
- •Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт
- •Беларуская мова (прафесійная лексіка)
- •Ад аўтараў
- •I. Лексікалогія. Фразеалогія. Лексікаграфія.
- •§1. Слова як адзінка мовы
- •Пытанні і заданні
- •Якая прымета з’явы ці прадмета пакладзена ў аснову назвы?
- •Вызначце прамое і пераноснае значэнне слоў у наступных прыкладах. На якой аснове адбыўся перанос назваў?
- •Прачытайце тэксты. Вызначце сярод выдзеленых слоў адназначныя і мнагазначныя. Якіх слоў больш у дадзеных тэкстах і чаму?
- •§2. Амонімы
- •Як, на вашу думку, адрозніць амонімы ад мнагазначных слоў? Вызначце ў кожным сказе слова, якое мае амонімы:
- •Пытанні і заданні
- •2. Вызначце, якія з прыведзеных у сінанімічных радах сінонімы з’яўляюцца сэнсавымі, а якія – стылістычнымі.
- •Да прыведзеных запазычаных слоў падбярыце ўласнабеларускія сінонімы.
- •Прачытайце тэкст. Растлумачце сэнс выдзеленых слоў. Перакажыце тэкст, замяняючы выдзеленыя лексемы сінанімічнымі.
- •§4. Антонімы
- •Пытанні і заданні
- •Вызначце, якія з прыведзеных слоў з’яўляюцца антонімамі, а якое слова лішняе ў кожным радзе.
- •Падбярыце антонімы да прыведзеных словазлучэнняў.
- •Прачытайце ўрыўкі з вершаў. Знайдзіце антонімы. Якія антонімы з’яўляюцца агульнамоўнымі, а якія – кантэкстуальнымі?
- •Вызначце антонімы і ахарактарызуйце прыём іх выкарыстання. Раскрыйце мастацка-выяўленчую функцыю антонімаў.
- •Прачытайце прыказкі, назавіце ў іх антонімы. Растлумачце сэнс прыказак.
- •Спішыце сказы. Замест кропак устаўце патрэбныя антонімы, растлумачце іх значэнне.
- •§5. Паронімы
- •Растлумачце значэнні паронімаў, складзіце з выдзеленымі словамі сказы.
- •2. Выберыце з дужак патрэбнае слова.
- •3. Выпраўце памылкі ў наступных сказах.
- •Да прыведзеных слоў падбярыце паранімічную пару, растлумачце значэнні паронімаў і складзіце з імі словазлучэнні.
- •§6. Актыўная і пасіўная лексіка
- •Чым тлумачыцца з’яўленне новых слоў у мове?
- •Чым адрозніваюцца паміж сабой архаізмы і гістарызмы, у чым праяўляюцца іх функцыі ў мове?
- •Размяркуйце прыведзеныя словы на групы ў залежнасці ад іх ужывальнасці:
- •Складзіце сказы з наступнымі неалагізмамі і растлумачце мэту іх выкарыстання:
- •Прачытайце тэксты, вызначце актыўную і пасіўную лексіку. Якая функцыя ўстарэлых слоў і неалагізмаў?
- •Растлумачце значэнні новых слоў і словазлучэнняў, якія ўзніклі ў пачатку 90-ых гг. 20-га ст.
- •§7. Беларуская лексіка паводле паходжання
- •Пытанні і заданні
- •11. Перакладзіце на рускую мову наступныя словы .
- •12. Перакладзіце верш с. Грахоўскага на рускую мову, знайдзіце ў ім безэквівалентныя словы. Зрабіце вывад аб паходжанні лексікі ў гэтым вершы.
- •Запазычаная лексіка
- •Пытанні і заданні
- •1. Чым тлумачыцца няўхільны рост запазычанага лексікону беларускай мовы? Ці з’яўляецца запазычванне характэрнай адзнакай толькі сучаснасці?
- •2. Як растлумачыць, што ў розныя перыяды развіцця мовы працэнт запазычаных слоў розны?
- •3. За кошт лексікі якіх славянскіх і неславянскіх моў папаўняецца слоўнік беларускай мовы?
- •§8. Анамастыка
- •Пытанні і заданні
- •Пракамеціруйце наступнае выказванне к. Паўстоўскага:
- •Пра Нёман і Лошу
- •3. Якія з легендаў пра паходжанне назвы вашага населенага пункта вам вядомы? з якой прычыны яны ўзніклі? Ці дакладна яны тлумачаць узнікненне тапоніма?
- •4. Напішыце творчую работу (сачыненне-разважанне, рэферат, апавяданне, нарыс, верш...) “Назвы роднага краю”.
- •Адкуль у чалавека імя? Што яно азначае?
- •§9. Фразеалогія Фразеалогія як раздзел мовазнаўства
- •Крыніцы беларускай фразеалогіі
- •Прыказкі (прымаўкі). Крылатыя словы, афарызмы, перыфразы
- •Пытанні і заданні
- •1. Прачытайце сказы, знайдзіце фразеалагізмы, растлумачце іх значэнне.
- •3. Да дадзеных фразеалагізмаў падбярыце сінанімічныя.
- •7. Прачытайце наступныя беларускія літаратурныя афарызмы. Вызначце сітуацыі іх дарэчнага выкарыстання. Правядзіце ў групе конкурс на лепшае веданне беларускіх літаратурных афарызмаў.
- •§ 10. Слоўнікі беларускай мовы
- •1. Прадстаўце класіфікацыю слоўнікаў, дапоўніўшы наступную табліцу.
- •2. Пазнаёмцеся з наступнымі слоўнікавымі артыкуламі. Вызначце, якім тыпам слоўнікаў яны належаць.
- •Дадатак 1 Слоўнік актуальных іншамоўных слоў
- •Дадатак 2 Устойлівыя выразы, якія ўзыходзяць да Бібліі.
- •II. Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання паняцце аб спецыяльнай лексіцы і тэрміналогіі
- •§1. Лексіка абмежаванага ўжывання
- •Пытанні і заданні
- •1. Выпішыце са сказаў дыялектызмы, растлумачце іх значэнне, пры неабходнасці звяртаючыся да дыялектных слоўнікаў.
- •3. Растлумачце жарганізмы агульналітаратурнай лексікай.
- •§2. Асаблівасці тэрмінаў
- •§3. Лексіка-граматычная характарыстыка тэрмінаў
- •§ 4. Спосабы ўтварэння тэрмінаў
- •Пытанні і заданні
- •12. З прыведзенымі словамі складзіце свабодныя і тэрміналагічныя словазлучэнні.
- •13. Вызначце ў тэкстах іншамоўныя тэрміны і іх мову-крыніцу.
- •§5. З гісторыі фарміравання і развіцця беларускай тэрміналогіі
- •Пытанні і заданні
- •1. Напішыце кароткі канспект §5.
- •2. Складзіце руска-беларускі тлумачальны тэрміналагічны слоўнік па сваёй галіне навукі, які б уключаў 40–50 тэрмінаў.
- •3. Перакладзіце тэксты на беларускую мову.
§4. Антонімы
Словы з супрацьлеглым значэннем называюцца антонімамі (спакойны – усхваляваны; выздаравець – захварэць; праўда – мана). Сярод антонімаў у залежнасці ад структуры выдзяляюць рознакарэнныя і аднакарэнныя. Рознакарэнныя антонімы – гэта словы з рознымі каранямі: добры – дрэнны, халодны – гарачы. Аднакарэнныя антонімы – гэта словы аднаго кораня, але з прыстаўкамі супрацьлеглага значэння: закрыць – адкрыць, унесці – вынесці, прывязаць – адвязаць.
Але не ўсе словы маюць антонімы, таму што не ўсе прадметы і з’явы рэчаіснасці супрацьпастаўляюцца па сваіх прыметах з іншымі прадметамі і з’явамі. Напрыклад, не маюць антонімаў такія словы: аловак, варона, лілея, пяцьдзесят і інш.
Антонімы, якія набываюць супрацьлеглае значэнне толькі ў пэўным кантэксце, адносяцца да кантэкстуальных:
Я шмат прайшоў дарог –
Яны былі шырокія і вузкія.
Яны былі далёкія –
І нашы – беларускія (П. Глебка).
У гэтых радках словы шырокія і вузкія – агульнамоўныя антонімы, таму што яны і ў кантэксце, і па-за кантэкстам маюць супрацьлеглае значэнне. Словы далёкія (у вершы ‘якія не адносяцца да Беларусі’) і беларускія – кантэкстуальныя антонімы, бо па-за кантэкстам яны не маюць супрацьлеглага значэння.
На выкарыстанні антонімаў заснаваны наступныя стылістычныя прыёмы:
– антытэза – стылістычны прыём, заснаваны на ярка выражаным супастаўленні кантрастных з’яў і паняццяў, напрыклад:
Любоў і лад узвышаюць,
Вядуць за далягляд.
Варожасць і злосць прыніжаюць,
Адкідаюць назад. (А. Вярцінскі)
Як бачым, любові і ладу паэт супрацьпаставіў варожасць і злосць. Любоў і лад акрыляюць людзей, адкрываюць у іх самае лепшае. Варожасць і злосць разбураюць лад, згоду, дружбу паміж людзьмі. Іменна гэта і выразіў паэт усяго некалькімі словамі з супрацьлеглым значэннем.
– аксюмаран – стылістычны прыём, заснаваны на спалучэнні слоў з супрацьлеглым значэннем, якія абазначаюць лагічна несумяшчальныя паняцці: гарачы снег; аглушальны спакой.
Пытанні і заданні
Вызначце, якія з прыведзеных слоў з’яўляюцца антонімамі, а якое слова лішняе ў кожным радзе.
1.Горача, светла, холадна. 2. Блізкі, далёкі, добры. 3. Адважны, баязлівы, страшны. 4. Лёгкі, мяккі, цвёрды. 5. Весялосць, радасць, сум. 6. Актыўнасць, лёгкасць, пасіўнасць. 7. Бодры, змучаны, ласкавы.
Падбярыце антонімы да прыведзеных словазлучэнняў.
Моцная вяроўка – ..., моцнае сэрца – ..., моцны вецер – ..., моцны вучань – ..., моцная дружба – ...;
Свежы хлеб – ..., свежая газета – ..., свежае паветра – ..., свежыя кветкі – ..., свежыя думкі – ..., свежыя агуркі – ...;
Мяккі клімат – ..., мяккая гліна – ..., мяккі голас – ..., мяккі чалавек – ..., мяккая пярына – ...;
Свабодны народ – ..., свабодны рух – ..., свабоднае месца – ..., свабодны ўваход – ..., свабодны дзень – ...;
Горкі смак – ..., горкая вестка – ..., горкае жыццё – ..., горкія думкі – ..., горкія слёзы – ...
Прачытайце ўрыўкі з вершаў. Знайдзіце антонімы. Якія антонімы з’яўляюцца агульнамоўнымі, а якія – кантэкстуальнымі?
А) Жыццё, мяне не беражы
І надалей ад неспакою.
Не пакідай на той мяжы,
Што між гарачаю любоўю
І між нянавісцю ляжыць. (Г. Каржанеўская)
Б) Дзівак чалавек...
Бачыць сцяжынку гладкую,
А марыць аб трудных, цярністых шляхах
З іх круцізною,
З іх небяспечнай загадкаю
І будзе ісці,
Пакуль мае сілу ў нагах.
Дзівак чалавек...
Са стратаю непапраўнаю
Не мірыцца ён ні за што ў душы.
З няпраўдай не мірыцца,
І з крыўднаю праўдаю
Не хоча мірыцца –
Хоць кол ты на ім чашы. (А. Вярцінскі)
В) Я адплаціў народу,
Чым моц мая магла:
Зваў з путаў да свабоды,
Зваў з цемры да святла. (Я. Купала)