя сістэмы пісьма. Так, пасля забароны выкарыстоўваць беларускую мову ў справаводстве (1696) разам з польскай мовай пачынае ўкараняцца лацінская графіка. Лацінка ў яе польскім варыянце шырока выкарыстоўвалася на працягу XVIII—XIX стст. і ў творах, напісаных па-беларуску. У пачатку XX ст. на Беларусі фактычна суіснавалі дзве графічныя сістэмы — лацінка і кірыліца. Аднак паступова перамагла і прыжылася кірыліца.