Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дапаможнік. Частка 3..doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
897.54 Кб
Скачать
  1. Вызначце антонімы і ахарактарызуйце прыём іх выкарыстання. Раскрыйце мастацка-выяўленчую функцыю антонімаў.

А) Сяброўства бывае рознае –

І цёплае, і марознае,

І вечнае, і да пары,

Бо розныя нашы сябры... (Р. Тармола)

Б) Які сёння дзень і якая дата?

Для каго – будзень,

Для каго – свята.

Недзе – засуха.

Недзе – макрэча.

Аднаму – разлука,

Другому – сустрэчы. (А. Грачанінаў)

В) Ісціна, адвечная як свет:

Шчасце ходзіць толькі ў пары з горам.

За надзеяй – боль зняверу ўслед.

За пашанай – прыніжэння сорам.

За святлом знаходкі – горыч страты,

За агнём любві – разлукі снег.

За абдымкамі – падножка здрады...

Ісціна, адвечная як свет. (Н. Гілевіч)

  1. Прачытайце прыказкі, назавіце ў іх антонімы. Растлумачце сэнс прыказак.

Чужога дабра не гань, а свайго ліхога не хвалі. Горкая часам праца, ды хлеб ад яе салодкі. Гаварыць трэба паасобку, а спяваць – разам. Хто не бачыў вялікага, той з малога дзівіцца. Летнюю часіну зімовым тыднем не зменіш. Чорны мак, ды смачны, белая рэдзька, ды горкая. Схлусіш сёння, не павераць заўтра. Далей паложыш – бліжэй возьмеш. Менш гавары – больш рабі. Птушка малая, а карысць ад яе вялікая.

  1. Спішыце сказы. Замест кропак устаўце патрэбныя антонімы, растлумачце іх значэнне.

Што аднаму цяжка даецца, тое калектывам ... бярэцца. Новых сяброў набывай, а ... не забывай. Не адкладвай на заўтра, што паспееш зрабіць ... . Сады садзі і ў маладосці, і ў ... . Лёгка пасварыцца, ды ... ... . Здароўе лёгка страціць, ды ... ... . Шчырыя сябры аднолькавыя ў радасці і ў ... . Высока падляцеў, ды ... ... . Блізка відаць, ды ... дыбаць. За чужымі і ... не відаць.

7. Успомніце і запішыце прыказкі, у якіх ёсць антонімы густа – пуста, мякка – цвёрда, лета – зіма, горкая – салодкая, мір – вайна, свой – чужы, вялікі – малы, малады – стары, лёгка – цяжка.

§5. Паронімы

Словы, якія належаць да адной часціны мовы, маюць блізкае гучанне, але адрозніваюцца па значэнню, называюць паронімамі, напрыклад, адрасант (той, хто пасылае пісьмо) і адрасат (атрымальнік); карысны (які прыносіць карысць) і карыслівы ( які імкнецца да асабістай выгады), зажываць (загойвацца) і зажывіць (залячыць, загаіць); еднасць (адзінства) і яднанне (цесная сувязь, згуртаванне).

Часцей за ўсё паронімы ўзнікаюць у выніку запазычання іншамоўнай лексікі: квадрат (роўнастаронні прамавугольнік) і квадрант (чацвёртая частка круга), эканоміка (стан народнай гаспадаркі) і эканомія (беражлівасць). Але ў паранімічную пару могуць аб’ядноўвацца і словы славянскага паходжання: асобы (незвычайны, выключны) і асобны (самастойны).

Паронімы адносяцца да адной часціны мовы і ўтвараюць рады з двух ці некалькіх кампанентаў. Знешняе гукавое падабенства паронімаў – прычына таго, што іх часам памылкова ўжываюць адзін замест другога. Гэта парушае сэнс выказвання і абцяжарвае яго разуменне: Злева ад дарогі ўзвышаецца гліняны бераг. (Правільна – гліністы).

На аснове параніміі развілася такая фігура маўлення, як паранамазія. Яна ўтвараецца свядомым або выпадковым сутыкненнем у адным кантэксце сугучных слоў, якія адрозніваюцца адным складам або гукам: У век няшчаднага лазера спяваць недарэчна лазара (Р. Барадулін).

ПЫТАННІ І ЗАДАННІ