Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дапаможнік. Частка 3..doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
897.54 Кб
Скачать

§ 10. Слоўнікі беларускай мовы

Лексічнае багацце мовы фіксуецца ў слоўніках. Лексікаграфія (ад грэч. 1ехіkos – слоўнікавы, graphō – пішу). - раздзел мовазнаўства, які вывучае пытанні тэорыі і практыкі складання слоўнікаў

Можна вылучыць два тыпы беларускіх слоўнікаў – энцыклапедычныя і лінгвістычныя. Энцыклапедычныя (грэч. еnkyklopaideia – кола ведаў) слоў­нікі (энцыклапедыі) даюць навуковыя звесткі пра гісторыю, прыроду, насельніцтва, выдатных дзеячаў, эканоміку, навуку, культуру, мастацтва, літаратуру, змяшчаюць каляровыя і чорна-белыя фотаздымкі, малюнкі, рэпрадукцыі, карты, схемы. Энцыклапедыі тлумачаць не словы, а самі паняцці, прадметы, з'явы, якія абазначаюцца словамі; гэта звычайна назоўнікі (агульныя і ўласныя, часткова тэрміны).

Энцыклапедыі бываюць аднатомныя і шматтомныя, усеагульныя (універсальныя) і галіновыя; словы ў іх размяшчаюцца ў алфавітным ці тэматычным парадку. Усеагульныя энцыклапедыі даюць абагуленыя звесткі па ўсіх галінах ведаў і дзейнасці чалавецтва: «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя» ў 12 тамах (скарочана БелСЭ, 1969 – 1975), «Беларуская ССР. Кароткая энцыклапедыя» (1978 – 1981) у 5 тамах, «Беларуская Энцыклапедыя» ў 18 тамах (скарочана БелЭн, 1996 – 2004). Галіновыя энцыклапедыі – гэта адмысловыя даведнікі па асобных галінах навукі, тэхнікі, літаратуры, мовы, мастацтва і інш.: «Энцыклапедыя прыроды Беларусі» (1983 – 1986) у 5 тамах, «Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі» (1984 – 1987) у 5 тамах, «Этнаграфія Беларусі» (1989), «Архітэктура Беларусі» (1993), «Археалогія і нумізматыка Беларусі» (1993), «Беларуская мова» (1994), «Энцыклапедыя гісторыі Беларусі» ў 6 тамах (скарочана ЭГБ, 1993 – 2001 і інш.). Энцыклапедычнымі даведнікам з’яўляюцца і біяграфічныя слоўнікі, або персанальныя энцыклапедыі: «Янка Купала» (1986), «Францыск Скарына і яго час» (1988), «Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік» (1992 – 1995) у 6 тамах, «Мысліцелі і асветнікі Беларусі X – XIX ст.» (1995).

Лінгвістычныя слоўнікі апісваюць значэнні слоў (фразеалагізмаў), вызначаюць іх ужыванне, паходжанне, напісанне, вымаўленне, утварэнне, даюць граматычную і стылістычную характарыстыку. Тут словы падаюцца ў алфавітным парадку, суправаджаюцца паметамі. Лінгвістычныя слоўнікі бываюць аднамоўныя, двухмоўныя і шматмоўныя. У залежнасці ад таго, якія словы ўключаюцца ў слоўнік і як яны тлумачацца, аднамоўныя слоўнікі падзяляюцца на тлумачальныя, дыялектныя, арфаграфічныя, арфаэпічныя, марфемныя, анамастычныя, слоўнікі сінонімаў, амонімаў, эпітэтаў, паронімаў, слоўнікі мовы пісьменнікаў, тэрміналагічныя, фразеалагічныя і інш.

Двухмоўныя і шматмоўныя з’яўляюцца перакладнымі слоўнікамі: у іх пры дапамозе слоў роднай мовы тлумачацца словы іншай ці іншых моў або наадварот. Цяпер для перакладу выкарыстоўваюцца акадэмічныя «Руска-беларускі слоўнік» у 3 тамах, скарочана РБС (1995), «Беларуска-рускі слоўнік» у 2 тамах, скарочана БРС (1988 – 1989), «Большой универсальный белорусско-русский, русско-белорусский словарь» (А.Н. Булыко, Н.В. Полещук, 2006), «Падручны беларуска-польскі слоўнік» (1929) Б. Друцкага-Падбярэскага, «Падручны польска-беларускі слоўнік» (1962, скарочана ППБС), «Польска-бела­рускі слоўнік» (1932), «Яўрэйска-беларускі слоўнік» (1932), «Украінска-беларускі слоўнік» В. П. Лемцюговай (1980, скарочана УБС), «Класічны грэцка-беларускі слоўнік» у 2 ч. (1983, 1985), «Ангельска-беларускі слоў­нік. Беларуска-ангельскі слоўнік» (1993) Яна Пятроўскага, «Англа-бела­руска-рускі слоўнік» (1989, скарочана АБРС), «Кішэнны англа-беларуска-рускі слоўнік» (1995), «Нямецка-беларуска-рускі слоўнік» (1988, скарочана НБРС), «Французска-беларуска-рускі слоўнік» (1992), а таксама школьныя «Белорусско-русский словарь» для сярэдняй школы і «Русско-белорусский словарь» для сярэдняй школы С. М. Грабчыкава і інш.

У тлумачальных слоўніках раскрываецца значэнне слова, даецца яго граматычная і стылістычная характарыстыка, адлюстроўваецца мнагазначнасць, аманімія, падаюцца фразеалагізмы з гэтым словам. Самы поўны такі даведнік на сённяшні дзень – гэта «Тлумачальны слоўнік беларускай мовы» (ТСБМ, т. 1–5, 1977– 1984), які ахоплівае лексіку і фразеалогію беларускай мовы XX ст. – каля 98 тысяч слоў і больш за 7 тысяч тэрміна­лагічных і фразеалагічных спалучэнняў.

У арфаграфічных і арфаэпічных слоўніках даецца правільнае напісанне і вымаўленне слоў («Слоўнік беларускай мовы: Арфаграфія. Арфаэпія. Акцэнтуацыя. Словазмяненне» (1987), «Арфаграфічны слоўнік для сярэдняй школы» (6-е выд., 1990) М. П. Лобана і М. Р. Судніка, «Кароткі слоўнік беларускай мовы: Правапіс. Вымаўленне. Націск. Словазмяненне. Словаўжыванне» Г. У. Арашонкавай і В. П. Лемцюговай (1994) і інш. Такія слоўнікі садзейнічаюць павышэнню культуры мовы.

У тэрміналагічных слоўніках сістэматызуюцца і тлумачацца спецыяльныя тэрміны розных галін навукі і тэхнікі. За апошні час створана некалькі тэрміналагічных даведнікаў па самых розных галінах: «Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў» П. Сцяцко, М. Гу­ліцкага і Л. Антанюк (1990), «Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў» М. Лазарука і А. Ленсу (2-е выд., 1996), «Слоўнік музычных тэрмінаў» В. Антаневіч (1994), «Слоўнік педагагічных тэрмінаў» С. Кацэвіч (1993). Убачылі свет дзесяткі руска-беларускіх і беларуска-рускіх слоўнікаў па навукова-тэхнічнай тэрміналогіі: «Слоўнік фізічных і астранамічных тэрмінаў» А.І. Болсун, Я.Н. Рапановіч (1979), «Руска-беларускі фізічны слоўнік: Асноўныя тэрміны» А.І. Болсун (1993), «Русско-белорусский словарь по теплотехнике и санитарной технике» В.М. Капко, Б.М Хрусталёв. (1994), «Кароткі эканамічны слоўнік» (1992), «Русско-белорусский словарь математических, физических и технических терминов» Н.Н. Костюкович, В.В. Люштик, В.К. Щербин (1995), «Русско-белорусский словарь электротехнических терминов» Н.П. Краевская, Б.В. Гринберг, В.П Красней. (1993), «Кароткі руска-беларуска-англійскі слоўнік машынабудаўнічага профілю» А.А. Міклашэвіч, В.Д. Васілёнак (1996).

У 1997 - 1998 гг. выйшаў з друку «Русско-белорусский политехнический словарь» у двух тамах, які ўключае каля 157 000 тэрмінаў па розных галінах навукі і тэхнікі: авіяцыі, аўтаматыцы, аўтасправе, будаўніцтву, вымяральнай тэхніцы, вылічальнай тэхніцы, гідраўліцы і пнеўматыцы, кінафотатэхніцы, машынабудаванню, металургіі, металаапрацоўцы, метралогіі, механіцы, нафтагазавай і нафтахімічнай прамысловасці, оптыцы, радыётэхніцы, радыёэлектроніцы, тэлебачанню, тэлемеханіцы, транспарту, фізіцы, хіміі і хімічнай тэхналогіі, цеплатэхніцы, электроніцы, ядзернай энергетыцы і інш.

Дыялектныя (абласныя) слоўнікі змяшчаюць і тлумачаць лексіку, запісаную ў пэўнай гаворцы, у якой-небудзь мясцовасці Беларусі ці яе паграніччы. Надрукавана каля дваццаці беларускіх дыялектных слоўнікаў, напрыклад:

Гістарычныя слоўнікі тлумачаць лексіку мінулых эпох, напрыклад, «Гістарычны слоўнік беларускай мовы» (вып. 1 – 20, А–Н, 1982 – 2001).

Этымалагічныя слоўнікі вызначаюць паходжанне слоў, іх пачат­ковае значэнне і наступныя змены, напрыклад, «Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (т. 1 – 8..., А – П, 1978 –1993...).

У слоўніках іншамоўных слоў змяшчаюцца запазычаныя словы , падаецца напісанне кожнага такога слова са значэннямі як у мове-першакрыніцы, так і ў сучаснай беларускай мове («Слоўнік іншамоўных слоў» А.М.Булыкі (1993, 1999)).

У фразеалагічных слоўніках тлумачыцца сэнс фразеалагізмаў і іх варыянтаў, прыводзяцца ілюстрацыйныя прыклады (цытаты), часам даецца стылістычная афарбоўка і паходжанне («Фразеалагічны слоўнік для сярэдняй школы» Н. В. Гаўрош, I.Я. Лепешава, Ф.М. Янкоўскага (1973), «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў» у 2 ч. (1981, 1993), «Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы» ў 2 тамах (1993) I.Я. Лепешава, «Малы руска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем» 3.Санько (1991), «Слоў­нік беларускіх прыказак» I. Лепешава і М. Якалцэвіч (1996), «Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў» пад рэд. Н.А. Ганчаровай (1993) і інш.

Марфемныя і словаўтваральныя слоўнікі дапамагаюць правільна дзяліць словы на часткі (марфемы), вызначаць способы і сродкі ўтварэння слоў: «Марфемны слоўнік беларускай мовы» А. Бардовіча і Л. Шакуна (1989), “Школьны марфемны слоўнік беларускай мовы” (А.М. Бардовіч, Л.С. Мормыш, Л.М. Шакун, 2005), “Словаўтваральны слоўнік беларускай мовы” (А.М. Бардовіч, М.М. Круталевіч, А.А. Лукашанец, 2000)

У слоўніках сінонімаў сабраны сінонімы і блізказначныя словы ў сінанімічныя рады, якія размяшчаюцца ў алфавітным парадку паводле пачатковых літар дамінантаў (асноўных, загалоўных слоў); маюцца стылістычныя паметы, ілюстрацыйныя прыклады ў сказах з мастацкай літаратуры, фальклору ( «Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў» М. К. Клышкі).

Слоўнікі паронімаў і амонімаў дапамагаюць правільна ўжываць і не блытаць словы з блізкім або аднолькавым гучаннем і розным значэннем як у беларускай, так і ў рускай мовах («Цяжкія выпадкі ўжывання блізкіх па гучанню слоў» (1977) і «Межъязыковые омонимы и паронимы» (1980) С. М. Грабчыкава, «Слоўнік цяжкасцей беларускай мовы» (1987) Г. У. Арашонкавай і В.П. Лемцюговай), «Слоўнік амонімаў беларускай мовы» В.Дз. Старычонка (1991), «Слоўнік паронімаў беларускай мовы» С.М. Грабчыкава (1994), «Белорусско-русский паралексический словарь-справочник» под ред. А.Е. Михневича (1985) .

Надзвычай цікавыя анамастычныя слоўнікі, якія фіксуюць уласныя імёны, геаграфічныя назвы («Анамастычны слоўнік твораў Якуба Коласа» (1990) Г.У. Арашон­кавай, В.А. Бабковай, М.В. Бірылы і інш.). Яны падзяляюцца на антрапанімічныя і тапанімічныя. Антрапанімічныя слоўнікі тлумачаць ўласныя імёны асоб, напрыклад, «Слоўнік асабовых імён» М. Судніка (1965), «Беларуская антрапанімія» М.В. Бірылы (ч. 1 – 3, 1966 – 1981). У тапанімічных рэгіструюцца ўласныя геаграфічныя назвы або тлумачыцца іх паходжанне («Слоўнік назваў населеных пунктаў Віцебскай вобласці» (1977), «Слоўнік назваў населеных пунктаў Брэсцкай вобласці» (1980), «Слоўнік назваў населеных пунктаў Мінскай вобласці» (1981), «Слоўнік назваў населеных пунктаў Гродзенскай вобласці» (1982), «Слоўнік назваў населеных пунктаў Магілёўскай вобласці» (1983), «Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці» (1986) Я. Н. Рапановіча, «Чаму так названа» (1969) і «Краткий топонимическнй словарь Белоруссии» (1974) В.А. Жучкевіча і інш.).

Гістарычныя слоўнікі растлумачваюць лексіку мінулых эпох, напрыклад, «Гістарычны слоўнік беларускай мовы» (вып. 1 – 20, А–Н, 1982 – 2001).

Этымалагічныя слоўнікі вызначаюць паходжанне слоў, іх пачат­ковае значэнне і наступныя змены, напрыклад, «Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (т. 1 – 8..., А – П, 1978 –1993...).

У 2003г. выйшаў “Слоўнік тыпу INSITU беларускай мовы” (А.І. Дабралюбаў, Н.В. Маргун, Н.У. Машэда), навізна якога зацверджана патэнтам на вынаходніцтва. Слоўнік спалучае ў сабе звычайны аднамоўны слоўнік з тлумачэннем слоў пры дапамозе прыкладаў іх выкарыстання, граматычны даведнік мовы і кнігу для дамашняга чытання. Ён складаецца з дзвюх функцыянальна разнародных частак. Першая – гэта спісы ўпарадкаваных, у адапаведнасці з алфавітам, слоў і каардынаты знаходжання гэтых слоў у тэкстах другой часткі. Другая частка – гэта зборнік разнародных хрэстаматыйных тэкстаў на беларускай мове, у тым ліку тых, якія тлумачаць правілы граматыкі. Слоўнік ствараўся з дапамогай арыгінальнай камп’ютэрнай тэхналогіі. Дзякуючы кодавай пошукавай сістэме і маркіроўцы старонак і радкоў тэксту другой часткі значна паскараецца пошук патрэбнага слова і яго розных значэнняў.

ПЫТАННІ І ЗАДАННІ