Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпора беляз.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
101.38 Кб
Скачать

1.Мова і соцыум. Функцыі мовы ў грамадстве.

Мова — найважнейшы сродак зносін паміж людзьмі. Дзеля таго каб існаваць, людзі павінны дамовіцца паміж сабою пра супольныя справы, размеркаванне абавязкаў, пра вызначэнне агульных планаў.

Пад функцыяй мовы разумеюць яе прызначэнне і ролю, якую яна выконвае ў жыцці чалавека і грамадства. Галоўная функцыя мовы - камунікатыўная.

Пазнавальная функцыя. Чалавечае пазнанне грунтуецца на ведах, якія фіксуюцца, назапашваюцца, абагульняюцца з дапамогай мовы. Засвойванне назапашаных чалавецтвам ведаў, практычна ўсе працэсы навучання людзей звязаны з шырокім выкарыстаннем мовы, якая служыць галоўным сродкам атрымання, павелічэння, узбагачэння ведаў.

Эстэтычныя функцыя. Увасабляецца ў мастацкай прозе, паэзіі, сцэнічным маўленні, красамоўстве.

3. Беларуская мова сярод славянскіх моў

Усе мовы свету, колькасць ў межах ад 3000 да 6000, лучацца ў генетычна роднасныя сем'і. Найбольш вялікай індаеўрапейская. Усе моўныя сем'і распадаюцца на групы. На еўрапейскім кантыненце самую вялікую па колькасці і тэрыторыі распаўсюджвання групу складаюць славянскія мовы. На сённяшні час усходнеславянскія мовы распадаюцца на беларускую, рускую і ўкраінскую; заходнеславянскія - на польскую, сербалужыцкую , славацкую, чэшскую паўднёваславянскія - на балгарскую, македонскую, сербскахарвацкую, славенскую Да мёртвых славянскіх моў, якія цяпер не выкарыстоўваюцца, адносяцца стараславянская. Славяне кожнай моўнай падгрупы могуць зносіцца паміж сабой на сваіх мовах і разумець адзін аднаго, што сведчыць пра бліжэйшае падабенства іх моў.

4.Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы.

Беларуская мова, як і руская, і ўкраінская, пачала складвацца ва ўмовах феадальнай раздробленасці Кіеўскай Русі ХІ — ХІІ стст. на аснове тых дыялектных асаблівасцей дрыгавічоў, радзімічаў, крывічоў. Беларуская народнасць і яе мова сфарміраваліся ў ХІV — ХVІ стст. у складзе Вялікага княства Літоўскага, у якім знаходзіліся землі Беларусі.

Развіццю мовы ў ХV — ХVІ стст. садзейнічалі яе значныя культурныя і грамадска-палітычныя функцыі: яна з’яўлялася дзяржаўнай мовай ВКЛ (на ёй пісалі ўрадавыя пастановы, акты, граматы, вялася дыпламатычная перапіска, афармляліся справы ў земскіх і гарадскіх судах). На беларускай мове ўпершыню на славянскім усходзе пачаў кнігадрукаванне выдатны асветнік Францыск Скарына, традыцыі якога прадоўжылі Сымон Будны, Васіль Цяпінскі, Пётр Мсціславец. Выдатным культурным помнікам таго часу з’яўляецца выдадзены ў 1588 годзе “Статут Вялікага княства Літоўскага”, які доўгі час заставаўся адзіным зборам законаў у Еўропе.

Беларускай вуснай і пісьмовай мовай карысталіся не толькі беларусы, але і літоўцы, і татары. Але пасля таго, як Вялікае княства Літоўскае аб’ядналася з Польскім каралеўствам (Люблінская унія 1569 года) і ўтварылася Рэч Паспалітая, сферы ўжывання беларускай мовы пачалі паступова звужацца. У 1696 годзе польскі сейм выдаў закон, паводле якога дзяржаўнай мовай на беларускіх землях стала польская. Мова беларускай народнасці засталася бытаваць пераважна ў вуснай форме. На ёй размаўляў просты народ, ствараўся фальклор, духоўнае багацце народа захоўвалася і памнажалася.

У канцы ХVІІІ ст. беларускія землі ў выніку раздзелаў Рэчы Паспалітай аказаліся ў складзе Расійскай імперыі і паскорылася фарміраванне беларускай нацыі і нацыянальнай мовы.

У 1938 годзе выходзіць пастанова “Аб абавязковым вывучэнні ў школах рускай мовы”, і паступова бел. мова выцясняецца і з іншых сфер грамадскага жыцця.

У 1990 годзе быў прыняты Закон аб мовах у Рэспубліцы Беларусь, паводле якога мова карэннай нацыі станавілася дзяржаўнай. Пасля правядзення першага агульнарэспубліканскага рэферэндуму 14 мая 1995 года на Беларусі дзейнічае двухмоўе.

Адметная рыса сучаснай беларускай мовы — тое, што яна зарадзілася адносна позна (толькі ў ХVІІІ — ХІХ ст.) не на базе кніжных традыцый, а на грунце народных гаворак.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]