Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дапаможнік. Частка 3..doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
897.54 Кб
Скачать

§8. Анамастыка

Анамастыка – раздзел мовазнаўства, які вывучае любыя ўласныя імёны, іх паходжанне, гісторыю, асноўныя заканамернасці развіцця і функцыянавання.,

Анамастыка падзяляецца на раздзелы ў адпаведнасці з катэгорыямі аб΄ектаў, што носяць уласныя імёны.

Тапаніміка – раздзел анамастыкі, які вывучае ўласныя імёны геаграфічных аб’ектаў.

Антрапаніміка – раздзел анамастыкі, які вывучае ўласныя асабовыя імёны, імёны па бацьку і прозвішчы людзей, імёны – мянушкі, псеўданімы.

Пытанні і заданні

  1. Пракамеціруйце наступнае выказванне к. Паўстоўскага:

“Назвы – гэта народнае паэтычнае афармленне краіны. Яны апавядаюць пра характар народа, яго гісторыю, яго чхільнасці і асаблівасці побыту”.

2. Прачытайце легенды. Ці дакладна яны тлумачаць узнікненне тапоніма?

Паданне пра заснаванне Брэста

Нібыта вёз купец на калёсах свой тавар у Літву да заграз у балотах. Не выбрацца. Пачаў абдзіраць бяросту і засцілаць ёю гаць. А калі назад з Літвы вяртаўся, пабудаваў на гэтым месцы каплічку. Да той “каплічкі”, як да святога месца “на бярэсце”, пачалі сыходзіцца людзі. Месца было лёгка ўмацаваць ад ворагаў. Вакол – прыродныя абарончыя равы – рукавы Мухаўца.

І пачалі асядаць тут людзі, пачалі будаваць горад “на бярэсце”.

Паданне пра заснаванне Менска

Між Татарскім канцом і Пярэскінскім мастком, ля самага Віленскага паштовага шляху, некалі пасяліўся славуты асілак-знахар, па празванні Менеск, ці Менскі, і пабудаваў на Свіслачы вялікі каменны млын на сем колаў. Ніхто самога Менеска не бачыў, тым не менш у навакольных мясцовасцях свіслацкай зямлі чуваць былі самыя фантастычныя расказы пра яго сілу. Кажуць, што ў яго млыне мука малолася не з жыта, а з камення, што ўначы чуліся нейкія дзіўныя крыкі, галёканне, песні, музыка і скокі, што апоўначы ездзіў ён на сваім млыне па селішчах і набіраў дружыну з харобрых, смелых, дужых людзей, з якіх пазней утварыўся цэлы народ і пасяліўся побач з млыном.

Тут і быў заснаваны горад і названы імем волата – Менск.

Пра Нёман і Лошу

Гэтых рэчак яшчэ не было. У тым месцы, дзе яны цяпер выцякаюць, стаяў у балоце стары корч, а пад карчом біла крыніца. Яна ўсё біла і біла. Вада расцякалася і ўжо выцягнулася ў маленькія ручайкі. Гэтыя ручайкі – раз і пабеглі па лугах.

Так нарадзіліся Нёман і Лоша.

Нёман быў хлопец, а Лоша – дзяўчына. Нёман крэпка палюбіў Лошу.

Раз яны беглі цэлы дзень, а сонца пякло, стаміліся абое. Вечарам ляглі спаць.

А назаўтра раненька ўстала Лоша. Нёман не пабудзіла і пабегла сабе ціхенька.

Прабудзіўся Нёман – няма Лошы. Ён сухапіўся і – напрасцяк, шукаць Лошу. І зусім убок пабег, праз лугі і горы, як кажуць, праз каменні ды паленні.

Вось і цяпер Лоша ціхенька сабе плыве, а Нёман ляціць і ляціць напрасцяк.

3. Якія з легендаў пра паходжанне назвы вашага населенага пункта вам вядомы? з якой прычыны яны ўзніклі? Ці дакладна яны тлумачаць узнікненне тапоніма?

4. Напішыце творчую работу (сачыненне-разважанне, рэферат, апавяданне, нарыс, верш...) “Назвы роднага краю”.

Гэта цікава